Unlimited PS Actions, graphics, videos & courses! Unlimited asset downloads! From $16.50/m
Advertisement
  1. Design & Illustration
  2. Careers
Design

Значыць, вы хочаце быць мастаком-мультыплікатарам? 

by
Length:LongLanguages:
This post is part of a series called Careers in Design & Illustration.
How to Become an Art Director
So You Want to Be a Freelance Graphic Designer?

Belarusian (беларуская мова) translation by Olya Misuraghina (you can also view the original English article)

Artwork by Erika Worthylake
Мастацкая работа Эрыкі Уорсілэйк.

У мастакоў-мультыплікатараў мноства разнастайных роляў. Часта, думаючы пра творчую каманду, прыпісаную да мультыплікацыйнага шоў ці фільму, мы засяроджваемся выключна на саміх аніматарах, і часта толькі яны ажыўляюць персанажаў. Я раскажу і пра гэтую ролю, і пра мастакоў па фонах, прамалёўшчыкаў, раскадроўшчыкаў, арт-дырэктараў, мастакоў па персанажах і гэтак далей.

Некаторыя стваральнікі наймаюць некалькі людзей на кожную з гэтых роляў, у той час як іншыя просяць мастакоў апранаць адразу некалькі капелюшоў, каб паспяхова завяршыць праект. Я правяла інтэрв'ю з разнастайнымі мастакамі, якія ў сапраўдны момант працуюць мультыплікатарамі, каб зразумець, з чым звязанае іх рабочае жыццё. Лічыце, што гэта ваша кіраўніцтва па ролі мастакоў у свеце анімацыі. 

Чым займаецца мастак-мультыплікатар? 

Падчас працэсу вытворчасці мастакі-мультыплікатары выконваюць разнастайныя ролі. Гэтыя ролі застаюцца такімі ж цікавымі і ўнікальнымі, як і самі мастакі, якія могуць гадамі выконваць адну і тую ж ролю або пераключацца паміж імі, каб завяршыць праект. Давайце разгледзім некаторыя з гэтых роляў ніжэй.

