Unlimited PS Actions, graphics, videos & courses! Unlimited asset downloads! From $16.50/m
Advertisement
  1. Design & Illustration
  2. Branding
Design

Як стварыць кіруючыя прынцыпы для ўласнага брэнда 

by
Length:LongLanguages:

Belarusian (беларуская мова) translation by Olya Misuraghina (you can also view the original English article)

Barbican brand guidelines

Малюнак: ©Barbican Centre/North 

Зараз мы разгледзім некалькі лепшых прыкладаў кіруючых прынцыпаў брэнда, таксама вядомых як "кіраўніцтва па стылі брэнда". Добры дакумент, які апісвае кіруючыя прынцыпы брэнда, не толькі ўстанаўлівае правілы выкарыстання "актываў брэнда", якія ўключаюць лагатып, колер і шрыфт, але і ўдыхае жыццё ў ваш брэнд, робячы працу па візуальным брэндынгу радаснай, а не клапотнай!

Ад вычарпальных тамоў па стылі да сучасных рэкамендацый, якія ўдыхаюць жыццё ў індывідуальнасць традыцыйных карпарацый, мы абярэм лепшыя ўрокі з кожнага кіраўніцтва і раскажам вам, як прымяніць гэтыя парады ў працы па дызайне ўласнага брэнда. 

1. Што такое кіраўніцтва па стылі брэнда? 

Пазаштатныя ілюстратары, фатографы і дызайнеры. Малыя бізнэсы. Транснацыянальныя карпарацыі. 

Што ў іх агульнага? Усім ім роўна выгадна мець кіраўніцтва па стылі брэнда - дакумент, які ўсталёўвае правілы прымянення "актываў брэнда": лагатып, колер брэнда і шрыфты брэнда.

foursquare brand guide cover

Кіраўніцтва па брэндзе Foursquare 

Галоўная мэта дакумента, які апісвае кіруючыя прынцыпы брэнда, - накіроўваць іншых у выкарыстанні брэндынгу кампаніі пры стварэнні візітовак, рэкламы, Інтэрнэт-сайтаў, упакоўкі... па сутнасці, усяго, што нейкім чынам візуальна прадстаўляе прадпрыемства.

easygroup colors
Кіраўніцтва па брэндзе easyGroup 

Нават калі ў вашай кампаніі ўсяго адзін работнік (вы!), кіраўніцтва па стылі брэнда дапаможа вам звязаць разам усе розныя спосабы візуальнай самапрэзентацыі і ў працэсе дапаможа вам стварыць "індывідуальнасць брэнда".

Якога б маштабу ні быў бізнес, стварэнне кіраўніцтва па стылі служыць практычным мэтам. І гэта весела! 

2. Навошта мне кіраўніцтва па стылі брэнда? 

Або па-іншаму:

"Я люблю займацца дызайнам, гэта весела! Дык навошта мне дакумент, які абмяжоўвае маю творчасць?"

Дызайнеры падзяляюцца на два лагеры: калі вы працуеце на сябе або на агенцтва як фрылансер і выконваеце разнастайную працу, магчыма, вы ўжо прывыклі да абмежаванняў кіруючых прынцыпаў брэнда розных кліентаў, але ў штодзённай працы вы можаце адчуваць больш творчай "свабоды".

Кліент можа даручыць фрылансеру або агенцтву па-новаму зірнуць на брэндынг кампаніі, яе рэкламу або маркетынг і ў выніку вырашыць, што неабходна крыху падняць абмежаванні па карпаратыўным брэндынгу, каб паціснуць плён свежых творчых рашэнняў.

У рэшце рэшт, у буйных кліентаў часта ёсць штатныя каманды дызайнераў, чыя праца заключаецца ў тым, каб адпавядаць кіраўніцтву па стылі кампаніі і ствараць больш стандартызаваныя матэрыялы для кампаніі. Гэта другі лагер - дызайнеры, якія працуюць выключна ў штаце аднаго прадпрыемства або арганізацыі.

Першы лагер дызайнераў можа трохі спачуваць другому лагеру, думаючы, што ў тых не так шмат творчасці ў працы. Гэта можа быць справядліва для некаторых штатных дызайнераў, але для іншых гэта можа проста не мець значэння. Усё зводзіцца да якасці кіруючых прынцыпаў брэнда іх наймальніка. Калі ў вас добрае кіраўніцтва па стылі, яно не будзе душыць творчасць, яно будзе накіроўваць яе!

Што прыводзіць нас да гэтага вялікага сцвярджэння, асноўнага дэвізу любога стваральніка кіраўніцтва па стылі:

"Кіраўніцтва па стылі павінна толькі накіроўваць, ніколі не абмяжоўваць, творчасць"

barbican poster on tube

Кіраўніцтва па брэндзе Barbican

Давайце разгледзім некаторыя кіраўніцтвы па стылі, якія добрасумленна прытрымліваюцца гэтага дэвізу, і дадзім некалькі ўказанняў па асноўных пунктах стварэння добрага кіраўніцтва па стылі. 

