Advertisement
  1. Design & Illustration
  2. Text Effects
Design

Ствараем Тэкст з магмы ў Photoshop

by
Difficulty:BeginnerLength:LongLanguages:

Belarusian (беларуская мова) translation by Katharina Nevolina (you can also view the original English article)

У гэтым уроку мы пакажам вам, як стварыць тэкст з магмы ў праграме Photoshop з дапамогай стыляў пласта і тэкстур.  Давайце прыступім!

Зыходныя матэрыялы

Наступныя зыходныя матэрыялы былі выкарыстаны для стварэння дадзенага ўрока:

Крок 1

Спачатку адкрыйце зыходную "Тэкстуру Задняга Фону" ў праграме Photoshop, а затым з дапамогай Тэкставай прылады (Type Tool (T), напішыце свой тэкст. Для дадзенага ўрока я выкарыстаў шрыфт Helvetica LT Std, але вы можаце выкарыстоўваць любы шрыфт або фігуру, выкарыстоўваючы дадзеную тэхніку стварэння эфекту. Каб дабіцца таго ж выніку, як у мяне, выкарыстоўвайце шрыфт Helvetica LT Std. Адкрыйце панэль Сімвал (Character), для гэтага ідзем Акно - Сімвал (Window > Character), памяняйце Памер (Size) шрыфта на 425 pt, а таксама усталюйце Кернинг (kerning) на -25.

Крок 2

Звярніце ўвагу, што літара 'D' усё яшчэ блізка размешчана да літары 'S', каб выправіць гэта, пастаўце курсор інструмента Тэкст паміж літарамі "D" і "S", а затым памяняйце Кернинг (Kerning) на -305. Адлегласць паміж літарамі павінна быць аднолькавай.

Крок 3

Двойчы націсніце па пласце з тэкстам "PSD", каб адкрыць акно стыляў пласта.  Прымяніць гэтыя эфекты.

Крок 4

Прадублюйце пласт з тэкстам (Ctrl + J), націсніце правай кнопкай мышы па дублікату пласта і ў з'явіўшымся акне, абярыце опцыю "Ачысціць стылі пласта (Clear Layer Style)".  Паколькі дублікат тэксту цалкам супадае з арыгінальным тэкстам, то зараз мы можам дадаць больш стыляў пласта.

Крок 5

Адкрыйце зыходную "Тэкстуру Магмы", перамесціце яе на наш працоўны дакумент, размясціце ніжэй слаёў з тэкстам. Правядзіце карэкцыю тэкстуры з дапамогай карэктуючага пласта Карта градыенту (Gradient Map). Гэта Карэктуючы пласт, які можна знайсці у Акно - Папраўкі (Window> Adjustments).  Ўжыйце гэты градыент толькі да тэкстуры.

Крок 6

Пераканайцеся, каб тэкстура магмы была размешчана па-над фонавым пластом. Памяняйце рэжым накладання для пласта з тэкстурай на Лінейны асвятляльнік (Дадаць) (Linear Dodge (Add), а таксама паменшыце Непразрыстасць (Opacity) пласта да 36%. Гэта ўзмацніць колер і дэталі на заднім фоне.  Далей, з дапамогай прылады Гумка (Eraser Tool ) (E), усталюйце мяккі вялікі пэндзаль Калянасці (hardness) 0%, пафарбуйце края тэкстуры, каб выдаліць іх, захаваўшы светлыя ўчасткі ніжэй тэксту.

Крок 7

Вылучыце абодва пласта з тэкстам "PSD", націсніце правай кнопкай мышы па вылучаных слаях і ў з'явіўшымся акне, абярыце опцыю "Пераўтварыць ў смарт-аб'ект (Convert to Smart Object)".  Стварыце новы пласт, назавіце гэты пласт "Shadows". Абярыце прыладу Пэндзаль (Brush Tool (B), усталюйце мяккі круглы пэндзаль, колер пэндзля чорны, памер пэндзля прыкладна 280px. 

Крок 8

Стварыце новы пласт, назавіце гэты пласт "orange bright spots". З дапамогай пэндзля, намалюйце аранжавыя плямы над тэкстам, а затым ўжыйце да намаляваных плям фільтр Размыццё па Гаўсе, для гэтага ідзем Фільтр - Размыццё - Размыццё па Гаўсе (Filter > Blur > Gaussian Blur). Памяняйце рэжым накладання для дадзенага пласта на Лінейны асвятляльнік (Дадаць) (Linear Dodge (Add), а таксама паменшыце Непразрыстасць пласта да 45%.