  • Мастак-мультыплікатар (аніматар): Гэта самая вядомая роля ў мультыплікацыі: мастакі, якія малююць рух персанажа або сцэну кадр за кадрам. Існуе таксама іерархія мультыплікатараў, ад анімацыйнага штата да мастакоў па стварэнні кампановак (ключавых сцэн), старэйшага і кіруючага мультыплікатараў і, нарэшце, арт-дырэктара. Кожная роля ўключае ў сябе сумесь анімацыі і нарастаючай адказнасці за кіраванне персаналам ніжэй.
  • Мастак па персанажах: Я вылучаю гэтую ролю ў асобны пункт, таму што мастакі па персанажах працуюць над канкрэтным персанажам падчас вытворчасці, альбо ж яны з'яўляюцца часткай каманды, якая ажыўляе персанажаў у сцэне. Унутры мультыплікацыйнага фільма ёсць мноства анімацыйных дэталяў, і мастакі па персанажах у асноўным (або толькі) адказваюць за персанажаў у гісторыі, а не за элементы, якія іх акружаюць. Параўнайце адушаўленне Мікі Маўса і дрэва на ветры ззаду яго. Гэтая праца будзе выконвацца рознымі мастакамі.
  • Мастакі па персанажах і бутафорыі: Гэтыя мастакі распрацоўваюць персанажаў, аб'екты і кампаненты сцэны ў анімацыйным працэсе. Часам гэта праца па стварэнні канцэпцыі, а часам мастак толькі пераглядае і паляпшае малюнкі, каб потым перадаць аніматарам. Гэтыя мастакі працуюць з іншымі членамі каманды, каб падтрымліваць адпаведны стыль і тон малюнкаў у працэсе вытворчасці.
  • Прамалёўшчык: Гэта мастак, які падчышчае грубыя лініі пасля аніматара, каб падрыхтаваць працу для каларыста і іншых мастакоў у працэсе вытворчасці. Акрамя гэтага, прамалёўшчыкі могуць вывучаць павароты персанажаў і рабіць іншую працу, запаўняючы для аніматараў прабелы сярод дадатковых дэталяў. Часам гэта ўсё, чым мастак займаецца падчас праекта, а калісьці гэтую працу выконваюць практыканты або мастакі, якія разам з гэтым займаюцца чым-небудзь яшчэ. 
  • Фазоўшчыкі: Гэтыя мультыплікатары ствараюць фазы руху героя мультфільма паміж ключавымі кадрамі (кампановачнымі малюнкамі). Каб працэс стварэння мультфільма развіваўся, больш старэйшыя па пасадзе ключавыя мультыплікатары (мастакі па стварэнні кампановак) павінныя пераходзіць да адмалёўцы наступнай сцэны, ніяк не затрымліваючыся ў спробах дамагчыся правільнай чашчыні кадраў для кожнага руху. Фазоўшчыкі робяць так, каб рухі плаўна перацякалі з аднаго ключавога кадра ў іншы.
  • Модэлеры і мантажоры: Гэтыя і падобныя мастакі падрыхтоўваюць малюнкі і канцэпцыі персанажаў для анімацыі. 3D-модэлеры выкарыстоўваюць праграмы для анімацыі, каб ператварыць малюнак у лічбавую мадэль. Мантажоры дадаюць гэтай мадэлі лічбавы шкілет і разнастайныя сустаўныя кропкі, каб аніматары маглі рухаць гэтую мадэль. Каманда распрацоўнікаў таксама ўваходзіць у гэтую катэгорыю падрыхтоўкі работы да анімацыі.
  • Раскадроўшчыкі: Гэтыя мастакі ў літаральным сэнсе ставяць сцэны. Працуючы на падставе сцэнарыя, раскадроўшчык складзе план сцэны, накіроўваючы астатніх - асабліва аніматараў - у працэсе ператварэння сцэнара ў зрокавыя вобразы. Варта заўважыць, што гэтая пасада таксама існуе пры жывых выступах і ў сферы рэкламы. Калі вам падабаецца прафесія раскадроўшчыка, вы можаце перамяшчацца паміж рознымі сферамі дзейнасці.
  • Мастак па фонах: Яго называюць таксама мастаком-дэкаратарам або фаноўшчыкам. Мастак па фонах распрацоўвае агульную каляровую схему сцэны або праекта. Ён больш сканцэнтраваны на выяўленчым мастацтве, часта малюючы фоны або аднаўляючы нерухомы фон, на які змесцяць персанажаў.
  • Арт-дырэктар ці Дырэктар (пастаноўшчык): Гэта галоўная пасада ў штаце мультыплікатараў. У залежнасці ад працэсу вытворчасці, над ім могуць быць прадусары і дырэктары, але любы на пасадзе арт-дырэктара павінен кіраваць мастакамі і арганізоўваць працэс, выстаўляючы тэрміны для праекта і займаючыся іншымі рэчамі. У гэтым артыкуле мы ў асноўным засяродзімся на больш нізкіх пасадах, але ведаць, куды ўпіраецца кар'ерная лесвіца, - жудасна карысная інфармацыя.

У залежнасці ад тыпу вытворчасці, у мастакоў на гэтых пасадах могуць быць розныя ці дадатковыя абавязкі. Гэтыя пасады ў той ці іншай ступені будуць прысутнічаць і ў традыцыйных, і ў лічбавых, і ў 3D-мультфільмах. Я не ўлічыла і шмат іншых рэчаў: асвятленне, тэкстуры, рэдагаванне і гэтак далей.

Вытворчасць мультфільмаў завязаная на працы ў камандзе. Незалежна ад яе памеру, усе працуюць сумесна ў кірунку да агульнай мэты праекта. Калі вы глядзіце мультфільм, звярніце ўвагу на доўгія тытры і назвы пасад, каб прадстаўляць, што зрабілі ўсе гэтыя людзі для адушаўлёння пышных гісторый.

storyboard by jason dwyer
Раскадроўка, мастак Джэйсан Дваер.
"Я раскадроўшчык. Гэта значыць, што я ствараю грубыя накіды эпізодаў мультфільма, каб даць агульнае ўяўленне пра тое, як яны будуць выглядаць." - Джэйсан Дваер, раскадроўшчык у "Age of Learning".

