Unlimited PS Actions, graphics, videos & courses! Unlimited asset downloads! From $16.50/m
Advertisement
  1. Design & Illustration
  2. Print Design
Design

Кіраўніцтва для пачаткоўцаў па незвычайных і унікальных метадах друку

by
Length:LongLanguages:

Belarusian (беларуская мова) translation by Olya Misuraghina (you can also view the original English article)

Калі вы ганарыцеся нейкім са сваіх малюнкаў і хочаце павесіць яго на сцяну ці падзяліцца з сябрамі і сям'ёй, вам трэба будзе яго надрукаваць. Часам вы не можаце дамагчыся патрэбнага выніку з дапамогай стандартнага лічбавага або літаграфічнага друку. І наадварот, вы можаце выявіць, што менш традыцыйны метад друку можа па-сапраўднаму палепшыць ваш малюнак і ператварыць яго ў памятны прадмет, які вы заўсёды будзеце шанаваць.

Тут мы разгледзім некаторыя незвычайныя і ўнікальныя метады друку, якія змогуць удасканаліць лічбавыя выявы і дапамагчы мастакам і ілюстратарам дасягнуць уражлівых вынікаў пры друку іх работ.

Lino print image

На GraphicRiver вы знойдзеце вялікую колькасць гатовых да друку шаблонаў, ад часопісаў да візітных картак, з якімі вам будзе лягчэй прайсці стадыю падрыхтоўкі перад друкам.

Што такое трафарэтны друк (шаўкаграфія)? 

Трафарэтны друк - гэта метад друку, пры якім фарба пад ціскам праходзіць праз сеткаваты трафарэт на разнастайныя віды паверхняў. Кожнаму колеру малюнка патрэбны ўласны трафарэт або экран, таму ў малюнках, атрыманых метадам трафарэтнага друку, выкарыстоўваецца некалькі колераў, і ў канцы атрымліваецца прыгожы графічны малюнак. 

screen print
Mißverständnis, трафарэтны друк, 1975, Маргарэт Хофхайнц-Дорынг 

Да вынаходства сеткі з поліэфіру, для друку выкарыстоўвалі шаўковыя экраны, адсюль адбываецца распаўсюджаны тэрмін "шаўкаграфія". У нашыя дні звычайна выкарыстоўваюцца сінтэтычныя матэрыялы, асабліва ў прамысловым маштабе.

Трафарэтны друк - гэта старадаўняя тэхніка друку, чые карані сыходзяць у Кітай X стагоддзя. У XVIII стагоддзі гэтая тэхніка была прадстаўлена ў Заходняй Еўропе, але стала папулярнай, толькі калі шаўковую сетку сталі часцей завозіць у Еўропу з Азіі.

silk screen
Шаўкаграфія 

У 1930-х гадах група мастакоў ўвяла тэрмiн "серыграфія", каб адрозніваць мастацкі і прамысловы метады друку. "Серыграфія" паходзіць ад лацінскага слова "sēricum", што азначае "шоўк", і грэцкага тэрміна "graphein", які азначае "пісаць" ці "маляваць". Сёння прафесійныя сярыграфы друкуюць прыгожыя дызайны на тканіне, паперы, кераміцы, дрэве і іншых матэрыялах, выкарыстоўваючы метад шаўкаграфіі, асвечаны стагоддзямі.

Каб надрукаваць малюнак з дапамогай шаўкаграфіі, арыгінальны малюнак павінны быць створаны на празрыстым пласце, а затым перанесены прама на перакрыцце. Для мастацкіх работ у лічбавым выглядзе малюнак капіюецца або друкуецца з дапамогай камп'ютэрнага прынтэра. У любым выпадку, каб гэты метад працаваў карэктна, участкі, на якіх не павінна быць фарбы, павінны быць непразрыстымі.

