Flash Sale! Save on unlimited courses & creative assets downloads! Flash Sale! Save 40%
Advertisement
  1. Design & Illustration
  2. Drawing Theory
Design

Арт-тэрапія: малюй тое, што адчуваеш

by
Difficulty:BeginnerLength:LongLanguages:
This post is part of a series called Art Therapy.
Art Therapy: How to Draw a Stick-Figure Comic
Art Therapy: Draw by Numbers for Adults

Belarusian (беларуская мова) translation by Lorik (you can also view the original English article)

Final product image
What You'll Be Creating

Вы памятаеце, як гэта было, калі вы малявалі ў дзяцінстве? Гэта была досыць спантанная дзейнасць, але было так весела праяўляць творчасць, выкарыстоўваючы розныя колеры! Прынамсі, гэта было весела да таго часу, пакуль вы не пачалі чакаць чагосьці ад сваёй творчасці, напрыклад, рэалістычнага малюнка аб'екта і атрымання адабрэння настаўніка. З-за гэтага працэс малявання стаў менш важным, чым канчатковы вынік.

Сёння вам можа быць страшна ад думкі зноўку ўзяцца за пэндзаль. Так складана намаляваць нешта, а вы не хочаце абняславіцца! Але праўда ў тым, што маляваць вельмі проста. Дзеці робяць гэта, ці не так? Дзеці не думаюць пра будучыню і не будуюць планы - яны проста атрымліваюць асалоду ад моманту. Гэта дазваляе ім маляваць без трывогі і страху асуджэння, і гэта тое, чаму ў іх можна павучыцца!

Але што вы можаце намаляваць без аналізу і плана? Адказ: вашы эмоцыі. Гэта не толькі расслабляе, таксама карысна даведацца пра свае пачуцці і дазволіць сабе адчуваць без асуджэння. Самае лепшае ў гэтым - тое, што вы не можаце зрабіць памылку. Ніхто не можа сказаць вам, як павінна выглядаць такая карціна - толькі вы. Працягвайце чытаць, калі вы хочаце даведацца, як пачаць!

Гэта кіраўніцтва з'яўляецца часткай серыі Арт-тэрапіі. Яно навучыць вас выкарыстоўваць мастацтва для рэлаксацыі і задавальнення без ціску на сябе. 

Што вам спатрэбіцца 

Для малявання: 

  • Набор фарбаў - можаце выкарыстоўваць любыя, але лепш узяць акрылавыя фарбы. Вы можаце знайсці дастаткова танны набор з 12 цюбікаў у краме канцтавараў, бо ён лічыцца наборам для пачаткоўцаў. Яны добра змешваюцца, хутка сохнуць і кладуцца тоўстым пластом на паперу. Акварэль больш даступная, але з ёй складаней эксперыментаваць.
  • Некалькі пэндзляў - хоць бы адну вялікую і шырокую і адну паменш. Вялікія пэндзлi вельмі выразныя, таму яны ідэальныя для гэтай практыкі.
  • Два ліста тоўстай паперы - калі не хочаце, то не абавязкова купляць адмысловую дарагую паперу для мастакоў. Мастацкі нататнік з тоўстымі лістамі добра падыдзе, але калі вы захочаце пакінуць малюнак, вам прыйдзецца ўставіць яго ў рамку для распроствання. 
  • Шклянка вады - вада робіць акрыл больш аднастайным, да таго ж, вы захочаце ачысціць пэндзаль перад пераходам да новага колеру. Проста трымайце гэтую шклянку асобна ад пітных! 
  • Папяровыя ручнікі - каб выціраць пэндзаль пасля таго, як вымеце яго з вады, а таксама для экстранай ачысткі. 
basic painting supplies

Для малявання: 

  • Аловак 
  • Цыркуль 
  • Лінейка 
drawing supplies

Перш чым прыступаць да творчасці, пераканайцеся, што вы не зафарбуеце свой працоўны прастор. Пакладзiце некалькі запасных лістоў паперы пад свае «палатно», каб мець поўную свабоду для малявання: так вам не прыйдзецца запавольвацца паблізу краёў. Дзяцей гэта звычайна не асабліва турбуе, але вам можа быць складана расслабіцца, калі вы будзеце турбавацца пра беспарадак!

