Advertisement
  1. Design & Illustration
  2. Tools & Tips
Design

Поўнае кіраўніцтва па інструменце Type (Шрыфт) 

by
Difficulty:BeginnerLength:LongLanguages:
This post is part of a series called Photoshop Tutorials for Beginners.
A Basic Guide to Photoshop CS4 Adjustment Layers
Photoshop Brush Tool: A Basic Guide

Belarusian (беларуская мова) translation by Olya Misuraghina (you can also view the original English article)

Хто не чуў пра інструмент Type? Гэта, магчыма, адзін з самых магутных і карысных інструментаў Photoshop. Мы ўсе выкарыстоўвалі яго хоць бы адзін раз, але ці вядомы вам ўвесь яго патэнцыял? Вось чаму я вырашыў напісаць падрабязнае кіраўніцтва па інструменце Type у Photoshop, у тым ліку пра тое, што з ім варта і не варта рабіць. 


1. Асновы 

Type - гэта інструмент Photoshop для стварэння вектарных контураў, матэматычных фігур і сімвалаў шрыфта. Ён размешчаны на стандартнай панэлі інструментаў у выглядзе малюсенькай літары T. Хуткая клявіша гэтай каманды - літара T, і калі вы націснеце, утрымліваючы, на гэты інструмент (або націснеце Shift + T некалькі разоў), вы ўбачыце чатыры опцыі: Horizontal Type, Vertical Type, Horizontal Type Mask і Vertical Type Mask.

  • Horizontal Type Tool: дазваляе ствараць гарызантальны стандартны тэкст (злева направа і зверху ўніз).
  • Vertical Type Tool: дазваляе ствараць вертыкальны тэкст (зверху ўніз і справа налева), што дазваляе пісаць на ўсходніх мовах, напрыклад, на японскай або кітайскай, або калі вы хочаце паэксперыментаваць з дызайнам шрыфта. 
  • Horizontal Type Mask Tool, Vertical Type Mask Tool: стварае хуткую маску з выкарыстаннем фігуры ў якасці вылучэння. Неўзабаве мы падрабязней разгледзім гэтыя опцыі.

Як толькі вы вылучыце патрэбную прыладу, вы заўважыце, што курсор мышы змяняецца на стандартны курсор шрыфта, нешта накшталт I, гэта азначае, што можна пачынаць уводзіць тэкст. 


2. Стварэнне пласта са шрыфтам 

Тэкставы пласт можна стварыць двума спосабамі, Point Type і Paragraph Type: 

  • Point Type: стварае пласт са шрыфтам у адзін радок, новы радок з'явіцца, калі вы націснеце Return або Enter на клавіятуры.

    Каб стварыць пласт тыпу Point Type, абярыце патрэбны інструмент Type (Гарызантальны або Вертыкальны тэкст) і пстрыкніце адзін раз курсорам у патрэбным месцы. Затым проста пачніце пісаць, а па заканчэнні націсніце маленькую кнопку Commit на панэлі параметраў альбо Enter на лічбавай клавіятуры, або проста націсніце Command + Enter.

  • Paragraph Type: стварае тэкставы пласт з тэкстам у рамцы. Падыдзе і для друку, і для вэб-дызайну. Каб дадаць пласт абзаца, спачатку неабходна стварыць прастакутнік. Пстрыкніце і перацягнiце курсор па дыяганалі, пакуль не атрымаеце прастакутнік патрэбнага памеру.

Усё роўна, ці ёсць фонавы малюнак або якой-небудзь іншы аб'ект, інструмент Type створыць новы пласт для новага тэксту. Акрамя таго, вы можаце лёгка перамыкацца паміж Point Type і Paragraph Type, перайшоўшы ў Layer > Type > Convert to Paragraph Text / Convert to Point Text. 


3. Змена памеру і трансфармацыя 

Відавочна, можна змяняць памер і форму тэкставага пласта з дапамогай Move Tool (V), абраўшы пласт і адлюстраваўшы элементы трансфармацыі. Можна расцягнуць, павялічыць або моцна сказіць форму шрыфта.

Каб лепш выкарыстоўваць Paragraph Type, зрабіце наступнае: Абярыце прыладу Type і націсніце на тэксце абзаца, затым перайдзіце да аднаго з элементаў трансфармацыі, націсніце і перацягнiце, каб змяніць памер поля, і тэкст аўтаматычна зменіць сваю форму. Націсніце і перацягнiце, каб захаваць прапорцыі або падтрымлівайце пастаяннае прырашчэнне кручэння, утрымлівайце Command і перацягнiце, каб змяніць памер тэксту, утрымлівайце Command і перацягнiце цэнтральную кропку, каб перакасіць акно з тэкстам, і ўтрымлівайце Option і перацягнiце для змены памеру акна з яго цэнтра. 


