30-50% off hundreds of digital assets! WordPress themes, video, music and more 30-50% Off Go to Sale
Advertisement
  1. Design & Illustration
  2. Flowers
Design

Як стварыць набор з 10 фальклорных кветак у Adobe Illustrator

by
Difficulty:BeginnerLength:LongLanguages:
This post is part of a series called 10 Years of Envato Tuts+!.
How to Create a Surreal Animal Photo Manipulation With 10 Photos in Adobe Photoshop
How to Create a 3D, Shiny, Inflated Text Effect in Adobe Photoshop

Belarusian (беларуская мова) translation by Olya Misuragina (you can also view the original English article)

Final product image
What You'll Be Creating

Мы ўсе ведаем, што красавіцкія дажджы прыносяць майскія кветкі, а як наконт дажджлівых вераснёўскіх дзён? Звычайна ў верасні ўзыходзяць парасткі нашых новых навыкаў.

Такім чынам, давайце пачнем з урока па стварэнні набору з дзесяці кветак у народным стылі, з выкарыстаннем асноўных формаў і інструментаў Adobe Illustrator. Мы будзем натхняцца народнымі ўзорамі, і наш набор будзе складацца з мноства паўтаральных элементаў, таму вы навучыцеся ствараць шмат цікавых элементаў з абмежаванай колькасці паўтаральных частак.  Акрамя таго, так вы зможаце стварыць любыя элементы дызайну, аб'яднаныя агульным стылем.

Калі вы шукаеце больш кветкавых вектарных дызайнаў, зайдзіце на GraphicRiver.

1. Як стварыць першую кветку

Крок 1

Стварыце Новы дакумент (File > New) з такімі наладамі:

  • Number of Artboards: 1
  • Width: 800 px
  • Height: 600 px
  • Units: Pixels
  • Color Mode: RGB

Далей на панэлі Layers стварыце 11 слаёў: па аднаму для кожнага кветкавага элемента і адзiн для фону.

Потым перайдзіце на панэль View і ўключыце Smart Guides.

Creating of a New Document

Крок 2

Стварыце ружовае (#f4908a) кола (100x100 пікселяў) з дапамогай Ellipse Tool (L). Абярыце прыладу "Нажніцы" (C) і націсніце на правую і левую апорныя кропкі кола. Затым выдаліце ​​верхнюю палову і націсніце Unite на панэлі Pathfinder.

З дапамогай Rectangle Tool (M) дадайце прастакутнік бледна-ружовага колеру (#f9c4be) памерам 100 x 25 пікселяў і змясціце яго на верхнюю частку ружовай асновы.

Зрабіце маленькі ружовы (#f4908a) авал памерам 9 x 18 пікселяў (таксама з дапамогай Ellipse Tool (L)) і націсніце на верхнюю і ніжнюю апорныя кропкі з дапамогай інструмента Anchor Point (Shift-C). Змясціце гэтую форму на бледна-ружовым прастакутніку злева.

Затым скапіюйце яго і перамясціце скапіяваны фрагмент направа. Абярыце Blend Tool (W) і пстрыкніце на левую і правую фігуры, а затым двойчы пстрыкніце па мініяцюры Blend Tool.  Усталюйце опцыі Specified steps і 3 і націсніце OK. Пашырце эфект, перайшоўшы ў Object > Expand.

Making of a base of the first flower

Крок 3

Стварыце ярка-ружовае (#ed5a62) кола памерам 9 x 9 пікселяў і змясціце яго над перайначаным авалам злева. Утрымліваючы кнопку «Alt» на клавіятуры, перацягнiце ярка-ружовае кола да правага краю і зрабіце тое ж самае з Blend Tool (W), як і ў папярэднім кроку.

З дапамогай Line Segment Tool (\) стварыце лінію ярка-ружовага колеру (#ed5a62) вышынёй 45 пікселяў. Перайдзіце ў Window > Stroke і ўсталюйце Cap: Round cap. Усталюйце Width: 6 pt.

Скапіруйце (Control-C) і ўстаўце (Control-V) перайначаны авал, перафарбуйце яго ў ярка-ружовы (#ed5a62) і змяніце яго памер на 20 x 40 пікселяў.  Затым павярніце яго, утрымліваючы Shift, і змясціце яго побач з лініяй, з яе левага боку. Скапіруйце ліст і адлюструйце яго па вертыкалі, абраўшы Object > Transform > Rotate.  Дадайце дзве дадатковыя галіны да левага і правага бакоў асноўнага сцябла. І змясціце па адным ярка-ружовым (#ed5a62) коле памерам 15 х 15 пікселяў на кожную з гэтых дадатковых галін.

Наша першая кветка гатовая!