Колер і эмоцыі 

Хоць у эмоцый няма колеру і яны нябачныя, мы можам асацыяваць вызначаныя колеры з пэўнымі пачуццямі. Некаторыя з іх звязваюцца з нашым вопытам, іншыя запраграмаваныя ў нашым мозге яшчэ да нараджэння. Synesthete таксама лічаць, што надаваць пачуццям колер - гэта вельмі натуральна.

Я пакажу вам папулярныя апісаннi значэнняў колераў, але памятайце, што ў розных культурах колерам надаюцца розныя значэннi, таму гэтае апісанне не ўніверсальна, а ўсяго толькі адно з папулярных. Вы можаце супаставіць гэты спіс са сваімі ўяўленнямі аб колерах і пачуццях, што можа быць асабліва карысна, калі вы ніколі гэтага не рабілі раней.

Чорны 

Колер таямніцы, таксама сімвалізуе ўсе самыя цёмныя пачуцці: тугу, адчай, смутак. Гэтак жа, як і чорны не можа быць цямней, так і гэтыя пачуцці не могуць быць яшчэ глыбей. Чорны перакрывае ўсё, таксама як гэтыя цёмныя пачуцці прымушаюць вас забыцца пра ўсё астатняе. Чорны можна таксама выкарыстоўваць для таго, каб схаваць тое, што вы на самай справе адчуваеце - эмоцыі, якіх вы саромеецеся ці не хочаце прызнаваць. Гэта колер перавагі і ізаляцыі.

the meaning of black

Шэры 

Колер няйтральнасці, нуды, апатыі, здранцвення. Шэры больш няйтральны, чым белы, бо ён не цёмны і не яркі. Ён можа сімвалізаваць нерашучасць, боязь выбару і страх здацца занадта смелым ці ўвогуле бачным. Ён можа быць сімвалам дэпрэсіі і зніжэння яркасці ўсіх колераў-эмоцый да падобных адценняў шэрага - стан не такi цёмны, як смутак чорнага, хутчэй, пачуццё пастаяннай стомленасці ад немагчымасці нешта адчуць. З другога боку, шэры можа сімвалізаваць стабільнасць і рацыянальнасць, асабліва побач з насычанымі колерамі. 

the meaning of grey

Чырвоны 

Колер энергіі, запалу, амбіцый, жадання і каханняі. Ён сімвалізуе апантаныя пачуцці, якія хутка прыходзяць і накрываюць вас сваёй моцай, ведучы вас да пэўнай мэты, якая становіцца важней за ўсё іншае. Чырвоны - гэта пачуццё «ад усяго сэрца», няхай гэта будзе каханне або гнеў. Ён таксама сімвалізуе сэксуальнае прыцягненне і небяспеку.

the meaning of red

Аранжавы 

Гэта больш рацыянальны і спакойны выгляд чырвонага. Ён сімвалізуе радасць, аптымізм і матывацыю без асляпляльнага эфекту чырвонага. Аранжавы - гэта пра супрацоўніцтва, грамадскую дзейнасць, сілу сумеснай працы; гэта таксама энергія экстравертаў. Аранжавы можа таксама сімвалізаваць захопленыя, безразважныя дзеянні.

the meaning of orange

Карычневы 

Карычневы колер - не што іншае як цёмны, пазбаўлены насычанасці аранжавы, і так як гэта колер усюдыіснага бруду, людзі схільныя ставіцца да яго як да аднаго з асноўных колераў. Гэты колер, як зямля, сімвалізуе стабільнасць, доўгатэрміновасць, надзейнасць і кансерватызм, а таксама забруджанасць. 