Далей трэба ўзяць сеткаваты экран і пакрыць яго эмульсіяй, а затым даць ёй высахнуць ў цёмным пакоі. Як толькі яна высахла, можна экспанаваць фарбу. На экран кладуць перакрыцце і экспануюць яго з дапамогай крыніцы УФ-выпраменьвання.

screen
Экран з экспанаванай фарбай, гатовы да друку 

Потым экран старанна мыюць. Участкі эмульсіі, якія не былі экспанаваныя святлом, раствараюць і змываюць, пакідаючы негатыў выявы на сетцы.

Што такое блочны друк? 

Блочны друк, або друк драўлянымі блокамі, - гэта яшчэ адзін старадаўні метад друку родам з Азіі, датаваны III стагоддзем.

У гэтай тэхніцы драўляны блок выкарыстоўваецца ў якасці штампа з выразанай на ім рэльефнай выявай або выцінанкай. Блок мачаюць у фарбу або пакрываюць ёй, а затым штампуюць ім паверхню матэрыялу. Малюнак накладваецца на матэрыял у люстраным выглядзе, гэта значыць, што складаныя малюнкі, асабліва якія змяшчаюць шрыфты, павінна вельмі акуратна падрыхтаваць для друку.

Калі дызайн змяшчае некалькі колераў, для кожнага колеру прызначаны асобны блок, і колеры накладваюцца ў адмысловым парадку, які складае суцэльны малюнак.

block
Мастак, які наносіць малюнак на тканіну з дапамогай блокавага друку 

На самай справе, блокавыя адбіткі можна ствараць трыма рознымі метадамі: цісненнем, шмараваннем і друкам з дапамогай прэса.

Цісненне - гэта традыцыйны метад, якому аддавалі перавагу ў сярэднявечнай Еўропе для стварэння гравюр на дрэве. Матэрыял, на якім друкавалі малюнак, раскладвалі на роўнай паверхні, блок клалі зверху і стукалі па ім або прыціскалі яго, каб стварыць адбітак.

Шмараванне карысталася большай папулярнасцю ў Азіі, і працэс быў фактычна адваротны. У гэтым выпадку блок сваёй задняй часткай кладзецца на роўную паверхню, а рэльефная частка знаходзіцца зверху. Матэрыял, на які наносяць малюнак, кладуць зверху, а затым шаруюць з адваротнага боку з дапамогай цвёрдай падушкі з дрэва, металу або скуры.

Існуюць таксама доказы выкарыстання блока для друку ў якасці друкаванага прэса, што азначае, што працэс быў больш хуткім і эканамічным.

З цягам часу мастакі яшчэ далей развілі тэхніку блокавага друку, каб ствараць поўнакаляровыя малюнкі цудоўнай дакладнасці і прыгажосці.

great wave
Сучасная пераробленая копія "Вялікай хвалі Канагава" (神奈川 沖 波裏), з серыі "36 відаў гары Фуджы", Кацусіка Хакусай, каляровая гравюра

Сёння блочны друк ўсё так жа шануецца як прыгожая тэхніка друку, якая ў асноўным выкарыстоўваецца для стварэння мастацкіх вырабаў і ўзораў на тканінах. У асноўным блочны друк вырабляецца ўручную і патрабуе значных навыкаў і часу, галоўным чынам ён выкарыстоўваецца майстрамі ў Індыі, Кітаі і Японіі.

Што такое высокі друк? 

Высокі друк нядаўна перажыў велізарнае адраджэнне папулярнасці, і ў выніку ён не здаецца настолькі нетрадыцыйным, як іншыя друкарскія метады ў гэтым артыкуле. Ён стаў зноў папулярным па зразумелай прычыне: дзякуючы гэтаму метаду атрымліваюцца сапраўды ўзрушаюча прыгожыя вынікі друку, якія маюць вінтажны выгляд, адпаведны сучасным плыням у паліграфічным дызайне.

letterpress
Шаблон запрашэння на вяселле ў стылі высокага друку 

Высокі друк - гэта традыцыйны метад друку на аснове выкарыстання рэльефу і друкарскага прэса. У гэтым сэнсе ён падобны да іншых друкарскіх метадаў на аснове рэльефу, напрыклад, на драўляную гравюру, але ён надае адметны выгляд сучасным канцылярскім таварам, такім як паштоўкі, запрашэнні і візітоўкі, паляпшаючы іх.

letterpress
Шаблон запрашэння на вяселле ў стылі высокага друку 

Большасць дызайнаў для высокага друку маюць шрыфты, а сам метад заключаецца ў тым, каб абмакнуць металічную літару ў фарбу, а потым прыціснуць да паперы, каб атрымаць і колер, і адбітак. Тым не менш, такім чынам магчыма ствараць і графічныя, і дэкаратыўныя элементы, напрыклад, рамкі і лагатыпы.

