Students Save 30%! Learn & create with unlimited courses & creative assets Students Save 30%! Save Now
Advertisement
  1. Design & Illustration
  2. Careers
Design

Значыць, вы хочаце, каб вас прадстаўляў агент або агенцтва? 

by
Length:LongLanguages:
This post is part of a series called Careers in Design & Illustration.
So You Want to Be a Fashion Illustrator?

Belarusian (беларуская мова) translation by Olya Misuragina (you can also view the original English article)

Illustration by Stephanie Fizer Colemen
Ілюстрацыя Стэфані Фіцэр Коўлман

Мастакі-фрылансеры павінныя выконваць шмат роляў (мастака, маркетолага, бухгалтара і гэтак далей), і адзін з спосабаў пазбавіць свой стол для малявання ад некаторых абавязкаў - з дапамогай агента. Праглядаючы партфоліо мастакоў, можна часта ўбачыць радкі і спасылкі "прадстаўлены такімсьці ці такімсьці". Як зрабіць так, каб мастака хтосьці прадстаўляў? Якую ролю гэта грае? Што гэта значыць - працаваць з агентам ці агенцтвам?

Я правяла інтэрв'ю з некалькімі мастакамі, якіх прадстаўляе зараз ці прадстаўляў у мінулым агент, і задала ім гэтыя і іншыя пытанні. Ніжэй мы даведаемся пра іх вопыт. Лічыце, што гэта ваша кіраўніцтва па тым, што гэта значыць - мець мастацкага агента.

Чым займаецца агент мастака? 

Давайце пачнем з самага асноўнага пытання, якое, магчыма, у вас паўставала: чым выгадна мець агента? Чым яны займаюцца?

  • Знаходзяць працу: У агентаў ёсць доступ да сеткі кліентаў, якога ў вас - мастака-фрылансера - можа не быць. Калі агент або агенцтва шукае для свайго спісу патэнцыйнага мастака, яны павінны пераканацца, што змогуць знайсці для яго працу і што новыя мастакі, якіх яны прадстаўляюць, змогуць прынесці больш працы агенцтву. 
  • Прасоўваюць мастакоў: Некаторыя агенты пасылаюць прэс-рэлізы бягучым або патэнцыйным кліентам пра свае новыя або бягучыя спісы мастакоў. Большая частка іх працы складаецца ў прасоўванні мастакоў, якіх яны прадстаўляюць, - праца, якая займае шмат часу, якога ў мастака можа не быць, калі ён хоча працягваць працаваць і тварыць. Да таго ж, у агентаў хапае навыкаў і вопыту ў продажах, чым валодаюць не ўсе мастакі.
  • Вядуць перамовы: Агенты выступаюць у якасці буфера паміж кліентамі і мастакамі. У пагадненне па працы з агентам ўваходзіць абавязацельства выплачваць ім працэнт ад аплаты за праект (кантрактам вызначаецца, ці будзе выплачвацца працэнт за ўсе праекты за пэўны на перыяд часу або за праекты, у якія залучаны агент). Таму яны звычайна дамаўляюцца аб справядлівай аплаце для мастака, якая адпавядае стандартам, што не ўсе мастакі могуць зрабіць самастойна. Мастацтва - гэта нялёгкі бізнес, і, калі хтосьці дамаўляецца аб аплаце за вашу працу, гэта адчувальная дапамога
  • Разбіраюць кантракты: Акрамя абмеркавання аплаты, агенты і агенцтвы часта бяруць на сябе юрыдычны бок справы, што можа быць нялёгка зрабіць мастаку самастойна. Напрыклад, вы можаце выкарыстоўваць просты шаблон кантракту, але што калі вы не ўлічыце нейкія ўмовы, якія тычацца і мастака, і кліента? Што калі вы працуеце з кантрактам кліента і не разумееце юрыдычны жаргон? Агенты паклапоцяцца пра кантракт, таму што ў іх ёсць доступ да юрыстаў, а вы можаце засяродзіцца на мастацтве і быць спакойным, што вашы правы будуць абароненыя.
  • І многае іншае! Сур'ёзна, многае, многае іншае. Ад саветаў датычна партфоліо да дасягнення мэтаў з кліентамі мары - калі вас прадстаўляе агент, усе дзверы перед вамі адчыненыя, а ваш даход як мастака-фрылансера можа стаць больш стабільным. Некаторыя мастакі нават прымудраюцца працаваць дзесьці ў штаце на поўную стаўку і, акрамя гэтага, займацца фрылансам. Гэта сапраўды залежыць ад вашых патрэб як мастака, патрэб агенцтва і патрэб кліентаў. Вопыт кожнага ўнікальны: тое, што можа быць тыпова для аднаго агента і мастака, можа быць нетыпова для вас.
Illustration by Josh J OBrien
Ілюстрацыя Джоша Джэй Абраена 
"Вам можа быць пахвальна, што агент зацікавіўся вашай працай і хоча прадстаўляць вас, але гэта ўсяго толькі гонар. Неабавязкова будаваць кар'еру ў дзіцячай ілюстрацыі. Але яны могуць дапамагчы вам хутчэй займець больш буйных кліентаў." - Джош Джэй Абраен, ілюстратар, прадстаўлены "Beehive Illustration".

