Students Save 30%! Learn & create with unlimited courses & creative assets Students Save 30%! Save Now
Advertisement
  1. Design & Illustration
  2. Careers
Design

Значыць, вы хочаце быць модным ілюстратарам?

by
Length:LongLanguages:
This post is part of a series called Careers in Design & Illustration.
So You Want to Be a Packaging Designer?
So You Want to Be Represented by an Agency or Agent?

Belarusian (беларуская мова) translation by Olya Misuraghina (you can also view the original English article)

Fashion Illustration by Mateja Kova
Модная ілюстрацыя. Мацей Ковач 

У моднай ілюстрацыі доўгая гісторыя, ад выкраек да рэкламы, рэдакцыйных артыкулаў і гэтак далей. 

Што можна сказаць пра сёняшніх модных ілюстратараў?  Я правяла інтэрв'ю прыкладна з дзесяткам ілюстратараў аб іх ролі і працы ў свеце моднай ілюстрацыі.  У гэтым артыкуле мы даведаемся пра іх вопыт: што трэба ведаць мастакам, каб ствараць модныя ілюстрацыі, як рабіць добрыя модныя ілюстрацыі і многае іншае! 

Лічыце, што гэта кіраўніцтва па працы модным ілюстратарам. 

Чым займаюцца модныя ілюстратары? 

Давайце пачнем з класіфікацыі некаторых роляў і абласцей ілюстрацыі, у якіх занятыя модныя ілюстратары: 

  • Рэдакцыйная ілюстрацыя: Ілюстрацыі ў часопісах і блогах пра моду, аксэсуары і гэтак далей.  Можа апынуцца, што такім знакамітым часопісам, як "Vogue" і "Cosmopolitan" ці менш буйным СМІ патрэбныя ілюстрацыі, і тады ілюстратары запаўняюць старонкі або пустыя месцы сваёй працай. 
  • Дызайн моднай вопраткі: Брэнды, дызайнеры і модныя СМІ часцяком хочуць прадэманстраваць новыя дызайны, модныя трэнды ці нешта яшчэ. Каб паказаць гэтыя задумкі, трэба стварыць прыгожыя ілюстрацыі, а для гэтага патрэбны дасведчаны ілюстратар.  Модныя ілюстратары і сам свет моды часта ідуць рука аб руку, няхай гэта будзе даданне ў лукбук таго, што яшчэ не існуе, ілюстрацыі новых вобразаў подыўма або розных трэндаў. 
  • Кнігі: Ад "жаночых раманаў" і кніг для моладзі да разнастайных кніг пра мастацтва і рамяство, выдавецкі свет вызначана абапiраецца на модных ілюстратараў ў плане дызайну вокладак і ўнутраных старонак.  Вельмі верагодна, што вы часта бачыце модныя ілюстрацыі на кнігах і друкаваных матэрыялах, чыёй мэтавай аўдыторыяй з'яўляюцца жанчыны, дзяўчынкі і падобныя дэмаграфічныя групы. 
  • Тавары: Даволі часта стваральнікі брэндаў касметыкі і розных тавараў, звязаных з модай, маюць патрэбу ў моднай ілюстрацыі для сваёй прадукцыі.  Няхай гэта будзе адзенне, упакоўка, рэклама ці нешта іншае, гэтыя кампаніі могуць наняць модных ілюстратараў, каб ажывіць сваю прадукцыю больш традыцыйным спосабам, так, як гэта могуць зрабіць толькі модныя ілюстратары. 
  • І больш за тое... На самай справе, да моднай ілюстрацыі ставіцца амаль любая ілюстрацыя, засяроджаная на модзе, аксэсуарах і падобных рэчах.  Модная ілюстрацыя распавядае гісторыю не прадмета ілюстрацыі, а яго вопратцы, торбы, абутку, ювелірных вырабаў і гэтак далей.  Амаль любая ілюстрацыя можа ўтрымліваць у сабе модны кампанент, і спецыялізацыя на гэтым выглядзе дызайну прапануе шырокі дыяпазон магчымых пакупнікоў. 
Lupita Nyongo by Bee Johnson
Люпiта Нiонг'а. Ілюстрацыя зробленая Бі Джонсан
"Праца з рэдакцыяй узбуджае і стымулюе мяне больш за ўсё.  Яна адбываецца ў вельмі сціснутыя тэрміны і мае канцэптуальны ўхіл.  Праца з кнігамі ўзнагароджвае, але павольна.  Яна патрабуе шмат цярпення!  Рэкламныя кампаніі часам маюць больш за ўсё абмежаванняў, таму што вакол кіруючых прынцыпаў брэнда кампаніі можа быць шмат канцыляршчыны." - Бі Джонсан, ілюстратар 

