Belarusian (беларуская мова) translation by Olya Misuraghina (you can also view the original English article)
У мінулым месяцы мы падзяліліся велізарным спісам каштоўных рэсурсаў для дапамогі вам у працы, а цяпер час засяродзіцца на прэзентацыі і рэкламе. Мы прабяжымся па цудоўным спісе шаблонаў для сайтаў і макетаў прэзентацый для партфоліа, рэзюмэ і візітовак для любых друкаваных патрэб, а таксама абразкоў для сацыяльных медыя і графікі для Інтэрнэту - усё гэта вы можаце знайсці на Envato Market!
Тэмы WordPress
Мы пачнем з вялікай калекцыі тэм WordPress для партфоліа, блогаў і шмат іншага! Ніжэй вы знойдзеце разнастайныя стылi, ад аднастаронкавых сайтаў да творчых стыляў і прыгожых мінімалістычны тэм. Пратэстуйце кожную тэму і яе варыяцыі з дапамогай функцыі папярэдняга прагляду, каб адчуць, чаго чакаць, калі вы вырашыце яе набыць.
Lydia
Lydia цудоўна сумяшчае ў сабе партфоліа і блог. Яе макет засяроджаны на буйных малюнках, ён спагадны і яго можна шмат у чым наладзіць пад сябе - Lydia выдатна злучае ў сабе ўласцівасці партфоліа WordPress і інтэрактыўныя секцыі сацыяльных медыя (напрыклад, стужку навінаў Instagram).

Boden
Boden - гэта чысты, сучасны макет, які выдатна падыходзіць для дэманстрацыі работ без лішніх дробязяў і прыкрас.

Bigbang
Гэта цудоўная тэма для партфоліа з наладжвальнымі опцыямі, такімі як форма малюнкаў у партфоліа і г.д.!

Nobel
Nobel - гэта мінімалістычная тэма, у цэнтры якой - выявы. Ідэальная для тых, каму не патрэбныя лішнія словы на сайце і хто прагне цалкам засяродзіцца на самым партфоліа.

Jarvis
Jarvis - гэта папулярная аднастаронкавая тэма, якая дазваляе многае наладзіць пад сябе. Як асноўны шаблон, яна яркая і стыльная, ідэальная для тых, каму трэба, каб змесціва можна было праглядаць на розных прыладах, і хто хоча, каб працы на сайце кідаліся ў вочы.

Expression
Expression - гэта вясёлая, спагадлівая тэма для партфоліа, засяроджаная на дэманстрацыі работ у розным выглядзе і якая ўключае ў сябе розныя каляровыя тэмы, фоны і іншае.

Visia
Visia - гэта спагадная аднастаронкавая тэма, ідэальная для дэманстрацыі праектаў і паслуг для вашага бізнесу ў сферы дызайну.

Daisho
Daisho - вясёлая і гнуткая тэма з дынамічным макетам, якая дазваляе ствараць прыгожыя старонкі і блогі праз налады партфоліа.

Studiofolio
Studiofolio ўключае ў сябе дынамічныя слайдары і спагадлівыя фотагалерэі, якія дзеляцца з наведвальнікам дадатковай інфармацыяй, калі ён праглядае партфоліа.

Hazel
Hazel - велізарная тэма з мноствам канцэпцый, якая прапануе выбар з некалькіх дызайнаў макета для вашага партфоліа, блога і сайта паслуг. Ад старонак з выявамі на поўны экран да сеткі партфоліа з панэллю навігацыі - вы можаце наладзіць гэтую тэму так, каб вашыя працы заззялі.

Fluxus
Fluxus - гэта дынамічная і, у той жа час, мінімалістычная тэма, засяроджаная на паданні вашых работ, таму меню невялікае і не адцягвае ўвагу на сябе, як у мностве іншых тэм. Наладзьце гэтую тэму пад сябе з дапамогай розных макетаў і функцый.

Alpha
Alpha па-сапраўднаму ззяе, яе наладжвальны слайдэр ў першую чаргу прадстаўляе вашы працы, а ўжо потым - дадатковую інфармацыю (напрыклад, дэталі праекта). Вы можаце выбраць з некалькіх стыляў і налад.

