Unlimited PS Actions, graphics, videos & courses! Unlimited asset downloads! From $16.50/m
Advertisement
  1. Design & Illustration
  2. Careers
Design

Значыць, вы хочаце ствараць дызайны адзення?

by
Length:LongLanguages:
This post is part of a series called Careers in Design & Illustration.
So You Want to Be a Game Artist?
So You Want to Be a Gallery Artist?

Belarusian (беларуская мова) translation by Olya Misuraghina (you can also view the original English article)

Bounty Hunter Design by Juan Manuel
Паляўнічы за галовамі (фан арт "Зорных войнаў").

Дызайн стварыў Хуан Мануэль Ароска Калі заходзіш у краму адзення, амаль немагчыма не заўважыць вялікую разнастайнасць дызайнаў на вопратцы. Ці збіраецеся вы прадаваць свае дызайны пэўнай кампаніі або брэнду, ці хочаце ліцэнзаваць сваю працу як фрылансер, ключавым пунктам для поспеху ў кар'еры будзе ведаць, што трэба, каб ствараць дызайны для адзення.

Я апытала некалькіх дызайнераў, якія працуюць з высокай модай, як незалежныя дызайнеры і на розныя брэнды адзення, каб даведацца, як выглядае іх праца і жыццё. Лічыце, што гэта ваша кіраўніцтва па працы дызайнерам адзення.

Чым займаюцца дызайнеры адзення?

Ці ствараюць яны проста класныя дызайны для маек? А што тычыцца ўвогуле прынтаў для тэкстылю? Колькі дызайнеру трэба ведаць пра друкаваныя і вытворчыя працэсы, каб ствараць годныя дызайны? Давайце падзелім на катэгорыі: 

  • Канцэптуальны дызайн: Дызайнеру адзення можа спатрэбіцца не толькі стварыць некалькі выдатных ілюстрацый для маек і падобнай прадукцыі, але і стварыць цэлую лінію адзення і канцэпцыю дызайну. Як будзе выглядаць кожны прадмет адзення? У якім месцы дызайн будзе размешчаны або надрукаваны? Як будуць спалучацца прадметы адзення паміж сабой? Падчас стварэння калекцыі, ключавой фазай з'яўляецца стварэнне канцэпцыі, каб разумець, як ваша праца будзе спалучацца з канчатковым прадуктам.
  • Ілюстрацыя: Гэта самы відавочны адказ з усіх - сам дызайн. Мастакі, якія працуюць з адзеннем, павінны ствараць арыгінальныя малюнкі і вектарныя ілюстрацыі, якія пазней будуць нанесеныя на адзенне і аксэсуары.
  • Праца з шаблонамі: У залежнасці ад пазіцыі дызайнера, яго могуць папрасіць ўпісаць свой дызайн у шаблон, які будзе наўпрост надрукаваны ці будзе выкарыстоўвацца як кіраўніцтва для друкара або вытворцы, каб пераканацца, што цэласнасць дызайну не будзе парушаная з-за абмежаванняў вытворцы. 
  • Сочаць за брэндамі: Канчатковы прадукт павінны прадавацца, таму дызайнеру карысна быць у курсе модных кірункаў, поп-культуры і бягучых або набіраючых папулярнасць трэндаў дызайну, каб ствараць актуальныя і прадаючыя работы. Ці працуеце вы непасрэдна з маркетынгавай камандай або адсочваеце трэнды ў грамадстве або з іншымі дызайнерамі, вельмі рэдка бывае, каб дызайнеры не залежылі ад уплыву звонку, калі яны хочуць, каб іх праца прадавалася (асабліва калі вы працуеце на буйны брэнд або кампанію).
  • Ведаюць друкарскі працэс: Дызайнерам трэба ведаць абмежаванні сваёй працы, калі яны ствараюць дызайн для друку.  Ці будзе малюнак надрукаваны метадам шаўкаграфіі або лічбавага друку? Ці будзе друкавацца белы колер у малюнку ці ён павінны быць празрыстым? Што тычыцца памеру самога друкаванага малюнка, ці змесціцца ён на прадмет адзення або трэба стварыць некалькі версій кожнага малюнка? Ніжэй мы разгледзім гэта больш дэталёва. Для стварэння годнага дызайну адзення важным этапам будзе ведаць, як ваша праца будзе выглядаць у канчатковым выніку.
  • І больш за тое... У дызайнера шмат роляў. Хтосьці з усяго працэсу стварэння адзення можа займацца толькі маляваннем ілюстрацый, а астатняе будуць рабіць члены каманды і супрацоўнікі. Іншыя будуць ствараць змесціва для друку, пачынаючы з накіда да канчатковага прадукту, і будуць шчыльна працаваць з друкарамі, вытворцамі і маркетынгавымі камандамі, каб пераканацца, што іх дызайны гатовыя да выкладцы на паліцах крам. Давайце даведаемся пра гэтую прафесію больш!
Textile design for ZARA Basic - summer 2013 by Silvia Stella Osella
Тэкстыльны дызайн для "ZARA Basic", Сільвія Стэла Азэла.
"У якасці фрылансера, я зараз працую дызайнерам тэкстылю і паверхняў, а таксама ілюстратарам і кансультантам па візуальнай камунікацыі для буйных кампаній і незалежных брэндаў, стылістаў, фатографаў і часопісаў." - Сільвія Стэла Азэла, дызайнер тэкстылю і адзення. 

