Unlimited PS Actions, graphics, videos & courses! Unlimited asset downloads! From $16.50/m
Advertisement
  1. Design & Illustration
  2. Careers
Design

Значыцца, вы хочаце быць дзіцячым ілюстратарам? 

by
Length:LongLanguages:
This post is part of a series called Careers in Design & Illustration.
So You Want to Be a Comic Artist?
So You Want to Be a Packaging Designer?

Belarusian (беларуская мова) translation by Olya Misuraghina (you can also view the original English article)

Illustration by Lucy Fleming
Ілюстрацыя Люсі Флемінг.

Сіла і ўплыў добрай дзіцячай ілюстрацыі можа застацца з намі і ў дарослым узросце і часцяком перадаецца ад бацькоў дзецям. Дзіцячыя ілюстратары занятыя ў розных сферах, ад кніг да Інтэрнэт-змесціва і дызайну тавараў.

У гэтым артыкуле я дэталёва распавяду пра розныя ролі і працу некалькіх ілюстратараў, якія ласкава выдзелілі час, каб адказаць на пытанні майго інтэрв'ю і даць нам магчымасць зазірнуць за заслону. Лічыце, што гэта ваша кіраўніцтва па кар'еры дзіцячага ілюстратара.

Чым займаюцца дзіцячыя ілюстратары?

  • Ілюстрацыі да кніг: Многія дзіцячыя кнігі ўтрымліваюць ілюстрацыі і на вокладках, і ўнутры. У іх мала тэксту і вельмі шмат малюнкаў, таму гэта адно з найбольш вядомых заняткаў для мастакоў, якія працуюць з дзіцячымі друкаванымі выданнямі.
  • Ілюстрацыя для ўпакоўкі і тавараў: На ўпакоўках цацак, адзення і розных дзіцячых тавараў часта можна ўбачыць ілюстрацыі замест фатаграфій. Часцяком дызайн упакоўкі імітуе мультфільмы і змесціва кніг, каб прыцягнуць увагу дзіцяці.
  • Мабільныя і інтэрнэт-носьбіты: Ілюстратары і графічныя дызайнеры працуюць з рознымі інтэрактыўнымі медыя, накіраванымі на дзяцей, пачынаючы з простых гульняў і заканчваючы розным лічбавым змесцівам ўзроўню пачатковай школы.
  • Ілюстрацыі для тэкстылю: ілюстрацыі ёсць і на тканінах, і на мностве маек, на дзіцячай вопратцы і розных аксэсуарах. Ці працуюць мастакі ў якасці фрылансераў або на такія вялікія кампаніі, як "Disney" ці "The Children's Place", яны ўвесь час ствараюць мастацкія работы для друку на рознай тэкстыльнай прадукцыі. 
  • І больш за тое...: Цацкі, гульні, праекты, звязаныя з анімацыяй, і гэтак далей. Дзіцячая прадукцыя напоўнена добрымі ілюстрацыямі, таму што з дзецьмі, якія яшчэ не ўмеюць ці вучацца чытаць, цяжка мець зносіны без вялікай колькасці малюнкаў. Ілюстратары дапамагаюць рознымі спосабамі перадаць ідэі нашым дзецям.
Illustration by Steph Fizer Coleman
"Я працавала з "Chronicle Books", "Galison/Mudpuppy", "Santoro London", "Yo Yo Books", "Up With Paper", "Crocodile Creek", "The Art Group", "Design House Greetings" і гэтак далей - гэта першыя кліенты, якія прыходзяць у галаву.
Мой любімы кліент - "Mudpuppy". У мяне з імі было некалькі чароўных праектаў, уключаючы пазлы, наборы налепак і некалькі пацешных гульнявых магнітаў." - Стэфані Фіцэр Коўлман, ілюстратар

Яны працуюць фрылансерамі або ў штаце? 

Большасць мастакоў, з якімі я праводзіла інтэрв'ю, - фрылансеры, якія працуюць з выдаўцамі і рознымі кампаніямі на пазаштатнай або кантрактнай аснове. Існуюць і штатныя пазіцыі, але яны часцяком ўключаюць у сябе таксама графічны дызайн і іншыя навыкі па стварэнні змесціва для дзяцей.

Фрылансеры могуць перамяшчацца ад кліента да кліента, выбіраючы новыя, не звязаныя паміж сабой праекты. Многія фрылансеры працуюць праз агентаў, каб знайсці больш кліентаў у сваёй сферы дзейнасці. Некаторыя агенцтвы прадстаўляюць шырокую разнастайнасць мастакоў, у той час як іншыя працуюць толькі з пэўным тыпам, напрыклад, дзіцячымі ілюстратарамі.