the meaning of brown

Белы 

Ён можа лічыцца стандартным колерам. Белы сімвалізуе духоўную чысціню, святло, дасканаласць, нявіннасць. Белы колер паперы ідэальны перад тым, як вы нешта на яго нанеслі, ён добры і суцэльны сам па сабе. Таму белы колер сімвалізуе пачуццё ўпэўненасці і спакою, без напружання быць чымсьці іншым. Кожны колер можна нейтралізаваць, дадаўшы да яго белага, зрабіўшы пачуцці больш спакойнымі і менш паглынаючымі. Белы - колер прасвятлення і духоўнага абуджэння, сімвал ідэальнай задаволенасці і балансу паміж усімі іншымі колерамі (якія ствараюць белы пры аб’яднанні).

the meaning of white

Жоўты 

Гэта колер радасці, энтузіязму, шчасця і агульнай весялосці. Жоўты - самы яркі з адценняў і такім чынам сімвалізуе аптымізм, які заражае ім усё вакол. З другога боку, жоўты таксама можа сімвалізаваць упартасць і маладушнасць. 

the meaning of yellow

Зялёны 

Гэта колер надзеі, маладосці, духу, а таксама балансу, спакою і бяспекі. Зялёны - колер натуральнага росту, правільнага выканання працы, колер гармоніі і свету. Гэта сімвал жыцця і адчування сябе жывым у цэлым. У яго таксама ёсць негатыўныя адценні, такія як зайздрасць, варожасць і зласлівасць. 

the meaning of green

Сіні 

Гэта колер рацыяналізму, мудрасці, вернасці і стабільнасці. Ён сімвалізуе спакой, веру і давер. Яго можна асацыяваць з кансерватызмам, паслухмянасцю і замкнёнасцю.  Ён ставіць розум перад эмоцыямі, варты логіцы, а не інтуіцыі. Але ён таксама асацыюецца са смуткам, меланхоліяй. 

the meaning of blue

Фiялетавы

Гэта колер магіі, таямніцы, экстраардынарнага. Ён можа сімвалізаваць творчасць, незалежнасць, рух супраць плыні, духоўнасць, уяўленне, але таксама і гонар, няспеласць, нарцысізм.

the meaning of purple

Ружовы 

Гэта колер неразважлівасці, бесклапотнасці, глупства і няспеласці, але таксама дабрыні, клопату, мяккасці, рамантычнага кахання і жаноцкасці. Ён сімвалізуе далікатныя, «ціхія» пачуцці, а таксама адарванасць ад рэальнасці. 

the meaning of pink

Як стварыць сваю каляровую палітру эмоцый 

Якімі колерамі валодаюць вашы эмоцыі? Давайце даведаемся! Існуе так шмат эмоцый, што можа быць складана ўзяцца адразу за ўсе, таму мы выкарыстоўваем спрошчаную мадэль - кола эмоцый Роберта Плутчыка.

Гэта практыкаванне дапаможа зразумець эмоцыі, пра якія вы нават не задумваліся, і лепей даведацца пра свой унутраны стан. 

Крок 1 

Вазьміце ліст тоўстай паперы. Змясціце цыркуль у сярэдзіну і намалюйце круг. 

draw a ciorcle with compass

Крок 2 

Змясціце цыркуль у круг і адзначце такую ж адлегласць за яго межамі. Затым зноў пастаўце цыркуль у цэнтр і намалюйце круг пабольш праз адзнаку (калі вы ўсё зрабілі правільна, ён будзе ў два разы больш, але не абавязкова быць настолькі дакладнымі).  

draw a bigger circle

Крок 3 

Паўтарыце папярэднія крокі для стварэння яшчэ аднаго круга.

three concentric circles

Крок 4 

Вазьміце лінейку і аловак і намалюйце лінію папярок самага маленькага круга. Намалюйце яго тонка - гэта ўсяго толькі накіроўваючая лінія! 

draw line across circle

Крок 5 

Намалюйце яшчэ адну лінію, перпендыкулярную першай. 

draw a perpencidular line

Крок 6

Намалюйце яшчэ дзве лініі, каб падзяліць кожную чвэрць на палову. 

divide quarters into halves

Крок 7 

Гэта былі накіроўваючыя лініі для тых ліній, якія нам на самой справе патрэбныя. Намалюйце іх зараз, падзяліўшы кожны трохкутнік папалам. Гэта фінальныя лініі, таму можаце націснуць мацней. 

