Значыць, вы хочаце быць мастаком па камп'ютэрных гульнях?
Belarusian (беларуская мова) translation by Olya Misuraghina (you can also view the original English article)



Разнастайныя гульні сталі часткай штодзённых забаў для многіх з нас. Мастакі, якія ўдзельнічаюць у стварэнні відэагульняў, картачных гульняў, гульняў для мабільных тэлефонаў і іншых з'яўляюцца істотнай часткай галаваломкі ў гэтых неймаверна насычаных візуальна інтэрактыўных медыя. Ці хочаце вы працаваць у буйной знакамітай кампаніі, такой як "Blizzard Entertainment" ці "Wizards of the Coast", або больш дробнай кампаніі па вытворчасці мабільных гульняў, такой як "Sunstorm Games", ключавы момант для поспеху ў гэтай кар'еры - ведаць, што патрабуецца ад мастака камп'ютэрных гульняў.
Я правяла інтэрв'ю з некалькімі мастакамі і дызайнерамі, якія працуюць з рознымі аспектамі камп'ютэрных гульняў і індустрыі забаў, каб вывучыць іх вопыт прафесійных мастакоў. Лічыце, што гэта ваша кіраўніцтва па прафесіі мастака камп'ютэрных гульняў.
Чым займаюцца мастакі камп'ютэрных гульняў?
Давайце пачнем з класіфікацыі некаторых роляў мастакоў і дызайнераў з розных кампаній, звязаных з кампутарнымі гульнямі, без пэўнага парадку:
- Канцэптуальныя мастакі: Людзі, якія нараджаюць ідэі! Яны злучаюць у адно разнастайныя канцэптуальныя работы для гульні. Няхай гэта будуць персанажы, настройкі, прадметы ў гульні або цэлы гульнявы свет, канцэптуальныя малюнкі і ілюстрацыі з'яўляюцца велізарным звяном у пабудове гульні ад простай ідэі да канчатковага плана. Гэта разнастайныя ролі, якія займае мноства мастакоў і якія абмяркоўваюцца ніжэй.
- Арт-дырэктары: Гэта мастакі і кіраўнікі, якія адказваюць за вядзенне праекта або працэс вытворчасці. У мінулым мы абмяркоўвалі арт-дырэктараў і іх ролі ў кампаніі. У свеце камп'ютэрных гульняў дырэктары могуць кіраваць праектам, аддзелам або цэлай кампаніяй, выкарыстоўваючы сваё бачанне, ці проста каардынаваць намаганні іншых людзей у творчай сферы.
- Ілюстратары: Яны малююць, робяць накіды і ствараюць статычнае візуальнае змесціва. Ілюстратары адказваюць за той бліскучы ўсплёск малюнкаў, які мы бачым на экране загрузкі відэагульняў ("League of Legends", хто-небудзь?), а таксама за рознае змесціва для гульні і іншых дапаможных сродкаў (буклеты, рэкламныя матэрыялы і гэтак далей). Па сутнасці, канцэптуальнае мастацтва можа стаць скончанай ілюстрацыяй, і ілюстратары патрэбныя, каб ствараць статычнае візуальнае змесціва гульні.
- Графічныя дызайнеры: Абразкі, дызайн паліграфічнай прадукцыі, гульнявыя макеты, іншыя дапаможныя сродкі і гэтак далей! Той неверагодны лагатып для гульні? Створаны графічным дызайнерам! Буклет, які вы чытаеце, каб даведацца пра правілы бою? Створаны графічным дызайнерам!
- UI-дызайнеры (дызайн інтэрфейсу для карыстальнікаў): Візуальныя сродкі, з якімі вы ўзаемадзейнічаеце, - гэта інтэрфейс для карыстальнікаў. Такія дызайнеры ствараюць інтэрфейс для разнастайных медыя і перадаюць змесціва праграмістам, якія робяць так, каб гульні працавалі. У іншых відах гульняў, акрамя відэагульняў (у настольных, картачных гульнях і гэтак далей), замест UI-дызайнера будзе графічны дызайнер, таму што інтэрфейс звычайна нейкім чынам звязаны з праграмамі.
- І больш за тое... Многія мастакі, якія ўдзельнічаюць у працэсе стварэння відэа- і падобных гульняў, займаюць розныя пазіцыі або перасоўваюцца ад адной пазіцыі да іншай унутры праекта або працэсу вытворчасці. Я яшчэ нават не дайшла да аніматараў, 3D-модэлераў і іншых дызайнераў, таму што я распавядала пра іх на папярэдніх старонках альбо збіраюся расказаць на будучых. Замест гэтага я вылучыла некалькі роляў вышэй на падставе прафесій мастакоў, з якімі я праводзіла інтэрв'ю. У кожнай ролі існуюць свае нюансы, пра якія творчы аддзел кампаніі ці арганізацыі раскажа вам, калі прапануе ўдзельнічаць у стварэнні гульні. Так што давайце далей даследуем прафесію мастака па камп'ютэрных гульнях!



