Unlimited PS Actions, graphics, videos & courses! Unlimited asset downloads! From $16.50/m
Advertisement
  1. Design & Illustration
  2. Careers
Design

Значыцца, вы хочаце быць ілюстратарам-фрылансерам? 

by
Length:LongLanguages:
This post is part of a series called Careers in Design & Illustration.
So You Want to Be a Freelance Graphic Designer?
So You Want to Be an In-House Graphic Designer?

Belarusian (беларуская мова) translation by Olya Misuraghina (you can also view the original English article)

Illustration by Hanna Sandvig
Ілюстрацыя Ханы Сэндвіг, прадстаўленая ў рубрыцы "Reader EXpose" часопіса "ImagineFX".

Кар'еры ў сферы дызайну і ілюстрацыі настолькі ж разнастайныя, як і мастакі, якія працуюць у гэтых абласцях. Сёння мы будзем даследаваць свет ілюстратараў-фрылансераў. Я шукала фрылансераў з усяго свету і задавала ім пытанні, а яны былі дастаткова ласкавыя, каб падзяліцца са мной сваім вопытам. Мы абмяркуем іх адукацыю, штодзённыя задачы, як яны знаходзяць кліентаў, з якімі выразнымі сродкамі працуюць, як яны сябе прасоўваюць і матывуюць і гэтак далей.

У адрозненне ад штатных мастакоў, якія працуюць на канкрэтную кампанію, фрылансерам трэба мудра кіраваць сваім часам, грашыма і кліенцкай базай, каб усё працавала. Каб прасоўвацца ў кар'еры, ім часта трэба быць самому сабе начальнікам і выконваць шматлікія ролі (прамоўтэра, гуру сацыяльных сетак, бухгалтара, агента, арт-дырэктара і гэтак далей). Я шчыра спадзяюся, што, калі вы прагледзіце адказы розных мастакоў, вам, як і мне, гэты артыкул прынясе інфармацыю, матывацыю і натхненне. Лічыце яго сваім кіраўніцтвам па ролі ілюстратара-фрылансера.

Чым займаецца ілюстратар-фрылансер?

Калі сказаць сцісла, яны ствараюць ілюстрацыі для розных кліентаў. Давайце падзелім на групы некаторыя найбольш распаўсюджаныя ролі і задачы ў кар'еры ілюстратара-фрылансера: 