Каму патрэбныя модныя ілюстратары? 

Амаль любой кампаніі або кліенту, якія працуюць з модай, дызайнам моднай вопраткі або звязанымi з модай таварамi, можа спатрэбіцца модны ілюстратар.  Вядома, выкарыстоўваць простую фатаграфію - неверагодна звычайная справа, але ў моднай ілюстрацыі доўгая гісторыя, значна даўжэй, чым у фатаграфіі. Модная ілюстрацыя дапамагае растлумачыць розныя канцэпцыі дызайну моднай вопраткі. 

Падумайце пра ілюстрацыi, якія нават сення яшчэ можна пабачыць на выкрайках.  Шматлікія кампаніі, якія вырабляюць выкрайкі, звярнуліся да фактычных фатаграфій вырабаў, але многія з іх прытрымліваюцца даўняга стылю малюнкаў, якія паказваюць канчатковыя ўзоры адзення на ўяўных мадэлях.  Такія кампаніі, як "Simplicity" і "McCall's", да гэтага часу выкарыстоўваюць для сваёй прадукцыі модную ілюстрацыю, а таксама працягваюць выпускаць выкрайкі вінтажнага адзення, стыль афармлення ўпакоўкі якой дзесяткі гадоў натхняў модных ілюстратараў.

Многія модныя часопісы сканцэнтраваныя на дарагіх фотаздымках з удзелам сусветна вядомых мадэляў і фатографаў, якія дэманструюць неверагодна дарагую вопратку.  Тым не менш, часам яны выкарыстоўваюць і ілюстрацыі ў суправаджэннi да мадэляў адзення альбо для запаўнення цэлых старонак.  Сярод выдатных прыкладаў - розныя міжнародныя версіі часопісаў "Vogue", "Nylon" і іншых. 

Editorial Illustrations Vol I by Cristina Alonso
Рэдакцыйныя ілюстрацыі (Том I), зробленыя Хрысцінай Алонса 
"Акрамя шматлікіх іншых, я працавала з такімі люксавымi брэндамi, як "Analeena", такімі часопісамі і выдавецтвамі, як "Washingtonian Magazine”, "Penguin Random House”, "Anaya Multimedia” і "Montena", ці такімі брэндамі, як “Oysho" (“Inditex"), "Delush Polish”, “AdelitaAdelita" і іншымі.  Мая праца таксама была прадстаўленая на "GBK Luxury Gift Lounge” падчас Тыдня моды ў Нью-Ёрку 2014.” - Хрысціна Алонса, модны ілюстратар 

Як працуюць модныя ілюстратары? 

Большасць ілюстратараў, з якімi я праводзіла інтэрв'ю, працуюць з рознымі кліентамі ў якасці фрылансераў са сваіх дамоў ці студый.  Як і іншым ілюстратарам-фрылансерам, модныя ілюстратары, якія вядуць бізнес у сферы дызайну, таксама трэба падтрымліваць свой даход, арганізоўваць кліентаў і свой уласны час і тэрмінова выконваць работу. 