Story
Story - гэта творчая тэма WordPress з некалькімі стылямі, якія можна наладзіць так, каб прыярытэтнымі былі выявы або змесціва блога. Прыгожыя вертыкальныя слайдары на ўвесь экран прыцягваюць гледача да бягучых праектаў і інфармацыі, а гарызантальная мінімалістычная панэль навігацыі адкрывае яшчэ больш.

WowWay
WowWay - дынамічная тэма для партфоліа з спагаднай панэллю навігацыі, якая дазваляе гледачам засяродзіцца на вашых работах або на дадатковай інфармацыі, у залежнасці ад таго, што ім трэба. Анімацыя дазваляе гледачу плаўна пераходзіць ад праекту да праекту, ад адной секцыі да іншай, распавядаючы гісторыю аднаго праекта за раз з дапамогай дадатковай інфармацыі.

KON/CEPT
KON/CEPT - гэта мінімалістычная тэма, якая цалкам сканцэнтравалася на дэманстрацыі вашых работ і якая дае дадатковую інфармацыю, толькі калі наведвальнік націсне на малюнак або макет.

Lobo
Lobo пачынаецца з прыгожай загрузнай анімацыі, якая вядзе наведвальнікаў да модуляў макета, якія вы самі можаце напоўніць. Ад чапляючага загалоўка да старонкі пад ім і налад партфоліа, Lobo бліскуча прадставіць вашы творчыя старанні.

BORDER
Як відаць з назвы, у Border ёсць тоўстая рамка вакол усяго змесціва, якая прыгожа апраўляе старонкі з вашымі работамі. Ад першай старонкі да партфоліа і блога, Border нагадвае прыгожы часопіс, ідэальны для аб'яднання творчых работ і змесціва блога пад адным даменам.

Corsa
Corsa - гэта творчая аднастаронкавая тэма, ідэальная як для буйных праектаў, так і для невялікіх дызайнерскіх каманд. Corsa цудоўна наладжваецца і адаптуецца да ўсіх патрэб сайта, ад партфоліа да дзелавога змесціва або інтэрактыўнага блога.

Skylab
У Skylab ёсць некалькі стыляў, кожны з якіх засяроджаны на дэманстрацыі работ і прыцягненні наведвальнікаў на сайт элегантным і прафесійным спосабам.

Oyster
Oyster дазваляе выбраць паміж светлай і цёмнай тэмай для дэманстрацыі работ у стылі галерэі або партфоліа. Мне асабліва падабаецца тое, як добра выглядае сетка галерэі і блога ў адным сайце. Сапраўды, любыя стылі ідэальна дапаўняюць адзін аднаго.

Cartel
Cartel - гэта простая тэма з тлустымі загалоўкамі, галерэяй ў стылі цаглянай кладкі і сучаснымі опцыямі налады малюнкаў. Праглядзіце яе ніжэй.

PhotoPro
Калі тэмы з фокусам на малюнках вам не падыходзяць, PhotoPro прапануе вам тое, што трэба: аніміраваныя партфоліа, мінімалістычны дызайн і мноства налад для дэманстрацыі вашых работ у лепшым святле, - у той жа час, дазваляючы наведвальніку ўзаемадзейнічаць з вашымі работамі.

Bow
Bow ганарыцца чыстым, сучасным і прафесійным выглядам. Я вельмі неабыякавая да стылю блога: ён пераносіць наведвальнікаў на модульную тэму малюнкаў і паказвае кожны пост, быццам вы ўсё яшчэ праглядаеце партфоліа або галерэю.

Capri
Capri мае актуальныя буйныя загалоўкі. Больш за тое, яны яркія і прыцягваюць увагу, цудоўна спалучаючыся з больш мінімалістычнымі дызайнерскімі работамі, якія не настолькі крыклівыя. Для пачатку, можаце выбраць адзін з дванаццаці стыляў гэтай цудоўнай тэмы, якая прапануе амаль бясконцыя магчымасці праз свае опцыі налады.

Cabin
Cabin - гэта вінтажная тэма з некалькімі стылямі на выбар. Нароўні са звычайнымі вартасцямі і атрыбутамі, у яе ўваходзіць візуальная частка - цудоўны памочнік, які дазваляе засяродзіцца на малюнках і не думаць пра код.