  • Ілюстрацыі для рэдакцыйных артыкулаў і кніг: Пры абмеркаванні ілюстрацыі, адна з першых думак, якая прыходзіць у галаву, - гэта праца для артыкулаў у газетах, часопісах або блогах. У той час як многія кампаніі выкарыстоўваюць для гэтых мэтаў стокавыя мастацкія работы, буйныя выдавецтвы, напрыклад, "The New Yorker", сталі вядомыя сваімі ілюстрацыямі, створанымі фрылансерамі. Тое ж самае ставіцца да вокладак кніг і ілюстрацыях ўнутры іх. Графічныя дызайнеры выконваюць дызайнерскую працу, а ілюстратараў часта запрашаюць для стварэння малюнкаў і іншых рэчаў.
  • Дызайн персанажаў і канцэптуальнае мастацтва: Звычайна ідуць поруч з цацкамі, дызайнам адзення, забаўкамі і дызайнам тавараў. Ілюстратараў часта наймаюць, каб папрацаваць над канцэпцыяй і зрабіць дызайн персанажаў для розных кампаній. Кампаніі па вытворчасці цацак, паштовак, розныя забаўляльныя кампаніі і іншыя прадпрыемствы наймаюць фрылансераў, каб удыхнуць жыццё ў свае праекты.
  • Дызайн адзення, тэкстылю і тавараў: Дызайны для маек і ўзоры і прынт для адзення і аксесуараў. Хоць у многіх кампаніях існуе ўнутраная дызайнерская каманда, для кампаній і брэндаў даволі звычайнай справай з'яўляецца заказваць дызайн адзення і тавараў звонку. Звычайна фрылансер працуе з унутранай дызайнерскай камандай па электроннай пошце, выконваючы тэрміны і каардынуючы намаганні, не наведваючы ўнутраныя сходы каманды і не супрацоўнічаючы непасрэдна з начальствам гэтай кампаніі. Напрыклад, "Disney", "Mattel" і "MGE", як і многія іншыя, аддаюць дызайны на аўтсорсінг.
  • Мастацтва для забавы: У гэтую катэгорыю ўваходзяць коміксы, кашэ для фільмаў і тэлебачання і іншыя забаўляльныя праекты. Часам аддзел мастацтва або спецэфектаў аддае частку працы на аўтсорсінг, каб паспець своечасова выканаць усю працу. У выпадку з коміксамі і падобнымі выданнямі, мастакі могуць ствараць гасцявыя паласы, панэлі або вокладкі, з-за чаго выйграе і выдавецтва, і мастак, прыносячы адзін аднаму пакупнікоў. Гэта шырокі, шырокі парасон, разнастайны, як само мастацтва.
  • Ілюстрацыя для пакавання: Не блытаць з дызайнам упакоўкі. Падобныя ілюстрацыі з'яўляюцца часткай абавязкаў графічнага дызайнера (штатнага або работніка па дамове). У залежнасці ад складу каманды, на аўтсорсінг могуць аддаць ілюстрацыі для цацак, касметычных тавараў, упакоўкі прадуктаў харчавання і гэтак далей. Некаторыя кампаніі нават ствараюць цэлыя мастацкія серыі тавараў, каб павялічыць сваю папулярнасць разам з вядомым або падаючым надзеі ілюстратарам.
  • І больш за тое... Я магу пералічваць віды работ ілюстратараў-фрылансераў бясконца, ім няма канца, як і патрэбам ў прафесійнай ілюстрацыі. Вышэй не ўлічаныя мастацкія работы, якія заказваюць для асабістых мэтаў або ў якасці падарунка. Далей у гэтым артыкуле мы разгледзім іншыя крыніцы, якія прыносяць фрылансерам даход, акрамя кампаній па перапродажу іх работ.
Artwork by Nikki Radan
Ілюстрацыя філіпінскага мастака Нікі Радан.
"Я ілюстратар для "Dreame", і мая роля заключаецца ў тым, каб ствараць вобразы з мараў, мэтаў, гісторый і нават вершаў і песень, якія летуценнікі (кліенты), якія абралі мяне, дасылаюць мне па электроннай пошце." - Нікі Радан, абмяркоўваючы праект для фрылансераў на www.dreame.me

Якая адукацыя патрэбная?

Цяпер, калі мы маем уяўленне пра тое, чым займаюцца ілюстратары, важна пагаварыць пра іх адукацыю і падрыхтоўку, для таго каб накіраваць кар'еру ў патрэбным кірунку.

Як мы даведаліся ад штатных дызайнераў, у некаторых мастакоў ёсць афіцыйная адукацыя, іншыя з'яўляюцца самавукамі, а трэція сумяшчаюць у сабе і тое, і іншае. З тых, хто адказваў на мае пытанні, 40% з'яўляюцца самавукамі, у 60% ёсць афіцыйная адукацыя, але і тыя, і другія працягвалі вучыцца, каб расці як мастакі. Некаторыя наведвалі мастацкую школу або спецыяльныя курсы, а іншыя навучаліся на мастацкім факультэце ва ўніверсітэце.

Ці ёсць у вас афіцыйная мастацкая адукацыя або няма, на ваша рашэнне можа ўплываць кошт, вучэбная праграма, выкладчыкі і тая каштоўнасць, якую кліенты надаюць вашым сертыфікатам, ступеням і дасягненням. Канчатковым вынікам будзе ваша партфоліо, незалежна таго, які шлях вы вылучыце, таму што ніводнага мастака не запросяць на працу, калі яму будзе няма чаго паказаць кліенту. Афіцыйная адукацыя дасць вам набор навыкаў і ўменне складаць партфоліо. Нефармальная адукацыя і самастойнае навучанне патрабуюць здаровай дозы самаматывацыі.