Кожную літару трэба асобна абмакнуць у фарбу і ўсталяваць у прэс, таму ўвесь працэс патрабуе вялікай колькасці часу, і ў выніку атрымліваецца дарагім.

Тым не менш, па ўсім свеце ўзрастае колькасць студый высокага друку, каб здаволіць попыт на прыгожыя дызайны, выкананыя гэтым метадам друку. Калі вы хочаце самі паэксперыментаваць з гэтым метадам, вы можаце патраціць грошы на адмысловую прэс-машыну або знайсці даступны для выкарыстання прэс ў мясцовай мастацкай рэзідэнцыі.

Паштоўкі, зробленыя метадам высокага друку, выглядаюць асабліва цудоўна і рэтра. Вы знойдзіце некалькі цудоўных шаблонаў для святочных паштовак тут: 

Што такое манатыпія? 

Манатыпія - гэта друкарскі метад малявання на гладкай паверхні, якая не ўбірае вільгасць, такой як цынк, шкло ці акрыл, з выкарыстаннем фарбы, змяшчаючай алей або ваду. Потым выява пераносіцца на паперу з выкарыстаннем друкарскага прэса праз злучэнне паверхні і паперы.

У той час як некаторыя друкарскія метады створаныя для маштабавання і вытворчасці вялікай колькасці адбіткаў, іншыя метады больш падыходзяць для стварэння больш унікальных мастацкіх адбіткаў. Да апошніх адносіцца манатыпія - працэс, які стварае ўнікальны адбітак, які гэтак жа і называецца - "манатыпія". Большая частка фарбы ўбіраецца пасля першага прэса, і хоць можна рабіць і далейшыя адбіткі, яны часцяком вельмі моцна адрозніваюцца ад арыгінала і лічацца горшымі за яго. Гэтыя другасныя адбіткі называюцца "прывіднымі адбіткамі" з-за іх вымытага вонкавага выгляду.

Манатыпіі стагоддзямі даследавалі мастакі і ілюстратары, пачынаючы з італьянскага мастака XVII стагоддзя Джавані Бэнедэта Кастыльёнэ, якога часта лічаць першым мастаком, які рабіў манатыпіі. Некаторыя сучасныя мастакі, напрыклад, Марк Шагал і Трэйсі Эмін, уключылі гэты працэс у сваі работы, ствараючы інтрыгуючыя творы на скрыжаванні друкавання і выяўленчага мастацтва.

monotype
Манатыпія Джавані Бэнедэта Кастыльёнэ 

Калі ў вас ёсць любімая ілюстрацыя, стварэнне манатыпіі гэтага малюнка будзе прыгожым спосабам увекавечыць яго. Вы можаце звязацца з мясцовымі мастацкімі рэзідэнцыямі, каб знайсці даступнае абсталяванне для манатыпіі.

Што такое лінагравюра? 

Лінагравюра - гэта разнавіднасць гравюры на дрэве, якая развілася ў асобны друкаваны стыль, які з'яўляецца, як і метад высокага друку, традыцыйным метадам, нядаўна набыўшым новую папулярнасць. Для гэтай тэхнікі выкарыстоўваецца лінолеўм і метад аднімання, пры якім фарба будзе на месцы некранутых частак лінолеўма, а выразаныя часткі лінолеўма пакінуць старонку пустой.

Затым ліст лінолеўма пакрываюць фарбай з дапамогай валіка (які часам называюць "таўкушкай"), а потым прыціскаюць да паверхні паперы або тканіны ўручную або з дапамогай друкаванага прэса.