Многія модныя ілюстратары выстаўляюць работы на сваіх сайтах і сайтах-партфоліа, дзе таксама прадастаўляюць усю неабходную інфармацыю для кліентаў, каб тыя звязаліся з імі і заказалі мастацкую працу.  Некаторыя працуюць з агентамі, альбо спаджяюцца на сарафаннае радыё, альбо маюць дадатковую працу ў якасці дызайнераў або ілюстратараў, каб павялічыць свой прыбытак і магчымасці для заказаў.

Fashion Illustrations by Svetlana Makarova
Модныя ілюстрацыі Святланы Макаравай 
"Я займаюся фрылансам з 2009 года. [...] Я з дзяцінства марыла калі-небудзь стаць дызайнерам моднай вопраткі.  Таму калі я пачала маляваць, я малявала тое, што ў мяне атрымлівалася тады лепш за ўсё, - дзяўчынак у модных сукенках. І у адзін дзень гэтыя ілюстрацыі ператварыліся ў мой асабісты стыль." - Святлана Макарава, модны ілюстратар 

Амаль усе, з кім я праводзіла інтэрв'ю, удала прадстаўленыя ў сацыяльных сетках і добра праглядаюцца.  Хай гэта будзе Instagram, Behance, Twitter, Facebook або іншыя сайты, у кожнага мастака ёсць сувязь са сваёй аўдыторыяй, яны перыядычна выкладаюць новыя працы, друкаваныя копіі, фота сваей прадукцыі або незавершаную вытворчасць, каб прыцягнуць да сваіх акаўнтаў і партфоліа гледачоў і патэнцыйных пакупнікоў.  Калі справа тычыцца прафесій у дызайнерскай нішы, вам трэба зрабіць усё магчымае, каб прадаць працы на сваіх умовах і распаўсюдзіць інфармацыю пра сябе і пра тое, што вас можна наняць і ў вас ёсць працы на продаж. 

Кажучы пра якія, варта таксама заўважыць, што даволі часта модныя ілюстратары-фрылансеры прадаюць друкаваныя копіі сваіх работ і разнастайныя дробныя мастацкія работы, што яны робяць самастойна або з чужой дапамогай, каб павялічыць свае шанцы на больш устойлівы даход.  Вядома, гэта выключна ваша справа, ці хочаце вы прадаваць друкаваныя копіі сваіх работ, але такім чынам вы павялічваеце свае магчымыя продажы, і часцяком гэта перавага для фрылансераў. 

Happy Travelers by Elina Novak
Шчаслівыя вандроўцы. Эліна Новак 
"Мае пакупнікі знаходзяць мяне на дызайнерскіх сайтах.  У мяне ёсць шмат партфоліа ў Інтэрнэце: на Behance, Dribbble, Nabaroo, Tumbler, Instagram і іншых сайтах.  У мяне ёсць свая група ў сацыяльнай сетцы, падобнай да Facebook.  Там я сустрэла свайго першага пакупніка, дзяўчынку-блогера.  Пазней яна распавяла пра мяне сваім сябрам. 
У асноўным, Інтэрнэт больш за ўсё дапамагае мне ў пошуку кліентаў.  Я стараюся быць прыемнай, адкрытай да зваротнай сувязі, гнуткай, адказнай і хуткай. Гэта гарантыя таго, што арт-дырэктары запросяць вас зноў.” - Эліна Новак, ілюстратар 

Што трэба ведаць модным ілюстратарам? 

Як звычайна бывае ў гэтых артыкулах пра кар'еру, у паспяховых мастакоў не заўсёды ёсць афіцыйная мастацкая адукацыя.  Некаторыя з мастакоў, з якімі я праводзіла інтэрв'ю, вучыліся ў мастацкіх школах, вывучаючы ілюстрацыю або выяўленчае мастацтва, або ў нейкі момант наведвалі мастацкія курсы.  Іншыя развівалі свае навыкі і працы самастойна або на працягу некалькіх гадоў, працуючы ў розных галінах, звязаных з мастацтвам і дызайнам. 

