Як стварыць апетытнае і моднае меню ў Adobe InDesign
Belarusian (беларуская мова) translation by Olya Misuraghina (you can also view the original English article)



Добра гэта ці дрэнна, але меню значна ўплываюць на агульнае ўражанне ад вячэры (будзем спадзявацца, што гэта добра!). Усё роўна, ці ствараеце вы меню для рэстарана, кафэ, поп-апа ці проста шукаеце спосаб зрабіць ўражанне на сям'ю і сяброў на асаблівым вечары, з дапамогай гэтых простых і модных летніх меню можна лёгка ажывіць стол.
У гэтым уроку мы будзем працаваць з Adobe InDesign, і вам нават не давядзецца загружаць ніякія малюнкi, таму што ў нашы дызайны меню ўжо ўваходзяць моцныя, яркія шрыфты і простая колеравая палітра, як раз для лета.
Давайце пачнем!
Вось які макет меню мы будзем ствараць: двухбаковае меню з адной старонкi вялікага фармату A3 (29,7 x 42 см).
Увага: Калі вам трэба меню паменш, можна экспартаваць канчатковы варыянт (гл. ніжэй, у канцы) і змяніць яго памер у Photoshop.
Пярэднi бок:



Зваротны бок:



1. Наладзьце дакумент меню ў InDesign
Крок 1
Адкрыйце InDesign і абярыце File > New > Document.
У графе Intent павінна быць Print, павялічце значэнне Number of Pages да 2. Здыміце галачку з Facing Pages.
У графе Page Size абярыце Custom... з выпадальнага меню, каб адкрылася акно Custom Page Size.
Напішыце Menu у поле назвы і ўсталюйце значэнне Width на 297 мм, а Height - на 420 мм. Націсніце Add, а потым - OK, каб вярнуцца ў акно New Document.



Крок 2
Усталюйце значэнне Number of Columns на 4 і паменшыце Gutter да 0 мм, каб разбіць старонку (унутры палёў) на 4 роўныя часткі.
Усталюйце наступныя значэнні палёў (Margins): 40 мм знізу (Bottom), 23 мм зверху (Top), 15 мм справа (Right) і 15 мм злева (Left).
Дадайце з усіх бакоў прыпускі пад абрэз (Bleed) па 5 мм (яны патрэбныя для друку).



Націсніце OK, каб стварыць новы дакумент.



2. Стварыце слаi, каб упарадкаваць свой макет
Давайце створым паслядоўнасць слаёў, каб упарадкаваць дызайн і каб элементы можна было лёгка рэдагаваць, а потым - вешаць на іх замок.
Крок 1
Адкрыйце панэль Layers у правым баку працоўнага стала або перайдзіце ў Window > Layers.
Націсніце падвойнай пстрычкай на назву па змаўчанні Layer 1, каб адкрыць акно Layer Options. Пераназавіце пласт у Border (Межы) і націсніце OK.



Крок 2
Абярыце з выпадальнага меню на панэлі новы слой (New Layer). Пераназавіце яго ў Color (Колер) і націсніце OK.






Нарэшце, стварыце трэці слой і пераназавіце яго ў Typography - Шрыфт.



Калі ў вас з'явіцца тры паслядоўныя слаi, павесьце замок на слаi Typography і Color і націсніце на слой Border, каб на яго перайсці.



3. Дадайце ў меню межы
Зараз мы будзем працаваць над зваротным бокам меню (дзе будзе шмат тэксту), якi ў дакуменце InDesign будзе старонкай 2.
Крок 1
Перайдзіце на старонку 2, пракруціўшы дакумент ўніз або націснуўшы на абразок Page 2 на панэлі Pages (Window > Pages).
Застаючыся ў пласце Border, абярыце прыладу Line Tool (\) на панэлі інструментаў (злева на працоўным стале). Утрымліваючы Shift, перацягнiце мышку ад верхняга поля ўніз уздоўж цэнтральнай лініі старонкі (арыентуйцеся на лініі калонак) да ніжняга поля.
Адкрыйце панэль Stroke (Window > Stroke), павялічце Weight да 3 мм і абярыце White Diamond з выпадальнага меню Type.






Крок 2
Абярыце прыладу Line Tool (\) і, утрымліваючы Shift, перацягнiце курсор злева направа ўздоўж мяжы верхніх палёў. Усталюйце Stroke Weight на 2 мм, а Type - на White Diamond.