Adding of a stem and leaves

2. Як стварыць другую кветку

Крок 1

Стварыце блакітнае (#1a9cb4) кола памерам 40 x 40 пікселяў і сіняе (#18477b) кола памерам 70 x 70 пікселяў. Змясціце сіняе пад блакітным і выраўняйце іх, выкарыстоўваючы верхнюю панэль Align.

Стварыце кола з цёмнага (#b55a2d) золата памерам 50 x 50 пікселяў і змясціце яго ззаду дзвюх папярэдніх фігур у верхняй левай частцы. Скапіюйце яго і перамясціце скапіяваную постаць уверсе справа. Затым скапіюйце абедзве гэтыя фігуры і перамясціце іх уніз.

Making of a base of the second flower

Крок 2

Скапіруйце сцябло з папярэдняй кветкі і перафарбуйце яго ў сіні (#18477b). Таксама скапіруйце вялікае лісце, зрабіце яго таксама сінім і змясціце дзве копіі каля сцябла і два ліста злева і справа ад кветкі.  Затым зрабіце чатыры копіі маленькага лісця, перафарбуйце іх у цёмнае золата (#b55a2d) і змясціце вакол кветкі.

Adding of a stem and leaves to the second flower

3. Як зрабіць трэцюю кветку з сэрцайкамі

Крок 1

Скапіруйце ружовую паўкруглую падставу з першай кветкі, зрабіце кола памерам 25 х 25 пікселяў і змясціце яго на падставу. Затым зрабіце тры копіі гэтага кола і змясціце іх паслядоўна пасля першага.

Стварыце цёмна-сіняе (#1c2949) кола памерам 70 x 70 пікселяў і змясціце яго пад ружовай падставай. Дадайце тры белых гуртка на цёмна-сіняй постаці: адзін 15 х 15 пікселяў і два па 9 х 9 пікселяў.

Стварыце дзве цёмна-сінія (#1c2949) лініі з наступнымі параметрамі: Stroke 6 pt і Height 35 px. Павярніце гэтыя лініі, утрымліваючы Shift, і змясціце іх на ніжняй частцы ружовай падставы. Дадайце цёмна-сіняе кола памерам 40 x 40 пікселяў пад ружовую базавую форму.

Making of a base for the third flower

Крок 2

А зараз мы хуценька зробім сэрца ідэальнай формы.

Стварыце два бледна-ружовых (#f4908a) кола памерам 20 x 20 пікселяў і змясціце іх побач адзін з адным. Затым з дапамогай Pen Tool (P) зрабіце два трыкутніка, якія аб'яднаюць абодва кола. Аб'яднайце ўсе гэтыя фігуры з дапамогай панэлі Pathfinder.

Змясціце адно сэрца на кветцы і два сэрца - над ім.

Creating of a heart shape

4. Як зрабіць мінімалістычную чацвёртую кветку

Крок 1

Стварыце сіняе кола (#18477b) памерам 60 x 60 пікселяў, абрэжце яго верхнюю палову з дапамогай інструмента "Нажніцы" (C) і дадайце на яго цёмна-сіняе кола (#1c2949) памерам 40 x 40 пікселяў.

Making of a base for the fourth flower

Крок 2

Дадайце тры ярка-ружовых (#ed5a62) кола памерам 15 х 15 пікселяў над падставай кветкі.

Стварыце сіняе сцябло 45 пікселяў вышынёй. І скапіруйце два вялікіх ліста і чатыры маленькіх з другой кветкі, перафарбуйце вялікія ў сіні, а маленькія - у ярка-ружовы. Змясціце іх вакол сцябла.

Adding of a stem and leaves to the fourth flower

5. Як зрабіць пятую кветку, натхнёную народнай дымкаўскай цацкай

Крок 1

Пачніце з ружовага (#f4908a) кола памерам 100 x 100 пікселяў і ярка-ружовага (#ed5a62) кола памерам 75 x 75 пікселяў з абводкай 6 pt і без залівання. Цi заўважылі вы, што ўсе нашы элементы маюць аднолькавую абводку ў 6 pt?  Гэта робіць наш дызайн больш складаным. Таму дадайце сіняе (#18477b) кола 50 x 50 пікселяў і тры цёмна-сінія (#1c2949) лініі (шырынёй 6 pt кожная).

Making of a base for the fifth fower

Крок 2

Скапіруйце любы ліст з папярэдніх кветак, змяніце яго памер на 60 x 30 пікселяў і перафарбуйце ў сіні (#18477b). Змясціце два ліста з левага і правага боку кветкі.  Затым скапіюйце ліст памерам 40 x 20 px з другой кветкі, перафарбуйце яго ў цёмна-сіні (#1c2949) і ўстаўце чатыры копіі вакол кветкі. Таксама дадайце чатыры залатых (#d38932) кола памерам 15 x 15 px і змясціце іх паміж лісця.