Якая адукацыя патрэбная мастакам-мультыплікатарам?

Для любой пасады ў мультыплікацыі, як і для большасці мастацкіх прафесій, вам трэба ўмець прадставіць свае навыкі ў форме партфоліо. Звычайна ў мастакоў-мультыплікатараў у партфоліо прысутнічаюць працы, якія адпавядаюць шматлікім вышэйапісаным пасадам. Ці жадаюць яны працаваць толькі на пэўнай пасадзе або не, яны павінныя разумець абавязкі іншых мультыплікатараў, таму што могуць замяшчаць іх ці з часам вырашыць перайсці на іншую пасаду.

Не ўсе мастакі-мультыплікатары атрымліваюць дыплом для працы ў гэтай сферы. З тых мастакоў, з кім я праводзіла інтэрв'ю, толькі ў некаторых была афіцыйная адукацыя, але і яна, акрамя чатырохгадовых дыпломаў, уключала сертыфікаты пасля двух гадоў навучання, дзе мастак распрацоўваў свой набор тэхнічных навыкаў. Акрамя таго, некаторыя з іх палічылі вельмі каштоўнымі для працягу адукацыі курсы ў Інтэрнэце і семінары. Ці будзе неабходны дыплом для прыёму на працу, залежыць ад патрабаванняў студыі ці арт-дырэктара.

У такой канкурэнтнай сферы, дзе неабходная напрацоўка многіх навыкаў і майстэрства, афіцыйная адукацыя і магчымасць скласці партфоліо, калі вы будзеце не толькі атрымліваць зваротную сувязь ад выкладчыкаў і іншых студэнтаў, але і вас будуць падштурхоўваць да межаў вашых магчымасцяў, могуць выкрасліць канкурэнтаў без падобнага вопыту. Разам з гэтым перашкодай можа паслужыць кошт адукацыі, нават для тых, хто хоча атрымаць дыплом.

Усё роўна, як вы будзеце складаць партфоліо, яно павінна быць канкурэнтаздольным па адносінах да іншых прэтэндэнтаў і адлюстроўваць тэхнічныя навыкі ў маляванні, анімацыі, стварэнні раскадровак, фонаў, персанажаў і гэтак далей. 

Katie Elles character design work
Дызайн персанажаў Кэці Эль для яе выпускнога фільма "Glitter Warriors".
"На працягу года я вывучала дызайн ва Універсітэце Канберы, а потым пераключылася на анімацыю ў Каралеўскім інстытуце тэхналогіі г. Мельбурна, Аўстралія. Праз тры гады я атрымала дыплом бакалаўра ў дызайне (анімацыя) [...]. Я засяродзілася на 2D-анімацыі і канцэптуальным мастацтве [...]. Як школа, так і самастойная практыка ў вольны час, дапамаглі мне вывучыць 2D- анімацыю, стварэнне раскадровак, персанажаў, бутафорыі і макетаў." - Кэці Эль, у цяперашні час мастак па фонах у кароткаметражцы "Nickelodeon".

Як мультыплікатары ўладкоўваюцца на працу? 

Адказы на гэтае пытанне адрозніваюцца ад выпадку да выпадку, але я хачу падзяліцца вопытам тых, з кім я праводзіла інтэрв'ю, пра тое, як патрапіць у гэтую сферу дзейнасці.