Прадметы для навучання ўключаюць у сябе анатомію, перспектыву, святлацень, маляванне фарбамі, лічбавыя носьбіты і іншае. Каб квітнець, прафесійны мастак павінен асвоіць кожны бок візуальнага мастацтва.

Artwork by Jared Hart
Прыклад працы на заказ Джарэда Харта.
"Я скончыў мастацкі каледж у 2008 годзе з дыпломам бакалаўра і спецыялізацыяй ў анімацыі і лічбавых медыя. Калі мяне папросяць паказаць маю працу, у мяне ёсць гатовае партфоліо." - Джарэд Харт пра сваю адукацыю.

Пра кліентаў 

Адно з самых распаўсюджаных пытанняў фрылансерам - дзе яны знаходзяць кліентаў або дзе кліенты знаходзяць іх. І адзін з самых распаўсюджаных адказаў - праз партфоліа ў Інтэрнэце. Не існуе гарантыі, што, калі вы выставіце свае працы ў Інтэрнэце, гэта прыцягне заказы. Тым не менш, такія сайты, як Behance і DeviantArt, дазваляюць мастакам знайсці патэнцыйных кліентаў і даюць ім магчымасць лёгка арганізаваць сваё партфоліа. Да таго ж, мастакі могуць стварыць для гэтых мэтаў свой уласны сайт або выкарыстаць адну з мноства платформаў (Blogger, Tumblr і іншыя), каб прадэманстраваць свае работы.

Illustration work for Backyard Brains by Cristina Mezuk
Ілюстрацыя Хрысціны Мязук для "Backyard Brains" 
"У 99% выпадкаў гэта сарафаннае радыё. Знаёмы знаёмага хоча кагосьці наняць і ў рэшце рэшт знаходзіць мяне." - Хрысціна Мязук пра кліентаў.

Тым не менш, часам можна знайсці працу, адказаўшы на аб'яву, рэкламу ў Інтэрнэце або з дапамогай чароўнай сеткі сувязяў. Вядома, ідэальна, калі кліент сам знойдзе вас, ведаючы вашу працу, але і падача заяўкі на запыт кліента або зварот да патэнцыйных патрэбаў кліента можа стаць для вас новай крыніцай прыбытку. Тым не менш, важна правільна прасоўваць сябе, не навязваючы сябе нікому дзеля пошуку кліентаў і ня рассылаючы спам са спасылкамі на сваё партфоліо, паколькі гэта, хутчэй за ўсё, выкліча адваротную рэакцыю.

Book cover illustration by Hanna Sandvig
Ілюстрацыя Ханы Сэндвіг для вокладкі кнігі.
"У дадзены момант я ілюструю вокладкі для кніг незалежных аўтараў і малых выдавецтваў, аддаючы перавагу лёгкім жаночым раманам.
Гэта дае мне дзве перавагі: 1) Аўтары праводзяць шмат часу, размаўляючы адзін з адным, таму, калі ім спадабаецца ваша праца, яны раскажуць пра вас сваім сябрам; 2) Звычайна яны шукаюць ілюстратара, каб працаваць цалкам над усёй серыяй.
Таму мне не даводзілася доўга шукаць кліентаў, яны знаходзяць мяне самі, і добры кліент часта прыводзіць да стабільнай працы." - Хана Сэндвіг пра кліентаў 

Хто вашыя кліенты?

Пасля таго як мы абмеркавалі, як кліенты могуць вас знайсці, важна ведаць, хто яны, як працаваць з імі і што чакаецца ад вас як ад ілюстратара-фрылансера. Я ўжо прывяла некалькі прыкладаў гэтага і працягну распавядаць пра працу фрылансера, а зараз, каб адказаць на гэтае пытанне, я звярнуся да цытат мастакоў, з якімі я праводзіла інтэрв'ю, пра іх вопыт.

Storyboard by Miss ChatZ
Раскадроўка Miss Chat*Z.
"Сярод маіх кліентаў ёсць як буйныя і вядомыя кампаніі, напрыклад, "LINE", "VIBER", "Leo Burnett", "Saatchi", "NYMGO", студыі гуказапісу... так і больш малыя кампаніі і прыватныя кліенты - маці, кухары, танцоркі бурлеска, порнаактрысы, аўтары, уладальнікі крамаў... спіс працягваецца... няма ніякай заканамернасці." - Сайрын, нік Miss Chat*Z, пра сваіх кліентаў.