Adding of leaves to the fifth flower

6. Як зрабіць шостую кампазіцыю з кветак

Крок 1

Стварыце бледна-ружовае (#f9c4be) кола памерам 80 x 80 пікселяў і ружовае (#f4908a) кола памерам 55 x 55 пікселяў унутры яго. Зрабіце цёмна-сіняе (#1c2949) кола памерам 40 x 40 пікселяў і змясціце яго па-над бледна-ружовым колам пад ім.  Вылучыўшы цёмна-сінюю форму, абярыце Rotate Tool (R) і пстрыкніце ў цэнтры ружовага кола, утрымліваючы клавішу Alt.  Усталюйце Angle: 360/6 (колькасць нашых пялёсткаў роўная 6) і націсніце Copy. Затым націсніце Control-D столькі разоў, колькі трэба.

Using of the Rotation Tool to add petals

Крок 2

Стварыце цёмна-сіняе (#1c2949) сцябло вышынёй 100 пікселяў. Скапіруйце цёмна-сіні ліст з пятай кветкі і змясціце чатыры копіі з левага боку сцябла і чатыры - з правага.

Adding of a stem and leaves

Крок 3

Стварыце цёмна-сіняе (#1c2949) кола памерам 80 x 80 пікселяў. Дадайце на яго сіняе (#18477b) кола 55 × 55 пікселяў і блакітнае (#1a9cb4) кола 30 x 30 пікселяў.

Зрабіце сцябло блакітнага колеру вышынёй 90 пікселяў. Акрамя таго, зрабіце дзве маленькія галіны і дадайце па адным блакітным коле 15 x 15 пікселяў на кожную. Змясціце гэтую кветку злева ад цёмна-сіняй кветкі.

Making of the minimalistic cian flower

Крок 4

Скапіруйце бледна-ружовае сэрца з трэцяй кветкі, перафарбуйце яго ў ярка-ружовы (#ed5a62) і змяніце яго шырыню (Width) на 75 пікселяў. Не забудзьцеся націснуць кнопку Constrain Width and Height Proportions ( «Захаваць прапорцыі па шырыні і вышыні»).

Устаўце бледна-ружовае сэрца зноў і перамясціце яго ў цэнтр ярка-ружовай фiгуры. Дадайце ярка-ружовае сцябло вышынёй 50 пікселяў і па два лісты з кожнага боку ад сцябла. Змясціце кветку справа ад вялікай цёмна-сіняй кветкі.

Затым абярыце ўсе гэтыя элементы і згрупуйце іх (Control-G).

Making of a heart-shaped flower

7. Як стварыць сёмую кветкавую кампазіцыю, выкарыстоўваючы інструмент Rotate

Крок 1

Спярша зрабіце два кола памерам 45 х 45 пікселяў. Адзін ружовы (#f4908a), а другі цёмна-сіні (#1c2949). Перамясціце ружовую фігуру на верхнюю частку цёмна-сіняга кола за ёй.

Як і раней, вылучыўшы ружовую постаць, вазьміце Rotate Tool (R) і пстрыкніце ў цэнтры цёмна-сіняга круга, утрымліваючы клавішу Alt.  Усталюйце Angle: 360/5 (таму што цяпер нам трэба 5 пялёсткаў) і націсніце Copy. Затым націсніце Control-D столькі разоў, колькі трэба. Усе, вы стварылі ідэальную кветку!

Make a seventh flowers base using the Rotate Tool

Крок 2

Дадайце тры залатых (#d38932) кола памерам 15 x 15 пікселяў паміж пялёсткаў. Стварыце (або скапіруйце з іншых кветак) сіні (#18477b) ліст памерам 30 x 15 пікселяў і перамясціце яго ў цэнтр цёмна-сіняй фігуры.  Вы можаце зрабіць гэта з дапамогай Smart Guides або з дапамогай панэлі Align. Таксама дадайце восем маленькіх белых колаў вакол ліста.

Скапіруйце пяць пялёсткаў, перафарбуйце іх у сіні (#18477b) і, націснуўшы кнопку Constrain Width and Height Proportions, змяніце Width на 50 пікселяў.  Дадайце цёмна-сіняе (#1c2949) кола памерам 15 x 15 пікселяў у цэнтры. Затым змясціце гэтую маленькую кветку злева ад ружовай кветкі, а яе копію - справа.

Adding of two small copied flowers

8. Як стварыць восьмую кветкавую кампазіцыю

Крок 1

Як мы ўжо рабілі раней, пачніце з бледна-ружовага (#f9c4be) кола 30 x 30 px. Скапіруйце пяць пялёсткаў з папярэдняй кветкі і змяніце значэнне Width на 90 пікселяў.  Змясціце бледна-ружовую фігуру на пялёстках у цэнтры. Не забудзьцеся дадаць цёмна-сіняе сцябло вышынёй 70 пікселяў.

