Advertisement
  1. Design & Illustration
  2. Illustration
Design

Як стварыць чароўную кнігу з дапамогай Adobe Illustrator

by
Difficulty:IntermediateLength:LongLanguages:

Belarusian (беларуская мова) translation by Katharina Nevolina (you can also view the original English article)

Жадаеце надаць адценне цуду вашым вектарным малюнкам?  Гэты ўрок з'яўляецца кіраўніцтвам, дзе вы знойдзеце ідэі для стварэння чароўнай кнігі.  У першай палове вы даведаецеся, як зрабіць адкрытую кнігу, у астатніх кроках вы зробіце фон і дададзіце магічныя эфекты.  Вы можаце ўжыць гэтыя эфекты да іншых праектаў.

Крок 1

Каб пачаць, стварыце дакумент памерам 500 на 500 пк.

  1. Намалюйце прамавугольнік памерам 400 х 200 пк з Corner Radius 3 пк, выкарыстоўваючы Rounded Rectangle Tool (M).
  2. Адкрыйце панэль Transform (Shift + F8) і змяніце значэнне X на 50 пк.

Крок 2

Калі прамавугольнік не паказвае куты з апорнымі кропкамі, вылучыце прамавугольнік і вярніцеся ў галоўнае меню: Object> Expand Appearance.  Цяпер вы можаце рэдагаваць вуглы.

  1. Стварыце прамавугольнік памерам 400 на 30 пк, выкарыстоўваючы Rectangle Tool (T).
  2. Вылучыце абодва прамавугольніка, адкрыйце панэль Align (Shift + F7) і выраўняйце іх у цэнтры гарызантальна, а ўнізе вертыкальна.

Крок 3

  1. Вылучыце абодва прамавугольніка і ў палітры Pathfinder (Shift + Command + F9) націсніце на кнопку Unite.
  2. Пераканайцеся, што параметр Pathfinder (у правым верхнім куце панэлі) актываваў Remove Redundant Points.

Крок 4

Вылучыце верную апорную кропку з двух кропак у левым верхнім куце з дапамогай Direct Selection Tool (A).  На панэлі Transform прысвойце X значэнне 103 пк.  У тым жа куце вылучыце апорную кропку, і на панэлі Transform прысвойце X значэнне 100 пк.

Цяпер вылучыце левую апорную кропку ў правым верхнім куце з Direct Selection Tool (A) і на панэлі Transform прысвойце X значэнне 397 пк.  У тым жа куце вылучыце апорную кропку і на панэлі Transform задайце X значэнне 400 пк.  Запоўніце яго: R: 92, G: 37, B: 15.

Крок 5

  1. Намалюйце прамавугольнік памерам 400 пк на 10 пк з Corner Radius 3 пк, выкарыстоўваючы Rounded Rectangle Tool.
  2. Намалюйце круг памерам 50 на 50 пк, выкарыстоўваючы Ellipse Tool (L) і намалюйце круг памерам 40 на 40 пк.  Запоўнице іх R: 92 G: 37 B: 15 і дадайце чорную обводку.  Вылучыце абодва круга і выкарыстоўвайце панэль Align (Shift + F7), каб выраўнаваць іх па вертыкалі і па гарызанталі.
  3. У палітры Pathfinder (Shift + Command + F9) націсніце на кнопку Minus Front.

Крок 6

  1. Намалюйце прамавугольнік памерам 55 на 25 пк, выкарыстоўваючы Rectangle Tool (M).
  2. Вылучыце прамавугольнік і фігуру круга.  Выкарыстоўвайце панэль Align (Shift + F7), каб выраўнаваць іх па гарызанталі ў цэнтры і па вертыкалі зверху.
  3. У палітры Pathfinder (Shift + Command + F9) націсніце на кнопку Minus Front.

Крок 7

Вылучыце фігуры прамавугольніка і паўкола.  Выкарыстоўвайце панэль Align (Shift + F7), каб выраўнаваць іх гарызантальна ў цэнтры і вертыкальна ў версе.  У палітры Pathfinder (Shift + Command + F9) націсніце на кнопку Divide.