Kina forneys character sketches
Накіды персанажаў Кіны Форні
"Пасля зацвярджэння майго партфоліо [...] мне прызначылі тэст па маляванні. Тэст па маляванні доўжыўся дзве гадзіны і праходзіў на месцы з выкарыстаннем Cintiq. Мяне прасілі намаляваць шмат чаго, напрыклад, прамежкавы кадр для серыі анімацыйных малюнкаў. Потым праверылі, як я ўмею падчышчаць накіды і ствараць выразныя лініі, а таксама правялі некалькі тэстаў па анатамічнаму малюнку. Мне таксама сказалі, што гэты тэст часта мяняюць, але асноўная частка застаецца без зменаў." - Кіна Форні, мастак па персанажах ў "Mercury Filmworks" у Атаве, Канада.
character designs from erika worthylake
Дызайн пацешных персанажаў, дачка Эрыкі Уорсілэйк у заапарку.
"Я трапіла на гэтую працу па рэкамендацыі, сарафаннае радыё. Сваю першую працу я атрымала, напэўна, з-за таго, што кампаніі заахвочвалі наймаць выпускнікоў. У мяне было некалькі малюнкаў і, магчыма, мультфільм у адну хвіліну. Пасля гэтага ў асноўным працавала сарафаннае радыё і тое, што ў мяне быў хто-небудзь з знаёмых унутры кампаніі, хто мог за мяне паручыцца! Думаю, што аб'ём маіх работ уражвае дастаткова, каб прыняць іх ва ўвагу, але таксама важна, што вы за чалавек і ці ёсць хтосьці, хто закіне за вас слоўца." - Эрыка Уорсілэйк, мастак па персанажах ў "Wild Kratts" і "Mercury Filmworks".

Акрамя таго, вы можаце ўладкавацца на працу ў кампаніі, якой патрэбныя мультыплікатары, праз іх аб'явы па пошуку працаўнікоў і практыкантаў. Часцей за ўсё на практыку запрашаюць студэнтаў першага і апошняга курсаў, якія атрымліваюць дыплом бакалаўра, але праграмы адрозніваюцца ад аднаго месца да іншага.

З вопыту мультыплікатараў, з якімі я размаўляла, і незалежна ад таго, як яны патрапілі на сумоўе, можна вынесці, наколькі важна ствараць сеткі сувязяў з сябрамі, калегамі, аднагрупнікамі і знаёмымі, акрамя падрыхтоўкі работ да ацэньвання.

Дзе працуюць мультыплікатары? 

Мы ўсе ведаем цяжкавагавікоў гэтай індустрыі: "Disney", "DreamWorks", "Nickelodeon", "Cartoon Network" і іншыя. Вядома, у залежнасці ад таго, у якой краіне вы жывеце і ці працуеце вы на лакальную, нацыянальную ці міжнародную кампанію, вы можаце дадаць у гэты спіс іншыя буйныя імёны.

Тым не менш, гэтая сфера пастаянна змяняецца, і, хоць да гэтага часу існуюць верхаводы, на мультфільмах якіх мы выраслі, розныя студыі зачынілі свае дзверы за гэтыя гады (асабліва традыцыйныя мультыплікацыйныя студыі). Узнікаюць незалежныя студыі, якія абслугоўваюць невялікія праекты, тэлебачанне і Інтэрнэт. Буйнейшыя студыі або сеткі наймаюць больш дробныя студыі ці супрацоўнічаюць разам з імі, каб ствараць змесціва для тэлебачання і розных Інтэрнэт-платформаў. Напрыклад, падумайце пра супрацоўніцтва "Frederator Studios" з "Nickelodeon" на "The Nicktoons Film Festival", які быў створаны "Frederator Studios", але пераможцы якога выпускаюцца на "Nickelodeon".

Colorful character design by Christina Halstead
Маляўнічы дызайн персанажаў Крысціны Халстэд.
"У сапраўдны момант я працую фрылансерам на рэкламную кампанію ("Laundry Design") у Лос-Анджэлесе. Яны атрымалі праект ад добра вядомай карпарацыі, якая запрасіла серыю мультыплікацыйнай 2D-рэкламы ў Інтэрнэце." - Крысціна Халстед, мультыплікатар ў "Laundry Design".

Гэта таксама прыводзіць нас да аніматараў, якія не працуюць над мультыплікацыйнымі фільмамі. Існуюць каманды спецэфектаў, якія наймаюць шмат мультыплікатараў праз кінастудыі ці студыі VFX, якіх таксама наймае вытворчая каманда для фільма або праекта на тэлебачанні.

