Advertisement
  1. Design & Illustration
  2. Illustration
Design

Савет: як намаляваць абрыкос з дапамогай градыентнай сеткі

by
Difficulty:IntermediateLength:ShortLanguages:

Belarusian (беларуская мова) translation by Alex Grigorovich (you can also view the original English article)

Выкарыстоўвайце простыя і падрабязныя парады, як навучыцца маляваць абрыкос, выкарыстоўваючы градыентныя сеткі. Кіраўніцтва ўключае пакрокавыя інструкцыі аб тым, як стварыць усе градыентныя лініі, плюс усе каляровыя адценні, для таго каб намаляваць рэалістычны абрыкос з нуля. Пачнем!


Крок 1

Спачатку стварыце новы дакумент. Выкарыстоўвайце інструмент "Эліпс (L)", каб намаляваць авал і пакажыце любы колер для яго запаўнення. Цяпер пачнем з першай часткі кіраўніцтва, у якой мы крок за крокам створым градыентныя линii.


Крок 2

Вазьміце інструмент градыентная сетка і абярыце пункт, адзначаны на вяршыні эліпса. Такім чынам вы створыце першую градыентную лінію. Каб перамясціць кропку градыента з цэнтра ў паказанае месца проста вылучыце яго з дапамогай Direct Selection Tool (A) і перацягнiце яго налева, затым перамесціце накіроўвалыя лініі, як паказана ніжэй.

Затым націсніце з дапамогай градыентнай сеткі (U) на кропкі, якія знаходзяцца вышэй цэнтра фігуры, каб дадаць гарызантальную лінію. Пры неабходнасці адрэгулюйце накіроўвалыя лініі.


Крок 3

Давайце дадамо яшчэ некалькі ліній у правай частцы першай вертыкальнай градыентнай лініі. Зноў вазьміце інструмент градыентнай сеткі (U) і націсніце на эліпсе на кропку, якая знаходзіцца блізка да вяршыні.  Так з'явіцца новая лінія, як паказана на малюнку. Верхняя і ніжняя кропкі знаходзяцца ў патрэбным месцы і вам трэба толькі перамясціць цэнтральную кропку. Выкарыстоўвайце Direct Selection Tool (A), каб выбраць іх і перамясціць направа, як паказана на малюнку, і затым таксама перасунуць накіроўвалыя лініі.


Крок 4

Стварыце трэцюю лінію з дапамогай градыентнай сеткі, пстрыкнуўшы ў месцы, паказаным ніжэй. Затым перамесціце сярэднюю кропку і адрэгулюйце яе, як і раней.

Працягвайце працаваць з двума наступнымі лініямі. На гэты раз пасля перамяшчэння цэнтральных кропак таксама перамесціце дзве новыя кропкі сеткі знізу, як паказана ніжэй, затым пры неабходнасці адрэгулюйце іх.


Крок 5

Таксама апрацоўваем і левую частку эліпса. Дадайце першую кропку градыентнай сеткі вельмі блізка да іншых кропках ў цэнтры, а затым перамесціце сярэднюю кропку з дапамогай Direct Selection Tool (A), як раней.  Перамяшчайце накіроўвалыя лініі, як паказана на малюнку.


Крок 6

Дадайце іншыя дзве кропкі вельмі блізка адзін да аднаго, як паказана на павялічаным малюнку, каб атрымаць яшчэ дзве лініі.

Такім жа чынам дадайце дзве іншыя кропкі на вяршыні для стварэння ліній № 3 і №4. Нарэшце, дадайце іншую кропку, для стварэння лініі №5. Зараз усе вертыкальныя лініі гатовыя, і яны павінны выглядаць так, як на малюнку.


Крок 7

Наступны крок кажа пра тое, што варта выправіць усе лініі на эліпса з дапамогай інструмента Direct Selection Tools (A), калі яны былі скажоныя, і няроўныя. Выберыце скрыўленую лінію або кропку і перамесціце яе.


Крок 8

Зараз прыступаем да працы з гарызантальнымі лініямі. З дапамогай прылады градыентныя сеткі клікніце на паказаную кропку, каб намаляваць новую гарызантальную градыентную лінію (як паказана ў кроку №2) Калі намаляваная лінія занадта крывая, перамесціце некаторыя кропкі і лініі з дапамогай Direct Selection Tool (A).  Калі вы скончылі, пстрыкніце ў іншым месцы паказаным на малюнку, для стварэння наступнай лініі вышэй.


Крок 9

Цяпер канцэнтруем сваю ўвагу на ніжняй частцы эліпса і дадаем іншыя дзве лініі, выкарыстоўваючы градыентныя сеткі (U), як паказана на малюнку ніжэй.

Працягнеце працаваць з трыма апошнімі градыентнымi лініямі і стварыце іх, націснуўшы на кропкі, як на малюнку.  Перамяшчайце лініі і змяняйце іх, калі яны няроўныя.


Крок 10

У гэты момант вы намалявалі ўсе неабходныя градыентныя лініі. Яны павінны выглядаць, як на малюнку. Цяпер пачынаецца другая частка нашага кіраўніцтва, у якой мы будзем размалёўваць абрыкос і удыхнем у яго жыццё. На малюнку ніжэй вы можаце ўбачыць асноўныя вобласці, згодна з адценням колеру, а таксама канчатковы вынік.


Крок 11

Я хачу, каб вы, хлопцы, размалявалі гэта абрыкос, як паказана на малюнку. Для гэтага я вылучаю кожную градыентную лінію і падпісваю нумар колеру, які выкарыстоўваецца для кожнай кропкі асобна.  Гэта можа здацца сумным, але без усіх кветак праца будзе марнай.

Пачнем з верхняй часткі і выкарыстоўваем інструмент Direct Selection Tool (A) для выбару кожнай кропкі лiнii, а затым змяняны колеру, як паказана ніжэй.


Крок 12

Пераходзім да першай градыентнай лініі і змяняны ўсе колеры, як паказана, затым робім тое ж самае для другой лініі.

Тут намаляваныя наступныя тры лініі:

... і яшчэ дзве:

... нарэшце апошняя лінія ў ніжняй частцы абрыкоса:


Крок 13

Абрыкос гатовы! Выніковы вынік прадстаўлены на малюнку:


Гатовы малюнак

Тут вы бачыце гатовы малюнак.  Я проста дублюю абрыкос і дадаю лісця пад ім. І нарэшце, некалькі кропелек вады зробяць іх больш апетытнымі.  Я спадзяюся, вам спадабаўся гэты ўрок!

Advertisement
Advertisement
Looking for something to help kick start your next project?
Envato Market has a range of items for sale to help get you started.