Дзяцей у школе часта навучаюць простай разнавіднасці метаду лінагравюры, каб пазнаёміць іх з паліграфічным дызайнам, таму што гэта параўнальна лёгка і весела рабіць. У адрозненне ад дрэва, у лінолеўма няма тэкстуры, што азначае, што малюнак можна выразаць у любым кірунку, ствараючы больш гнуткі, цякучы дызайн.

linocut

Як толькі малюнак выразаны, лінолеўм можна выкарыстоўваць у якасці шаблону для вытворчасці сотняў, а, магчыма, і тысяч, адбіткаў, што павялічвае маштаб гэтага друкарскага метаду, у параўнанні з манатыпіяй. Каб стварыць каляровы малюнак, можна зрабіць некалькі лінагравюраў і прыціскаць іх адну за адной, пакуль не атрымаецца поўны малюнак. Як варыянт, можна зрабіць простую лінагравюру з выкарыстаннем адзінага шаблону, а потым на адбітак дадаць колер іншым спосабам, напрыклад, фарбай або алоўкам.

Нават калі вы не хочаце ствараць шаблон лінагравюры з нуля, вы можаце лёгка прайграць яе знешні выгляд у лічбавым выглядзе, загрузіўшы набор пэндзляў для лінагравюры ў "Illustrator", такіх як гэтыя.

linocut brushes
Лічбавы малюнак лінагравюры з выкарыстаннем пэндзляў "Adobe Illustrator" 

Або даведайцеся, як стварыць свой уласны набор пэндзляў для лінагравюры ў гэтым уроку: 

Што такое ультрафіялетавае пакрыццё? 

Ультрафіялетавае пакрыццё - гэта хутчэй тэхніка аздаблення друкаваных прадуктаў, чым сам друкаваны метад, але яго варта ўключыць у гэты артыкул, таму што дзякуючы гэтаму метаду атрымліваецца дызайн упакоўкі і канцылярскіх тавараў цудоўнай якасці.

cosmetics
Шаблон макета ўпакоўкі для касметыкі 

На самай справе, ультрафіялетавы друк складаецца з двух розных працэсаў пост-апрацоўкі, у залежнасці ад друкарскага матэрыялу і мэты друкаванай прадукцыі.

Калі УФ-пакрыццё ўжываецца на ўжо надрукаваную паперу, на яе ўздзейнічаюць ультрафіялетавай радыяцыяй. Паколькі пакрыццё амаль на 100% складаецца з цвёрдых рэчываў, яго можна наносіць вельмі тонкім пластом, і канчатковы вынік будзе моцна пігментаваны.

Дызайнеры часта выбіраюць УФ-друк для стварэння бліскучага эфекту на асобным участку папяровага малюнка. Гэта пакрыццё моцна пігментаванае і добра адлюстроўвае святло, таму гэта выдатная тэхніка для прыцягнення ўвагі да лагатыпу або назвы тавару.

Часам у УФ-пакрыцця ёсць разнастайнасць аздабленняў і колераў, і яно можа стаць альтэрнатывай фальзе для ціснення. УФ-друк можна выкарыстоўваць на любой шчыльнай паперы, у асноўным яго выкарыстоўваюць для ўпакоўкі, квіткоў і асобных канцылярскіх прыладаў, такіх як брашуры і візітоўкі.

Парой УФ-пакрыццё выкарыстоўваюць для іншых мэт - каб абараніць прадмет ад шкодных эфектаў УФ-радыяцыі. Напрыклад, для гэтага выкарыстоўваецца УФ-пакрыццё на алюмініевых бляшанках. УФ-пакрыццё наносіцца і на ўнутраны, і на знешні пласт бляшанкі, да таго як яе змесцяць у спецыяльную УФ-печ, якая робіць пакрыццё цвёрдым з дапамогай УФ-выпраменьвання. Гэты працэс абараняе бляшанку ад зносу і дапамагае захаваць змесціва.

cans
Шаблон макета брэндаваных бляшанак

Вы знойдзіце больш тэхнік дызайну ўпакоўкі ў гэтым уроку для пачаткоўцаў: 

Што такое 3D-друк? 