Незалежна ад таго, дзе фармуецца мастацкі навык, існуе некалькі ключавых уменняў, якія трэба практыкаваць модным ілюстратарам, каб стварыць падмурак для моцнага партфоліа: 

  • Малюнак з натуры: Многія модныя ілюстратары моцна стылізуюць свае працы. Тым не менш, амаль для любога праекта патрэбная асноўная база малюнку фігуры з натуры і веданне анатоміі, каб ствараць розныя паставы, з выкарыстаннем узору фігуры або без яго.  Ніхто не кажа, што вам трэба быць майстрам малюнка з натуры.  Хутчэй, вам трэба разуменне чалавечай формы, якое дазваляе мастаку змяняць паставы і ствараць цікавыя стылізаваныя фігуры для розных праектаў, якія адпавядаюць патрэбам кліентаў.
  • Зморшчыны і драпіроўкі: У моднай ілюстрацыі шмат увагі засяроджана на вопратцы.  На самай справе, гэта адна з асноўных рэчаў, і часцяком поспех моднай ілюстрацыі (што мы абмяркуем больш падрабязна ніжэй) залежыць ад таго, як рухаецца тканіна на постаці і колькі гэта прыцягвае ўвагі.  Часта адзенне выкарыстоўваецца, каб паказаць больш дынамічную позу або прыцягнуць увагу да нейкай вобласці ўнутры кампазіцыі.  Калі вы будзеце добра разумець зморшчыны, драпіроўку, тое, як вісіць адзенне, і абмежаванні розных відаў тканін, гэта дазволіць вам выкарыстоўваць прастору і мастацкія сродкі на сваю карысць, ствараючы прыгожыя модныя ілюстрацыі. 
  • Тэкстура і віды тканін: Веды пра тое, як праілюстраваць розныя віды тканін, ідзе рука аб руку з разуменнем адзення.  Глядач хоча ведаць, цi зробленая сукенка з шоўку ці з твіду.  Гэтыя віды тканін адрозніваюцца настолькі, што, напэўна, дастаткова толькі ўбачыць, як яны паводзяць сябе на постаці.  Калі ж вы спрабуеце праілюстраваць розніцу паміж шыфонам і арганзай, вам трэба ведаць, наколькі згодлівыя гэтыя тканіны, якая іх тэкстура, празрыстыя яны ці паўпразрыстыя, і якая з гэтых тканін звычайна выкарыстоўваецца для пэўных стыляў сукенак або выпадкаў.  Бліскучым навыкам будзе здольнасць паказаць гэтыя дэталі гледачу, не называючы іх.  Патрэніруйцеся маляваць узоры тканін і вывучайце розныя іх тыпы, а таксама паглядзіце, як іншыя ілюстратары адлюстроўваюць тэкстуры ў сваіх працах. 
Fashion editorial 2015 Rouge Magazine by Mateja Kova
Модны выпуск "Rouge Magazine" 2015. Мацей Ковач 
"Самае складанае - гэта праілюстраваць чалавечую постаць або асобу.  Па-мойму, сённяшняе пакаленне мастакоў, і асабліва лічбавых мастакоў, вельмі абмежаванае ў сваіх працах выкарыстаннем фатаграфіі [як адзінай крыніцы].  Модным ілюстратарам важна мець вопыт малявання жэстаў і постаці ў руху." - Мацей Ковач, модны ілюстратар 
  • Аб'екты ў прасторы: Гэта ў асноўным тычыцца перспектывы.  Нацюрморт - гэта выдатны спосаб вывучаць аб'екты, а таксама маляванне розных аб'ектаў вакол вас, менш фармальна арганізаваных.  І сумкі, і абутак, і капелюшы складаюцца з квадратаў, сфер і іншых асноўных фігур.  Разуменне таго, як іх можна ўставіць у кампазіцыю, дапаможа вам сфармаваць свой навык, каб вы былі гатовыя, калі прыйдзецца праілюстраваць новую лінію прадукцыі. 
  • Разуменне моды: Гэта лягчэй сказаць, чым зрабіць, свет моды можа быць вар'ятам.  У рэшце рэшт, вы станеце лепш як модны ілюстратар, калі будзеце сачыць за бягучымі трэндамі, мадэлямі на подыумах і вывучаць гісторыю моды. Вы можаце запоўніць свае партфоліа бягучымі моднымі трэндамі, малюючы дызайны моднай вопраткі з подыумаў "Dior", "Marchesa" або любога дызайнера на выбар.  Гэта бясконцы паток натхнення, які дапаможа вам напоўніць свой сшытак для накідаў, палепшыць свае навыкі і зрабіць так, каб вашы працы заўважылі кліенты і прыхільнікі. 
Fashion Report LANVIN SS 2016 ready-to-wear Paris by Ir Ma
Модная справаздача, гатовае адзенне "LANVIN" вясна-лета 2016, Парыж. Iр Ма
"Веды пра дызайн і крой адзення, сілуэт, віды аздаблення і аксэсуараў - адзін з асноўных момантаў у моднай ілюстрацыі, інакш ваша ілюстрацыя будзе проста непераканаўчай, а мадэль будзе апранутая ў бясформенны мяшок замест сукенкі. 
Вы павінныя высветліць гэта і разумець, дзе і чаму будзе праходзіць тая ці іншая лінія.  Толькі ў гэтым выпадку ваша ілюстрацыя будзе значнай і будзе карыстацца поспехам.” - Ір Ма, модны ілюстратар 