"Я ў асноўным адказваю за канцэпцыі персанажаў, адзення, зброі і бутафорыі, а таксама ключавыя элементы, раскадроўку і ілюстрацыі ўнутры гульні."
- Эва Уайдерман, ілюстратар-фрылансер для такіх кампаній, як "Blizzard Entertainment", "Disney Interactive", "Wizards of the Coast" і іншых.
Дзе працуюць мастакі камп'ютэрных гульняў?
Давайце трохі пагаворым пра тое, у якіх кампаніях могуць працаваць мастакі камп'ютэрных гульняў і што менавіта яны вырабляюць.
Існуе два галоўныя адрозненні: штатныя мастакі і мастакі-фрылансеры. Фрылансераў наймаюць на аснове дагавора або ад праекту да праекту. Як мы ўжо абмяркоўвалі ў папярэдніх артыкулах, фрылансерам трэба самім сябе матываваць і кіраваць сваім часам, жанглюючы некалькімі кліентамі. Гэта не абавязкова стабільная праца, але яна дазваляе мастаку працаваць над рознымі праектамі і прадуктамі. У галіне камп'ютэрных гульняў гэта азначае, што, нават калі вы працуеце на кампанію, якая вырабляе толькі відэагульні, вельмі верагодна, што вы зможаце ствараць работы і для іншай кампаніі, якая займаецца картачнымі або настольнымі гульнямі.
Штатныя мастакі працуюць у студыі ці кампаніі з іншымі мастакамі, дызайнерамі, інжынерамі і гэтак далей. У залежнасці ад памеру кампаніі і вытворчасці, а таксама ад ролі мастака ў ёй, аддзелы могуць шмат працаваць сумесна. Напрыклад, фінскі графічны дызайнер Муура Каралііна Паркінен працуе на невялікую кампанію "RAY", якая складаецца з двух мастакоў, двух праграмістаў і аднаго прадусара, і яны ў пэўны час разам працуюць над гульнямі для мабільных тэлефонаў і слот-машын.



"Мы ствараем гульні для слот-машын у барах і прадуктовых крамах, а таксама ў Інтэрнэце і мабільных тэлефонах! Я працавала над двума гульнямі, якія ўжо выйшлі, і двума гульнямі, якія яшчэ знаходзяцца ў распрацоўцы. [...] У нашым штаце працуе яшчэ тры каманды, і кожная каманда распрацоўвае адну або дзве гульні за раз." - Муура Каралііна Паркінен
Іншыя штатныя мастакі, як Алекс Фіцджэральд і Дэвід Луонг, якія працавалі ў "Sunstorm Games" і "Blizzard Entertainment" адпаведна, працуюць у буйнейшых камандах мастакоў або ў аддзелах, якія адпавядаюць іх канкрэтнай ролі (мастацкі ці кінематаграфічны аддзел у выпадку Дэвіда Луонга). Яны працуюць з усёй камандай над вытворчасцю гульні, і ролі кожнага могуць распаўсюджвацца на большую колькасць людзей, калі праект расце. Падумайце пра "World of Warcraft" і вельмі доўгі спіс людзей у тытрах гэтай гульні.
У якіх відах гульняў удзельнічаюць мастакі?
Сказаць "ва ўсіх!" будзе занадта шырока, таму для сцісласці я прывяду тыя віды гульняў, у якіх удзельнічаюць мастакі, з якімі я праводзіла інтэрв'ю.
Кампутарныя відэагульні
Гэта буйная катэгорыя. Відэагульні - гэта велізарная сфера, у якую ўваходзіць любая платформа ад кансолі да кампутарных і мабільных прылад, даступная камандам распрацоўшчыкаў і мастакоў для стварэння цікавага і захапляльнага змесціва. Акрамя гэтага існуюць гульні для слот-машын у казіно, для стварэння якіх таксама патрэбныя мастакі, дызайнеры і праграмісты.
Картачныя і настольныя гульні
Падумайце пра картачную гульню "Magic: The Gathering" і такія настольныя гульні, як "Ticket to Ride". Гэтыя гульні, з цудоўнымі ілюстрацыямі ўсярэдзіне вялікай калоды карт або выдатным дызайнам гульнявой дошкі і скрынкі, могуць здавацца старамоднымі, але іх мастацкія стылі знаходзяцца па-за часам. Такія кампаніі, як "Wizards of the Coast" (яны стварылі "Magic: The Gathering"), наймаюць мастакоў-фрылансераў, каб ствараць гэтыя бліскучыя цудоўныя ілюстрацыі, якія з'яўляюцца на кожнай карце, даючы гульцам візуальнае кіраўніцтва для іх стратэгіі. У рэшце рэшт, як вы можаце заваражыць кагосьці, не ўяўляючы, як гэта выглядае з боку бліскучага мастака?
З якімі выразнымі сродкамі працуюць мастакі?
Усе адказы былі: "Лічбавыя медыя. Усё лічбавае. Усё лічбавае!" Што лагічна, калі ўлічваць тое, што мы ў асноўным гаворым пра інтэрактыўныя лічбавыя гульні. Заўсёды існуюць выключэнні з правілаў, і некаторыя мастакі могуць ствараць работы традыцыйным чынам, але, улічваючы тое, што многія мастакі, занятыя на розных пасадах, падкрэсліваюць сваё веданне "Adobe Photoshop" і іншых разнастайных праграм, ад "Illustrator" да "After Effects" і "Maya", справядліва будзе сказаць, што чым больш камфортна вы адчуваеце сябе з лічбавымі праграмамі як мастак, тым лепш.