Вылучыце лінію, якая з'явілася, і націсніце Edit > Copy, Edit > Paste. Перацягнiце адзін канец гэтай лініі, каб паменшыць яе даўжыню да 130 мм.
Усталюйце курсор на старонцы злева і перасякiце дзве левых калонкі, усталяваўшы значэнне Y на 136 мм. Скапіруйце і ўстаўце кароткую лінію і зноў пастаўце яе злева, цяпер на значэнні Y 307 мм.
Двойчы скапіруйце і ўстаўце яе, каб стварыць яшчэ дзве кароткія лініі, размясціўшы іх справа, на значэннях Y 165 мм і 329 мм.



Вярніцеся на панэль Layers і павесьце замок на слой Border. Здыміце замок з наступнага слоя - Color.
4. Абярыце свежую, летнюю каляровую палітру
Ваша меню павіннае быць апетытным! Колер можа шмат у чым вызначаць прывабнасць меню (і тое, з якім натхненнем людзі будуць абіраць стравы).
Крок 1
Для гэтага меню нам патрэбны адзін яркі колер, на якім будуць аднолькава добра выглядаць і чорныя, і белыя элементы. Я абрала колер свежай зялёнай травы, але вы можаце паспрабаваць любое іншае яркае адценне (магчыма, нябесна-сіні або каралавы, чаму б не?) для свайго меню.
Калі хочаце ўзяць такі ж зялёны, адкрыйце панэль Swatches (Window > Color > Swatches) і націсніце на абразок New Swatch унізе.
Каб змяніць новы ўзор колеру па змаўчанні, націсніце на яго падвойнай пстрычкай.
У графе Color Type павінна стаяць Process, а ў Color Mode - CMYK. Усталюйце наступныя значэнні: C = 46 M = 5 Y = 87 K = 0. Здыміце галачку з Name with Color Value у верхняй частцы акна і пераназавіце ўзор у Grass Green. Націсніце OK.



Крок 2
Застаючыся на старонцы 2 дакумента і на пласце Color, абярыце Rectangle Tool (M) і перацягнiце курсор, стварыўшы форму 307 мм шырынёй і 18.7 мм вышынёй. Перанясіце постаць у самы ніз старонкі, паміж ніжнім, правым і левым бакавымі прыпускамi пад абрэз.
Абярыце для залівання (Fill Color) Grass Green, а для Stroke Color - нічога [None].



Крок 3
Перайдзіце на старонку 1 дакумента і зноў абярыце Rectangle Tool (M), цяпер каб стварыць постаць на ўсю старонку, да краёў прыпускаў з усіх бакоў.
Усталюйце Fill Color на Grass Green, а Stroke Color - на [None].



Застаючыся на гэтай старонцы, зноў вазьміце Rectangle Tool (M) і перацягніце курсор, каб стварыць постаць 278 мм шырынёй і 401 мм вышынёй. Усталюйце Fill Color на [None], а Stroke Color - на [Paper].
На панэлі Stroke або на верхняй панэлі ўздоўж працоўнага стала ўсталюйце Stroke Weight на 3 мм, а Type - на White Diamond.



Вярніцеся на панэль Layers і павесьце замок на пласт Color. Зніміце замок з верхняга пласта Typography.
5. Абярыце для меню пацешныя, лёгка чытэльныя шрыфты
Звычайна меню выглядаюць хутчэй нефармальна і весела, толькі калі вы не ствараеце яго для вельмі чапурыстага рэстарана. У рэшце рэшт, мэта ў тым, каб панадліва і апетытна прадставіць стравы!
Пагуляйце з колерамі і шрыфтамі, але прытрымвайцеся правіла выкарыстоўваць не больш за тры шрыфты. Адзін з іх можа быць вясёлым і мудрагелістым (для загалоўка меню), другi - чытэльным, для падзагалоўка, а трэці - просты, лёгка чытэльны шрыфт для пералічэння страў і іх кошту (падыдзе sans serif).
Для нашага меню я буду выкарыстоўваць:
- Great Vibes: для загалоўка меню на пярэднім і адваротным баку
- Josefin Slab: для падзагалоўкаў
- Josefin Sans: для асноўнага тэксту
Было б нядрэнна таксама знайсці шрыфт з прыгожымі сімваламі, каб дадаць у меню графічныя элементы. Я буду выкарыстоўваць:
- Adhesive Nr. Seven: для простага і зручнага ўпрыгажэння загалоўкаў
- Davys: мудрагелісты шрыфт з сімваламі - для вінтажных элементаў
Загрузіце і ўсталюйце ўсе вышэйпаказаныя шрыфты, а затым вярніцеся ў свой дакумент InDesign.
Крок 1
У InDesign, застаючыся на старонцы 1 і на пласце Typography, абярыце прыладу Type Tool (T) і перацягнiце курсор так, каб у цэнтры старонцы з'явілася рамка для тэксту. Пастаўце курсор у рамку і на панэлі Character Formatting Controls у верхняй частцы працоўнай паверхні абярыце шрыфт Adhesive Nr. Seven, Size 350 pt і Align Center.
Адкрыйце панэль Glyphs (Window > Type & Tables > Glyphs), каб убачыць увесь даступны набор сімвалаў шрыфта Adhesive Nr. Seven.
Двойчы пстрыкніце па адным з глiфаў, каб ўставіць яго ў рамку.