draw final lines
draw eight parts of cricle

Крок 8 

Злучыце кожны канец трыкутніка з вонкавым колам пры дапамозе лінейкі. 

cross the circle
draw more sections

Крок 9 

Ндышоў час унесці туды эмоцыі! У мадэлі Плутчыка ў цэнтры знаходзяцца самыя моцныя эмоцыі, і яны паступова становяцца слабей ц напрамку да самага вялікага круга. Запоўніце цэнтр: 

  • лютасцю 
  • нянавісцю 
  • нудой 
  • здзіўленнем 
  • жахам 
  • захапленнем 
  • экстазам 
  • насцярожанасцю 

Парадак важны! 

basic intense emotions

Крок 10 

Зараз дадайце другарадныя эмоцыі: 

  • Лютасьць → гнеў → раздражненне 
  • Нянавісць → агіда → скука 
  • Туга → смутак → задуменнасць 
  • Эмацыйнае ўзбуджэнне → здзіўленне → адцягненне ўвагi
  • Жах → страх → трывога 
  • Захапленне → давер → прыняцце 
  • Экстаз → весялосць → ціхамірнасць 
  • Насцярожанасць → прадчуванне → цікавасць 

Ёсць таксама трэцярадныя эмоцыі, утвораныя з двух іншых: 

  • Раздражненне + цікавасць = агрэсіўнасць 
  • Цікавасць + спакой = аптымізм
  • Спакой + прыняцце = каханне 
  • Прыняцце + асцярога = пакорлівасць 
  • Асцярога + псіхічнае ўзбуджэнне = глыбокая павага 
  • Псіхічнае ўзбуджэнне + задуменнасць = незадавальненне 
  • Незадавальненне + нуда = пачуццё віны 
  • Нуда + раздражненне = пагарда

Звярніце ўвагу, што у гэтай мадэлі супрацьлеглыя эмоцыі размешчаныя насупраць адзна адной, напрыклад, весялосьць-смутак, гнеў-страх і г.д. 

wheel of emotions

Крок 11 

Пара размаляваць эмоцыі! Зірніце на асноўныя эмоцыі ў цэнтры і паспрабуйце адчуць, якога яны для вас колеру. Магчыма, вы знойдзеце колер з аднаго цюбіка. Размясціце іх на сваіх месцах.

colors of emotions

Крок 12 

Іншыя эмоцыі, асабліва другарадныя, могуць запатрабаваць змешвання колераў для дасягнення патрэбнага. Запоўніце ўсё кола, размалёўваючы кожную эмоцыю па сваім меркаванні. Не турбуйцеся, калі некаторыя колеры паўтараюцца або калі вам даводзіцца здагадвацца ў некаторых выпадках з-за таго, што вы не адчуваеце колер выразна - гэта ваша кола, і вы можаце яго запоўніць так, як хочаце! 

color wheel of emotions

Як намаляваць свой эмацыйны ландшафт 

Цяпер вы ведаеце штосьцi пра свае эмоцыі і тыя колеры, у якія яны афарбаваныя. Пара пачынаць маляваць! У малявання сваіх эмоцый ёсць мноства пераваг: 

  • Вам не трэба адчуваць ціск з нагоды якасці свайго малюнка, таму вы можаце цалкам расслабіцца.
  • Ваш эмацыйны стан на дадзены момант стане больш зразумелы вам.
  • Вы можаце змяніць свой настрой, выкарыстоўваючы розныя колеры, каб адчуць пэныя эмоцыі (асабліва калі вы схільныя да намовы).
  • Вы можаце эксперыментаваць і атрымліваць задавальненне без чакання вынікаў.

Відавочна, я не магу вам дакладна сказаць, як маляваць такія карціны, але магу даць кірунак. Паглядзіце, як я стварыла маю ўласную карціну настрою, каб стала больш зразумела, што гэта такое.