Звычайна агентам плацяць ўзнагароджанне, якое можа ўключаць працэнт ад кліенцкай аплаты. Кампраміс у тым, каб хтосьці прадстаўляў работы мастака як мага большай кліенцкай базе, якая прыносіць даход, у той час як сам мастак становіцца вальней і можа сканцэнтравацца на стварэнні змесціва, замест таго каб прасоўваць сваю працу і самому ўсталёўваць сувязі.

Illustration by Natalie Smillie
"Я фрылансер і супрацоўнічаю з "The Bright Group Agency". Я падпісала з імі пагадненне як раз перад заканчэннем каледжа, і з таго часу мы супрацоўнічаем. Гэта цудоўнае агенцтва! Каб быць прыпісанай да агенцтва, я ўзяла перапынак на Вялікдзень і стварыла некалькі новых работ для майго партфоліо, каб напоўніць яго, да таго як разаслаць агенцтвам. Думаю, новыя работы і асабістыя лісты, якія я адпраўляла, дапамаглі мне падпісаць дамову." - Наталі Смайлі, ілюстратар 

На каго працуюць дзіцячыя ілюстратары?

Часцей за ўсё, працуючы з дзіцячымі кнігамі, ілюстратары супрацоўнічаюць з выдаўцамі і часам з самімі аўтарамі. Усё роўна, мастак сам знайшоў выдаўца, працаваў праз агенцтва або выдавец знайшоў мастака, іх сумесная праца мала чым адрозніваецца ад працы іншых ілюстратараў- фрылансераў. Мастакам высылаюць кароткае апісанне праекта, яны распрацоўваюць бюджэт і тэрміны, накіды, канцэпцыі, і мастацкая праца перасылаецца туды і назад, пакуль праект не будзе скончаны.

Калі справа тычыцца дзіцячай прадукцыі, не звязанай з кнігамі, напрыклад, цацак, адзення і гэтак далей, мастакі часта працуюць з арт-дырэктарамі або дырэктарамі аддзелаў кампаніі. Як і іншым фрылансерам, мастаку высылаюць кароткі змест або апісанне праекта, затым распрацоўваюцца дэталі праекта і накіды, канцэпцыі, а потым мастацкая работа перасылаюцца туды і назад, пакуль праект не будзе скончаны.

Кліентам, якія вырабляюць дзіцячыя тавары, часта патрэбная каляровая, весёлая мастацкая работа, якая спадабаецца дзецям. Стылі вар'іруюцца ад мяккіх, рэалістычных акварэляў да яркай вектарнай работы і далей.

Illustration by Lucy Fleming
"Мне запомнілася праца з выдавецтвам "ABDO" у ЗША. Я марыла пра гэта, у мяне быў выдатны аўтар, Нэнсі К. Уоллас, якая сама знайшла мяне. Было выдатна пазнаёміцца з ёй, нягледзячы на тое, што мы жывём у розных баках зямнога шара!
Часцей за ўсё я не ўзаемадзейнічаю з аўтарамі, амаль ці зусім - так уладкаваны працэс. Я працую з дызайнерам кнігі выдавецтва, які таксама быў дзівосна добрым ў гэтым выпадку. Яны нават пацікавіліся, ці хацела б я дадаць асабістае пасланне або пасвячэнне ў кнігу - столькі клопату! Звычайна ілюстратар не ганараваны такой ласкі." - Люсі Флемінг, ілюстратар 

Якія выразныя сродкі выкарыстоўваюць дзіцячыя ілюстратары?

Работы мастакоў, з якімі я праводзіла інтэрв'ю, вельмі моцна адрозніваліся адна ад адной. І ў традыцыйных, і ў лічбавых сродкаў доўгая гісторыя ў стварэнні тавараў для дзяцей. Для кніг і іншых друкаваных матэрыялаў часцей за ўсё выкарыстоўваюцца традыцыйныя сродкі. Гэта залежыць ад друкаванага працэсу: нават для стварэння адзення могуць быць выкарыстаны друкаваныя ілюстрацыі.

Тым не менш, большасць адзення, а таксама Інтэрнэт-змесціва і забаўляльных крыніц створаныя ў лічбавым выглядзе. Для маек і іншых вырабаў з трафарэтным друкам часцей за ўсё выкарыстоўваюць вектарныя работы. Лічбавыя малюнкі і іншыя работы ў растры таксама могуць быць выкарыстаныя для мноства тавараў. Давайце паслухаем саміх мастакоў, якія ў наступных цытатах раскажуць, якія сродкі яны выкарыстоўваюць для стварэння дзіцячага змесціва.

Illustration by Sendor Pappot
"Мне здаецца, усё заўсёды пачынаецца з грубых накідаў у маёй" чорнай запісной кніжцы". Адтуль я пераношу іх літаральна на ўсё, я малюю альбо акрылавымі фарбамі, альбо эмаллю, або пераношу малюнак на кампутар, дзе я апрацоўваю яго ў Photoshop або Manga Studio (я выкарыстоўваю Cintiq). І апошняе, але не менш галоўнае - я часам выкарыстоўваю чарнілы на лёгкай плоскай паверхні." - Зэндэр Пэпат, нік Zender, ілюстратар 

Як выглядае звычайны праект?