Creating of a base for the eighth flower

Крок 2

Дадайце цёмна-сіні ліст памерам 60 x 30 пікселяў (вазьміце колер з пялёсткаў з дапамогай Eyedropper Tool (I)), павярніце яго, утрымліваючы Shift, і змясціце яго каля сцябла з левага боку.

Затым скапіюйце яшчэ адзін ліст з цёмна-сіняй кветкі, якую мы стварылі ў пункце 6, і змясціце яго над вялікім лістом. Скапіюйце абодва гэтых ліста, адлюструйце іх па гарызанталі і перамясціце направа.

Adding of a stem and leaves to the eighth flower

Крок 3

Зноў скапіруйце бледна-ружовае кола і дадайце бледна-ружовае сцябло вышынёй 40 пікселяў (Stroke: 6 пікселяў) і чатыры роўных па памеры ліста. Затым дадайце залатое кола, скапіяванае з пункта 7, над кветкай у форме сэрца. Змясціце адну кветку ў форме сэрца злева ад цёмна-сіняй кветкі і адзну справа.

Adding of a pale pink heart-shaped flower with a stem and leaves

9. Як хутка зрабіць стыльную дзевятую кампазіцыю з лісця

Давайце скапіюем вялікі цёмна-сіні ліст з восьмага пункта і пакруцiм яго. Сфармуйце крыж з чатырох лістоў.

Затым скапіруйце і ўстаўце вертыкальную частку гэтай кампазіцыі злева і справа (гл. малюнак ніжэй). Дадайце дзевяць залатых кругоў, скапіяваных з восьмага пункта.

Quick making of the ninth leaves composition

10. Як зрабіць дзясятую кветкавую кампазіцыю з ягад

Крок 1

Спачатку стварыце ружовае (#f4908a) кола памерам 65 x 65 пікселяў. Дадайце на ружовую постаць белае кола 30 x 30 пікселяў з бледна-ружовай (#f9c4be) рыскай 6 пікселяў. Таксама намалюйце цёмна-сіняе (#1c2949) кола памерам 50 x 50 пікселяў і змясціце яго па-над ружовай фігурай за ім.

Making of a base for the ninth flower

Крок 2

Вылучыўшы ружовую постаць, абярыце Rotate Tool (R) і пстрыкніце ў цэнтры цёмна-сіняга кола, утрымліваючы клавішу «Alt». Усталюйце Angle: 360/6 і націсніце Copy. Затым націсніце Control-D столькі разоў, колькі трэба.

Устаўце два вялікіх ліста з дзевятага пункта, перафарбуйце іх у сіні (#18477b) і змясціце над кветкай. Адлюструйце іх па гарызанталі і перамясціце ў ніжнюю частку кветкі.

Adding petals and leaves to the tenth flower

Крок 3

І апошні элемент - ягада! Зрабіце яе аснову з ружовага кола памерам 35 х 35 пікселяў. Дадайце маленькае сіняе кола памерам 9 x 9 пікселяў у сярэдзіне левага боку ягады і белае кола таго ж памеру, што і адлюстраванне.

Стварыце кола памерам 30 x 30 пікселяў з цёмна-сіняй абводкай у 3 pt і абярыце тып пэндзля Width Profile 1. Адрэжце левы бок гэтай фiгуры з дапамогай Scissors Tool (С).  Мы стварылі ягаду! Зараз вам проста трэба павярнуць ягаду і размясціць адну злева ад кветкі, а другую - справа.

Цяпер згрупуйце ўсю кампазіцыю (Control-G).

Making of berries for the tenth flower

Крок 4

Нарэшце, дадайце на фонавы пласт белы прастакутнік памерам 800 x 600 пікселяў (з дапамогай Rectangle Tool (R)) і выраўнуйце яго па працоўнай паверхні.

Змясціце на экране ўсе нашы дзесяць кампазіцый з кветак і паглядзіце, якую выдатную працу вы зрабілі!

Такім чынам, вось і вераснёўскія кветкі!

Цяпер вы ведаеце, колькі цікавых варыянтаў вы можаце стварыць нават з абмежаванай колькасці элементаў. Я спадзяюся, што вы таксама навучыліся з гэтага ўрока нейкім новым выкрутам.

Не забудзьцеся падзяліцца сваімі вынікамі ў каментарах. Вы можаце ствараць свае ўласныя шаблоны, выкарыстоўваючы элементы нашага сённяшняга ўрока: будзем рады бачыць усе вашы варыянты ў каментарах!

Убачымся!

All 10 flower compositions
Advertisement
Advertisement
Looking for something to help kick start your next project?
Envato Market has a range of items for sale to help get you started.