Чым выгадна мастаку мець агента?

Мы ўжо гаварылі пра гэта вышэй, але давайце трохі паглыбімся. Дзякуючы інтэрв'ю з некалькімі мастакамі, я змагла атрымаць больш поўную карціну таго, чым выгодна мець пагадненне паміж мастаком і агентам для абодвух бакоў.

Самая вялікая перавага - гэта дасягненне такога поспеху ў бізнесе, якога мастаку можа быць складана дасягнуць самастойна. Хтосьці мае доступ да сфарміраванай базы кліентаў, хтосьці прабівае праславутую дарогу да новых кліентаў, хтосьці дамаўляецца аб добрай і справядлівай аплаце за праекты, а хтосьці падстрахоўвае вас у юрыдычным плане - усё гэта галоўныя перавагі для мастака.

Book illustration by Laura Tallardy
Кніжная ілюстрацыя Лоры Талардзі 
"У асноўным, праз агенцтва я атрымлівала праекты вельмі высокага калібра. У іх сталыя адносіны з пакупнікамі мастацтва ад буйных кампаній, і яны маглі прадставіць мае працы прама перад іх вачыма. Агент не можа прымусіць кліента наняць вас, але яны змаглі прадэманстраваць мае працы вялікай колькасці патрэбных людзей, і я вельмі ўдзячная ім за гэта!" - Лора Талардзі, ілюстратар, у мінулым прадстаўленая "Morgan Gaynin".

Яшчэ адна перавага - гэта супольнасць мастакоў унутры агенцтва. Мастакі могуць мець зносіны, магчыма, праз нейкае мерапрыемства, арганізаванае агентам або агенцтвам, або, магчыма, іх паклічуць разам супрацоўнічаць над праектам. Незалежна ад гэтага, існуе таварыства паміж мастакамі, прадстаўленымі адным і тым жа агенцтвам, вялікім ці маленькім.

У сваю чаргу, агент або агенцтва працягвае квітнець, маючы вялікі спіс мастакоў, шчаслівых кліентаў і працэнты ад аплаты кожнаму мастаку за іх праекты. Усе бакі нешта аддаюць і нешта атрымліваюць, і звычайна па дамоўленасці ўсе бакі атрымліваюць выгаду для сябе.

Калі мастаку не выгадна мець агента або агенцтва не бачыць у мастака пераваг для сваёй кампаніі, кантракт можа скончыцца, дазваляючы абодвум бакам ісці сваёй дарогай. Я лічу, вельмі важна разумець, што не кожнаму мастаку трэба быць прадстаўленым агенцтвам, і агент або агенцтва мае патрэбу не ў кожным мастаку.

Illustration by Neesha Hudson
Ілюстрацыя Нішы Хадсан 
"Red Fox" пышна прасоўвае працы. Мой агент наведвае канферэнцыі і асабіста сустракаецца з выдаўцамі. Кліенты спецыяльна прыходзяць да іх у пошуках ілюстратара. Яны прасоўваюць і мяне (як і павінны).
Нядаўна я размаўляла з агентам пра кампанію з паштоўкамі. У маім агенце мяне падкупляе тое, што яна заўсёды даступная і рада дапамагчы з чым заўгодна." - Ніша Хадсан, ілюстратар, прадстаўленая "Red Fox Literary" 

Хто прадстаўляе мастакоў?