Крок 8

  1. Адмяніце вылучэнне ўсіх.  Выкарыстоўвайце Group Selection Tool для вылучэння частак у шаблоне, як паказана (з 1 па 5), за выключэннем частак 6 і 7, адзначаных стрэлкамі.
  2. У палітры Pathfinder націсніце на кнопку Unite.
  3. Выкарыстоўвайце Group Selection Tool; вылучыце часткі 6 і 7. Цяпер у палітры Pathfinder націсніце на кнопку Unite зноў.

Крок 9

  1. Намалюйце прамавугольнік памерам 450 на 5 пк, выкарыстоўваючы Rectangle Tool (M) і вылучыце абедзве фігуры.  Выкарыстоўвайце панэль Align, каб выраўнаваць іх гарызантальна ў цэнтры і вертыкальна ў версе.
  2. У палітры Pathfinder націсніце на кнопку Divide.
  3. Выдаліце верхнюю палову.

Крок 10

Размесціце апошнюю фігуру у ніжняй частцы фігуры, зробленай на 4 кроку. Вылучыце абедзве фігуры і выраўняйце іх (Shift + F7) гарызантальна ў цэнтры.  Пераканайцеся, што згрупавалі іх (Command + G).

Крок 11

Вылучыце верхнюю фігуру і адкрыйце Scale Tool Panel (S) на панэлі інструментаў. Праверце перамыкач Non-Uniform і ўвядзіце наступныя значэнні: Horizontal на 97%, а Vertical на 94%.  Націсніце на кнопку Copy.

Цяпер выкарыстоўвайце Direct Selection Tool (A), каб вылучыць левую апорную кропку і перамясціць яе на 1 пк ў права, вылучыце правую ніжнюю апорную кропку і перамесціце яе ў лева на 1 пк.  Запоўніце яе R: 143, G: 90, B: 70.  Цяпер згрупуйце усе (Command + G).

Крок 12

Выдаліце абводку ўнізе фігуры.  Намалюйце прамавугольнік памерам 39 на 160 пк.  Вылучыце ўсе фігуры і выраўняйце іх (Shift + F7) гарызантальна ў цэнтры і вертыкальна ў версе.

Крок 13

Зрабіце копію паўкола, вылучанага на малюнку (капіраванне і ўстаўка), і размесціце копію па-над першай фігурай.  Выраўняйце (Shift + F7) гарызантальна ў цэнтры і вертыкальна ў версе, зноў скапіруйце паўкола (Command + C), каб захаваць яго пазіцыю.

Выкарыстоўвайце Group Selection Tool, каб дадаць фігуру 1 для вылучэння.  Адкрыйце палітру Pathfinder (Shift + Command + F9) і націсніце на кнопку Minus Front.  Затым перайдзіце ў Object> Arrange і націсніце на Send to Back (Shift + Command + [).  Зноў ўстаўце паўкола у тым жа месцы, выкарыстоўваючы Command + F, але цяпер выкарыстоўвайце Group Selection Tool, каб дадаць фігуру 2 для вылучэння.  Зноў націсніце на кнопку Minus Front у палітры Pathfinder.

Вылучыце прамавугольнік і перайдзіце да Object> Arrange і націсніце на Bring to Front (Shift + Command +]).  Устаўце паўкола у тое ж месца з дапамогай Command + F, але цяпер трэба паставіць яго з прамавугольнікам і націсніце яшчэ раз на кнопку Minus Front у палітры Pathfinder. 

Нарэшце без адмены выдзялення фігуры, дадайце ніжні паўкола да выдзялення, і на панэлі Pathfinder націсніце на кнопку Unite. 

Крок 14

Вылучыце цэнтральную фігуру і запоўніце яе Градыентным колерам.  Адкрыйце панэль Gradient (Command + F9).  Націсніце на градыент адценняў шэрага па змаўчанні і вылучыце паўзункі колеру.  Каб адкрыць панэль Color, двойчы націсніце па паўзунку градыента (які вы хочаце).  Прымяніце наступныя колеры: Slide1 колер (R: 66 G: 28 B: 5) і Location 0%  Колер Slide2 (R: 0 G: 0 B: 0) і Location 100%. 

Крок 15

  1. Дадайце дзве апорныя кропкі да фігуры 1 і фігуры 2, як паказана.
  2. Выкарыстоўвайце Direct Selection Tool (A), каб вылучыць ўсе цэнтральныя апорныя кропкі і перамесціце іх на 7 пк ў верх.
  3. Цяпер вылучыце ўсе апорныя кропкі на чатырох кутах і перамясціце іх на 7 пк вниз.