Якую адукацыю атрымліваюць дызайнеры адзення?

Як заўсёды, на гэтае пытанне мноства адказаў. У некаторых дызайнераў ёсць афіцыйная адукацыя ў галіне ілюстрацыі або дызайну і дыплом бакалаўра або вышэй у адпаведнай сферы.  Іншыя дызайнеры - самавукі, якія навучыліся гэтаму рамяству на сваім вопыце або з дапамогай курсаў у Інтэрнэце і іншых нефармальных праграм.

T-shirt design by Pellisco
Дызайн майкі, Pellisco.
"[Я вывучаў] графічны дызайн ва Універсітэце даследаванняў і развіцця ў Букараманге ў Калумбіі. Я скончыў універсітэт у 2012 годзе. Я заўсёды любіў дызайн і ілюстрацыю, таму і вырашыў вывучаць іх. Мне падабаецца ілюстрацыя і шрыфты, і я спрабую злучаць іх [у маёй працы]." - Pellisco, дызайнер адзення і ілюстратар.
Keds design by Ira Markova for Penshoppe x Status
Дызайн кедаў Іры Маркоўкі для "Penshoppe x Status".
"У творчым свеце многае незразумела, асабліва калі ты вырас у сям'і інжынераў, вучыўся на эканаміста і раптам вырашыў цалкам змяніць свой курс і стаць мастаком, не маючы ні вопыту, ні мастацкай адукацыі. Мне было складана зразумець, куды накіраваць сваю творчую энергію, насамрэч, у мяне няма фармальнай мастацкай адукацыі. Я пачала вывучаць вектарную графіку. [...] Цяпер гэта мая любімая праца, я працую на поўную стаўку і падарожнічаю па свеце без прыпынку." - Іра Маркоўка, дызайнер тэкстылю, мікрасток.

На каго працуюць дызайнеры адзення?

Давайце падзелім гэтае пытанне на дзве часткі: штатныя дызайнеры і фрылансеры (у тым ліку незалежныя дызайнеры).

Штатныя дызайнеры могуць працаваць на канкрэтны модны брэнд або кампанію, якая вырабляе ўсе віды прадукцыі, уключаючы адзенне і тэкстыль. Калі вы працуеце на канкрэтны брэнд, ваша праца будзе насіць імя брэнда, і вашай штодзённай задачай будзе прытрымлівацца ладу гэтага брэнда, ствараючы канцэпцыі для дызайну адзення. На самай справе, тое ж самае адносіцца і да адзінкавых кантрактаў па стварэнні мастацкіх работ для існуючага брэнда.

Калі вы працуеце на буйную кампанію, якая вырабляе вопратку і тэкстыль акрамя астатняй прадукцыі, вы можаце ствараць дызайн не толькі для адзення, але для іншых паверхняў і паліграфічнай прадукцыі. Ці вы можаце выявіць, што аб'ём тыпаў дызайну, якія вы ствараеце, вельмі шырокі.