Усталюйце Font Color на [Paper].



Крок 2
Стварыце другую тэкставую рамку з дапамогай Type Tool (T) і напішыце ў ёй 'Summer Menu' (ці патрэбную вам назву меню). Усталюйце Font на Great Vibes, Size 70 pt, Align Center і Font Color - на Grass Green.
Накладзяце тэкставую рамку на белы банэр, як паказана.



Крок 3
Стварыце яшчэ адну тэкставую рамку і размясціце яе пад белым банэрам ў цэнтры старонкі. Напішыце:
'Appetisers Starters Mains
(Перанос абзаца)
Sharers Salads
(Перанос абзаца)
Sides'
Усталюйце Font на Josefin Slab, абіраючы для розных слоў тлусты і паўтлусты шрыфт, а Size - на 25 pt. Абярыце значэннi All Caps, Align Center, павялічце Tracking да 50, а Font Color - на [Paper].



Крок 4
Дадайце невялікую тэкставую рамку, пастаўце ў яе курсор і абярыце шрыфт (Font) Davys. На панэлі Glyphs абярыце глiф з паказальным пальцам і двойчы пстрыкніце па ім, каб дадаць. Усталюйце Font Size на 22 pt, а Color - на [Paper].
Перанясіце тэкставую рамку налева ўверх перад радком, якi пачынаецца з 'Appetisers...'.



Абярыце тэкставую рамку і націсніце Edit > Copy, Edit > Paste, а затым адбіце яе, націснуўшы правай кнопкай мышы (Windows) або пстрыкнуўшы, утрымліваючы Control (Mac OS) > Transform > Flip Horizontal. Размясціце другую руку справа ад цэнтральнай тэкставай рамкі.



Мы скончылі працаваць з асабовым бокам меню. Выдатная праца!



Цяпер мы можам запоўніць адваротны бок...
6. Запоўніце адваротны бок меню
Крок 1
Перайдзіце на старонку 2 дакумента, на адваротны бок меню.
Вазьміце Type Tool (T) і стварыце тэкставую рамку ўверсе ў цэнтры старонкі. Упішыце ў яе 'Menu' і ўсталюйце шрыфт (Font) на Good Vibes, Size 55 pt, Align Center і Font Color - Grass Green.
Злева ад тэкставай рамкі 'Menu' стварыце яшчэ адну тэкставую рамку і ўпішыце 'Summer (перанос абзаца) Food Menu', усталяваўшы Font на Josefin Slab Bold, Size 12 pt, Tracking 50, All Caps і Align Center.



Вазьміце Line Tool (\) і перацягнiце курсор, каб намаляваць ідэальную прамую лінію (утрымлівайце Shift), даўжынёй прыкладна 57 мм. На панэлі Stroke усталюеце Weight на 1 мм, Type на Thick-Thin і Color на Grass Green.
Размясціце гэтую лінію пад тэкставай рамкай, якую вы толькі што стварылі.



Крок 2
Вылучыце тэкставую рамку 'Summer...' і лінію і націсніце Edit > Copy, Edit > Paste, перамясціўшы скапіяваныя элементы направа на старонцы. Пакажыце час працы рэстарана (ці любую іншую інфармацыю).



Крок 3
Стварыце новую тэкставую рамку ўверсе злева, пад верхнімі палямі, і ўсталюйце Font на Adhesive Nr. Seven, Font Size на 180 pt і Align Center.
На панэлі Glyphs выберыце патрэбны сімвал і двойчы пстрыкніце па ім.



Паўтарыце тое ж самае, стварыўшы яшчэ пяць рамак з банэрамі, змяняючы іх тыпы і колеры ([Black] і [Grass Green]). Расстаўце іх так, як паказана ніжэй, уверсе кожнай секцыі меню.



Крок 4
Па-над кожнай рамкай з банэрам змясціце яшчэ па адной тэкставай рамцы з падзагалоўкам. Усталюйце Font на Josefin Slab Bold, змяняючы памер шрыфта (Size) ад 40 pt для асноўных раздзелаў (напрыклад, Першыя стравы, Асноўныя стравы) да 35 pt для астатніх (напрыклад, Закускі).
Усталюйце Font Color на [Paper], All Caps, Align Center і павялічце значэнне Tracking да 50.