Enar
Enar - гэта велізарная сумесь стыляў у адной тэме. Вы можаце выбраць тэму, засяроджаную на малюнках, блогу, краме ці на чымсьці яшчэ. З такой разнастайнасцю вы папросту зможаце часта мяняць свой сайт або прапаноўваць розныя паслугі на мностве старонак або паддаменаў.

Шаблоны для сайтаў
Далей у нас невялікая калекцыя шаблонаў для сайтаў, якія дапамогуць вам прадэманстраваць свае працы і перакінуць мост паміж вашым партфоліа і патэнцыяльнымі кліентамі. Пратэстуйце кожную тэму і яе варыяцыі з дапамогай функцыі папярэдняга прагляду, каб зразумець, чаго чакаць, калі вы вырашыце набыць адну з іх.
Newave
Newave - гэта сучасны і элегантны шаблон аднастаронкавага сайта. Па-мойму, гэта выдатны адказ тэмам WordPress падобнага стылю, калі вам патрэбны поўны сайт, а не тэма для блога і партфоліа.

Avoc
Avoc прапануе мінімалістычны і сучасны штрых для сайта і партфоліа. Гэты шаблон з тлустымі загалоўкамі і спагаднымі функцыямі, магчыма, спадабаецца не ўсім, але бліскуча падыдзе таму, каму трэба трохі вастрыні для сваіх работ.

Wolverine
Wolverine - гэта шматфункцыянальная тэма з больш чым дзясяткам дэма-стыляў на выбар, якія можна наладзіць для стварэння цудоўнага сайта. Чысты макет засяроджвае ўвагу на змесціве і працах, а не на паказной анімацыі.

Sreative
Sreative - творчы шаблон, ідэальны для багатых работамі партфоліа або невялікіх агенцтваў. Больш за ўсё ў гэтай тэме мяне прыцягнулі лёгка наладжвальныя яркія колеры. Уявіце, як вы змяшчаеце колер свайго брэнда наперадзе ў цэнтры, аб'ядноўваючы свае працы і змесціва і ўпэўнена заяўляючы пра сабе кліентам і наведвальнікам.

Wave
Wave прыкметная сваёй унікальнай анімацыяй і стылем пракруткі, яна ставiць вашы працы ў цэнтр і на пярэдні план для наведвальнікаў. Калі вам патрэбны наварочаны, але не перагружаны сайт, Wave ідэальна падыдзе для вас.

Шаблоны для рэзюмэ
Хай вы размяшчае PDF-версію рэзюмэ на сваім сайце, або перадаеце яго ў рукі патэнцыйнага наймальніка, гэта першае ўражанне пра вас. Перагледзьце свае рэзюмэ, пачаўшы са свежага шаблону, - гэта першы крок у правільным кірунку. Прагледзьце некалькі выдатных шаблонаў ніжэй!
The CV
Гэты шаблон рэзюмэ прадстаўлены ў светлай і цёмнай тэмах, з яго дапамогай вы лёгка ператворыце свае апошняе рэзюмэ ў яго чыстую і стыльную версію. У гэты шаблон таксама ўваходзіць мноства тыпаў файлаў і старонак, уключаючы месца для узораў партфоліа.

JOB RESUME
Гэты шаблон рэзюмэ рашуча заяўляе пра сабе сваім загалоўным малюнкам і пераходзіць прама да справы прафесійным і чыстым выглядам свайго макета. У шаблон уваходзіць 24 малюнка, што спрашчае працэс пераключэння з аднаго дызайну на іншы для розных патрэб.

Infographic Resume Vol.1
Ці карыстаецеся вы гатовымі абразкамі інфаграфікі, ці дадаеце свае ўласныя, гэты шаблон рэзюмэ нестандартна падыходзіць да звыклага пералічэння навыкаў і вопыту працы. Яго лёгка рэдагаваць, і ў яго таксама ўваходзіць суправаджальны ліст і тры фарматы файла.