Скажам, вы працавалі на "Disney" у падраздзяленні спажывецкіх тавараў. У вашыя абавязкі можа ўваходзіць як распрацоўка новай лініі дызайну адзення, так і больш шырокія абавязкі, напрыклад, стварэнне дадатковай прадукцыі да лініі або праца над разнастайнымі аксэсуарамі на працягу сезона. Недахопам працы ў штаце з'яўляецца тое, што ваша кліенцкая база застаецца нязменнай, толькі калі вы не працуеце ў нейкім агенцтве, якое ў цэлым займаецца прыцягненнем новых кліентаў.

Swimwear textile pattern design for the brand Always for Me
Дызайн узору Алены Бялакрыніцкай для тканіны купальных касцюмаў, брэнд "Always for Me".
"Гэта мае першыя месяцы работы дызайнерам-фрылансерам на поўную стаўку. Сем гадоў я працавала дызайнерам тэкстылю, інтэр'ераў і цацак у розных кампаніях, а таксама займалася невялікімі і буйнымі пазаштатнымі праектамі. Каля паўгода таму я звольнілася са сваёй асноўнай працы і пераехала з мужам у іншую краіну на працяглы тэрмін. Тады я і засяродзілася на маёй працы фрылансерам." - Алена Бялакрыніцкая 

Тым не менш, у фрылансераў і незалежных дызайнераў больш прасторы для манеўраў, калі справа тычыцца іх дызайнерскіх магчымасцяў. Ваша кліенцкая база можа мяняцца па месяцах, па тыднях або нават днях, у залежнасці ад вашага раскладу. Сёння вы можаце працаваць на брэнд дзіцячага адзення, а заўтра - на брэнд спартыўных тавараў для дарослых.

Незалежныя дызайнеры могуць быць сканцэнтраваныя на сваім уласным персанальным брэндзе, у гэтым выпадку вы самі вызначаеце мэтавую аўдыторыю, прадаючы свае працы. Недахоп працы фрылансерам, работнікам па дамове падраду або незалежным дызайнерам у тым, што ваша кліенцкая база можа часта змяняцца, як і людзі, з якімі вы працуеце.

Любая кампанія, брэнд або рознічны прадавец, якім патрэбная дызайнерская праца, могуць наняць дызайнера або ўзяць прадукцыю на продаж оптам (у выпадку незалежных дызайнераў, якія вырабляюць сваю ўласную прадукцыю). Улічваючы тое, што адзенне папулярнае (мы ўсе хочам апранацца, праўда?), нядзіўна, што на гэтае пытанне адказала шырокая разнастайнасць кампаній і кліентаў.

T-shirt design by Belle Hissam for Gametee featuring Zelda fanart
Дызайн майкі Бэль Хісам для "Gametee" з выкарыстаннем фанарту Zelda.
"У гэты момант я мастак-фрылансер, але я ствараю дызайны для розных кампаній ("Gametee" і іншых), а таксама займаюся фрылансам па дамове і з анлайн-крамамі." - Бэль Хісам, дызайнер-фрылансер.

Якія сродкі дызайнеры адзення выкарыстоўваюць у працы?

Якія канкрэтна сродкі выкарыстоўваюць дызайнеры, з якімі я праводзіла інтэрв'ю? На самай справе, яны выкарыстоўваюць усе магчымыя сродкі і ўсё, што падыдзе для друку. Тым не менш, веданне таго, з чым паспяхова працуюць іншыя, можа быць карысным і дапамагчы тым, хто задае пытанне: "Як мне размясціць на майцы гэты малюнак?"

Jerboa tote design by Anneli Olander Berglund for Pale Cloud Girls
Дызайн сумкі "Jerboa" для "Pale Cloud Girls", Анэлі Аландэр Бергланд.
"Часцей за ўсё я пачынаю з традыцыйных ілюстрацый, у асноўным тушшу або акварэллю на паперы, а потым рэтушую іх на кампутары і падпраўляю колер або дадаю элементы пазней. Гэта таксама спрашчае працу з кліентамі, таму што часам яны могуць спытаць нешта накшталт "Мы можам пасунуць гэтую руку і змяніць позу, а можа быць, зробім валасы іншага колеру?", калі персанаж ўжо скончаны. Гэта было б сапраўднай перашкодай, калі б я працавала толькі традыцыйным чынам. Часам трэба нагадаць кліенту, што ты не чараўнік, і "Photoshop" не чараўнік." - Анэлі Аландэр Бергланд, дызайнер-фрылансер.