Крок 16

Вылучыце ніжнюю фігуру і выкарыстоўвайце Mesh Tool (U), каб дадаць апорную кропку ў левым куце, сапраўды ў сярэдзіне ніжняй фігуры, як паказана.  Размалюйце ўсе ніжнія апорныя кропкі гэтай фігуры R: 0, G: 0, B: 0.  І размалюйце верхнія апорныя кропкі R: 135, G: 96, B: 66.

Крок 17 

  • Намалюйце фігуру, падобную на малюнак ніжэй. 
  • Зрабіце яе копію і размясціце зверху, як паказана, паменшыце яе памер да 76%, выкарыстоўваючы Scale Tool ( S). 
  • Выкарыстоўваючы абедзве фігуры ў якасці кіраўніцтва, намалюйце фігуру старонкі кнігі.

Шаг 18

  1. Выдаліце адзначаную фігуру.
  2. Запоўніце фігуру 1 градыентам: Slide1 R: 199, G: 148, B: 63; з Location 0%.  Slide2, R: 249, G: 233, B: 188; Location 100%.  Запоўніце фігуру 2 градыентам: Slide1, R: 199, G: 148, B: 63; з Location 50%.  Slide2, R: 240, G: 215, B: 130; Location 100%.

Крок 19

  1. З Add Anchor Point Tool (+) дадайце дзве апорныя кропкі да фігуры 2 і выкарыстоўвайце Delete Anchor Point Tool (-) для выдалення апорных кропак кута, як паказана.
  2. Выберыце фігуры 1 і 2, выкарыстоўваючы Reflex Tool (O) (опцыя вертыкальнай восі), каб зрабіць дублікат адлюстравання і размясціце іх у правільным месцы.

Крок 20

Усталюйце маштаб на 400% .

  1. Намалюйце фігуру, як паказана.  Размалюйце колерам R: 128, G: 31, B: 0.
  2. Выкарыстоўвайце Ellipse Tool (L), каб намаляваць авал памерам 2,5 на 1,5 пк і запоўніць яго колерам R: 199, G: 133, B: 61, павярніце яго на 30 градусаў.  Дублюйце авал чатыры разы, размясціце іх у тым жа месцы, як паказана, і згрупуйце іх.
  3. Выкарыстоўвайце Reflect Tool (O), каб дубляваць авалы, і размясціце іх на іншам баку.
  4. Згрупуйце і размясціце іх у патрэбным месцы на кнізе.

Крок 21

  1. Стварыце лінію даўжынёй 160 пк, выкарыстоўваючы Line Segment Tool (\), і ўсталюйце 0,5 пт для Stroke.  Дублюйце гэтую лінію сем разоў з прамежкам каля 3 пт.
  2. Выкарыстоўвайце Direct Selection Tool (A), каб вылучыць ўсе левыя кропкі апоры і перамясціце іх на 7 пк у низ.
  3. З Warp Tool (Shift + R) зрабіце іх хвалістымі, кожная лінія па адной.  Верхняя лінія павінна быць больш выгнутай, таксама зрабіце менш хвалістымі наступныя лініі.  Вылучыце ўсе лініі, перайдзіце да Object> Path> Outlines Strokes і націсніце на яе.  Лініі цяпер - цвёрдыя аб'екты, якія вы можаце запоўнить.

Шаг 22

  1. Вылучыце ўсе лініі і прымяніце градыент:
  • Slide1: R: 199, G: 148, B: 63, з Location 0. 
  • Slide2: R: 150, G: 110 , B: 75, з Location 50%.
  • Slide3: R: 232, G: 195, B: 143, з Location 100%. 
  • Вылучыце другую лінію і прымяніце градыент:
    • Slide1: R: 199, G: 148.  B: 63, з Location 0.
    • Slide2: R: 80, G: 50, B: 30, з Location 50%. 
    • Slide3: R: 232, G: 195, B: 68, з Location 100%.

    Крок 23

    Зрабіце копію люстранога малюнка ліній.  Выдаліце дзве верхнія лініі.  Намалюйце тры фігуры, як паказана.  Запоўніце іх R: 100, G: 55, B: 30.