Simple Resume
Гэта чысты, просты і немудрагелісты шаблон рэзюмэ. Сучасны макет, прыемны воку і з акцэнтамі колеру, дасць вашаму будучаму наймальніку або кліенту усё неабходнае, асвятліўшы ўвесь ваш прафесійны вопыт.

X Clean Resume
X Clean Resume - больш прасторны стыль макета, які оратка дэманструе вашу працу, вопыт і навыкі. Гэта рэзюмэ ўключае ў сябе толькі самае асноўнае, не несучы лішняй інфармацыі і тым самым эканомячы час вашым кліентам або патэнцыйным наймальнікам.

Resume/CV - Blair
Blair - гэта больш традыцыйны макет рэзюмэ з невялікімі мастацкімі акцэнтамі. Па-мойму, гэты шаблон асабліва добры для кансэрватыўных наймальнікаў або вакансій, дзе яркія колеры і паказная графіка не падыходзяць па тоне, і вы проста хочаце дазволіць свайму вопыту гаварыць за сябе.

Info Resume
Гэта насычанае інфармацыяй 20-старонкавае рэзюмэ выдатна падыходзіць для паказу сваіх прац на сумоўі, дэманструючы цудоўны мастацкі стыль. Прадстаўце ўзоры сваіх работ і аб'яднайце свае навыкі, вопыт і кантактную інфармацыю ў адзін сучасны дакумент.

Metro Inspired Clean Resume Booklet
Metro-Inspired, 8-старонкавае рэзюмэ ніжэй, - гэта больш кароткі варыянт буклета з больш яркімі акцэнтамі колеру. Гэты буклет застанецца ў памяці патэнцыйных кліентаў, наймальнікаў ці новых знаёмых па працы дзякуючы чыстаму макету і пастаронкава прадстаўленай інфармацыі.

Шаблоны візітовак
Як і рэзюмэ, візітоўкі выдатна падыходзяць для сустрэч з патэнцыяльнымі кліентамі і наймальнікамі і для пашырэння базы кантактаў. Ці патрэбныя вам некалькі візітовак, якія заўсёды пад рукой, або чарка, якая будзе стаяць побач з вашымі працамі на выставе ў галерэі, праца з шаблонам паскорыць працэс дызайну візітак або нават дазволіць вам мець некалькі іх версій. Паглядзіце на нашу калекцыю шаблонаў ніжэй!
Творчая асабістая візітоўка
Пакажыце, што вы творчы і жыццярадасны чалавек, у той жа час захоўваючы дызайн у цэлым чыстым і простым. На гэтай візітоўцы ёсць месца для акаўнтаў сацыяльных сетак і разнастайнай кантактнай інфармацыі, і атрымальнік атрымае ўсё неабходнае, каб звязацца з вамі.

Modern Business Card
Калі вам патрэбны сучасны дызайн, можна выкарыстоўваць каляровыя секцыі ў спалучэнні з iнфаграфiкай, каб адразу прадэманстраваць тое, чым вы займаецеся. Спераду ёсць месца для малюнкаў на выбар, а ззаду - для кантактнай інфармацыі: гэты дызайн выдатна падыдзе тым, хто працуе шматпрофільным дызайнерам.

Creative Designer Business Card
Шаблон ніжэй - гэта вычварная версія творчай візітоўкі. У першую чаргу, яна наглядна дэманструе вашыя работы, а знізу сцісла прыводзіць вашу кантактную інфармацыю.

Creative Modern Polygon Business Card
Гэты модны кідкі дызайн выдатна падыходзіць для дэманстрацыі лагатыпа вашага брэнда і прыцягнення ўвагі. Вы можаце выбраць вострыя або закругленыя куты і адзін з трох тыпаў фону. Гэты шаблон лёгка рэдагаваць, вы папросту ўставіце ў яго сваю інфармацыю.

Criclegra Corporate Business Cards
Criclegra - гэта шаблон больш дзелавога, але, у той жа час, не занадта кансерватыўнага стылю, які засяроджвае ўвагу на вашым брэндзе. Ён выдатна падыдзе невялікім агенцтвам або як пачатковы пункт для тых, каму трэба асвяжыць свае візітоўкі, каб яны выглядалі канкурэнтаздольнымі ў дзелавым свеце.

