Advertisement
  1. Design & Illustration
  2. Tools & Tips
Design

Кіраўніцтва па лічбавым тэкстыльным друку для пачаткоўцаў

by
Difficulty:IntermediateLength:LongLanguages:

Belarusian (беларуская мова) translation by Olya Misuragina (you can also view the original English article)

Гэта базавы ўрок па ілюстрацыі, сумешчаны з практычным аглядам, як падрыхтаваць файл да лічбавага друку на тканіне. У выніку доўгага шляху спроб і памылак я распрацавала паступовы працэс стварэння файлаў для лічбавага тэкстыльнага друку. Гэта выдатны ўрок для тых, хто хоча навучыцца асновам падрыхтоўкі файлаў і карэкціроўкі колеру. Вы даведаецеся падрабязнасці падрыхтоўкі вектарнага файла для лічбавага друку па тканіне, і пазней гэтыя навыкі можна будзе прымяніць і да больш буйных праектаў. Пачнем!

Увядзенне

Лічбавы друк - самае неверагоднае новаўвядзенне ў тэкстыльнай прамысловасці. Ен не толькі адкрывае бязмежныя магчымасці наладаў, друку невялікімі партыямі, магчымасці эксперыментаваць, але таксама робіць друк на тэкстылi даступным для бюджэту звычайнага ілюстратара.

Лічбавы друк на тканіне можа рэпрадукаваць разнастайныя колеры і адценні, але як і з многімі іншымі відамі друку, канчатковы вынік будзе зусім не тым, што вы бачыце на экране кампутара.

У выніку доўгага шляху спроб і памылак я распрацавала паступовы працэс стварэння файлаў для лічбавага тэкстыльнага друку. Гэта выдатны ўрок для тых, хто хоча навучыцца асновам падрыхтоўкі файлаў і карэкціроўкі колеру. Навыкі, якія вы засвоіце з гэтага ўрока, лёгка выкарыстоўваць і ў працы над больш складаным дызайнам, і пры гэтым яны досыць простыя для поўных пачаткоўцаў, і дапамогуць вам пачаць ствараць узоры з мінімальнымі ведамі Illustrator.

Канчатковы прагляд тэкстыльнага прынта

Ніжэй прынт, над якім мы будзем працаваць. Цi неабходна вам атрымаць доступ да поўных файлаў з крыніцамі і копіямі кожнага ўрока, якія можна спампаваць, уключаючы гэты? Далучайцеся да праграмы Vector Plus усяго за 9$ у месяц.

Дэталі ўрока

  • ПА: Adobe Illustrator і Photoshop
  • Версія: CS4 (пераважна)
  • Узровень складанасці: Лёгкі
  • Час заканчэння праекта: 1-2 гадзіны (10 хвілін, калі ёсць гатовыя выявы).
  • Прасунутыя карыстальнікі могуць выкарыстоўваць уласны стыль ілюстрацыі.

Вы даведаецеся

  • Як падрыхтаваць базавы вектарны файл да тэкстыльнага друку

Вам спатрэбіцца

  • Планшэт для малявання (пераважна)

Крок 1а. Настройка працоўнай вобласці

Бо мы збіраемся стварыць базавы паўтаральны элемент, працоўная вобласць павінная быць квадратнай. Я аддаю перавагу квадрату 10х10 см і павялічваю памер для больш буйных узораў.

Крок 1б. Налада каляровых узораў

Працуючы з файламі для друку, лепш за ўсё выдаліць усе непатрэбныя ўзоры, градыенты, пэндзлi і стылі графікі. Так будзе лягчэй кiраваць колерамі і пазней захоўваць іх. Каб выдаліць усе непатрэбныя ўзоры, досыць пстрыкнуць па опцыі Select All Unused у меню і затым клікнуць па Delete Swatch. Калі яшчэ застануцца нейкія непатрэбныя ўзоры, проста вылучыце і выдаліце ​​іх.

Крок 1в. Адкрываем бібліятэку колераў

Самы лёгкі і недарагі спосаб падабраць каляровае спалучэнне для праекта - выкарыстоўваць бібліятэку колераў. Ва ўсіх буйных друкароў ёсць уласныя бібліятэкі каляровых узораў, якія можна спампаваць. Гэтыя бібліятэкі складаюцца з узораў, якія трапляюць у межы таго, што можа зрабіць індустрыяльныя прынтэр. Калі ў вас няма спецыфічнага каляровага профілю, старайцеся не выкарыстоўваць занадта яркіх або насычаных колераў. Калі вы спампавалі бібліятэку, загрузіце яе ў праграму, зайшоўшы ў меню на панэлі Swatches, абярыце Open Swatch Library > Other Library, затым знайдзіце неабходны файл і пстрыкніце па Open.