Агенты і агенцтвы прадстаўляюць мастакоў. Хоць вы, напэўна, чакалі лепшага адказу. Давайце паглядзім, якія агенцтвы прадстаўляюць мастакоў, з якімі я праводзіла інтэрв'ю для гэтай старонкі: "Bright Group International", "Lemonade Illustration Agency", "Illustration Ltd", "Morgan Gaynin", "Beehive Illustration", "Red Fox Literary", "United Agents" і "Advocate Art".

Некаторыя агенцтвы з гэтага спісу прадстаўляюць толькі мастакоў (як "Bright Group International"), у той час як іншыя літаральна з'яўляюцца агенцтвамі талентаў (як "United Agents"). У залежнасці ад памеру агенцтва, можа існаваць галоўны агент, які прадстаўляе ўсіх мастакоў кампаніі, або шмат агентаў, якія маюць уласныя спісы талентаў, за якіх яны адказваюць.

Агенты і агенцтвы таксама могуць спецыялізавацца на канкрэтным геаграфічным месцазнаходжанні або відзе мастацтва. Некаторыя агенцтвы працуюць толькі з мастакамі той жа краiны або кантынента, у той час як іншыя сканцэнтраваныя на міжнародных талентах. Некаторыя агенцтвы займаюцца толькі дзіцячай ілюстрацыяй, у той час як іншыя прымаюць ўсіх таленавітых мастакоў, якія маюць каштоўнасць для іх бізнесу, незалежна ад асаблівасцяў іх партфоліо.

Разуменне спецыялізацыі агенцтва, іх кліентуры і таго, якіх яшчэ мастакоў яно прадстаўляе, дапаможа вам зразумець, ці падыходзіць гэта агенцтва вам.

Illustration by Lucy Fleming
Ілюстрацыя Люсі Флемінг 
"Мяне прадстаўляе "Bright Group International". Гэта агенства ў Лондане, якое таксама мае офіс у Нью-Ёрку і працуе з кліентамі па ўсім свеце. Яно прадстаўляе каля 300 мастакоў, таму яно больш падобнае да прыязнай супольнасці мастакоў і агентаў, якія часта маюць зносіны ў Twitter, падбадзёрваюць адзін аднаго і нават часам сустракаюцца на вечарынках.
Тое, што мне больш за ўсё падабаецца ў рабоце з агенцтвам (акрамя прытоку працы з ілюстрацыямі!), - гэта магчымасць знаходзіць і знаёміцца з іншымі ілюстратарамі, якія мне па- сапраўднаму блізкія." - Люсі Флемінг, ілюстратар, прадстаўленах "Bright Group International" 

Як мастакі знаходзяць агента?

Гэта пытанне на мільён даляраў, на які многія мастакі хочуць знайсці адказ: як мастаку знайсці прадстаўніка? Часам агенты самі знаходзяць мастака. Як і ў выпадку з фрылансам увогуле, кліенты, агенты, кампаніі і іншыя прадстаўнікі могуць знайсці мастака праз праекты, над якімі ён працаваў, яго партфоліо ў Інтэрнэце, яго акаўнты ў сацыяльных сетках або па іншых каналах. У гэтых выпадках агенты і агенцтвы палююць за новымі талентамі і, хутчэй за ўсё, ужо разумеюць, ці стане мастак каштоўным укладам для іх кампаніі і спісу талентаў.

Многія мастакі таксама адпраўляюць свае працы агентам або агенцтвам на падставе кіруючых прынцыпаў, апісаных на сайце агенцтва. Часта на сайце ёсць старонка з рэкамендацыямі па тым, як з імі звязацца (электронным лістом са спасылкай на партфоліо, лістом з прымацаванымі малюнкамі, па факсу і гэтак далей), і якіх мастакоў агенцтва хацела б дадаць у свой фонд талентаў. Да таго ж, на старонцы таксама можа быць паказана, што агенцтва не прымае заяўкі ад новых талентаў, і тады вам лепш прыкласці свае намаганні ў іншым месцы.