У асноўным дызайнеры выкарыстоўваюць "Adobe Photoshop" або "Adobe Illustrator", што зразумела, улічваючы стандарты іх сферы дзейнасці. Часцяком друкарам трэба, каб файлы былі захаваныя з слаямі (асабліва, калі іх будуць друкаваць метадам шаўкаграфіі, і кожны слой павінны адпавядаць асобнай сетцы) або ў вялікіх фарматах з высокім распазнаваннем (часта і адно, і другое).

Фарматы файлаў, якія часцей за ўсё выкарыстоўваюцца для друку, - .PSD, .AI і .PDF. Першыя два можна захоўваць слаямі і з высокім распазнаваннем. А апошні выкарыстоўваецца, каб плоскі малюнак быў надрукаваны ў дакладнасці, як было запланавана (калі справа тычыцца шрыфтоў і парадку слаёў). Для больш падрабязных адказаў я саступаю месца некаторым дызайнерам, з якімі я размаўляла:

Mekas t-shirt design for PRIDE clothing
Дызайн майкі для адзежы "PRIDE", Міка.
"Каб прыдумаць канцэпцыю і намаляваць на паперы ўзор дызайну, я выкарыстоўваю запісную кніжку ў кропачку для папярэдніх замалёвак. Так я знаходжу ідэальную кампазіцыю з ідэальнай дынамікай. Пасля гэтага я працую на планшэце Wacom Cintiq Companion, дзе ўдасканальваю свой накід і дадаю больш дэталяў. Затым я раблю абводку і выбіраю каляровую схему (два ці тры колеры)." - Цібо "Міка" Дэзіронт, ілюстратар і тэкстыльны дызайнер.

Праз што праходзяць дызайны, да таго як яны будуць нанесеныя на вопратку?

Вы можаце многаму навучыцца праз вопыт іншых мастакоў. Я задала пытанне тым, з кім праводзіла інтэрв'ю, пра тое, як адбываецца звычайны працэс стварэння дызайну адзення, і ў мяне ёсць некалькі прыкладаў адказаў ніжэй: 

Commissioned t-shirt design by Asher Benson
Дызайн майкі на заказ, Эшар Бэнсан.
"Залежыць ад кліента, звычайна яны мне даюць інструкцыі адносна канчатковага файла. [Адзін кліент] просіць, каб я падзяляў слаі з дапамогай накіравальных у форме квадрата альбо алмаза. Некалькім кліентам проста патрэбны файл у "Illustrator", ім гэтага дастаткова." - Эшар Бэнсан, дызайнер-фрылансер і інструктар на Tuts+.
Pop culture t-shirt design by Juan Manuel
Дызайн майкі Хуана Мануэля Ароскі.
"Як толькі ў мяне ёсць накід, якім я задаволены або які зацвердзіў кліент, я пачынаю рабіць контур. Звычайна ў "Adobe Illustrator". Калі контур гатовы, я дадаю колер. Тэхніка залежыць ад таго, дзе потым будзе друкавацца работа: калі мне патрэбны фармат у вектары, я працую ў "Illustrator", калі не, то я дадаю колер у "Photoshop" з вельмі добрым распазнаваннем і значна большым памерам." - Хуан Мануэль Ароска, дызайнер-фрылансер.
Designed for ZARA Man by Silvia Stella Osella
Дызайн для "ZARA Man", Сільвія Стэла Азэла.
"Мне больш за ўсё падабаецца пачатковы працэс пошуку: праца ў палях, аналіз трэндаў і колеру, гэта такі чароўны свет! Да пачатку працы ў гэтай сферы я не ўяўляла, што столькі рэчаў - сацыялогія, антрапалогія, натуральныя навукі - могуць аб'яднацца ў адно і уплываць на тое, які колер мы захочам насіць у наступным сезоне!
Для нашай працы вельмі важна пастаянна быць у курсе трэндаў.  І асабіста я думаю, што па-сапраўднаму важна ўсведамляць, што адбываецца вакол нас, не толькі наўпрост датычна таго, з чым мы працуем. Ствараючы дызайн канкрэтна для пакупніка, усё можна перанесці на мудборд або ўвесці ў брыф." - Сільвія Стэла Азэла 