Як праходзіць працэс працы над пазаштатным праектам?

Усе праекты праходзяць па-рознаму. Зыходзячы з адказаў ілюстратараў і майго ўласнага досведу, праект пачынаецца з абмеркавання і яго кароткага апісання - брыфа. Разуменне таго, што хоча кліент і што яму трэба, вельмі важна: абодва бакі марнуюць менш часу, гэта дазваляе вам хутчэй пераключыцца на новы праект і павялічвае верагоднасць таго, што гэты кліент вернецца да вас па паслугі. Уменне ўсталёўваць зносіны вельмі важна.

Звычайны працэс складаецца з наступных пунктаў: 

  • кароткае апісанне праекта 
  • накіды і канцэпцыя мастацкай работы 
  • першы чарнавік  
  • другі чарнавік 
  • канчатковы дызайн 
  • канчатковыя праўкі 

Звычайна кліент павінен зацвердзіць кожны крок, да таго як вы зможаце рухацца далей, хоць ёсць шмат выключэнняў з гэтага правіла. Магчыма, у вашага працоўнага працэсу іншая структура, якая адпавядае тыпу вашай працы. У якасці прыкладу можна прывесці канцэптуальнае мастацтва, дзе вынік - праца, выкананая на заказ - можа быць больш грубай якасці, чым канчатковы дызайн працы, неабходнай для ілюстрацыі вокладкі кнігі.

Illustrative work by Asher Benson
Ілюстрацыя Эшара Бэнсана.
"Я скончыў канцэптуальную працу ад накіда да канчатковага рэндэру [...] Звычайна я сканчаю працу на працягу двух тыдняў [...] Гэта авантура: невядома, ці пабачыць калі-небудзь гэты праект дзённае святло. Гэта вялікі плюс для вашага партфоліа, але можна закатавацца, пакуль атрымаеш зялёнае святло для яго выкарыстання. Часам вы працуеце над праектам, якім ніколі не зможаце падзяліцца..." - Эшар Бэнсан пра пазаштатнае канцэптуальнае мастацтва.

Якія іншыя формы даходу даступныя фрылансерам? 

Гэта важнае пытанне: ці з'яўляецца праца ілюстратара-фрылансера яго асноўнай крыніцай даходу ці ён павінен працаваць дзесьці яшчэ? Магчыма, фрыланс - гэта пабочная праца, як для Баіі Кхалід, якая кажа: 

"Я займаюся фрылансам у свой вольны час, пасля асноўнай працы. Рэдка... толькі калі ў мяне ёсць кліенты... "
Illustration by Bahia Khalid
Ілюстрацыя Баіі Кхалід.

У той жа час, ілюстрацыя можа быць і адзінай крыніцай даходу для фрылансераў, калі яны падтрымліваюць канкрэтную базу кліентаў, якія пастаянна або часта працуюць з новымі кліентамі або іншым чынам прасоўваюць сваю працу ў дадатак да заказаў на ілюстрацыі.

Illustrative work by Miss ChatZ
Ілюстрацыя Miss Chat*Z
"Гэта адзіная праца, якой я займаюся. Часам я займаюся і іншымі справамі, але мая асноўная ўвага засяроджана на ілюстрацыі." - Сайрын, нік Miss Chat*Z, пра працу ілюстратарам.

Гэта прыводзіць нас да важнага моманту па продажы сябе і сваіх работ. Альтэрнатыўнай крыніцай даходу можа быць анлайн-крама, якой можа кіраваць трэці бок, напрыклад, "Society6", "Redbubble", "InPrint", або самі мастакі, як на рынкавых платформах Etsy, Big Cartel і Storenvy.

Як ідзе працэс працы на сябе?