3 in 1 Business Card Bundle
У гэтым камплекце прадстаўленыя шаблоны, якія выкарыстоўваюць глыбіню ў сваім дызайне. Гэта цудоўны варыянт, які прываблівае да сябе ўвагу, не будучы крыклівым і хаатычным. Цудоўна падыдзе дызайнерам тэхнічнай і падобных сфер.

Minimal Business Card Bundle
Гэта мінімалістычны, просты дызайн з невялікімі воплескамі колеру, такі шаблон візітоўкі - як глыток свежага паветру. Уся сутнасць у прастаце, і гэтая візітоўка выдатная згодна з гэтым правілам. Вы можаце змяшаць і сумясціць некалькі стыляў у дызайне на абодвух баках візітоўкі. Чым бы вы ні займаліся, яна будзе дарэчная для любых мэтаў.

Creative Design Business Card
Гэта ўражлівы маляўнічы шаблон для творчай сферы. Падыдзе дызайнерам, якія працуюць у візуальных абласцях і якія жадаюць вылучыцца на фоне аднастайнага кансерватыўнага дызайну.

Modern Business Cards
Станьце смялей з гэтым двухкаляровым дызайнам. У ім асноўную ролю адыгрывае шрыфт, а не малюнак, і ён выдатна падыдзе графічным дызайнерам амаль у любой сферы. У гэты шаблон уваходзяць тры каляровыя стылi, якія стануць выдатнай адпраўной кропкай у наладзе гэтага яркага шаблону пад сябе.

Elegant Business Card
Як зразумела з назвы, гэта элегантная візітоўка, якая робіць акцэнт на выдатным дызайне, а не на паказных колерах і малюнках. Цудоўны, прыгожы і прывабліваючы ўвагу шаблон для чагосьці простага. Ідэальны для тых, каму патрэбная візітоўка, якая пераходзіць прама да справы, не будучы ў той жа час сумнай.

Макапы для прэзентацый
Тое, як вы прадстаўляеце свае работы ў партфоліа, мае вялікае значэнне. Было б выдатна, калі б вы маглі зрабіць і раздрукаваць макеты для прэзентацыі ўжывую або нават стварыць уласную пастановачную работу, але часта час грае важную ролю ў арганізацыі партфоліа. Шаблоны розных макапаў ніжэй зэканомяць ваш час і ўдасканаляць вашы працы.
Pads - Mock-ups VOL03
Пакажыце свае нядаўнія работы з макапам iPad. Я выбіраю гэты набор за яго прыгожую, казачную якасць, ідэальную для сацыяльных сетак. Ён прыносіць вам прагляды вашых работ праз адпаведныя сеткі. Прагледзьце макапы і іншых лічбавых носьбітаў, якія ў найлепшым святле змогуць прадставіць вашы работы.

Branding / Stationery Mock-ups
Ідэальныя для дэманстрацыі дызайнаў для канцтавараў і візітовак, індывідуальныя макапы стануць выдатным дадаткам да вашага партфоліа. Файлы, якiя лёгка рэдагаваць, даюць мноства варыянтаў таго, як прадставіць кліенту ваш новы лагатып ці брэнд, або дазволяць праглядзець вашыя праекты, не губляючы часу на пастаноўку дзесяткаў фотаздымкаў.

A4 / A5 / Poster / Flyer Mock-up
Стыльна прадэманструйце дызайны плакатаў у сваім партфоліа, краме ці на акаўнтах у сацыяльных сетках з дапамогай 12 гатовых эскізаў і 10 розных фонаў. Пераключыцеся на памер плаката з дапамогай дадатковых макапаў, даступных на Envato Market.

Landscape Book Mock-Up Set
Прадэманструйце свае дызайны макета кнігі з кніжным гарызантальным макапам. Ад вокладак да ўнутраных старонак, макапы, як той, што прадстаўлены ніжэй, даюць гледачу нешта канкрэтнае, што можна ўявіць, калі вы дэманструеце мноства праектаў макетаў, якія, магчыма, не пайшлі ў друк.