Тым не менш, не ўсе мультыплікатары працуюць у кіно і на тэлебачанні. Многія працуюць над відэагульнямі, рэкламай і рознымі інтэрактыўнымі медыя. Некаторыя мультыплікатары працуюць у творчых камандах унутры буйнай кампаніі, чый прадукт, мэты або праца не звязаныя з анімацыяй. Гэта падобна на тое, калі творчая каманда наймае графічнага дызайнера для працы ў буйной кампаніі.

Нарэшце, і гэта вельмі важна, бо ў апошнія гады многія студыі анімацыі і візуальных эфектаў зачыняюцца і індустрыя ў агульным мяняецца, мультыплікатары могуць працаваць у якасці фрылансераў або па дагавору падраду. Іх можа наняць студыя на кароткі тэрмін або яны могуць стаць часткай вытворчай каманды, якая складзена, каб стварыць мастацкую працу, анімацыю і эфекты для канкрэтнага праекта. Гэта асабліва часта адбываецца ў кіно, дзе фрылансеры, студыі і вытворчыя каманды ўнутры кампаніі супрацоўнічаюць выдалена, каб ажывіць дызайнерскія канцэпцыі.

Design work for Capcom Mobile by Amanda Martin
Дызайн для "Capcom Mobile", Аманда Марцін.
"У дадзены момант я працую на "Guru Studio" ў Таронта (Антарыё, Канада) над анімацыйным ТБ- шоу, чыёй мэтавай аўдыторыяй з'яўляюцца дзяўчынкі. Да гэтага я працавала над дызайнам бутафорыі ў "DHX Media" і ў "Capcom Mobile" у індустрыі мабільных гульняў." - Аманда Марцін, прамалёўшчык і мастак па персанажах ў "Guru Studio".

Якія сродкі выкарыстоўваюць мультыплікатары ў працы?

Праграмы адрозніваюцца ад аднаго вытворчага працэсу да іншага. Таму я звярнуся да праграм і інструментаў, пералічаных мультыплікатарамі, з якімі я праводзіла інтэрв'ю для гэтага артыкула, каб вы ўяўлялі, з чым яны часцей за ўсё працуюць.

Вядома, існуюць і іншыя праграмы і інструменты, якія выкарыстоўваюцца ў гэтай сферы дзейнасці.  Але гэтыя з'яўляліся зноў і зноў як у размовах пра 2D- і 3D-анімацыю з мастакамі, з якімі я праводзіла інтэрв'ю, так і ў маім даследаванні таго, якія праграмы ў апошні час выкарыстоўваліся ў вядомых мультфільмах і ТБ-шоў.

Design work for Capcom Mobile by Amanda Martin
Дызайн для "Capcom Mobile", Аманда Марцін.
"Цяпер я ў асноўным выкарыстоўваю Photoshop і Toon Boom Harmony. На сваёй мінулай пасадзе мастака па бутафорыі я ў асноўным выкарыстоўвала Adobe Flash. Проста гэта залежыць ад таго, якую праграму выкарыстоўвае шоў." - Аманда Марцін, прамалёўшчык і мастак па персанажах у "Guru Studio".

Як выглядае мультыплікацыйны праект?

Каб адказаць на гэтае пытанне, я спытала мастакоў, з якімі праводзіла інтэрв'ю, як выглядае іх працоўны дзень, а таксама з якімі тэрмінамі і праектамі яны працуюць. Часцяком працоўны дзень пачынаецца з сходу: няхай гэта будзе перагляд сцэнара, прагляд раскадровак або атрыманне задання на дзень, мастакі часта маюць зносіны адзін з адным на працягу вытворчага працэсу. Хоць можа быць па-рознаму, сходы могуць не праходзіць штодня або на іх можа прысутнічаць больш, чым адна малая частка каманды. Акрамя таго, яны могуць мець зносіны не асабіста, а праз электронную пошту або дошкі паведамленняў, калі кіраўнікі або дырэктары палічаць гэты спосаб больш прадуктыўным.