Праца на сябе адрозніваецца ад краіны да краіны (і па штатах, рэгіёнах, прэфектурах, тэрыторыях і гэтак далей). Тым не менш, існуе некалькі нязменных пунктаў: 

  • Вам трэба плаціць падаткі са свайго даходу.
  • Вам трэба ведаць сумы, якiя падлягаюць выліку (расходныя матэрыялы, аналіз, падатковыя льготы і гэтак далей). 
  • З самага пачатку вывучыце тыпы ўзнагароджанняў, ліцэнзіі і дакументы для вядзення малога бізнесу.
  • Вам трэба альбо самому быць бухгалтарам, альбо наняць яго.
  • Вы можаце абкладацца падаткамі ў іншых краінах, у залежнасці ад іх законаў або пагадненняў з вашай краінай.

У дадатак да гэтага, важна даведацца пра свае юрыдычныя правы як мастака, працаваць з кантрактам (складзеным юрыстам вашага кліента, юрыстам супольнасці мастакоў і гэтак далей) і ясна разумець, што рабіць у выпадку крадзяжу вашай работы. У адрозненне ад працы ў штаце, дзе вы абмяркоўваеце, каму будуць належаць вашы працы, калі вас наймаюць, пры пазаштатнай працы права ўласнасці розніцца ад кліента да кліента. Таму важна адрозніваць гэта і ведаць, ці можаце вы выстаўляць напаказ працы ў сваім профілі (вы падпісвалі дамову па невыдаванні?) і ці можаце вы прадаваць друкаваныя копіі сваіх работ (вы захавалі аўтарскія правы і проста ліцэнзавалі мастацкую работу для кліента?).

Графік працы фрылансераў часта вызначаецца кліенцкімі тэрмінамі, іх уласнай матывацыяй да працы і асабістым раскладам. Некаторыя занятыя ў звычайныя працоўныя гадзіны, у той час як іншыя працуюць у любы зручны час альбо каб паспець задаволіць іншыя патрэбы. У любым выпадку, няма часовага ціску, і, хоць прапусканне тэрмінаў і пракрасцінацыя могуць мець негатыўныя наступствы, ў фрылансераў ёсць свабода па магчымасці ўсталёўваць свае ўласныя працоўныя гадзіны і цэны.

Illustration by Nikki Radan
"Шар-метэор", ілюстратар Нікі Радан.
"Як фрылансер, калі я атрымліваю заказ, я ўсё ж пазначаю для сябе часовыя рамкі і стараюся прытрымлівацца іх, каб упарадкаваць свой працоўны працэс. Гэта дапамагае мне эфектыўна выконваць задачы." - Нікі Радан пра свой звычайны працоўны дзень.

Заключэнне 

Artwork by Cristina Mezuk
Тэхнічная ілюстрацыя прадукту "EMG Spiker Shield" ад "Backyard Brains", выкананая Хрысцінай Мязук.

Існуе мноства роляў ілюстратараў-фрылансераў. У нейкія дні яны праводзяць большую частку свайго часу малюючы, а ў іншыя дні яны занятыя бухгалтэрыяй і разборам палётаў з кліентамі. Кліентамі могуць быць і буйныя кампаніі, і сябры, і ўсе, хто паміж імі. Фрылансеры працуюць самі на сябе і павінны выступаць у розных ролях (мастака, агента, бухгалтара і гэтак далей), каб плаўна весці і развіваць бізнес.

Нягледзячы на ўсе "за" і "супраць" пазаштатнай працы, рамяство ілюстратараў разнастайна і робіць іх кар'еру унікальнай, як і іх жыццё. Разуменне досведу іншых мастакоў дазволіць вам знайсці як неабходныя прылады, каб пачаць або нават працягнуць гэты шлях, так і падобныя напрамкі камерцыйнага дызайну, у якасці доўгай кар'еры.

Вялікі дзякуй мастакам, якія адказалі на пытанні інтэрв'ю для гэтага артыкула. Вы можаце паглядзець іх партфоліа па спасылках ніжэй:

Дадатковыя крыніцы 

Хочаце стаць фрылансерам? Чаму б не пачаць прадаваць тое, што вы ўмееце, з дапамогай Envato Studio і Envato Market?

Advertisement
Advertisement
Advertisement
Advertisement
Looking for something to help kick start your next project?
Envato Market has a range of items for sale to help get you started.