Якія выразныя сродкі выкарыстоўваюць модныя ілюстратары? 

У рэчаіснасці яны выкарыстоўваюць любыя сродкі: графіт, фарбу, вектар і іншыя лічбавыя сродкі, калаж і гэтак далей. Гэта выбар мастака.  Тым не менш, мне падабаецца вывучаць, што робяць іншыя мастакі, таму вось некалькі іх цытат пра тое, якім выразным сродкам яны аддаюць перавагу: 

Watercolor Shoes by Camila Gray
Туфлі, намаляваныя акварэллю. Каміла Грэй
"Звычайна я выкарыстоўваю паперу, аловак і акварэль, але я люблю чаргаваць тыпы паперы.  Часам я выконваю працу ў алоўку і дадаю невялікі штрых акварэллю, а іншыя работы раблю толькі ў акварэлі.  Я спрабавала маляваць толькі пэндзлем і акварэллю. Гэта складаней, таму што адсутнічае кантроль, які ёсць з алоўкам, але вынік можа быць даволі цікавым!" - Каміла Грэй, модны ілюстратар 
Haute Couture SS 2015 by Ewelina Dymek
Haute Couture вясна-лета 2015. Эвеліна ДзIмак
"Я працую з традыцыйнымі і лічбавымі сродкамі, хоць мая самая вялікая праца зробленая алоўкамі рознай цвёрдасці ад 8B да H. Я ўвесь час вывучаю, як рабіць плыўнае зацямненне, каб малюнкі атрымліваліся рэалістычнымі, таму зручна ў гэтым выпадку працаваць з алоўкамі.  Я скануе і рэдагую кожную працу ў Photoshop, там зручна падчышчаць кампазіцыю, дадаваць кантраснасць і працаваць з кветкамі." - Эвеліна Дзiмак, ілюстратар 

З чаго складаецца добрая модная ілюстрацыя? 