Лепшы спосаб зразумець, як выглядае тыповы праект, - праз вопыт тых, хто над імі працаваў: 

Illustration by Helen Huang
"Возьмем, напрыклад, вокладку для кнігі. Спачатку я атрымліваю кароткае творчае заданне ад кліента. Я задаю як мага больш пытанняў перад пачаткам працы, каб паглыбіцца ў сэнс таго, што трэба кліенту ў плане дызайну. Потым я пачынаю вывучаць дасылкі да праекта і звязаныя з ім гісторыю, культуру, вопратку, прычоскі і паставы.
Розныя кліенты па-рознаму сцвярджаюць праект. Некаторым трэба ўбачыць некалькі накідаў у алоўку, перад тым як пабачыць работу ў колеры. Некаторым трэба бачыць скончаную ў колеры працу з самага пачатку. Але ў асноўным пасля падрыхтоўчай працы я раблю накід ў алоўку, потым сканую яго на кампутар, каб дадаць колеру, і для астатняга выкарыстоўваю Illustrator. Затым я адпраўляю яго кліенту для зваротнай сувязі і перарабляю, пакуль ён не будзе задаволены работай, а потым нарэшце высылаю файл для друку." - Хэлен Хуанг, ілюстратар
Illustration by Mary Kinsora
"Я магу ўзяць некалькі дзён, каб накідаць некаторыя ідэі для некалькіх секцый кнігі, якія аўтар хоча праілюстраваць. Я стараюся захаваць цікавыя або выразныя сцэны.
Мае накіды заўсёды грубыя і нядбайныя, але яны перадаюць асноўную думку. Я высылаю іх аўтару, і мы абмяркоўваем (звычайна па электроннай пошце), якія з іх падыходзяць, а якія - не. Як толькі аўтар абраў прыдатныя накіды, я альбо пераходжу да колеру, альбо сканчаю ілюстрацыю - у залежнасці ад таго, што ад мяне патрабуецца." - Мэры Кінзора, ілюстратар

З чаго складаецца добрая дзіцячая ілюстрацыя? 

Глупства, разнастайнасць колераў і веданне таго, на што адгукаюцца дзеці, - з усяго гэтага складаюцца выдатныя дзіцячыя ілюстрацыі. Вялікая колькасць дзіцячага змесціва тычыцца навучання, таму што адукацыйная праца - гэта адна з самых буйных ніш для дзіцячай ілюстрацыі. Прадукцыя для дзяцей, ад школьнага змесціва да дзіцячай кніжнай паліцы або скрынкі з цацкамі, сканцэнтраваная на іх развіцці і дапамогі ў іх адукацыі, якую яны атрымліваюць або атрымаюць у будучыні.

Добрыя дзіцячыя ілюстратары разумеюць, што яны могуць перадаваць дзецям станоўчыя або адмоўныя пасланні. У пэўным узросце дзеці яшчэ не ўмеюць думаць абстрактна, як дарослыя. Часам існуюць псіхадэлічныя малюнкі, якія дзеці ўспрымаюць як стымулятары, а не як апавяданне ці нешта, "што мае сэнс". Таму калі выданні для дзяцей імкнуцца перадаць ім нейкае пасланне, яно павінна быць абсалютна відавочным, каб дзіця магло лёгка яго зразумець і лёгка паўтарыць.

Illustration and cover design by Allison Sojka
"З чаго складаецца добрая дзіцячая ілюстрацыя? Першае, што прыходзіць у галаву, - гэта выкарыстанне колеру. Мне аднолькава падабаюцца і чорна-белыя, і каляровыя работы, але калі справа ідзе пра дзяцей, я пэўна паклала б колер у аснову. Асабліва таму, што я правяла нейкі час, працуючы ў падрыхтоўчай школе, і з'яўляюся маці дваіх дзяцей." - Элісан Сойка, аўтар і ілюстратар.

Добрай дзіцячай ілюстрацыі не абавязкова быць самай прыгожай ці ўмелай. Дзеці часта добра адгукаюцца на простую работу або нават прымітыўныя стылі, улічваючы тое, як малююць самі дзеці. Важней тое, які ўплыў аказвае на дзіцяці ілюстрацыя, таму што дзецям падабаецца гісторыя ці таму што бацькі або брат або сястра падзяліліся ёю з імі.