    Шаг 24

    Вылучыце левую старонку кнігі, адкрыйце Shear Tool.  Усталюйце кут нахілу 2 градуса і кут 90 градусов.  Націсніце на кнопку Copy.  Перамясціце яго на 3 пк уверх.  Прымяніце Drop Shadow.  Перайдзіце да Effect> Stylize> Drop Shadow.  Усталюйце значэння, паказаныя на малюнке.  Паўтарыце гэты працэс для стварэння іншай старонкі вышэй гэтай страницы.

    Шаг 25

    Зараз мы будзем маляваць змесціва старонак.  Для гэтага мы зробім імітацыю тэкставых слупкоў і трохі графики.  Для імітацыі тэксту я выкарыстаў шрыфт Champignon Alt Swash, таму што мне падабаецца як ён выглядае.  Я выкарыстаў таксама руніцкі шрыфт, ён называецца Tenwar Sindarin 2 і Tattoo, як шрыфт для графики. 

    Першы малюнак я вынайшоў, выкарыстоўваючы інструменты фигуры.  На гэтым кроку можна стварыць ваш уласны дызайн змесціва.  У дызайне 2 і 3 вы можаце выкарыстоўваць графіку, таму што яны будуць найбольш бачнымі старонкамі, а для дызайну 1 вы можаце выкарыстоўваць толькі тэкст, таму што ён будзе на зваротных старонках.  Зрабіце рамку памерам каля 150 на 180 пк і зыходзячы з гэтага стварыце змесціва, якое вам спадабаецца.

    Крок 26

    1. Давайце дададзім фарматаванне змесціва старонкі.  Зараз мы будзем выкарыстоўваць дызайн са слупкамі толькі з тэкстам.
    2. Выдаліце контур рамкі і ператварыце тэкст у наброски.  Вызначце іх усе і прымяніце Type> Create Outlines (Shift + Command + O) .
    3. Вылучыце левую старонку і дублюйце яе, перамесціце копію за межы.
    4. Паменшыце яе памер да 90%.
    5. Размясціце імітацыю тэксту за старонкай, абярыце абедзве і выраўняйце іх вертыкальна і гарызантальна ў цэнтры.
    6. Перайдзіце да Object> Envelope Distort> Make with Top Object (Shift + Command + C).  Зараз ваш дызайн адаптаваны да старонкі.  Паўтарыце працэс з другога старонкай.

    Крок 27

    Перш чым мы дададзім адфарматаванае змесціва старонак, мы іх подрыхтуем.

    1. Вылучыце левую старонку і запоўніце яе наступным колерам: R: 200, G: 150, B: 60.
    2. Затым выкарыстоўвайце Mesh Tool (U), каб дадаць пяць апорных кропак у месцах, паказаных на малюнку.  Вы павінны быць асцярожны, каб не стварыць непатрэбных апорных кропак, у той час як вы дадаеце апорныя кропкі над линиями.
    3. Вылучыце апорныя кропкі, як паказана, і запоўніце іх наступным колерам: R: 220, G: 185, B: 130.
    4. Вылучыце цэнтральную апорную кропку і запоўніце яе: R: 245, G: 230, B: 185.

    Шаг 28

    1. Спачатку стварыце копію правай старонкі, якую мы будзем выкарыстоўваць пазней.
    2. Паўтарыце працэс, паказаны ў папярэднім кроку, на правай старонке.
    3. Затым размясціце на старонках змесціва кроку 23.

    Крок 29

    1. Вам будзе трэба зафіксаваць змесціва левай старонкі і двух старонак, створаных за крок 21.  Вызначце па адной з дапамогай Group Selection Tool і зафіксуйце кожную з іх з дапамогай Command + 2.
    2. Зараз вы можаце вылучыць базавую старонку.  Скапируйце і ўстаўце яе ў тым жа месцы, выкарыстоўваючы Command + C і Command + F. Затым выражыце копію з дапамогай Command + X і зноў устаўце яе ў тым жа месцы з дапамогай Command + F.  Зараз копія знаходзіцца прама зверху .
    3. З выдзеленай копіяй, адкрыйце Shear Tool і ўсталюеце наступныя значэнні: Shear Angle 12 °, Angle 90 °, а затым перамясціце яе дзесьці на 20 пк уверх.
    4. (а) Вылучыце ніжнюю цэнтральную апорную кропку і перамясціце яе недзе на 16 пк ўверх.  (b) Вылучыце верхнюю цэнтральную апорную кропку і перамесціце яе дзесьці на 12 пк ўверх.  (c) Вылучыце верхнюю левую апорную кропку і перамесціце яе недзе на 2 пк управа.  (d) Вылучыце ніжнюю левую апорную кропку і перамесціце яе недзе на 2 пк управа і на 6 пк уверх.  Пры неабходнасці перамясціце накіравальныя пункты цэнтральных апорных кропак, пакуль вы атрымаеце ідэальную крывую.