Крок 5
Наблізьце верхні левы кут меню. Вазьміце Type Tool (T) і стварыце тэкставую рамку 63 мм шырынёй, ледзь вузей першай калонкі. Убіце назвы закусак, усталяваўшы Font на Josefin Sans, Size 13 pt, Leading 24 pt і Align Left.
Вылучыце назвы страў паўтлустым шрыфтам, а кошт - тонкім.



Калі скончыце, можаце націснуць Edit > Copy, Edit > Paste, каб скапіяваць рамку з тэкстам, і перамясціце яе ў другую калонку. Затым можаце скапіяваць і ўставіць дзве калонкі з тэкстам ва ўсе секцыі меню, рэдагуючы тэкст, як вам трэба.



Крок 6
У тэксце не павінна быць занадта шмат тэксту, але ў любым выпадку, вылучыўшы асноўныя стравы, вы дапамагаеце гасцям хутка нешта абраць.
Пакіньце крыху пустога месца ў розных частках старонкі (шырынёй у адну калонку і вышынёй у некалькі ліній), каб можна было вылучыць некаторыя асаблівыя стравы, як паказана ніжэй.
Вазьмiце Type Tool (T) і стварыце высокую і вузкую тэкставую рамку. Размесціце яе дзе-небудзь на пустым месцы па левым краі. Пастаўце курсор у тэкставую рамку і ўсталюйце Font на Josefin Sans, Thin, Size 160 pt і Font Color на Grass Green. Пастаўце квадратную дужку ( [ ).



Абярыце тэкставую рамку і націсніце Edit > Copy, Edit > Paste, падагнаўшы тэкст да квадратнай дужкі налева ( ] ).



Крок 7
Стварыце яшчэ адну тэкставую рамку, упісаўшы ў яе 'Special (перанос радка) Sharer (або Main, Starter і г.д.)', і ўсталюйце Font на Josefin Slab, Bold, Size 18 pt, All Caps і Font Color - Grass Green. Размясціце яе паміж дужкамі ў левым верхнім куце.
Дадайце яшчэ адну тэкставую рамку знізу, выраўняйце тэкст па цэнтры, Font - Josefin Sans.



У рэшце рэшт, дадайце яшчэ адну тэкставую рамку і ўсталюйце Font на Davys, Size 22 pt і Color на Grass Green. З панэлі Glyphs дадайце руку з указальным пальцам і размясціце тэкставую рамку справа ад падзагалоўка 'Special...'.



Крок 8
Абярыце дзве квадратныя дужкі, тэкст і руку і націсніце Edit > Copy, Edit > Paste яшчэ пару разоў, каб ўставіць іх у іншыя месцы на старонцы. Адпаведна падганіце тэкст.



Выдатная праца, вы скончылі адваротны бок меню!



Цяпер вы гатовыя яго экспартаваць і адправіць на друк. Працягвайце чытаць, каб даведацца як...
7. Экспарт меню на друк
Крок 1
Праверце свой дакумент InDesign на наяўнасць памылак (Edit > Spelling > Check Spelling), захавайце яго (Save) і экспартуйце (Export) на друк.
Перайдзіце на File > Export і абярыце Adobe PDF (Print) з выпадальнага меню Format у акне Export. Націсніце Save.



Крок 2
У акне Export Adobe PDF, якое адкрылася, абярыце [Press Quality] з выпадальнага меню Adobe PDF Preset.



Перайдзіце да опцыi Marks and Bleeds у акне злева. Пастаўце галачку на All Printer's Marks і на Use Document Bleed Settings.



Націсніце Export, каб стварыць файл, гатовы да друку!



Высновы
Ваша меню гатова да друку! Мае віншаванні!



У гэтым уроку мы разгледзелі шэраг навыкаў і метадаў, вельмі карысных пры стварэнні друкаваных дакументаў у Adobe InDesign. Цяпер вы можаце адчуваць сябе больш упэўнена пры:
- Наладзе базавага двухбаковага дакумента для друку ў InDesign
- Выкарыстанні Line Tool і панэлі Stroke для стварэння прыгожых борцікаў для друкаваных макетаў
- Выбары простых, падыходных колераў і шрыфтоў для сваіх праектаў
- Накладанні слаёў колеру, тэксту і простай графікі, каб ствараць сучасныя модныя дызайны для друку
- Экспарце вынікаў сваёй упартай працы ў гатовы да друку фармат PDF
Unlimited Downloads.