Storybook style illustrations by Buttercrumble
Ілюстрацыі для зборніка апавяданняў ад "Buttercrumble".
"Advocate Art" зрабіла аб'яву ў Twitter пра пошук мастакоў, якія натхняюцца мастацкім стылем сярэдзіны стагоддзя. Мы падумалі: "Гэта пра нас!" і мы наўпрост з імі звязаліся." - "Buttercrumble", дуэт дызайнераў Эбігейл і Хлоі Болдуін, прадстаўлены "Advocate Art"

Дарэчы, не сумуйце, калі вы адправілі свае працы агенту, а ён адказаў адмовай ці не адказаў наогул. Ваша партфоліо можа не падыходзіць для гэтага агента або агенцтва наогул ці ў дадзены момант. Працуйце над ім далей і ў будучыні зноў адпраўляйце заяўку, калі вы крыху падрасце як мастак або калі зможаце падзяліцца свежымі працамі.

Часта агенцтва атрымлівае град заявак, і можа прайсці нейкі час, пакуль яны звяжуцца з вамі. Таму штотыдзень запаўняць іх пошту было б жахлівай ідэяй. Будзьце цярплівыя, напрацоўваеце свае ўменні і работы і ў будучыні спрабуйце ізноў. Ці можа быць такое, што канкрэтна ваш тып работ не падыходзіць гэтаму агенту або агенцтву. Вядома, не ва ўсіх прафесійных мастакоў ёсць агент. Давайце будзем рухацца далей і абмяркуем, якую працу выконвае агенцтва! 

Illustration by Stephanie Fizer Colemen
Ілюстрацыя Стэфані Фіцэр Коўлман 
"Шчаслівая выпадковасць, праўда. У пачатку 2015 гады я ведала, што хачу працаваць з агентам, каб здолець атрымаць заказы, якія па-іншаму я не магла атрымаць - на рынку адукацыі або ад выдаўцоў, якія прымаюць заяўкі толькі ад агентаў.
Я зрабіла спіс агенцтваў, якія, як мне здавалася, падыдуць для маіх работ, і "The Bright Agency" было першым у спісе. Я вырашыла, што хачу выдаткаваць яшчэ трохі часу, каб папрацаваць над сваім партфоліо да таго, як я адпраўлю заяўку. Я напісала электронны ліст "The Bright Agency" і проста захавала яго ў чарнавіках да таго часу, калі я буду гатовая яго адаслаць.  Потым, я не жартую, праз два дні пасля гэтага я атрымала электронны ліст ад "The Bright Agency" з прапановай прадстаўляць мяне!" - Стэфані Фіцэр Коўлман, ілюстратар, прадстаўленах "The Bright Agency"

Якія работы ствараюць мастакі з агентамі?

Вялікую колькасць мастакоў, з якімі я праводзіла інтэрв'ю, можна падзяліць на некалькі катэгорый: дзіцячыя ілюстрацыі, ілюстрацыі для тавараў, рэкламныя ілюстрацыі і рэдакцыйныя ілюстрацыі. Гэта не ўсе віды работ, якія ствараюцца мастакамі з агентамі, але гэта павінна даваць вам ўяўленне пра тое, якія тыпы работ шукаюць кліенты праз агенцтва.

Выдавецтвы, часопісы, кампаніі канцылярскіх тавараў і падобныя прадпрыемствы могуць шукаць мастакоў-фрылансераў праз вядомых агентаў, таму што не жадаюць марнаваць шмат часу на пошукі мастака для праекта. Да таго ж, калі хтосьці шукае адразу некалькі мастакоў у адным месцы, то, вядома, можна прагортваць партфоліо на Behance або падобным сайце, але таксама можна зайсці на сайт агенцтва ілюстрацый і працаваць з мастакамі, якія, як вядома, ужо працуюць з кліентамі ў адпаведнай якасці.

Тым не менш, не ўсе працы мастакоў, прадстаўленых агенцтвамі, падпадаюць пад гэтыя катэгорыі. Ва ўсім свеце існуе шырокі попыт на мастакоў, ад ілюстрацый да дызайну, і лепшы спосаб зразумець, які тып работ прадстаўляюць агенцтвы або якія работы мастак стварае разам з агенцтвам, - гэта праглядзець іх сайты і ўбачыць, чым яны займаюцца.