4. Параметры шрыфта 

Асноўнае фарматаванне 

Надышоў час рухацца наперад. Пасля ўводу тэксту вы, напэўна, захочаце змяніць шрыфт, колер і многае іншае, і гэта вельмі проста. Спачатку трэба выклікаць акно Character, перайшоўшы ў Window > Character. У акне Character ёсць некалькі опцый для фарматавання тэксту, ёсць некалькі прыкладаў фарматавання: Font Family, Style, Size і Color (трэба двойчы пстрыкнуць па каляровым узоры, каб убачыць набор колераў). Пасля ўводу шрыфта можна пстрыкнуць па мініяцюры тэксту на панэлі Layers і змяніць увесь фармат тэкставага пласта, або абраўшы інструмент Type, пстрыкнуць па тэкставым пласце, які вы хочаце адрэдагаваць, вылучыць яго і змяніць яго фармат.

Кернiнг і трэкінг 

Адлегласць паміж літарамі лёгка наладзіць у Photoshop. Абярыце тэкставы пласт або вылучыце тэкст і паглядзіце значэннi Kern і Track у акне Character.

Каб наладзіць кернiнг (адлегласць паміж пэўнымі парамі сімвалаў), абярыце Metrics Kerning або Optical Kerning. Metrics Kerning аўтаматычна наладзіць адлегласць паміж канкрэтнымі парамі знакаў. Optical Kerning грунтуецца на форме шрыфта. Значэннi можна змяняць, увёўшы патрэбнае (станоўчае ці адмоўнае) у поле Kerning або абраўшы адзін з прэсэтаў.

З трэкінгам усё вельмі падобнае, проста ўсталюеце лікавае значэнне (станоўчае ці адмоўнае) для павелічэння/памяншэння адлегласцi паміж літарамі. Акрамя таго, вы можаце камбінаваць Kern і Track, каб атрымаць патрэбны вынік.

Вертыкальнае і гарызантальнае маштабаванне 

Змяняйце памер тэкставага пласта па гарызанталі ці па вертыкалі, змяняючы значэнні ў акне Character. Мая парада: я амаль ніколі не выкарыстоўваю гэтыя значэннi, таму што змяняючы памер шрыфта, вы скажаеце саму постаць, і часам атрымліваецца абы-што. Паглядзіце на малюнак ніжэй: прыгожая літара Century Gothic - ідэальны круг да маштабавання, а пасля ператвараецца ў авал. Акрамя таго, звярніце ўвагу, што змяняецца і форма: лінія ў верхняй і ніжняй часткі літары «O» пры вертыкальным маштабаваннi становіцца шырэй.

Зрух базавай лініі 

Гэта спатрэбіцца, калі трэба змясціць тэкставы пласт куды-небудзь, напрыклад, вакол малюнка. Змяніце гэта значэнне, каб перамясціць базавую лінію вылучанага тэксту вышэй або ніжэй за базавую лінію астатняй часткі тэксту.

Псеўдапаўтлусты шрыфт і псеўдакурсiў 

У Photoshop ёсць магчымасць аўтаматычна ствараць варыяцыі Faux Bold і Faux Italic для любога шрыфта, што часам вельмі карысна, але вы павінныя праяўляць асаблівую асцярожнасць, каб як мага менш сказіць яго форму. Ніжэй прыведзены прыклад Faux Bold на шрыфце Arial, які не моцна скажае тып шрыфта, але прымяненне Faux Italic на Myriad Pro фактычна скажае арыгінальны курсіўны шрыфт (напрыклад, паглядзіце на сімвал «a»).

Варыянты шрыфтоў і тэкставае афармленне 

Вы можаце лёгка наладзіць шрыфт, выкарыстоўваючы ўсе загалоўныя знакі ці пераўтвараючы яго ў маленькія загалоўныя літары. Для гэтага проста абярыце тэкставы пласт або вылучыце тэкст і націсніце адпаведную кнопку ў акне знакаў. Акрамя таго, вы можаце падкрэсліць або закрэсліць свой тэкст. 