У гэтым уроку я выкарыстоўваю Spoonflower.com у якасці друкара. Ёсць шмат кампаній, якія прапануюць друкарскiя паслугі, але для нашага ўрока лепш падыдзе Spoonflower, у іх няма мінімальных парогаў замовы, і яны ажыццяўляюць міжнародную дастаўку. Вы можаце знайсці бібліятэку каляровых узораў ад Spoonflower для Adobe Illustrator тут.

Крок 1г. Стварэнне каляровай групы

Як толькі бібліятэка загружаная ў Illustrator, вы можаце абіраць колеры, якімі хочаце скарыстацца. Я выкладваю колеры побач адзін з адным, каб было відаць, як яны будуць разам выглядаць у малюнку. Я гэта раблю з дапамогай Blob Brush (Shift + B), але і фігуры з заліваннем таксама падыдуць. Як толькі ў вас будзе падбор колераў, якi вас задавальняе, перацягнiце ўзоры ў панэль Swatches. Па гэтай прычыне мы выдалілі ўсе лішнія ўзоры за Крок 1б.

Заўвага: Заўважце, што ўзоры, якія выкарыстоўваюцца тут, пазначаныя белым кутком. Гэта азначае, што яны - глабальныя колеры. Узоры глабальных колераў - гэта ўзоры, у якіх звязаны заліванне і абводка. Калі памяняць глабальны колер з Узораў, тады ўсе колеры ў дакуменце з гэтым канкрэтным колерам памяняюцца. Гэта вельмі карысна, калi вы рэдагуеце дакумент, напрыклад, узор, які залежыць ад дакладнага колеру. Каб ператварыць стандартны каляровы ўзор у Глабальны ўзор, двойчы пстрыкніце па колеры ў панэлі узораў (прасачыце, каб неспадзявана не вылучыць ніякіх аб'ектаў), затым абірайце "Глабальны", затым - ОК.

Іншы спосаб сачыць за колерамі - стварыць каляровую Групу. Каб гэта зрабіць, абярыце колер на палiтры ўзораў (Command-пстрычка), затым пстрыкнiце на New color Group унізе панэлі Swatches, гэта адкрые дыялогавае акно, у якім вы можаце назваць сваю каляровую Групу. Вы таксама можаце захаваць гэтыя ўзоры, каб выкарыстоўваць іх пазней, зайшоўшы ў Панэль меню ў Swatches і абраўшы Swatch Library ASE - Adobe Swatch Exhchange. (Узоры ASE можна выкарыстоўваць з іншымі праграмамі, напрыклад, Photoshop).

Для прасунутых: Калі вы працуеце на базе гатовага вектарнага файла, вы можаце стварыць каляровую палітру, вылучыўшы свой малюнак. Клікніце па кнопцы New Color Group унізе панэлі Swatches, гэта адкрые дыялогавае акно New Color Group. Дайце ёй назву і пастаўце галачку побач з Convert Process to Global, затым клікніце ОК.

Каб змянiць каляровы Узор і падрыхтаваць яго да друку, проста двойчы клікніце па ўзоры і памяняйце каляровыя ўласцівасці на CMYK. Калі вашы колеры выходзяць за рамкі дыяпазону, даступнага для дадзенай друкаркі, павінна з'явіцца папярэджанне ў дыялогавым акне опцый Узораў - вы зможаце альбо змянiць каляровыя опцыі ўручную, альбо клікнуць па жоўтым трыкутніку ў папярэджанні, каб змянiць яго на наступны бліжэйшы колер, які ўваходзіць у дыяпазон .