"У "Blizzard" усе працуюць у лічбавым выглядзе. Мы выкарыстоўваем такія праграмы, як Photoshop, After Effects, Nuke, Maya, Renderman, Vray і Vue для святла, кампазіцыі і лічбавых matte painting. Гэтыя праграмы існуюць для стварэння, падсвятлення, рэндэру і складання разам малюнкаў у самым канцы." - Дэвід Луонг, мастак VFX ў "Blizzard Animation" (раней вядомае як кінематаграфічнае аддзяленне ў "Blizzard Entertainment")



"Я працую толькі ў "Photoshop CS6" і "Painter 12". Любы выразны сродак - гэта ўсяго толькі яшчэ адзін інструмент у наборы мастака, я не думаю, што нейкі сродак ці праграма важней, чым іншыя. У той жа час, я лічу, што калі трэба працаваць у сціснутыя тэрміны і рабіць шмат паўтораў, лепш працаваць у лічбавым выглядзе, таму што гэта паскарае працэс." - Джулі Дзілон, ілюстратар-фрылансер, якая атрымала ўзнагароду "Hugo", працавала з "Wizards of the Coast", "Fantasy Flight Games" і з іншымі кампаніямі.
Як выглядае праект гульні для мастака?
У залежнасці ад ролі мастака, ясна, што многае пачынаецца з распрацоўкі канцэпцыі. Няхай гэта будзе інтэрфейс, прадметы, персанаж або асяроддзе, канцэпцыя павінная быць падрабязнай. Акрамя таго, арт-дырэктар можа прыкладаць да іх спасылкі або праўкі іншых мастакоў з каманды, калі яны з'яўляюцца часткай буйной каманды.



"Пасля брыфу я пачынаю ствараць некаторыя прадметы, якія могуць падысці для іх бачання і гульнявога свету. Па ходзе працэсу я паказваю іх, каб іх ухвалілі, і раблю некалькі паўтораў, каб пераканацца, што я на правільным шляху. Пасля гэтага я працягваю працаваць і рабіць паўтарэнні, паліруючы работу ўсё больш і больш, пакуль арт-дырэктар або дырэктар не будзе задаволены, а потым я перадаю сваю працу [...]." - Дэвід Луонг



"Мастацкі стыль у асноўным быў даручаны камандзе мастакоў, ён павінны быў падыходзіць для дзяцей, таму мы звычайна сканчалі ў радасным вектарным стылі з яркімі колерамі і вялікімі вачыма.
Гульня ў агульным (персанажы, аксэсуары, лагатып, карыстацкі інтэрфейс і так далей) была падзеленая паміж двума 2D-мастакамі ў залежнасці ад таго, хто з чым больш камфортна сябе адчувае, хто што можа хутчэй скончыць ці хто хоча паспрабаваць нешта новае, але часам мы ў чымсьці перасякаліся з-за ўстаноўленых прыярытэтаў. Асобныя мастакі, такія як 3D і аніматары, працавалі ў сваім стылі, у залежнасці ад патрабаванняў дызайну гульні." - Алекс Фіцджэральд, мастак-фрылансер, які працаваў з "Sunstorm Games", "Rocket Gaming" і іншымі кампаніямі.
З іншага боку, фрылансеры могуць працаваць трохі асобна ад іншых у праекце, ствараючы свае працы ў адзіноце або толькі з адным чалавекам з каманды стваральнікаў, пад чыім пачаткам яны працуюць і з кім звязваюцца. Акрамя таго, да пачатку работы ім трэба агаворваць умовы кантрактаў, якія часам уключаюць умовы аб невыдаванні (іх згадвалі ўсе фрылансеры, з якімі я размаўляла).