Book Mock-Up / Dust Jacket Edition
Вярніцеся да вытокаў з простым макапам Dust Jacket. У гэты набор уваходзіць некалькі макетаў і відаў, якія абавязкова нададуць вашаму дызайну вастрыню, няхай гэта будзе партфоліа або кліенцкая прэзентацыя.

Art Equipments Scene Generator V1
Стварыце абстаноўку для сваіх дызайнерскіх работ з гэтым цудоўным генератарам сцэн. Прывядзіце ў парадак свой сайт або навінавую стужку ў мастацкім стылі. Гэты набор ідэальна падыходзіць для дэманстрацыі работ у працэсе і ілюстрацый, гэта адзін з многіх цудоўных генератараў пастановачных сцэн у раздзеле Hero Image на Envato Market.

Die Cut Stickers Mock-Up
Ці паказваеце вы патэнцыйнаму кліенту дызайны налепак, распрацоўваеце змесціва для папярэдніх заказаў ў краме, ці проста дэманструеце ідэі, гэтыя высечаныя макапы саступаюць толькі сапраўдным стыкерам.

Paper Bag Mock-up
Макапы для ўпакоўкі - гэта цудоўны спосаб прадставіць варыянты дызайну кліенту або ў сваім партфоліа. Гэтыя макапы папяровых пакетаў прыгожа сфатаграфаваныя і іх лёгка рэдагаваць, што дазволіць вам больш засяродзіцца на стварэнні графікі.

A6 Postcard & Envelope / Invitation / Flyer Mock-Up
Прадэманструйце свае навыкі па дызайне запрашальных, віншавальных і іншых паштовак з дапамогай гэтых элегантных макапаў паштовак, якія ўключаюць 16 картак і 15 фонаў і тэкстур. Як і ўсе макапы друкаванай прадукцыі, даступныя на Envato Market, іх лёгка рэдагаваць, што паскорыць працэс стварэння вашага партфоліа, і вы зможаце праводзіць больш часу, ствараючы дызайны, а не фарматуючы малюнкі.

Iконкі сацыяльных сетак
Прывядзіце ў парадак свой блог, электронную пошту, сайт або друкаваную прадукцыю з дапамогай іконак сацыяльных сетак. Пачніце з шаблону і наладзьце яго пад свой брэнд або імгненна перарабіце свой спіс рассылання з дапамогай лічбавых рэсурсаў ніжэй!
60 Social Media Icons
Не шукайце поўнакаляровыя абразкі сацыяльных сетак, таму што ўсе яны (60 штук) ёсць у гэтым наборы ў сямі памерах. Сярод файлаў ёсць PSD, якiя можна цалкам рэдагаваць і празрыстыя PNG.

60 Social Media Icons 160 Social Icons Flat and Long Shadow Bundle
Будзьце ў трэндзе з дапамогай гэтага камплекта іконак - як плоскіх, так і з доўгім ценем. Кожная іконка прадстаўленая ў васьмі памерах і чатырох варыянтах - гэта дасць вам усё, што трэба.

Black and White Social Media Icons
Прытрымвайцеся прастаты і элегантнасці з 200 чорна-белымі абразкамі сацыяльных сетак. Восем памераў кожнага абразка ўключана і гатова да выкарыстання!

3D Social Media Icons Pack
Пацешны варыянт абразкоў сацыяльных сетак для сайта або спісу рассылання. Гэтыя абразкі прыгожа зробленыя і прадстаўленыя ў некалькіх памерах і фарматах файлаў.

50 Stylish Social Icons
Гэты набор з 50 абразкоў сацыяльных сетак прапануе вам 10 варыянтаў стылю для кожнай з іх, ад самаробных да плоскіх і выпуклых. Гэты камплект неверагодна просты для выкарыстання ў акаўнтах сацыяльных сетак у розных сітуацыях.