    Крок 30

    1. Для цені зрабіце копію левай старонкі і перамясціце яе за межы кнігі.
    2. З выдзеленай старонкай адкрыйце Shear Tool і стварыце копію з наступнымі значэннямі: Shear angle - 10 ° і 90 ° Angle.  Запоўніце копію колерам R: 66, G: 8, B: 0 і перамясціце яе недзе на 17 пк униз.
    3. Вылучыце абедзве старонкі і адкрыйце панэль Align (Shift + F7), каб выраўнаваць іх справа гарызантальна (кнопка Horizontal Align Right).
    4. Адпраўце копію назад.
    5. (a) Зноў вылучыце абедзве старонкі, адкрыйце панэль Pathfinder (Shift + Command + F9) і націсніце на кнопку Minus Front.  (b) Перайдзіце да Effect> (Photoshop Effects) Blur> Gaussian Blur і ўсталюйце яго на 15 пк.  (C) Адкрыйце панэль Transparency (Shift + Command + F10), прымяніце Opacity 75%.  d) Выкарыстоўвайце Scale Tool (S) для маштабавання цені на 94% па гарызанталі.
    6. Размясціце цень у ніжняй частцы старонкі і прымяніце Object> Arrange> Send Backward, каб размясціць яго за старонкай.

    Крок 31

    1. Вы памятаеце старонку кнігі, якую мы зарэзервавалі на кроке 28? Прыйшоў час яе выкарыстоўваць! 
    2. Размясціце яе на правай старонцы кнігі.
    3. Адкрыйце Shear Tool і задайце наступныя значэнні: Shear angle -10 градусаў, і вугал 90 градусов.  Перамясціце яе на 15 пк уверх.
    4. Дадайце Drop Shadow і ўсталюйце наступныя значэнні: рэжым Multiply, Opacity 75%, X Offset 3, Y Offset 15, Blur 5 пк і колер R: 66, G: 8, B: 0.  Зараз выкарыстоўваем Expand Appearance.  Вылучыце цень і ўсталюйце маштаб 96% па гарызанталі.  Перайдзіце да Object> Arrange> Bring to Front (Shift + Command + клавіша правай квадратнай дужкі), каб размясціць над усімі паказанымі вылучэннямі.

    Крок 32

    1. З нашымі ужытымі старонкамі, выкарыстоўвайце працэс з кроку 27.
    2. Затым паўтарыце, што мы даведаліся ў кроку 26, каб адаптаваць змесціва да фармату старонкі.
    3. Нарэшце размесціце змесціва на старонках, як паказана.

    Крок 33 

    Наша кніга амаль скончана.  У гэтым кроку мы дададзім дзве невялікія, але важныя дэталі.

    1. Спачатку намалюйце лінію вышынёй 142 пк, выкарыстоўваючы Line Segment Tool (\), і ўсталюйце 1 пт для абводкі.  Размалюйце колерам R: 135, G: 95, B: 80.  Змесціце гэты радок у цэнтры кнігі, дзе злучаюцца старонкі.
    2. Зараз намалюйце фігуру (як паказана) і размясціце яе ў правільным становішчы.  Запоўніце яе чорным цветам.

    Крок 34

    Вы ўжо стаміліся?  Не хвалюйцеся, у гэтым кроку мы будзем заканчваць кнігу, а затым вы зможаце адпачыць ..., але толькі на некаторы час.

    1. Вылучыце вокладку кнігі.
    2. Перайдзіце да Effect> Stylized> Drop Shadow.  Усталюйце наступныя значэнні: рэжым Multiply, 100% Opacity, X Offset 0 пк, Y Offset 1 пк, 2 пк Blur і 100% Darkness. 

    Выдатна!  Наша кніга гатова да стварэння загавора!  У наступных кроках мы дададзім нашай кнізе магічны эфект.