Згладжванне, дзе і калі 

Згладжванне стварае тэкст з гладкім краем, пры якім межы тэксту змешваюцца з фонавым пластом або малюнкам. Ёсць чатыры варыянты згладжвання: Sharp, Crisp, Strong і Smooth і опцыя None. Яго часта ўжываюць для зручнасці чытання, у прыватнасці, для шрыфта Serif. Існуюць некаторыя выключэнні, калі трэба выбіраць None: для ўзору шрыфта ў вэб-дызайне, пры выкарыстанні піксельнага шрыфта і г.д.

Iнтэрлiньяж 

У любым з тэкставых пластоў у палях Point або Paragraph можна наладзіць iнтэрлiньяж (вертыкальная прастора) паміж радкамі. Пакіньце аўтаматычнае значэнне (auto) або ўвядзіце ўласнае, каб самастойна адрэгуляваць гэтую прастору. 


5. Уласцівасці абзаца 

Асноўнае выраўноўванне 

Паколькі пласт тэксту абзаца можа ўтрымліваць некалькі радкоў, іх фарматаванне вельмі важнае, і яно рэгулюецца акном Paragraph. Адкрыйце яго, перайшоўшы ў Window > Paragraph. Стварыце тэкставы пласт абзаца, увядзіце што-небудзь, скапіюйце тэкст і націсніце на мініяцюру пласта, каб актываваць параметры ўсяго тэксту. Альбо вылучыце тэкст з дапамогай прылады Type і ўжывiце фарматаванне абзаца толькі да вылучаных радкоў тэкставага пласта.

Асноўная ўласцівасць тэксту абзаца - выраўноўванне. Яго можна лёгка наладзіць (па левым баку, па цэнтры, па правым баку або па шырыні старонкі), пстрыкнуўшы на адпаведныя значкі ў акне Paragraph. Акрамя таго, ёсць яшчэ тры параметры выраўноўвання па шырыні старонкі для апошняга радка тэкставага пласта або вылучанага тэксту (па левым баку, па цэнтры, па правым баку). 

Каб наладзіць выраўноўванне па шырыні акна, перайдзіце ў меню Paragraph і націсніце Justification, там вы зможаце наладзіць інтэрвалы паміж словамі і літарамі, маштабаванне глiфаў і iнтэрлiньяж.

Перанос радка 

Настройкі для пераносу радкоў уплываюць на гарызантальныя адлегласці ў абзацы, робячы яго шырэй або расцягваючы, у залежнасці ад колькасці слоў у кожным радку. Каб пераносіць словы з дапамогай злучка, проста абярыце патрэбную мову ў акне Character і актывуйце перанос у акне Paragraph. Каб адключыць яго, проста зніміце сцяжок у полі Hyphenation у акне Paragraph.

У большасці выпадкаў з аўтаматычным пераносам не будзе праблем, але часам яго трэба наладзіць. Каб уключыць пашыраныя варыянты пераносаў, націсніце на меню Paragraph і абярыце Hyphenation. Вы ўбачыце наступныя варыянты:

  • Words Longer Than # Letters: задайце мінімальную колькасць сімвалаў для слоў, якія можна пераносіць; то бок, калі вы ўсталюеце значэнне “5”, слова «фота» не будзе пераносіцца, але калі вы ўсталюеце значэнне "3", вы атрымаеце «фо-та». Значэнне па змаўчанні: «2».
  • After First # Letters and Before Last # Letters: паказвае мінімальную колькасць знакаў у пачатку ці ў канцы слова, якая можа быць разбітая злучком; г.зн. калі вы ўсталюеце любое з гэтых значэнняў як «1», вы можаце атрымаць нежаданы перанос, напрыклад, «п-рывет» або «дзеянн-е». Па змаўчанні абодва значэннi ўсталёўваюцца як «2».
  • Hyphen Limit: усталёўвае максімальную колькасць радкоў, на якіх паслядоўна можна зрабіць перанос. 
  • Hyphenation Zone: усталёўвае адлегласць ад правага краю абзаца. 
  • Hyphenate Capitalized Words: прадухіляе перанос слоў, напісаных вялікімі літарамі. 

Водступ і прабел паміж абзацамі 

Гэта даволі проста. Проста абярыце тэкставы пласт або вылучыце тэкст, і ўпішыце значэннi для водступу справа і злева. Вы можаце зрабіць водступ для тэксту злева ці справа ці адступаць ад першага радка абзаца, як паказана на другім малюнку ніжэй.

Акрамя таго, вы можаце лёгка дадаць прабел паміж абзацамі (да або пасля) у акне Paragraph: проста ўвядзіце патрэбнае значэнне ў полі Space Before або Space After.

