Unlimited PS Actions, graphics, videos & courses! Unlimited asset downloads! From $16.50/m
Advertisement
  1. Design & Illustration
  2. Careers
Design

Значыцца, вы хочаце быць дызайнерам паліграфічнай прадукцыі? 

by
Length:LongLanguages:
This post is part of a series called Careers in Design & Illustration.
So You Want to Be a Gallery Artist?
How to Become an Art Director

Belarusian (беларуская мова) translation by Olya Misuraghina (you can also view the original English article)

Sticker designs for Stickeroni and Hallmark Cards by Maria Sarria
Дызайн стыкераў для "Stickeroni" і "Hallmark Cards" ад Марыі Сарыі.

Дызайн паліграфічнай прадукцыі - гэта разнастайная катэгорыя камерцыйнага мастацтва. Графічныя дызайнеры ў гэтай сферы дзейнасці распрацоўваюць макеты часопісаў, вокладкі і макеты кніг, каталогі, паштоўкі, ўпакоўку, тэкстыльныя прынты і многае іншае. Гэта доўгі, цудоўны спіс твораў мастацтва і дызайну, адноўленых у друкаванай форме, якую можна памацаць.

Я ўзяла інтэрв'ю ў розных дызайнераў, якія працуюць у сферы дызайну друкаванай прадукцыі, каб атрымаць уяўленне аб іх працы, вопыце і іх мэтах як дызайнераў. Лічыце, што гэта ваша кіраўніцтва па прафесіі дызайнера паліграфічнай прадукцыі.

Што такое дызайн паліграфічнай прадукцыі?

Усё, што ствараецца з мэтай надрукаваць, уваходзіць у вобласць дызайну паліграфічнай прадукцыі. Пасля ўсіх маіх пытанняў і на аснове ўласнага вопыту, я стварыла агульны спіс таго, з чаго складаецца паліграфічны дызайн і з чым вы можаце сутыкнуцца падчас працы над праектам, быўшы або збіраючыся стаць дызайнерам паліграфічнай прадукцыі:

  • Макеты часопісаў і газет: Чытабельнасць з'яўляецца ключавым момантам у друкаваных матэрыялах. Дызайнеры ствараюць макеты старонак часопісаў, газет і іншых сродкаў масавай інфармацыі, накіраваных на аўдыторыю чытачоў. Большая частка працы сёння выконваецца ў лічбавым выглядзе, але асноўная ідэя застаецца той жа: прадставіць рэдакцыйны артыкул і дадатковы матэрыял для яе ў рамках даступнай прасторы, у зручнай для чытання і эстэтычна прыемнай манеры.
  • Кніжны дызайн: Ад першай вокладкі да апошняй, дызайнеры сфармавалі знешні выгляд і ўспрыманне і вопыт чытача задоўга да з'яўлення светлавых манускрыптаў. Хай вы працуеце над дызайнам вокладкі, дорачы чытачам першы погляд на змест кнігі, ці над яе агульным макетам і аўтарскім тэкстам, уклад дызайнераў у стварэнне кніг неапісальны.
  • Каталогі і друкаваная рэкламная прадукцыя: Кожнае прадпрыемства мае патрэбу ў маркетынгавых матэрыялах. Для дызайнераў абмежаванні друкаваных маркетынгавых матэрыялаў - цікавае выпрабаванне. Як і ў дачыненні да вышэйзгаданых катэгорый, дызайнеры павінны працаваць у рамках канкрэтных межаў друку, пераканаўшыся, што ўсё змесціва разборліва, прыемна воку і правільна надрукавана. Нікому не патрэбны кашмар пасля атрымання замовы 1000 асобнікаў каталога з памылкамі друку, перакошанымі малюнкамі або надрукаванага на кепскай паперы.
  • Паштоўкі: Вы можаце выявіць цэлыя праходы з паштоўкамі для любога выпадку, і за гэта можна падзякаваць дызайнераў, якія працуюць па ўсім свеце на кампаніі па вытворчасці паштовак. Вы можаце ствараць іх з нуля са сваімі ілюстрацыямі або фатаграфіямі, ці з дапамогай змесціва з іншых крыніц, спалучаючы выявы з дасціпнымі або праніклівымі выказваннямі - гэта навык, які дазваляе прадаць паштоўку пакупніку за некалькі секунд, пакуль той яе разглядае.
  • Дызайн упакоўкі: Усё, што вы бачыце на паліцах крам, было распрацавана графічнымі дызайнерамі або камандамі дызайнераў. Дызайнеры ўпакоўкі робяць макет, які змяшчае малюнкі і інфармацыю пра прадукт, выкарыстоўваючы шаблоны кампаніі або ўзоры з іншай крыніцы (сток, стандартныя вытворчыя дызайны і гэтак далей). Навіны ў дызайне ўпакоўкі дазваляюць прадаць тавар, не расказваючы пакупніку занадта шмат пра яго самаго або пра брэнд. Упакоўка тавару - як вокладка кнігі: яна перахапляе ўвагу спажыўца, калі іншыя маркетынгавыя стратэгіі яшчэ не зрабілі гэтага.
  • Тэкстыльны дызайн і прынт на вопратцы: У гэтую катэгорыю ўваходзіць усё ад тканін да маек і абутку, уся вопратка і дэкаратыўныя тканіны з прынтамі. Дызайнеры павінны адсочваць магчымасці прадукцыі, ад шаблонаў дызайну да працэсу друку і распазнавальнай здольнасці. У гэтых рамках мастакі ствараюць цудоўныя працы для тэкстылю.
  • І многае іншае... Постары, флаеры, паштоўкі, тавары і ўсё, што можна надрукаваць і пакратаць або нават проста апублікаваць у лічбавым выглядзе, належыць вобласці паліграфічнага дызайну і даручана графічным дызайнерам, якія працуюць у гэтай сферы. Разуменне памераў прадукту, працэсу друку і іншых абмежаванняў з'яўляецца адным з мноства навыкаў, якія дызайнер выкарыстоўвае ў сваёй працы штодзень.
Textile design for Converse Inc by Allison Bamcat
Дызайн тэкстылю для "Converse" ад Элісан Бэмкэт.
"У цяперашні час я працую над ўзорамі для тэкстылю, раблю ілюстрацыі ў тэхніцы шаўкаграфіі, займаюся сублімацыённым і лічбавым друкам на тэкстылі. Я цесна супрацоўнічаю з камандай тэхнолагаў у сферы распрацоўкі новых метадаў аздаблення для абутку." - Элісан Бэмкэт, графічны дызайнер для "Converse"