    Крок 35

    Зрабіце новы пласт (фон) і перамясціць яго за пласт кнігі.  Намалюйце прамавугольнік памерам 500 на 500 пк, выкарыстоўваючы Rectangle Tool (M).  Запоўніце яго R: 0, G: 0, B: 0.

    Зрабіце яшчэ адзін прамавугольнік памерам 500 на 250 пк і запоўніце яго наступным градыентам: колер Slide1 R: 70, G: 0, B: 0, з Location 0%.  Колер Slide2 R: 45, G: 0, B: 0, з Location 50% . Колер Slide3 R: 0, G: 0, B: 0, з Location 100%. Вугал павінен быць усталяваны на 90 °.  Выберыце абодва прамавугольніка і выраўняйце іх у цэнтры гарызантальна, а ўнізе вертыкальна.

    Крок 36

    1. Стварыце прамавугольнік памерам 50 на 250 пк.  Запоуніце яго адценнямі шэрага на 50%.
    2. Вызначце яго і перайдзіце да Effect> Sketch> Graphic Pen і ўсталюйце наступныя значэнні: Stroke Length 15, Light / Dark Balance 2, Stroke Direction па гарызанталі, і націсніце на кнопку ОК.
    3. Перайдзіце зноў да Object> Expand Appearance.
    4. Зараз перайдзіце да Object> Live Trace> Trace Option і ўсталюйце як паказана.  Націсніце на кнопку Trace.
    5. Адкрыйце Object> Expand.  На панэлі Expand, праверце Fill і Object, затым націсніце на кнопку ОК.
    6. Усталюйце шырокі маштаб 1000%, выкарыстоўваючы Scale Tool (S).

    Крок 37

    Зрабіце новы пласт над пластом фону (Reflex).  Вылучыце кнігу і зрабіце гарызантальную рэфлекторную копію, выкарыстоўваючы Reflex Tool (O). 

    Крок 38

    1. Намалюйце над кнігай прамавугольнік памерам 412 на 220 пк.  Запоўніце яго градыентам: Slide1 мае адценні шэрага 0%, Location 0%  Slide2 мае адценні шэрага 100%, Location 100%, Gradient Slider на 85%, Type of Linear і Angle 90 ° .
    2. Вылучыце абодва і адкрыйце панэль Transparency (Shift + Command + F10), націсніце на опцыю панэлі (у правым верхнім куце панэлі), каб выбраць опцыю Make Opacity Mask.

    Крок 39

    1. Намалюйце над кнігай прамавугольнік памерам 410 на 80 пк, вылучыце абодва.  Перайдзіце да Object> Clipping Mask> Make (Command + 7), каб зрабіць маску.
    2. Перайдзіце да панэлі Transparency (Shift + Command + F10) і ўсталюйце Opacity на 25%.  Размясціце яго ў нізе мантажнай панели.

    Крок 40

    1. Стварыце новы пласт (Rays Lights) за пластом кнігі і намалюйце трохкутнік, выкарыстоўваючы Polygon Tool.  Усталюйце радыус на 25 пк.
    2. Павярніце яго на 180 °.
    3. Задайце яго маштаб 830% па вертыкалі.
    4. Запоўніце яго наступным градыентам: колер Slide1 R: 255, G: 255, B: 255, з Location 25% і 100% Opacity. Цвет Slide2 R: 255, G: 255, B: 255, з Location 90% і 0% Opacity.

    Шаг 41

    Зараз вам трэба стварыць копіі фігуры і надаць ім розныя памеры і куты для стварэння эфекту нерэгулярных светавых прамянёў з кнігі.  Накладзіце некаторыя фігуры вышэй іншых фігур, як паказана.  Выкарыстоўвайце Direct Selection Tool (A), каб вылучыць ўсе ніжнія апорныя кропкі, а затым націсніце Command + Alt + J, каб адкрыць панэль Average.  На восі праверце опцыю Both і націсніце на кнопку ОК.

    Шаг 42

    Прымяніце эфект Gaussian Blur на 10 пк.

    Крок 43

    1. Стварыце новы пласт (Sphere) і намалюйце круг памерам 85 на 85 пк, выкарыстоўваючы Ellipse Tool (L).
    2. Запоўніце яго наступным градыентам: колер Slide1 R: 255, G: 255, B: 255.  Колер Slide2 R: 65, G: 30, B: 0.
    3. Выкарыстоўвайце Gradient Tool (G), каб вызначыць кірунак градыента.
    4. Перайдзіце да панэлі Transparency (Shift + Command + F10) і ўсталюйце Opacity да 50%.  Выдаліце обводку.