Праца пастаянна знаходзіцца ў працэсе, яна часта перадаецца ад мастакоў аддзяленняў і назад. Начальнікі праглядаюць дызайны персанажаў, раскадроўкі і розныя часткі анімацыі і адсылаюць іх назад адпаведным мастакам, каб тыя змянілі ці дадалі нешта, гэта шмат у чым падобна да працы на іншых мастацкіх пасадах.

character design work for a sticker set by kina forney
Дызайн персанажаў для набору стыкераў, Кіна Форні.
"Калі казаць сцісла, то тэрміны шалёныя. Часта я працую звышурочна, каб паспець зрабіць працу тэрмінова. Тэрміны строгія і часам у нейкім сэнсе недарэчныя, але калі вы добра кіруеце сваім часам на працягу праекта, вы не будзеце нервавацца пры набліжэнні тэрмінаў здачы працы." - Кіна Форні

Тэрміны адрозніваюцца ад праекту да праекту. Напрыклад, калі студыя працуе над фільмам, прыходзіць час, калі мультыплікатары працуюць як апараныя, імкнучыся паспець у вельмі сціснутыя тэрміны і працуючы доўгімі, доўгімі гадзінамі па вечарах. Правільнае кіраванне сваім часам можа дапамагчы вам не нервавацца падчас праекта, калі ў вас разумны працоўны расклад, але начальства можа недаацаніць час, неабходны мастакам, каб выканаць працу ў тэрмін, ці не пакінуць месца для цяжкасцяў, якія ўзнікаюць падчас праекта.

Хаця многія студыі ўсталёўваюць тэрміны так, каб у мастакоў былі перадышкі і каб яны дасягалі розных прамежкавых мэтаў падчас вытворчага працэсу на шляху да канчатковай мэты. Таму падчас працэсу вытворчасці мастакі сустракаюцца са сваімі дырэктарамі, супервайзерамі, каардынатарамі і гэтак далей. Штодня ставяцца i дасягаюцца дробныя мэты, каб прасоўваць наперад адразу ўвесь праект.

Storyboard created in Louie Del Carmens CDA class by Jason Dwyer
Раскадроўка, створаная на ўроку CDA Louie Del Carmen Джэйсанам Дваерам 
"Для некаторых з маіх праектаў па фрылансе мне было дадзена тыдзень-два, каб падчысціць малюнкі, у залежнасці ад колькасці кадраў, ці месяц, каб скончыць сэт з пяці малюнкаў для дваццаці асобных спрайтаў." - Джэйсан Дваер, раскадроўшчык.

Заключэнне 

artwork by christina Halstead
Работа Крысціны Халстэд.

Значыць, вы хочаце быць мастаком-мультыплікатарам? Вы можаце выбіраць з велізарнага шэрагу роляў, калі толькі напрацуеце пэўныя навыкі, створыце партфоліо і зробіце ўражанне ў сваёй сферы дзейнасці, каб з дапамогай сувязяў уладкавацца на працу ў студыю. Гэта сфера з высокай канкурэнцыяй, але, працуючы старанна, вы можаце апынуцца ў выдатнай камандзе мастакоў, якая стварае фільмы, відэагульні, ТБ-шоу, рэкламу і гэтак далей.

Калі вы хочаце падняць апавяданне на наступны ўзровень, вам можа падысці кар'ера ў мультыплікацыі, як адной з неад'емных частак унутры гэтай машыны. Спадзяюся, гэты артыкул здаўся нам інфарматыўным і натхняльным.

Я б хацела падзякаваць мультыплікатараў, якія вылучылі час у сваім шчыльным графіку, каб адказаць на доўгі спіс маіх пытанняў пра іх кар'еру і вопыт. Вы можаце паглядзець іх работы па спасылках ніжэй: 

Дадатковыя крыніцы 

Калі вам патрэбная дапамога з анімацыяй, у "Envato Studio" ёсць выдатная калекцыя мультыплікатараў, пра якіх вам можа быць цікава даведацца.

Advertisement
Advertisement
Advertisement
Advertisement
Looking for something to help kick start your next project?
Envato Market has a range of items for sale to help get you started.