Якая адукацыя патрэбна дызайнеру паліграфічнай прадукцыі?

Як і ў дачыненні да іншых прафесій, якія мы разгледзелі ў гэтай серыі артыкулаў, адукацыя, неабходная для працы дызайнерам паліграфічнай прадукцыі, адрозніваецца ад праекту да праекту, ад кампаніі да кампаніі і ад мастака да мастака. У большасці дызайнераў, з якімі я размаўляла, ёсць афіцыйная адукацыя за плячыма, часта ў галіне графічнага дызайну або ілюстрацыі. Для гэтай працы дыплом можа не спатрэбіцца (хоць большасць з тых, з кім я праводзіла інтэрв'ю, мелі адпаведную ступень бакалаўра), але ўсім дызайнерам трэба ствараць сваё партфоліа, каб атрымліваць заказы на працу, незалежна ад таго, працуюць яны ў штаце ці фрылансерамі.

Фармальная адукацыя дазваляе дызайнерам адтачыць свае навыкі, паўдзельнічаць у розных дызайнерскіх праектах і скласці сваё партфоліа, у той жа час супрацоўнічаючы з іншымі студэнтамі і выкладчыкамі. Акрамя таго, студэнту могуць даверыць ідэі, праекты і тэхнікі, якія не з'явіліся б у яго жыцці проста так. Выпрабаваць розныя рэчы і пацярпець няўдачу да пачатку работы на адпаведнай пасадзе - гэта цудоўная магчымасць для мастакоў адусюль, незалежна ад таго, як ім выпаў гэты шанец.

"Я вучылася ў дзяржаўным універсітэце Уэйна, які скончыла з адзнакай у 2007 годзе са ступенню бакалаўра мастацтваў у галіне графічнага дызайну. У 2005 годзе я пачала працаваць графічным дызайнерам, таму я шмат чаму навучылася на працы. [...] Мне давялося самастойна вывучаць праграмы лічбавай апрацоўкі малюнкаў, каб адпавядаць патрэбам маёй сферы дзейнасці. Гэта дало мне ўнікальны набор навыкаў, і цяпер я шмат чаго ведаю пра друкаваную і лічбавую сферы." - Джулі Мілер, штатны графічны дызайнер.