"Спачатку звычайна малюеш вялікую колькасць хуткіх накідаў, каб як мага больш за ўсё паспрабаваць і не пачынаць працаваць у напрамку, які можа ні да чаго не прывесці. Звычайна кліент выбірае адзін або некалькі накідаў, якія яму падабаюцца, а часам просіць уключыць нейкія кавалачкі з розных ідэй. Далей працягваеш працаваць і ўдасканальваць канцэпцыі." - Джэймс Вульф Стрэль, ілюстратар-фрылансер і канцэптуальны мастак.



"Я атрымліваю ад арт-дырэктара асноўнае заданне і кароткае апісанне праекта. Звычайна ў гэтае ўваходзіць даволі падрабязнае апісанне ілюстрацыі, каб я разумела, што мне рабіць. [...] Я працую над трыма-пяццю ўзорамі накідаў, каб даць арт-дырэктару некалькі магчымых макетаў для выбару. [...] Арт-дырэктар выбірае макет і часам дае мне інструкцыі па змене некаторых частак малюнка. Я прымаю яго адказ і працую над больш бездакорным чорна-белым накідам на аснове абранага ўзору.
Як толькі зацвердзяць чорна-белы накід, я дадаю колер. [...] Калі ў мяне ёсць канчатковая каляровая версія, я адпраўляю яе арт-дырэктару для сцвярджэння, а пасля гэтага загружаю для іх версію ў высокай якасці." - Джулі Дзілон пра працэс сваёй працы над праектам.
Парады ад мастакоў камп'ютэрных гульняў



"Падрыхтуйцеся да вялікай колькасьці адмоў. Падрыхтуйцеся да сумленнай крытыцы. Падрыхтуйцеся да таго, што ў вас будзе менш вольнага часу і ваша мастацтва будзе паглынаць вас. І практыкуйцеся, практыкуйцеся, практыкуйцеся. Да канца жыцця. Гэта не хобі." - Эва Уайдэрман
"Працягвайце адточваць сваё майстэрства, назірайце рэальны свет - гэта тое, што ад мяне патрабуецца для стварэння святла, кампазіцыі і лічбавых matte painting, і захапляйцеся чымсьці, што можа прынесці карысць: канцэптуальным мастацтвам, фатаграфіяй або 3D-мадэляваннем, якія могуць сапраўды ўдасканаліць ваш працоўны працэс як мастака matte painting. Цяжкае праца акупіцца, але не чакайце, што гэта будзе лёгка; могуць сысці месяцы, калі не гады, на тое, каб вырасці да майстра свайго рамяства." - Дэвід Луонг



"Не змагайцеся з пенай у рота за свае мастацкія рашэнні, навучыцеся аддзяляць сваю эмацыйную прыхільнасць і проста згаджайцеся ўнесці змены, якімі б дурнымі яны вам ні здаваліся. Мне здаецца, ветліва абараняць сваю працу і рашэнні нармальна, але, калі іх адхіляюць, ведаеце, што можна зрабіць замест таго, каб змагацца да смерці? Вы захоўваеце свой стары дызайн на асабісты дыск як асобны файл, а потым уносіце патрабаваныя змены, нават калі вы ў корані не згодныя з імі." - Алекс Фіцджэральд
Заключэнне
Вопыт мастакоў камп'ютэрных гульняў, ад ілюстратараў да графічных дызайнераў і UI-дызайнераў, падобны на досвед фрылансераў або штатных мастакоў у іншых сферах дзейнасці. У гэтым выпадку мастакі занятыя ў сферы забаў, няхай гэта будуць відэагульні, картачныя, настольныя і іншыя гульні, у якія вы гуляеце. Гэтыя мастакі ўдзельнічаюць у стварэнні любых гульняў, у якіх ёсць глядзельны элемент.
Шматлікія кампаніі знаходзяць мастакоў па аб'явах на сваіх сайтах, на выставах і кірмашах, дзе тыя дзеляцца сваімі працамі, або з дапамогай старых добрых сувязяў. Як і ў іншых выпадках, кампаніі хочуць запоўніць і штатныя, і пазаштатныя пасады лепшымі мастакамі, якіх толькі змогуць знайсці. Калі вы шукаеце такую пасаду і ў вашым партфоліо ёсць падобныя работы, калі ў вас ёсць знаёмства ў цікавай вам сферы, вы знаходзіцеся ў лепшай пазіцыі, каб атрымаць адну з гэтых пасад.
Я спадзяюся, што гэты артыкул здаўся вам інфарматыўным і натхняльным. У вас ёсць пытанні, гісторыі ці парады датычна камп'ютэрных гульняў? Падзяліцеся імі ў каментарах ніжэй!
Вялікі дзякуй мастакам, якія вылучылі час, каб адказаць на мае пытанні, і далі нам магчымасць пабачыць сваё жыццё і вопыт мастака камп'ютэрных гульняў. Вы можаце праглядзець іх працы і галерэі па спасылках ніжэй:
Unlimited Downloads.