Book illustration by Helen Huang
Кніжная ілюстрацыя Хелен Хуанг
"Калі я працавала з агенцтвам, я ў асноўным стварала дзіцячыя і модныя ілюстрацыі. Яны галоўным чынам выкарыстоўваліся для рэдакцыйных артыкулаў або камерцыйнай упакоўкі." - Хелен Хуанг, ілюстратар, прадстаўленая "Lemonade Illustration Agency"

Як выглядае тыповы праект? 

Самым распаўсюджаным адказам на гэтае пытанне было тое, што ні адзін праект не падобны да іншага, нават калі мастак ужо працаваў над чымсьці падобным (напрыклад, над кніжнай або рэдакцыйнай ілюстрацыяй). Тым не менш, працэс атрымання новага праекту звычайны тыповы.

  1. Патэнцыйны кліент звязваецца з мастаком або агентам. Калі кліент звязваецца з мастаком, у залежнасці ад умоў кантракту, яны могуць быць абавязаныя пераслаць свае паведамленні агенту ці проста звязацца з ім, каб дамовіцца аб умовах праекта.
  2. Будзе адзначана, ці даступны гэты мастак. Калі праца паступае мастаку праз агента, да таго, як будуць агавораныя ўмовы праекта, трэба будзе пераканацца, што мастак даступны.
  3. Агенты ўладзяць дэталі праекта: дамовяцца аб аплаце, умовах кантракту, вызначаць маштаб праекта і гэтак далей.
  4. У залежнасці ад стылю работы агента або агенцтва, яны могуць працягваць быць сувязным звяном паміж кліентам і мастаком або проста будуць мець зносіны з абодвума па ходзе праекта. Некаторыя мастакі амаль ці зусім не маюць зносіны з кліентамі, у той час як іншыя працуюць з імі напрамую, робячы справаздачу агенту, як агаворана.
  5. Пасля заканчэння праекта аплата адбываецца праз агента, магчыма, праз некалькі тыдняў ці месяцаў. Дакладныя ўмовы вызначаюцца кантрактам і могуць адрознівацца ад агента да агента і ад праекту да праекту. Акрамя таго, кантракты звычайна ўтрымліваюць нейкія ўмовы па невыдаванні, таму ў гэтым артыкуле не будзе падрабязнасцяў.
Illustration work by Shauna Lynn Panczyszyn
Ілюстрацыя Шоны Лін Паншчызін 
"Я атрымліваю электронны ліст ад патэнцыйнага кліента, які я перасылаю сваім агентам у залежнасці ад таго, адкуль ён прыйшоў, і яны звязваюцца з кліентам для далейшай інфармацыі, альбо яны атрымліваюць электронны ліст напрамую і прапануюць мне патэнцыйную працу. Потым мы абмяркоўваем грашовае пытанне, звычайна завышаючы пачатковы кошт, і, калі сума занадта вялікая, спыняемся на аб'ёме бюджэту кліента.
Як толькі кліент згодны з прызначанай цаной, ён звяжацца напрамую са мной, каб абмеркаваць асаблівасці праекта. Я звязваюся са сваімі агентамі на кожным этапе, каб яны ведалі, у якім месцы праекта я знаходжуся і маглі адпаведна выставіць інвойс.
Увогуле, я б гэта ні на што не прамяняла, таму што я магу сканцэнтравацца на тым, што я лепш за ўсё ўмею, і ведаць, што ёсць людзі, якія заўсёды мяне падтрымаюць у любой сітуацыі з кліентамі. У дзевяці выпадках з дзесяці кліент выдатны, праекты ідуць добра і гладка, і ўсе бакі задаволеныя." - Шона Лін Паншчызін, ілюстратар шрыфтоў, прадстаўленая "Illustration Ltd" 