Мастацтва суб'ектыўна.  Працягваючы, скажам, што і модная ілюстрацыя суб'ектыўная.  "Добрая" ілюстрацыя будзе залежаць ад праекта, кліента, дызайнера і гледача.  Яна можа адпавядаць адным патрэбам і не адпавядаць іншым.  Тым не менш, мне б хацелася даведацца пра меркаванні ілюстратараў пра тое, з чаго, на іх думку, складаецца добрая праца, ці што прыносіць ім задавальненне ў іх уласных працах.  Ніжэй прыведзеныя выдатныя адказы на пытанне пра тое, з чаго складаецца добрая модная ілюстрацыя: 

  • Стылізацыя адрознівае модную ілюстрацыю ад простага капіявання фатаграфій і дызайнаў. 
  • Рух, тэкстура і колер перадаюць гледачу дызайн і ідэі. 
  • Вярніцеся назад да класікі: традыцыйныя сродкі выразу, пабудова жэстаў і вінтажны стыль. 
  • Практыкуйцеся, практыкуйцеся, практыкуйцеся!  Працуйце над сваімі навыкамі, каб ствараць паспяховыя ілюстрацыі! 
2015 Calendar by Camila Gray
Каляндар 2015. Каміла Грэй 
"Асабіста мне падабаецца, калі ілюстратары не проста ў дакладнасці капіююць на паперу тое, што бачаць, а імкнуцца перайсці на наступны ўзровень.  Гэта павінна быць новае ўспрыманне ладу або новае пачуццё, якое гэты вобраз выклікае." - Каміла Грэй
Illustration by Kato
Ілюстрацыя, зробленая Като
"Па-мойму, добрая модная ілюстрацыя - гэта тая, па якой не відаць, што над ёй занадта шмат працавалі.  Яна павінная выглядаць лёгка і незвычайна, яна павінная вылучацца.  Добрая ілюстрацыя ніколі не перагружаная і не створаная выключна з механічным падыходам.  У той жа час, тое, дзякуючы чаму вы вылучаліся, - гэта ваш агульны ўзровень тэхнікі малявання." - Като, модны ілюстратар 

Як выглядае тыповы праект? 

Гэта складанае пытанне, таму што праца фрылансера часта нетыповая.  Я хацела лепш зразумець, як выглядае дзень з жыцця моднага ілюстратара, таму я задала ўсім, з кім праводзіла інтэрв'ю, пытанне, як выглядае іх тыповы праект, і сабрала некалькі бліскучых адказаў: 

Fashion Sportswear by Myriam El Jerari
Модная спартыўная вопратка. Мірыям Эль Джэрары 
"Я атрымліваю заказы ад патэнцыйных кліентаў на сваю электронную пошту.  Яны пытаюцца, ці даступная я, і тлумачаць, што мне трэба зрабіць.  Затым я складаю план і адпраўляю ім прыкладны кошт на подпіс. Спярша я раблю грубы накід, фатаграфую яго і адпраўляю кліенту на пацверджанне.  Як толькі яны пагодзяцца, я сканчаю яго ў чорна-белым колеры, а пазней дадаю колер пры неабходнасці, выкарыстоўваючы алоўкі. 
Як толькі я задаволеная вынікам, я сканую яго і карэктую кантраст, колер або дадаю эфекты ў Photoshop.  Пасля гэтага застаецца толькі выслаць гэты файл разам з рахункам.” - Мірыям Эль Джэрары, модны ілюстратар
Fashion Illustrations by Svetlana Makarova
Модныя ілюстрацыя Святланы Макаравай 
"Як толькі мне вядомая тэматыка, я праглядаю вобразы калекцый канкрэтных дызайнераў моднай вопраткі і выбіраю адзін або некалькі з тых, якія мне падабаюцца.  Далей я раблю перапынак, дазваляючы свайму мозгу жангляваць гэтымі вобразамі, пакуль я не адчую, што яны збіраюцца разам у якуюсьцi гісторыю.  Звычайна гэта сканчаецца сумессю розных казак ці чымсьцi ў гэтым родзе. 
Потым я пачынаю пераносіць на паперу алоўкам свае думкі.  Я магу гэта рабіць некалькі разоў, малюючы агульную кампазіцыю, а потым некаторыя дэталі.  Калі я больш цi менш задаволеная грубымі накідамі, я сканую іх і пераношу ў Photoshop.  Потым я малюю фінальны канчатковы накід.  Пасля гэтага я пераходжу да вектару.” - Святлана Макарава 