Крок 1 

У цэнтры я пачала з чагосьцi аптымістычнага і прыемнага для вока. Я не малявала нешта пэўнае - толькі некалькі штрыхоў, якія лёгка выйшлі з-пад пэндзля, каб лепш разумець, як гэта працуе і чаго чакаць ад розных рухаў. 

how to start an abstract painting

Крок 2 

Я дадала яшчэ адну каляровую пляму, у гэты раз эксперыментуючы з формай рысак. Iх кірунак і таўшчыня могуць быць такімі ж экспрэсіўнымі, як і сам колер. Памятайце, што вы можаце наладзіць узровень змешвання, кантралюючы вільготнасць пэндзля.

Вам не трэба прытрымлівацца колераў з кола. Вы можаце выкарыстоўваць яго як палітру, але пасля гэтага практыкавання вы проста адчуеце, якія колеры вам прыемныя, а якія выклікаюць негатыўныя адчуванні, якіх вы хацелі б пазбегнуць.

how rto add colors to abstract painting
abstract colors strokes

Крок 3 

Я дадала вялікі згустак жоўтага, намаляваўшы «хвалі» і перакрыўшы імі папярэднія элементы. А чаму б і не? Нішто не спыніць мяне!

thick strokes abstract painting

Крок 4 

Можаце выказваць эмоцыі, дадаючы фарбу наўпрост на "палатно". Пры гэтым вам давядзецца выкарыстоўваць усю колькасць, і вы зможаце стварыць пераканаўчыя рыскі.

add paint directly to canvas

Не бойцеся заходзіць за боку - нават калі вы заўсёды і ва ўсім сябе стрымліваеце, адпусціце сябе на волю тут жа.

paint outside of the edges

Крок 5 

Вы можаце змешваць розныя згусткі кветак вільготным пэндзлем.

acrylics blending

Крок 6

Выкарыстоўваючы адразу два колеры, вы можаце дасягнуць фантастычных вынікаў!

painting with two colors at once
pretty strokes with two colors

Крок 7 

Вы можаце маляваць на іншым колеры. Эфекты будуць рознымі ў залежнасці ад ступені вільготнасці паверхні - паэксперыментуйце з імі! 

painting on wet paint

Крок 8

Не існуе радасці без смутку, таму я вырашыла дадаць кроплю негатыўных эмоцый на ландшафт. Спачатку гэта можа здацца лішнiм...

color composition balance

...але вы можаце збалансаваць гэтую фарбу з іншымі колерамі. Гэта нагадвае мне пра тое, што мы не можам быць шчаслівыя і поўныя энтузіязму ўвесь час, негатыўныя эмоцыі - гэта ўсяго толькі спосаб, з дапамогай якога наша цела кажа, што нешта не так. Сумаваць нармальна, гэта ўсяго толькі частка нас, а не вораг, з якім трэба змагацца і пазбаўляцца ад яго. Калі вы адчуваеце «чарноцце», не бойцеся дадаць яго і паглядзіце, як можна зрабіць яго натуральнай часткай ландшафту. 

how to balance warm and cold colors

Крок 9 

Запоўніце такім чынам усю вобласць, эксперыментуючы з колерамі, формамі рысак і колькасцю фарбы. 

fill the whole painting

Крок 10 

Маленькi пэндзаль дазволіць вам дадаць цікавыя акцэнты ў розных месцах. 

add accents with small brush

Прыгажосць!

Погляд на маю карціну падымае мне настрой, і я адчуваю сябе паслабленай, а тоўстыя рыскі так прыемна чапаць. Спадзяюся, вы дасягнулі такога ж прыемнага эфекту пад маім кіраўніцтвам! Калі хочаце паспрабаваць іншую расслабляльную мастацкую дзейнасць, зірніце на іншыя часткі гэтай серыі: 

Вам таксама могуць спадабацца простыя кіраўніцтвы, створаныя для людзей з невялікім вопытам у маляванні ці ўвогуле без вопыту: 

how to paint abstract painting emotions
Advertisement
Advertisement
Looking for something to help kick start your next project?
Envato Market has a range of items for sale to help get you started.