    Крок 44

    (a) Намалюйце эліпс памерам 175 на 40 пк, выкарыстоўваючы Ellipse Tool (L).  (B) Перайдзіце да Object> Path> Outline Stroke.  Не запаўняйце яго колерам, толькі прымяніце белую абводку 1 пт.  (с) Паўтарыце ўвесь працэс з эліпсам 158 на 28 пк і змясціце яго ў цэнтр першага эліпса.  (в) Намалюйце шмат колаў памерам 3 на 3 пк, каб запоўніць прастору паміж двума эліпсамі, як паказана.  Гэтыя колы павінны быць запоўнены белым колерам.

    Крок 45

    (a) Намалюйце авал памерам 15 на 45 пк, выкарыстоўваючы Ellipse Tool (L).  Стварыце копію і размясціце абодва авала, як паказана на малюнку, а затым (б) згрупуюце іх.  Павярніце авалы на 45 ° і двойчы націсніце Command + D, каб паўтарыць дзеянне.  (с) Выкарыстоўвайце Star Tool, каб стварыць зорку з наступнымі значэннямі: Radius1 - 15. Радиус2 - 35 з 6 пунктамі.  Усталюйце абводку у 1 пт.  (в) Дублюйце зорку і ўсталюйце копіі абводкі 4 пт.  Затым прымяніце Gaussian Blur у 20 пк.  (e) згрупуйце і змясціце іх усе ў цэнтры сферы.

    Крок 46

    1. Вылучыце толькі сферу, выкарыстоўваючы Group Selection Tool, скапіруйце і ўстаўце яе ў тым жа месцы, выкарыстоўваючы Command + C і Command + F. Змясціце яе над усімі.  Усталюйце Opacity на 75% і размалюйце колерам R: 245, G: 245, B: 245.
    2. Прымяніце Gaussian Blur на 40 пк.
    3. Зараз вылучыце кольца і зрабіце копію на тым жа месцы, выкарыстоўваючы Command + C і Command + F. Абярыце Both і зніміце вылучэнне з верхняга кальца.  Прымяніце Gaussian Blur на 5 пк.
    4. Згрупуюце усё і размесціце іх у тым жа месцы, як паказана.

    Крок 47

    Зрабіце новы пласт (Light) і намалюйце прамавугольнік памерам 500 на 382 пк.  Змясціце яго ў верхняй частцы мантажнай панели.

    Крок 48

    • Запоўніце яго градыентам: 
      • Slide1: R: 255, G: 255, B: 255, з Location 5% і 0% Opacity.
      • Slide2: R: 255, G: 255, B: 255, з Location 50% і 100% Opacity.
      • Slide3: R: 255, G: 255, B: 255, з Location 95% і 0% Opacity.

    Крок 49

    Прымяніце Transparency з 75% Opacity і прымяніце Gaussian Blur на 40 пк.

    Шаг 50

    Зрабіце новы пласт, названы "Stars" і намалюйце зорку, выкарыстоўваючы Star Tool.  Адкрыйце панэль Star і ўсталюйце значэння, прыведзеныя ніже.

    Шаг 51

    Зараз мы зробім зорны пыл.  Для гэтага нам давядзецца выкарыстоўваць зорку памерам 3 на 3 пк.  Толькі нам трэба дубляваць зорку шмат разоў, але ў цэнтры, зоркі павінны быць бліжэй.

    Шаг 52

    Мы дададзім некалькі зорак памерам 7 на 7 пк і некалькі чатырохканцовых зорак.

    Шаг 53

    Дадайце астатнія зоркі і кругі.  Дадайце менш зорак па меры павелічэння размера. 

    Фінальны малюнак.

    Зараз вы можаце ўсталяваць усе пласты і атрымліваць асалоду ад канчатковага выніка, памятайце, што правільнае становішча пластоў будзе: "Background," "Reflex," "Book," "Rays Lights," "Sphere," " Light, "і" Stars. "

    Advertisement
    Advertisement
    Looking for something to help kick start your next project?
    Envato Market has a range of items for sale to help get you started.