Крок 9

Перайдзіце на пласт з тэкстам, а затым прадублюйце яго (Ctrl + J). Назавіце дублікат пласта «Smudged Layer». Далей, націсніце правай кнопкай мышы на дадзеным дублікаце пласта і ў з'явіўшымся акне, абярыце опцыю Растріраваць пласт (Rasterize Layer).  Нам трэба размыць края літар у тых месцах, дзе высокая тэмпература і плавіцца магма.  Мы будзем выкарыстоўваць Smudge Tool (R), 30% Інтэнсіўнасці, з круглым пэндзлям з цвёрдасцю 0%.  Размажце края літар, як быццам яны размыты/плавяцца.

Крок 10

Працягвайце размываць ўчасткі тэкстур па ўсіх літарах, не размывайце адвольна.  Выкарыстоўвайце вялікі памер пэндзля "Smudge" (R) для аранжавых участкаў.   Узмацніце кантраснасць з дапамогай карэктуючага пласта "Крывыя (Curves)".

Крок 11

Стварыце новы пласт. З дапамогай мяккага круглага пэндзля (B), цвердасць 0%, колер пэндзля чорны, дадайце невялікія цені над тэкстам.  У канцы паменшыце Непразрыстасць (Opacity) пласта да 40%.

Крок 12

Дадайце аранжавыя блікі на асобным пласце такім жа чынам, як мы раней дадавалі цені.  Толькі на гэты раз памяняйце рэжым накладання на "Асвятленне асновы (Color Dodge)", а таксама выкарыстоўвайце ярка-аранжавы колер пэндзля.  Ўжыйце фільтр Размыццё па Гаўсе, для гэтага ідзем Фільтр - Размыццё - Размыццё па Гаўсе (Filter > Blur > Gaussian Blur), каб змякчыць тоны.

Крок 13

Стварыце новы пласт па-над усімі слаямі, назавіце яго "highlights". З дапамогай мяккага белага пэндзля, дадайце светлыя блікі над тэкстам. Змяніце рэжым накладання для пласта з блікамі на Перакрыцце (Overlay).

Крок 14

Адкрыйце зыходную Тэкстуру Дыму, перамясціце дадзеную тэкстуру на наш працоўны дакумент. Нам патрэбна абясколерыць тэкстуру, для гэтага ідзем Выява - Карэкцыя - Абясколерыць (Image > Adjustments > Desaturate) або націсніце клавішы (Ctrl + Shift + U).  З дапамогай прылады Гумка (Eraser Tool (E), выдаліце лішнія ўчасткі тэкстуры дыму, а таксама ўжыеце дэфармацыю з дапамогай інструмента Дэфармацыя (Warp Tool (Ctrl + T).   Не забудзьцеся памяняць рэжым накладання для кожнага пласта з тэкстурай Дым на "Экран (Screen)", каб схаваць чорны фон на дададзеных структурах. Таксама выкарыстоўвайце карэкцыю Узроўняў (Command/ Ctrl + L) для ўзмацнення або памяншэння кантраснасці дыму і прылада Smudge (Smudge Tool) для заключных рысак.

Крок 15

Працягвайце дадаваць тэкстуры дыму да нашай кампазіцыі, дэфармуючы і размазваючы тэкстуры, дадзеная частка ўрока з'яўляецца ў асноўным эксперыментальнай.  Працягвайце эксперыментаваць, пакуль у вы не атрымаеце здавальняючы вынік.  Дадайце тэкстуру з іскрамі на наш працоўны дакумент.

Крок 16

Змяніце рэжым накладання для пласта з тэкстурай і іскрамі на Асвятленне асновы (Color Dodge). Далей, дадайце пласт-маску да дадзенага пласту з тэкстурай і з дапамогай мяккага чорнага пэндзля, выдаліце асобныя ўчасткі тэкстуры, у прыватнасці за межамі літар, таму што нам не трэба так шмат іскраў.

Крок 17

Вы можаце ўбачыць, як павінна выглядаць пласт-маска тэкстуры з іскрамі (злева) на скрыншоце ніжэй, а таксама канчатковы эфект (справа), з пластом Іскры ў рэжыме Color Dodge і з маскай пласта, прыкладзенай да яго.   Каб убачыць карэкцыю на пласт-масцы, для гэтага, утрымліваючы клавішу (Alt), націсніце на мініяцюру пласт-маскі.

Канчатковы вынік

Advertisement
Advertisement
Advertisement
Advertisement
Looking for something to help kick start your next project?
Envato Market has a range of items for sale to help get you started.