Дэфармацыя тэксту 

Адна з самых магутных функцый інструмента Type - гэта здольнасць дэфармаваць любы тэкставы пласт у адпаведнасці з канкрэтнымі патрэбамі. Каб дэфармаваць тэкставы пласт, двойчы пстрыкніце па яго мініяцюры і націсніце кнопку Create Warped Text у меню Параметры. Вам будзе прапанавана абраць вертыкальную або гарызантальную арыентацыю з дапамогай трох паўзункоў для павелічэння або памяншэння значэнняў Bend, Horizontal і Vertical Distortion. Ніжэй прыведзены прыклад таго, як пераўтварыць тэкст, выкарыстоўваючы Arc Warp і розныя значэнні Bend і Distortion.

Вядома, можна таксама дэфармаваць і пласт тэксту абзаца, см. малюнак ніжэй. Вось як атрымаць знакаміты эфект «Зорных войнаў», проста павялічыўшы значэнне Vertical Distortion і выкарыстоўваючы невялікую маску пласта градыенту.

Усё гэта вельмі весела, паспрабуйце розныя варыянты дэфармацыі. Аднак ёсць некалькі абмежаванняў: вы не можаце дэфармаваць пласт тэксту, калі раней ужылі стылі Faux Bold або Faux Italic на панэлі Character.

Шрыфт па контуры 

Можна стварыць пласт тэксту на контуры, створаным з дапамогай інструмента Pen або Vector Shape. Каб гэта зрабіць, спачатку намалюйце контур з дапамогай Pen Tool, затым абярыце прыладу Type і змясціце курсор у любым месцы контуру. Вы ўбачыце, што форма курсора змяняе базавую лінію шрыфта па S-вобразнай лініі. Пстрыкніце па контуры і ўвядзіце тэкст.

Тэкст па контуры фігуры 

Сапраўды гэтак жа можна дадаць тэкст на вектарную фігуру. Па-першае, пераканайцеся, што вы яе абралі з дапамогай Path Selection Tool. Як толькі будзе бачны контур, абярыце прыладу Type, пстрыкніце ў любым месцы контуру і напішыце што-небудзь. Вы можаце адрэдагаваць любыя параметры ў меню Character, напрыклад, трохі павялічыць зрух базавай лініі, каб стварыць прастору паміж тэкстам і фігурай.

Рэдагаваць шрыфт на контуры 

Часам трэба змяніць арыентацыю і становішча шрыфта на контуры. Для гэтага абярыце Path Selection Tool, змясціце курсор над тэкстам, пакуль не з'явіцца маленькая чорная стрэлка на курсоры шрыфта, затым перацягнiце курсор ніжэй базавай лініі, каб перавярнуць тэкст. Выкарыстоўвайце той жа метад, каб перавярнуць тэкст і змясціць яго ўнутры фігуры. Відавочна, вы можаце дадаць любы стыль пласта да тэксту, і яго пазней можна будзе рэдагаваць.

Пераўтварыць шрыфт у фігуру 

Часам даводзіцца змяняць форму літар, напрыклад, для дызайну лагатыпа, і з Photoshop гэта лёгка. Проста стварыце тэкставы пласт або вылучыце яго і перайдзіце ў Layer > Type > Convert to Shape. Гэты інструмент пераўтворыць шрыфт у маску вектарнага пласта, якую можна рэдагаваць, як любую іншую вектарную форму. Вы таксама можаце стварыць Work path, перайшоўшы ў Layer > Type > Convert Work Path.

Інструмент Type Mask 

Нарэшце, робячы ўсё апісанае вышэй, можна выкарыстоўваць не формы тэксту, а вылучэнне. Для гэтага націсніце і ўтрымлівайце інструмент Type, пакуль не з'явяцца дадатковыя параметры. Там абярыце Horizontal (або Vertical) Type Mask. З дапамогай гэтай прылады можна стварыць хуткае вылучэнне ў выглядзе фігуры, што спатрэбіцца ў рэжыме Layer Mask або Quick Mask. Ніжэй - прыклад слова, створанага з выкарыстаннем інструмента Type Mask. Я вылучыў слова і стварыў маску пласта па-над малюнкам. 


6. Высновы

Інструмент Type - адна з самых магутных функцый Photoshop. З часам вы навучыцеся змяняць літары і абзацы. Гэты цудоўны інструмент знішчае ўсi абмежаванні.

Падпішыцеся на RSS-канал Psdtuts+, каб чытаць лепшыя ўрокі па Photoshop і артыкулы ў Інтэрнэце.

Advertisement
Advertisement
Advertisement
Advertisement
Looking for something to help kick start your next project?
Envato Market has a range of items for sale to help get you started.