З дапамогай працэсу 3D-друку можна з лічбавага файла стварыць цвёрды 3D-аб'ект. Гэта дадатковы працэс, пры якім прынтэр стварае аб'ект з дапамогай тонкіх слаёў, якія накладваюцца адзін на адзін, выбудоўваючы суцэльны аб'ект. Кожны слой фактычна з'яўляецца папярочным сячэннем аб'екта.

3d printing
3D-прынтэр у дзеянні

Прадмет, які трэба надрукаваць, ствараецца з выкарыстаннем 3D-сканера або 3D-праграмы па мадэляванні. Сканеры адрозніваюцца па цане і камплектацыі, базавыя сканеры можна купіць па параўнальна нізкай цане ў Інтэрнэце, у той час як такія кампаніі, як "Microsoft" і "Google", таксама распрацоўваюць больш прадуктыўныя і прасунутыя сканеры, якія паступяць у продаж у бліжэйшай будучыні.

Больш даступная альтэрнатыва сканеру - выкарыстанне 3D-праграм па мадэляванні, зараз многія з іх даступныя для рознага бюджэту і ўзроўню ведаў. Калі ў вас нямнога грошай, зручна пачынаць з праграмы па мадэляванні з адкрытым кодам "Blender". "Tinkercad" таксама добра падыходзіць для пачаткоўцаў ў 3D-мадэляванні, у яе просты і інтуітыўны інтэрфейс.

Як толькі вы стварылі лічбавую мадэль, яе трэба "разрэзаць" на сотні, ці нават, можа, тысячы, слаёў. Гэта можна зрабіць з дапамогай праграм па 3D-мадэляванні. Пасля гэтага аб'ект гатовы да друку на 3D-прынтары. Вы можаце пашукаць спецыялізаваныя крамы, якія за грошы раздрукуюць для вас прадмет у 3D, але вы таксама можаце купіць свой уласны 3D-прынтэр - яны адрозніваюцца па цане і якасці.

3d printer
3D-прынтэр 

Вы знойдзіце больш падрабязнасцяў па працэсу 3D-друку тут: 

Гатовыя зрабіць пару завіткоў ў 3D? Даведайцеся з гэтага ўрока, як стварыць чахол для тэлефона з дапамогай 3D-прынтара:

Заключэнне 

У гэтым артыкуле мы даследавалі некалькі незвычайных і ўнікальных метадаў друку, якія можна выкарыстоўваць для сваіх дызайнаў і ілюстрацый.

Некаторыя метады, такія як манатыпія і лінагравюра, больш падыходзяць для вытворчасці мастацкіх адбіткаў, а іншыя метады, такія як 3D-друк і высокі друк, могуць дапоўніць лічбавую мастацкую работу і ўдасканаліць яе, стварыўшы нешта па-сапраўднаму незвычайнае. Розныя працэсы друку могуць надаць цалкам унікальную якасць аднаму і таму жа малюнку, таму варта паэксперыментаваць і паглядзець, якім з іх вы аддасце перавагу для свайго працоўнага працэсу.

Я спадзяюся, вы даведаліся пра некаторыя нетрадыцыйныя метады друку, але калі вы хочаце пачаць з асноў друку, гэты ўрок для пачаткоўцаў навучыць вас усяму, што трэба ведаць пра падрыхтоўку лічбавай работы да традыцыйнага друку: 

Калі вы ў пошуку ідэальнага дызайну, гатовага для друку, вам можа спадабацца гэтая падборка шаблонаў для праграм "Photoshop" і "InDesign", якія прама цяпер можна пачаць рэдагаваць і адпраўляць на друк: 

Вы эксперыментавалі з якім-небудзь з гэтых нетрадыцыйных метадаў друку? Мы б хацелі пачуць пра ваш вопыт друку сваіх дызайнаў у каментарах ніжэй! 

business card
Шаблон візітовак для друку
Advertisement
Advertisement
Advertisement
Advertisement
Looking for something to help kick start your next project?
Envato Market has a range of items for sale to help get you started.