Веданне паднаготнай такіх праграм, як Adobe InDesign і QuarkXPress, часцяком з'яўляецца неабходным пунктам у рэзюмэ (як і ўменне апрацоўваць малюнкі, працаваць у вектары і з рознымі праграмамі па лічбавым дызайне), таму што сёння дызайнерскія праекты ў асноўным выконваюцца ў лічбавым выглядзе. Часта ўрокі па лічбаваму мастацтву дапамагаюць у вывучэнні гэтых праграм, хоць гэта залежыць ад абставін. Важна не тое, як вы вывучаеце сваё рамяство і неабходныя прылады, а важны сам факт таго, што вы іх вывучаеце.

Catalogue design by Shari Cote
Дызайн каталога Шары Катэ.
"Я галоўны ў майстэрні дызайну і візуальнай камунікацыі ў вышэйшай тэхнічнай школе. На самай справе, мы знаходзімся прама побач з майстэрняй графічнага дызайну, дзе ў асноўным маюць справу з друкарскімі прэсамі і падобнымі рэчамі. Па сутнасці, мая майстэрня - гэта майстэрня графічнага дызайну без ручной працы." - Шары Катэ, студэнт факультэта паліграфічнага дызайну. 

Дзе і з кім працуюць дызайнеры паліграфічнай прадукцыі?

Як і з іншымі прафесіямі у сферы дызайну, усюды, дзе патрэбная паліграфічная прадукцыя, ёсць месца для дызайнера на канкрэтны праект. Навыкі дызайнераў паліграфічнай прадукцыі патрэбныя ўсюды, ад газет і часопісаў да розных тавараў, каб падрыхтаваць прадукт кампаніі або брэнда да продажу.

Мастакі, з якімі я праводзіла інтэрв'ю, працуюць з кампаніямі па вытворчасці адзення, з кніжнымі выдавецтвамі, коміксамі, паштоўкамі, цацкамі і гэтак далей. У рэзюмэ некаторых мільгалі такія вядомыя імёны, як "Converse" і "Hallmark", у той час як іншыя працавалі на больш дробныя кампаніі або незалежныя брэнды.

Некаторыя дызайнеры працуюць самастойна ад канцэпцыі праекта да падрыхтоўкі яго да друку, іншыя ж працуюць у камандзе, у штаце або ў якасці фрылансераў, старанна выконваючы свае абавязкі, каб праект ішоў па плане. Часцей за ўсё, чым больш кампанія або агенцтва, тым больш патрабуецца працы ў камандзе.

Калі вы вывучаеце дызайн і збіраецеся працаваць па спецыяльнасці пасля выпуску (або пасля таго як атрымаеце дастаткова навыкаў і створыце партфоліа), вы можаце выявіць, што заданні складаюцца такім чынам, каб адлюстроўваць рэальныя праекты агенств, дзе вам будзе нададзена роля макетчыка, графічнага дызайнера або арт-дырэктара, і вы павінны будзеце кіраваць працэсам па наданні дызайну друкаванай формы.

Bon Art product licensing by Stephanie Moran
Дызайн плаката для прадукцыі "Bon Art". Стэфані Моран.
"Я працую на выдаўца выяўленчага мастацтва, вядомага як "Bon Art", кароткая назва для "Bonartique". Мы друкуем плакаты для дэкору сцен. Шмат што з нашай прадукцыі можна ўбачыць у "WalMart", "Kohl's", "Target" і іншых крамах. Зараз я працую арт-дырэктарам." - Стэфані Моран

Што трэба ведаць дызайнерам, якія ствараюць прадукцыю для друку?

Па-мойму, гэта самае вялікае і важнае пытанне, калі справа тычыцца дызайну паліграфічнай прадукцыі. Якія аспекты працэсу друку павінны ўлічваць дызайнеры? Якую інфармацыю арт-дырэктар або кліент павінен даць дызайнеру да пачатку праекта? Як адсутнасць неабходнай інфармацыі можа паўплываць на праект?