Калі вы па-ранейшаму не ўпэўненыя, як будзе выглядаць ваш дакумент у надрукаваным выглядзе, ці вы хочаце больш дакладнай перадачы колеру, я раю замяніць кожны ўзор дакладнымі ўзорамі, якія прадстаўляюцца вашым друкарскiм сэрвісам. Гэта можна зрабіць, спампаваўшы бібліятэку каляровых узораў ад друкарскай кампаніі і абраўшы з яе патрэбныя вам колеры. Змяніце старыя ўзоры, утрымліваючы клавішу Alt, і перацягваючы новы каляровы ўзор па-над колерам, які вам трэба замяніць. У гэтым выпадку важна, каб узоры былі глабальныя, бо кожны колер у ілюстрацыі тады заменіцца на колер, якія вы абралі для бібліятэкі. Лёгка!

Крок 2а. Давайце маляваць!

Цяпер у нас ёсць набор колераў, якія можна выкарыстоўваць ва ўзоры, так што пара маляваць. Для абсалютнага пачаткоўца самы хуткі спосаб пачаць маляваць у Illustrator - выкарыстоўваць Blob Brush (Shift + B) (Пэндзля Клякса). Я выкарыстала Blob Brush, каб намаляваць тры розныя аб'екты, з дапамогай каляровай групы, якую я захавала раней. Каб змяніць налады Blob Brush (памер, дакладнасць), двойчы клікніце па абразку Blob Brush у панэлі інструмэнтаў.

Асноўныя ўласцівасці Blob Brush - гэта Памер, Дакладнасць, і Плыўнасць. Памер кажа сам за сябе. Дакладнасць - гэта наколькі дакладнай будзе лінія, чым больш значэнне, тым больш гладкай і меней дакладнай будзе лінія. Плыўнасць - велічыня, якая прымяняецца да лініі: чым вышэй працэнт, тым больш плыўнай будзе лінія.

Заўвага прасунутым карыстальнікам: Вы можаце намаляваць уласны ўзор любым метадам, які вам падабаецца, і перайсці да 3 кроку, каб даведацца, як пратэставаць ваш узор. Або калі вы ўжо працавалі з бясшвоўнымі ўзорамі, вы можаце перайсці да 5 кроку з інструкцыямі па экспарце вашага файла для друку.

Крок 2б. Капіраванне і адлюстраванне аб'ектаў

Гэтыя выявы я намалявала з дапамогай Blob Brush. Як бачыце, яны даволі складаныя. Каб з аб'ектамі было лягчэй працаваць, вылучыце малюнак з дапамогай Selection Tool (V), затым націсніце Command + G, каб згрупаваць іх, і затым паспрабуйце гэта для кожнага аб'екта. Бо гэта хуткі і лёгкі спосаб стварыць бясшвоўны ўзор, я збіраюся скапіяваць гэтыя 4 аб'екты, каб зэканоміць час на малюнках.

Каб гэта зрабіць, вылучыце ўсе аб'екты, якія хочаце захаваць, абірайце Reflect Tool (О), Command + клік па пустой вобласці на палатне, і гэта адкрые дыялогавае акно Reflect. Абірайце Vertical, клікніце Copy. У вас павінная атрымацца копія чатырох аб'ектаў у люстраным адлюстраванні.

Крок 2д. Перафарбоўванне

Цяпер варта перафарбаваць скапіяваныя аб'екты. Бо кожны аб'ект згрупаваны, гэта павінна быць дастаткова лёгка. Двойчы клікнуўшы па аб'екце, які вы хочаце перафарбаваць, вы трапіце ў рэжым ізаляцыі, і ў ім вы можаце перафарбаваць аб'ект, не задзейнічаючы выпадкова іншыя аб'екты.

Каб змяніць кожны элемент аднаго колеру на іншы, скарыстайцеся Magic Wand Tool (Y). Спачатку двойчы клінiце па абразку чароўнай палачкі ў панэлі інструментаў, адкрыўшы яе налады. Знізьце Tolerance да 0, і тады вы вылучыце толькі тыя колеры, якія вам патрэбныя. Як толькі вы вылучыце колер з дапамогай Magic Wand, клікніце на новы колер у сваёй бібліятэцы колераў. Каб выйсці з рэжыму ізаляцыі, клікніце два разы за межамі вылучаных аб'ектаў. Паспрабуйце гэты працэс для адлюстравання кожнага аб'екта.

Крок 3. Упарадкаванне

Цяпер у нас ёсць набор патрэбных аб'ектаў, надышоў час размясціць іх у дызайне. Як бачыце, я дадала некалькі сэрцайкаў, зорак і надпісаў, каб запоўніць пустэчы. Гэты дызайн задавальняе мяне, але перш чым экспартаваць яго для друку, неабходна пратэставаць ўзор. Каб зрабіць гэта, малюем квадрат памерам з мантажную вобласць, мяняем колер залівання і абводкі на адсутнасць колеру, вылучаем квадрат і адпраўляем яго на задні фон (Object > Arrange > Send to Back).