Шмат чаго вызначае добрую дзіцячую ілюстрацыю. Мастакоў можа напалохаць веданне таго, што іх работы, хай гэта дызайн для майкі або ілюстрацыі для кнігі з апавяданнямі, дзеці будуць пастаянна бачыць і штодня выкарыстоўваць, а могуць і памятаць, калі вырастуць. Гэтая думка і вопыт могуць таксама ліслівіць, таму што сваімі малюнкамі, ілюстрацыямі і нават крамзолямі вы закранеце штодзённае жыццё будучых пакаленняў.

Illustration by Grace Sanford
"Калі вы можаце паглядзець на свет вачыма дзяцей, вы зможаце стварыць работу, якая ім спадабаецца. Большасць трапных кніжных малюнкаў апавядае пра новых членаў сям'і ці навучанне вызначаным тыпам паводзін, таму што дзеці спазнаюць свет вакол сябе." - Грэйс Сэндфард, ілюстратар

Парада мастакам 

Illustration by Karl Newson
"На пытанне пра тое, што павінна быць у вашым партфоліо, я б адказаў: шмат дзяцей, жывёл, герояў казак, розных персанажаў і папулярныя тэмы - дыназаўры, піраты, космас і гэтак далей. Пакажыце разнастайнасць і па-сапраўднаму прадэманструйце свой стыль. І прыбярыце ўсё, што яму не адпавядае або ў чым вы не ўпэўненыя." - Карл Ньюсан, ілюстратар 
Illustration by Grace Sandford
"Малюйце таму, што вы любіце гэты занятак, а не дзеля грошай. Вы хутка заўважыце, што гэтая праца не прыносіць пастаяннага фінансавага ўзнагароджання (за выключэннем некалькіх шчасліўчыкаў). Як і ў любым бізнесе, час патрэбны для росту і для таго, каб наладзіць ўстойлівы паток працы. Між праектамі вам варта працаваць над сваім партфоліо." - Грэйс Сэндфард 
Illustration by Stephanie Fizer Coleman
"Не трэба зайздросціць. Лёгка пачаць раўнаваць да поспеху іншых мастакоў, які мы кожны дзень бачым ў сацыяльных сетках. Зайздрасць - гэта пустая эмоцыя, яна не прыносіць нічога добрага. Калі вы назіраеце чыйсьці поспех і хочаце таго ж, бярыцеся за працу і працуйце больш старанна. Вызначце, як гэтага дамагчыся і працуйце дзеля гэтага." - Стэфані Фіцэр Коўлман 
Illustration by Natalie Smillie
"Не бойцеся сказаць "не" праектам, якія не аплочваюцца. Здаецца, што з нядаўняга часу з'явілася маса кліентаў, якія просяць ілюстратараў зрабіць працу бясплатна - у якасці ўзору або каб "пасмакаваць". Гэта цалкам, абсалютна няправільна, і пра гэта павінны гаварыць альбо агенты, альбо самі ілюстратары. Калі кожны будзе казаць "не", ім давядзецца плаціць." - Наталі Смайлі 

Заключэнне 

Дзіцячая ілюстрацыя адрозніваецца ад ілюстрацыі для дарослых. Мастацкія работы для дзяцей часцяком недарэчныя, рознакаляровыя, адукацыйныя, гульнявыя ці ўсё разам (і больш за тое). Многія з тых, хто стварае змесціва для дзяцей, займаюцца фрылансам, а некаторыя працуюць у штаце кампаній, якія спецыялізуюцца на дзіцячых таварах. У бліжэйшы час гэты рынак не знікне, але ў гэтай сферы дзейнасці даволі высокая канкурэнцыя.

Калі вы хочаце ствараць дзіцячыя ілюстрацыі, складайце сваё партфоліо, маючы гэта на ўвазе, і па магчымасці паспрабуйце працаваць праз агента або агенцтва. Таксама трэба ўсталёўваць сувязі з аўтарамі і выдаўцамі, калі ў будучыні вы спадзяецеся ўбачыць сваю работу на паліцах у кнігарні.

Як і іншым ілюстратарам, вам трэба быць дастаткова матываванымі, выконваць тэрміны і ўмець размаўляць з тымі, з кім вы працуеце, каб ваш праект скончыўся ўдала. Не забывайце, хто ваша публіка, і, апроч усяго іншага, весялецеся!

Мастакі, з якімі я праводзіла інтэрв'ю, шмат чаго распавялі пра сваю кар'еру, і, хоць я не змагла ўключыць у артыкул усё інтэрв'ю цалкам, я спадзяюся, што вам спадабалася даведацца пра іх кар'еру, працу і вопыт і гэта здалося цікавым і натхняльным.

Вялікі дзякуй ілюстратарам, якія вылучылі час са свайго шчыльнага графіка, каб адказаць на мае пытанні і падзяліцца з намі сваім працоўным вопытам. Вы можаце даведацца больш пра іх работы па спасылках ніжэй: 

Advertisement
Advertisement
Advertisement
Advertisement
Looking for something to help kick start your next project?
Envato Market has a range of items for sale to help get you started.