Па-першае, дызайнерам трэба ведаць, ці працуюць яны з гатовым шаблонам або ім трэба ствараць макет з нуля. Кожны мастак, які працуе над праектам, павінен ведаць прадукт, з якім ён працуе, з самага пачатку. Распрацаваць дызайн развароту часопіса і пазней выявіць, што палі і фармат не дакладныя, - гэта страта часу і грошай, і гэта можа змяніць увесь дызайн, у залежнасці ад таго, наколькі ён першапачаткова быў унікальным.

Калі, напрыклад, вы ствараеце дызайн пары туфляў для вытворчасці іншай кампаніяй, вам трэба ведаць абмежаванні колераў у друку, калi яны ёсць, а таксама найлепшы фармат малюнка для шаблону, які пазней будзе выкарыстоўвацца друкаром і вытворцам.

На маім уласным вопыце, уменне стасавацца было ключавым момантам для таго, каб пераканацца, што ўзор, выраблены фабрыкай, адпавядае першапачатковаму дызайну і бачанню. Мне прыйшлося запытаць шаблоны, якія выкарыстоўваюцца фабрыкай, каб не толькі адправіць ім файлы для друку ў правільным фармаце, але і паказаць, як павінен выглядаць макет шаблону і канчатковы прадукт.

Comic books from M Victoria Robados portfolio
Коміксы М. Вікторыі Рабада, "Sushi Press".
"Я атрымліваю арыгінальныя старонкі ад японскіх выдавецтваў. Я павінна пераканацца, што яны патрэбнага памеру і распазнавання, каб пачаць рабіць надпісы. Я працую з надпісамі ў "Photoshop", потым ствараю макет у "Adobe Indesign", выконваючы патрабаванні друкаркі (і створанага мной шаблону), а потым запячатваю ўсё, каб мой выдавец мог дадаць апошнія штрыхі. Памеры старонак вельмі адрозніваюцца. Прыкладна 6500 px x 9000 px, 1200 dpi (для чорна- белага афсетнага друку трэба 1200 dpi) для самых выразных малюнкаў." - М. Вікторыя Рабада пра працу з "Seven Seas Entertainment".

Па-другое, дызайнеру трэба ведаць канчатковы друкарскі працэс. Калі дакумент павінен быць у фармаце CMYK, але быў створаны ў RGB, яго можна пазней канвертаваць, але колеры могуць змяніцца. Калі ж гэтага наогул не зрабіць, узор прадукту або канчатковы прадукт можа мець дзіўнае і нечаканае каляровае адценне. Веданне абмежаванняў колеру, тыпаў дакументаў, падыходных для друкаркі, і магчымасць друку градыентаў або чыстага колеру значна дапамагае выканаць праект якасна.

Па-трэцяе, я ўжо згадвала, што з-за адсутнасці неабходнай інфармацыі пра прадукт ці дакумент да пачатку праекта (або падчас, пакуль усё яшчэ можна лёгка змяніць) можна страціць шмат часу і грошай, выпраўляючы памылкі ўжо пасля друку. Часцяком мудрым рашэннем будзе запытаць пробу колеру да запуску прадукту ў вытворчасць. Гэта дазволіць усім, занятым у праекце, згладзіць любыя недагляды або праблемы з друкаркай.

Stephanie Moran for Bon Arts
Стэфані Моран, надрукаваная налепка на сцяну для "Bon Art". 
"Калі працуеш з вялікімі малюнкамі, галоўнае, што трэба запомніць, - гэта распазнаванне ў 300 dpi! Стандартныя памеры, якія я выкарыстоўваю, - 20x20 і 24x36 цаляў. Сярэднестатыстычны памер для налепак на сцяну - 12x12 і 16x20 цаляў, але часам мы атрымліваем заказ на вялікую выяву на сцяну "над канапай". Прыемна ведаць, што яна не разваліцца, калі яе павялічыць да патрэбнага памеру." - Стэфані Моран, арт-дырэктар для "Bon Art". 

У які тэрмін трэба закончыць працу?

Каб адказаць на гэтае пытанне, я пацікавілася ў тых, з кім праводзіла інтэрв'ю, іх шматгадовым вопытам. Я лічу, што агульныя ўяўленні пра тое, што чакаецца ад дызайнера ў плане яго ролі, змесціва і тэрмінаў можа быць карысным, калі вы вырашыце гэтым займацца.