Парада мастакам

Happy Dancer by Irina Kaygorodova
Шчаслівая танцоўшчыца. Ірына Кайгародава 
"Па-мойму, важна натрэніраваць руку і вока і захапляцца тым, што ты робіш.  Паглядзіце на іншыя творчыя працы для натхнення.  Часам [карысна] капіяваць іншыя работы, каб навучыцца чамусьцi новаму, папрактыкавацца і палепшыць свае навыкі.  Будзьце цікаўнымі і стараннымі!" - Ірына Кайгародава, модны ілюстратар 
Aromatherapy by Ewelina Dymek
Ароматэрапія. Эвеліна Дзiмак 
"Калі зачыняюцца адны дзверы, адкрываюцца іншыя. Ня хвалюйцеся з-за заказу, якi сарваўся, таму што вас чакае мноства іншых магчымасцяў.  Калі вы ўжо абмяняліся некалькімі лістамі з кліентам, ёсць шанец, што ён успомніць пра вас у наступны раз і/або параіць вас іншым патэнцыйным кліентам.  Успрымайце гэта як урок, каб навучыцца пакорліва перажываць такія сітуацыі." - Эвеліна Дзiмак 
Illustrations by Cristina Alonso
Ілюстрацыі Хрысціны Алонса 
"Не заўсёды лёгка зрабіць так, каб вас заўважылі. У гэтай галіне існуе высокая канкурэнцыя, таму трэба стварыць трывалую прысутнасць у Інтэрнэце.  Я лічу, што інфармацыя ў Інтэрнэце пра вас як пра прафесіянала павінная быць чыстай і прыемнай воку, а таксама павінная своечасова аднаўляцца: на сайце, у блогу, у сацыяльных сетках, на спецыялізаваных сайтах, напрыклад, Behance, у навінавым рассыланні.  Гэта вельмі важна для таго, каб вашу працу заўважылі. На мой погляд, Instagram - лепшы сацыяльны інструмент для модных ілюстратараў." - Хрысціна Алонса 

Высновы 

Вопыт модных ілюстратараў можа адрознівацца, але жаданне пакінуць след у свеце моды або паказаць вопратку і аксэсуары з дапамогай розных глядзельных вобразаў здаецца тым, што запальвае пад імі агонь творчасці. 

Як і ў кар'еры іншых ілюстратараў-фрылансераў, творчасць, арганізаванасць, вернасць і любоў да прадмета (у гэтым выпадку - да моды) з'яўляюцца неабходнымі навыкамі для ілюстратараў.  Праекты і кліенты могуць адрознівацца, але неабходнасць у моднай ілюстрацыі заўсёды узнікае па розных прычынах, і для гэтага будуць існаваць модныя ілюстратары. 

Мастакі, з якімі я праводзіла інтэрв'ю, праз цытаты ў гэтым артыкуле шмат у чым падзяліліся сваім вопытам.  Іх праца дэманструе не толькі іх навыкі, але таксама тое, якім чынам, калі прыходзіць час, яны ўмеюць ствараць фантастычныя фігуры, апранутыяя ў раскошныя ўборы.  Я спадзяюся, гэты артыкул здаўся вам цікавым і натхняльным. 

Вялікі дзякуй цудоўным ілюстратарам, якія вылучылі час у сваім шчыльным графіку, каб адказаць на мае пытанні.  Вы можаце і павінныя паглядзець больш іх работ па спасылках ніжэй! 

Advertisement
Advertisement
Looking for something to help kick start your next project?
Envato Market has a range of items for sale to help get you started.