Больш думак і саветаў ад дызайнераў адзення 

T-shirt design for Anthem Culture by Bryan Shelmon
Дызайн майкі для "Anthem Culture", Браян Шэлман. 
"Калі я толькі пачынаў у дызайне, сканчаючы малюнак, я думаў, што гэта ўсё: адышлі дызайнеру і чакай новых маек! Неўзабаве я зразумеў, што трэба вымяраць кожны аспект свайго дызайну, каб пераканацца, што ён будзе надрукаваны так, як было задумана. У нашай працы трэба вымяраць самі майкі і нават дызайны на паперы для папярэдняга друку, каб пераканацца, што канчатковы дызайн будзе дакладны." - Браян Шэлман, "Anthem Culture"
Textile design by elena for OHMAI bags
Тэкстыльны дызайн Алены Бялакрыніцкай для "OHMAI bags". 
"У мяне моцная сувязь з маімі дызайнамі. Калі я бачу людзей на вуліцах, апранутых у майкі з маімі малюнкамі, мне хочацца падысці і абняць іх. Цікавы выпадак адбыўся некалькі гадоў таму: я рабіла дызайн калекцыі шортаў для сёрфінгу для даволі малабюджэтнага брэнда, а потым паехала адпачываць у пляжны гарадок у краіну, дзе выраблялі гэтыя шорты. У той жа дзень я ўбачыла дзясяткі падлеткаў у "маіх" шортах, а пазней у той жа дзень - мой узор у выглядзе налепкі на сцяну ў цырульні! Божа, што за дзень! Мне здавалася, што я - каралева ўзораў." - Алена Бялакрыніцкая 
Wetsuit pattern design by Ira for Kos-Suits
Дызайн узору для гідракасцюма Іры Маркоўкі для "Kos-Suits". 
"Заўсёды трымайце нататнік для накідаў у сваім кішэні і малюйце, калі толькі магчыма. Не крытыкуйце сябе на першым часе. Калі шмат практыкуеце, становіцеся больш упэўненымі ў сваіх лініях, і мала-памалу вашыя малюнкі становяцца важнай часткай вашага жыцця." - Іра Маркоўка 

Заключэнне 

Значыць, вы хочаце ствараць дызайны адзення?  Трэба разумець не толькі ілюстрацыі і дызайн, але таксама патрэбы свайго кліента, каб надрукаваны малюнак адпавядаў першапачатковай канцэпцыі і патрабаванням вытворцы. З вопытам вы даведаецеся пра ўсю паднаготную дызайну тэкстылю і адзення.

Задавайце пытанні, вучыцеся ў сваіх кліентаў і працуйце з друкарамі, маркетолагамі, вытворцамі і іншымі дызайнерамі, калі толькі магчыма, каб вашыя работы адпавядалі стандартам, неабходным для продажу кожнага асобнага прадмета адзення. Паспрабуйце друкарскія сэрвісы для дызайну адзення Society6, RedBubble і TeePublic, дзе вы можаце друкаваць па запыце і ствараць дызайны разнастайных прадметаў для сваіх прыхільнікаў, а таксама больш даведацца пра дызайн адзення.

Я спадзяюся, гэты артыкул вам падаўся інфарматыўным і натхняльным. Ці ёсць у вас пытанні, гісторыі ці парады пра дызайн адзення? Падзяліцеся імі ў каментарах ніжэй!

Вялікі дзякуй мастакам, якія вылучылі час, каб адказаць на мае пытанні, і далі нам магчымасць зазірнуць у сваё жыццё і вопыт дызайнера тэкстылю і адзення. Вы можаце паглядзець больш іх работ па спасылках ніжэй: 

Advertisement
Advertisement
Advertisement
Advertisement
Looking for something to help kick start your next project?
Envato Market has a range of items for sale to help get you started.