Spot illustration by Maria Sarria
Ілюстрацыя Марыі Сарыі. 
"Я сутыкалася з зусім рознымі тэрмінамі! Ад зручнага часовага адрэзка у месяц для невялікай карціны да знясільваючых (і зусім неверагодных) двух дзён для 140 арыгінальных ілюстрацый! [...] Вельмі важна ад пачатку праекта і да яго заканчэння пастаянна прадастаўляць інфармацыю аб тым, як праходзіць працэс!" - Марыя Сарыя, ілюстратар-фрылансер і дызайнер.
Infographic layout design by Stephanie Moran
Макет дызайну інфаграфікі Стэфані Моран.
"[Кліент] запытае катэгорыю і дату сустрэчы. Часам запыты вельмі шырокія. Напрыклад, кліент прапануе сустрэчу для натхняльных малюнкаў, і да сустрэчы тыдзень. Гэта дае мне дастаткова часу, каб сабраць любыя існуючыя малюнкі, звярнуцца да мастака і пачаць самой ствараць дызайн новага малюнка." - Стэфані Моран, арт-дырэктар у "Bon Art".

Парада ад дызайнераў паліграфічнай прадукцыі 

"Не здавайцеся. Мне спатрэбілася каля 10 гадоў, каб нарэшце дамагчыся чагосьці ў свеце бізнесу сваімі работамі і апублікаваць якія-небудзь з іх." - Джэніфер Чэтвін, "MadMouseMedia".
Eerie cuties comic with inks and color by M Victoria Robado aka Shouri
Комікс "Eerie Cuties", выкананы ў чарнілах і колеры М. Вікторыяй Рабада, нік Shouri.
"Па-мойму, тым, хто хоча стаць мастаком коміксаў, неабходна навучыцца працэсу стварэння кніг і часопісаў. Я лічу, добра, што спярша я стала графічным дызайнерам, таму што так у мяне з'явіліся навыкі стварэння кніг і дастаткова ведаў па маркетынгу і лагатыпах - па ўсяму, што трэба для стварэння коміксу." - М. Вікторыя Рабада, нік Shouri. 
"Я толькі пачынаю, таму я ў той жа лодцы, што і ты. Працаваць фрылансерам нялёгка, але гэта можа быць карысна, калі і ты, і кліент задаволены вынікамі." - Мар'яна Флорэс, дызайнер-фрылансер. 
Oilhead Press Kit 2012 by Allison Bamcat
Прэс-кіт "Oilhead" 2012, Элісан Бэмкэт. 
"Не ўсё, чым вы ганарыцеся, будзе прадавацца на рынку, але вы заўсёды выйграеце, калі ганарыцеся ўсім, што вы ствараеце. Заўсёды ёсць шмат чаму павучыцца, і заўсёды ёсць лепшы і больш хуткі спосаб нешта зрабіць. А калі вы працуеце з вялікай камандай людзей, карысна заставацца сціплым." - Элісан Бэмкэт, графічны мастак для "Converse".

Заключэнне 

Значыцца, вы хочаце быць дызайнерам паліграфічнай прадукцыі? У паліграфічным дызайне трэба шмат чаго ўлічваць, не проста тое, як цудоўна выглядае ваша мастацкая работа або макет на экране на вашым працоўным месцы.

Дызайнерам паліграфічнай прадукцыі трэба ведаць пра асаблівасці прадукту, працэс друку і пра тое, як атрымаць найлепшую якасць друку сваёй работы. Ці працуюць яны над праектам у складзе каманды або самастойна, дызайнерам трэба зрабіць усё магчымае, каб пераканацца, што макет, малюнкі і дызайн падрыхтаваныя для наступнага этапу, які часцяком выконваецца ўжо іншымі людзьмі. Калі вы даведаецеся ўсё пра працэс друку, дызайн прадукцыі і пра эфектыўныя спосабы зносін з кліентамі, друкаром і вытворцамі, у вас абавязкова будзе бліскучая кар'ера.

Мне б хацелася падзякаваць дызайнерам, якія вылучылі час у сваім шчыльным графіку, каб адказаць на мае пытанні і падзяліцца з намі сваім вопытам і сваімі работамі. Вы можаце паглядзець больш іх работ і іх акаўнты ў сацыяльных сетках па спасылках ніжэй: 

Advertisement
Advertisement
Advertisement
Advertisement
Looking for something to help kick start your next project?
Envato Market has a range of items for sale to help get you started.