Калі за малюнкам ёсць празрысты квадрат, з дапамогай Selection tool (V) клікаем і перацягваць квадрат па мантажнай вобласці. Перацягнiце ўсё вылучанае ў панэль Swatches. Вы ўбачыце, што створаны новы ўзор, і ён і стане вашым узорам.

Каб праверыць ваш узор, намалюйце прастакутнік ў любым месцы і запоўніце яго узорам з панэлі узораў. Зрабіце прастакутнік досыць вялікім, каб ўзор паўтарыўся ў ім некалькі разоў, і вам лягчэй будзе ўбачыць, ці трэба што-небудзь змяніць.

Крок 4. Захаванне ў PDF

Гэты крок трохі складаны. Як толькі вам спадабаецца, як размешчаныя элементы ў дызайне, вы можаце захаваць файл у фармаце PDF. Адзін з самых папулярных тыпаў файлаў (яго рэкамендуе Spoonflower) - несціснуты TIFF, 8-біт у LAB. Немагчыма экспартаваць колеры LAB напрамкi з Illustrator, таму неабходна захаваць малюнак у PDF і адкрыць яго ў Photoshop. Я выкарыстоўваю PDF, бо ён захоўвае колеры, таму ўся ўпартая праца над узорамі з колерамі не знікне пры экспарце.

Зайдзіце ў File > Save As > PDF (Command + Shift + S). Гэта адкрые дыялогавае акно Adobe PDF. Зайдзіце ў Output, абярыце у Сolor Conversion - No Conversion i клікніце ОК.

Крок 5. Адкрыццё файла PDF ў Photoshop

Калі вы яшчэ гэтага не зрабілі, адкрыйце файл PDF у Photoshop (зайдзіце ў File > Open, і абярыце захаваны PDF). Гэта адкрые дыялогавае акно Імпарту PDF. Абярыце наступныя налады імпарту малюнка: Page Options - Crop to - Bounding Box (гэта імпартуе толькі тое, што знаходзіцца на мантажнай вобласці). Resolution: 150 пікселяў на цалю (гэта аптымальны дазвол ад Spoonflower, іншыя кампаніі могуць адрознівацца, праверце іх спецыфікацыі). Каляровы рэжым LAB 8 Bit (па апісанні Spoonflower), затым клікніце ОК.

У каляровага рэжыму LAB, у адрозненне ад RBG або CMYK, тон і колер падзеленыя, так што іх можна карэктаваць асобна адзін ад аднаго. L - гэта святло, а А і В - колер. Таму калі А + У = чырвоны, можна адняць L, каб атрымаўся карычневы, або дадаць L, каб атрымаць ружовы.
LAB колер у Photoshop таксама не залежыць ад прылад, што робіць яго ідэальным для лічбавага друку на тканіне, бо колер будзе выходзіць па-іншаму на стандартнай камерцыйнай друкарцы.

Крок 6. Захаванне ў TIFF

У кожнага друкара свае рэкамендацыі па захаванні файлаў. Адны лічаць, што .jpg лепш за iншыя, іншыя - што .gif. Spoonflower просіць, каб файлы былі ў TIFF (8bit, несціснуты). Я асабіста аддаю перавагу TIF, бо ён захоўваецца без страт, што азначае, што пры кампрэсіі не будзе страты якасці. Каб захаваць свой файл у TIFF, зайдзіце ў File > Save As > TIFF, прасачыце, каб кампрэсія (compression) была на None, затым клікніце ОК.

Высновы:

Цяпер у вас павінны атрымацца файл, гатовы для друку з (амаль) праверанымі і дакладнымі колерамі, і ўсё, што вам неабходна зрабіць, - гэта зайсці на сайт spoonflower.com або іншага друкарскага сэрвісу і загрузіць файлы для друку.

Карысныя спасылкі

Падпішыцеся на навiны ад Vectortuts+, каб атрымліваць актуальную інфармацыю аб апошніх ўроках і артыкулах пра вектар.

Advertisement
Advertisement
Looking for something to help kick start your next project?
Envato Market has a range of items for sale to help get you started.