Графічныя шаблоны для сацыяльных сетак
Нарэшце, мы раскажам пра графіку для сацыяльных сетак. Хай то будзе фон для Facebook або Twitter, ці проста графіка для прасоўвання на Instagram, выкарыстанне гатовых шаблонаў дапаможа вам засяродзіць сваю ўвагу на дызайне і стварэнні вашых тавараў, каб вы не трацілі гадзіны на стварэнне змесціва для сацыяльных сетак, якое заклікае прыцягнуць увагу да вашых сапраўдных праектаў. Паглядзіце на магчымасці шаблонаў ніжэй!
Softporate - Facebook Timeline Cover
Для мяккага і сучаснага дызайну старонкі на Facebook вам выдатна падыдзе Softporate Timeline Cover. Гэты шаблон лёгка рэдагаваць, і ён прадстаўлены ў шасці дызайнах. Гэта элегантны адказ яркім тэмах вокладкі.

Jana Facebook Timelines Covers
Шаблон Jana дапаможа вам прадставіць мноства дызайнаў у адным. У гэты шаблон уваходзіць шэсць дакументаў у фармаце PSD, і кожны раздзел малюнкаў захаваны як смарт-аб'ект, які можна лёгка і хутка рэдагаваць.

Bundle Facebook Timelines Covers
Гэта камплект яркіх вокладак для Facebook. Файлы лёгка рэдагаваць, яны гатовыя да выкарыстання, з імі вы можаце хутка асвяжыць свой бізнес у любы час.

Email Signature
Гэта камплект подпісаў для электронных лістоў, які складаецца з 50 дызайнаў і 10 каляровых варыянтаў для кожнага. Гэта просты дадатак да вашага набору рэкламных сродкаў. Дадайце трохі дызайну ў свае электронныя лісты і лёгка мяняйце яго з дапамогай гатовых шаблонаў ніжэй.

Email Signature Instagram Promotional Banner Templates
Цi прасоўваеце вы свае апошнія работы, тавары ў краме або працу для кліента, вы можаце паскорыць гэты працэс, а таксама зрабіць так, каб вашымі пастамі дзяліліся ў Instagram, з дапамогай гэтых шаблонаў рэкламных банэраў. Гэтыя 18 шаблонаў, якiя лёгка эдагаваць, дазволяць вам паспрабаваць мноства папулярных стыляў дызайну і стварыць чапляючаю прысутнасць у Instagram.

Twitter Covers
Гэты камплект з 10 вокладак для Twitter засяроджвае ўсю ўвагу на вашай творчасці, пакідаючы месца для лагатыпа і дадатковага брэндынгу. Акрамя макетаў, гэтыя шаблоны ўключаюць шрыфты, эмблемы і абразкі для сацыяльных сетак.

Promotion Twitter Header
Сканцэнтруйце ўсю ўвагу на рэкламе ў запісе Twitter з гэтымі шаблонамі для вокладак у Twitter. Цi прасоўваеце вы свае паслугі па дызайне, тавары ці дадаеце змесціва ў рахунак кліента, у гэты камплект уваходзіць 61 шаблон, які лёгка рэдагаваць.

Twitter Profile Covers - Creative Studio
Паглядзіце на гэты набор з чатырох творчых шаблонаў вокладак для Twitter, гатовых прадэманстраваць вашыя работы і кантактную інфармацыю з дапамогай прыгожага і лёгкага ў рэдагаванні файла PSD.

Multi Purpose Twitter Header
Засяродзьцеся на працы з гэтай шматфункцыянальнай вокладкай для Facebook і Twitter. Яе лёгка рэдагаваць, а малюнкі, бачныя на розных прыладах, і тэкст і шрыфт у канчатковым малюнку можна мяняць.

Выснова
Гэты набор накіраваны на тое, каб асвятліць бягучыя напрамкі ў дызайне і некаторыя рэсурсы, неабходныя для прасоўвання любога графічнага дызайнера або прафесійнага мастака. Магчыма, мы прапусцілі некаторыя рэчы з Envato Market, якія, па-вашаму, сталі б выдатнай часткай набору інструментаў любога графічнага дызайнера. Падзяліцеся гэтымі спасылкамі ў каментарах ніжэй, і хай гэты набор стане адпраўной кропкай для стварэння вашага поўнага рэкламнага набору інструментаў!
Subscribe below and we’ll send you a weekly email summary of all new Design & Illustration tutorials. Never miss out on learning about the next big thing.
Update me weeklyEnvato Tuts+ tutorials are translated into other languages by our community members—you can be involved too!
Translate this post