Парада мастакам 

"Не думайце, што агенцтва хутка зробіць вашу кар'еру паспяховай. Па-мойму, гэта ключавы момант. Я столькі размаўляла з людзьмі, па якіх зразумела, што яны панікуюць. Адносіны мастака і агента лепш за ўсё працуюць, калі ў ілюстратара ёсць дакладнае разуменне сваёй справы і агульнае ўяўленне пра тое, у якім кірунку ён хоча ісці.
Нават з агентам у вас можа сысці год ці два на тое, каб набраць пэўныя абароты, і агенцтвы, якія шануюць сваю рэпутацыю, ЗАЎСЁДЫ хочуць працаваць з тым, хто ўжо з'яўляецца сталым і паважаным прафесіяналам." - Кейт Кэлі, "Morgan Gaynin"
Packaging illustration by Buttercrumble for Marks and Spencer
Ілюстрацыя ўпакоўкі, зробленая "Buttercrumble" для "Marks and Spencer".
"Будзьце сумленыя з сабой і не змагайцеся са сваім стылем! Агенцтвы дапамагаюць добра прасоўваць вашы працы, але пераканайцеся, што для вас гэта зручнае агенцтва." - "Buttercrumble" 
Illustration work by Shauna Lynn Panczyszyn
Ілюстрацыя Шоны Лін Паншчызін
"Паказвайце толькі тыя работы, якімі вы ЖАДАЕЦЕ займацца. Калі вы дэманструеце работы, якімі вы незадаволеныя, проста каб паказаць разнастайнасць, вас могуць наняць на тое, чым вы не вельмі хочаце займацца. Працуючы з кліентамі, вы будзеце паўторна выконваць многія свае лепшыя работы, таму пераканайцеся, што вы не гуляеце і не эксперыментуеце з кліенцкімі праектамі, каб у вас не было застою і вы маглі расці як мастак." - Шона Лін Паншчызін 
Illustration by Karl Newson
Ілюстрацыя Карла Ньюсана 
"Стварыце партфоліо спецыяльна для таго рынку, на які вы нацэленыя, і агента, да якога вы звяртаецеся. Я хацеў займацца дзіцячай ілюстрацыяй, таму я выдаліў са свайго партфоліо ўсё, што не ўяўляла яе. Таксама я выдаліў усе працы, у адносінах да якіх я быў не ўпэўнены: калі яны не ўяўлялі мяне лепшым чынам, я не ўключаў іх у сваю заяўку." - Карл Ньюсан, ілюстратар, прадстаўлены Джодзі Ходжэс з "United Agents".

Заключэнне 

Вопыт мастакоў, якія працуюць праз агентаў, адрозніваецца па ўсім свеце, ад адной мастацкай сферы да іншай. У той жа час, існуе пастаяннае жаданне атрымаць узаемную выгаду ад адносін паміж мастаком і агентам, якія прадстаўляюць яго. У рэшце рэшт, абодва бакі разам заключаюць кантракт, і ў выніку часта ствараюцца цудоўныя мастацкія работы, нацэленыя на розных пакупнікоў.

Калі вы хочаце, каб вас уяўляў агент або агенцтва, вам трэба зрабіць першы крок і прадэманстраваць сябе і свае работы. Магчыма, вы вырашыце звярнуцца да агента або агенцтва са сваім партфоліо і прыкладамі работ, выкласці свае работы ў Інтэрнэт, каб іх маглі бачыць агенцтвы, якія шукаюць новыя таленты, або звязацца з іншымі сталымі мастакамі. Як і з іншымі прафесіямі, ключы да жаданай вамі кар'еры адрозніваюцца, і ні адна гісторыя не падобная да іншай.

Мастакі, з якімі я праводзіла інтэрв'ю, шмат чым падзяліліся пра свой вопыт праз цытаты ў гэтым артыкуле. Іх работы дэманструюць разнастайнасць талентаў, што прадстаўляюцца агенцтвамі, а таксама спосабы, з дапамогай якіх мастакі могуць даць штуршок сваёй кар'еры пад заступніцтвам агента. Я спадзяюся, гэта здалося вам цікавым і натхняльным.

Вялікі дзякуй цудоўным мастакам, якія вылучылі час у сваіх шчыльных графіках, каб адказаць на мае пытанні. Вы можаце і павінны паглядзець больш іх работ і работ іх агенцтваў па спасылках ніжэй! 

Advertisement
Advertisement
Looking for something to help kick start your next project?
Envato Market has a range of items for sale to help get you started.