3. Будаўнічыя блокі кіраўніцтва па стылі 

Як гаворыцца, Рым быў пабудаваны не за адзін дзень. Тое ж самае ставіцца і да кіруючых прынцыпаў вашага брэнда. Трэба трохі папрацаваць над кожным стылявым прынцыпам, але колькасць працы залежыць ад вас. Далейшы матэрыял будзе накіроўваць вас па асноўным элементам любога якаснага кіраўніцтва па стылі, але толькі вы выбіраеце, ці хочаце вы пашырыць сваё кіраўніцтва да памераў дакументаў "NASA" ці "British Rail" (глядзіце ніжэй).

british rail logos

Кіраўніцтва па індывідуальнасці брэнда "British Rail" вычарпальнае (і яно зморвае: арыгінал "Кіраўніцтва па індывідуальнасці карпарацыі" British Rail "складаецца з чатырох тамоў). Гэта класіка, якую будуць чытаць толькі поўныя фанатыкі брэндынгу.  Вас папярэдзілі... 

nasa logo colors

"NASA" не хоча, каб хтосьці няправільна ўспрыняў колеры іх лагатыпу... нават у сэпіі.

Кожнае па-сапраўднаму каштоўнае кіраўніцтва па стылі будзе складацца з наступных частак:

  • Вокладка 
  • Старонка зместу 
  • Этас або дэвіз брэнда (на выбар
  • Кіраўніцтва па лагатыпе 
  • Кіраўніцтва па колеры 
  • Кіраўніцтва па шрыфтах 
  • Кіраўніцтва па малюнках і/або фатаграфіях 
  • Кіраўніцтва па найлепшым выкарыстанні, з карыснымі прыкладамі 
  • Нататка з удзячнасцю кожнаму, хто прачытаў кіраўніцтва да канца (яны вартыя гэтага!

Давайце разгледзім некалькі ўдалых прыкладаў у дзеянні: 

1. Вокладка 

Пярэдняя вокладка кіраўніцтва па стылі - гэта першы порт заходу для чытача і, як вынік, выдатнае месца, каб зрабіць заяву аб індывідуальнасці вашага брэнда. Гэта ідэальнае месца, каб падсумаваць асноўныя элементы вашага брэнда (лагатып, колеры і галоўныя шрыфты) і творча прадэманстраваць стыль брэндынгу, прыцягваючы да яго ўвагу.

Вось кампанія "Foursquare", якая ведае ў гэтым толк, спалучае тры асноўныя элементы індывідуальнасці свайго брэнда - лагатып, колеры і шрыфты, - каб стварыць простую, але яркую вокладку, якая валодае няясным гіпнатычным эфектам, што нядрэнна.

foursquare style guide cover

Кіраўніцтва па брэндзе Foursquare 

У вокладцы Універсітэта Усходняй Англіі ўраўнаважаныя фармальнасць і прастата: буйны лагатып УУА (UEA) спалучаецца з моцным сінім колерам брэнда ўніверсітэта. Тут няма ніякіх непатрэбных дробязяў.

university of east anglia style guide cover

Кіраўніцтва па брэндзе Універсітэта Усходняй Англіі (Вялікабрытанія) 

2. Змест 

Ці складаецца ваш дакумент з некалькіх старонак або некалькіх тамоў (я кажу пра вас, "British Rail"), заўсёды будзе нядрэнна ўключыць у кіраўніцтва па стылі старонку зместу. Гэта дапаможа чытачам зарыентавацца і ператворыць гэты дакумент у кіраўніцтва па брэндзе, якое чытачы могуць выкарыстоўваць, каб знайсці рэкамендацыі па шрыфтам, напрыклад, або проста для пошуку адпаведнай старонкі.

Якой павінна быць добрая старонка зместу?  Прытрымвайцеся прастаты, не засмечвайце яе, яе павінна быць лёгка чытаць (калі ласка, ніякіх дробных шрыфтоў тут) і яна павінна быць падзеленая на секцыі, калі змест даўгаваты.

Страхавой брэнд "Lloyds" стварыў бадзёрую старонку зместу з некалькімі колерамі брэнда, не забыўшы пра прастату і лёгкасць у выкарыстанні.

lloyds brand contents

Кіраўніцтва па брэндзе Lloyds 

3. Этас вашага брэнда 

Сёння большасць буйных кампаній любіць уключаць этас або дэвіз брэнда ў пачатак сваіх кіраўніцтваў па стылі.

Калі ваш бізнес складаецца толькі з аднаго чалавека - вас як фрылансера, - гэта можа быць занадта (хоць дэвізам, несумненна, будзе "Заўсёды выпі кава, прыступаючы да стварэння кіруючых прынцыпаў брэнда"), але для больш буйных прадпрыемстваў гэта можа быць выдатным спосабам растлумачыць сваім работнікам, як брэндынг кампаніі суадносіцца з больш вялікай карцінай і як ён дапаможа кампаніі развівацца і дасягнуць поспеху ў будучыні.

Foursquare фармулюе гэта простымі словамі (і буйным шрыфтам).

foursquare ethos

Кіраўніцтва па брэндзе Foursquare 

easyGroup змяшчае свае "каштоўнасці брэнда" ў аранжавыя рамкі, яны лёгка чытаюцца і адпавядаюць брэнду.

easygroup brand values

Кіраўніцтва па брэндзе easyGroup 

4. Кіраўніцтва па лагатыпе (лагатыпах)

Будзь вы фрылансерам або генеральным дырэктарам "Apple", візуальная індывідуальнасць вашага бізнесу каранямі сыходзіць у яго лагатып.

Індывідуальнасць вашага брэнда імгненна пазнаюць па яго галоўнаму кампаненту - лагатыпу. У яго аснове павінны быць шрыфт (магчыма, характэрны або просты шрыфтавы набор), сімвал (просты малюнак) або спалучэнне абодвух, але вам вызначана варта ўсталяваць правілы таго, як выкарыстоўваць ваш выдатны лагатып.

Вось некалькі рэчаў, якія трэба ўлічыць і выкласці ў кіраўніцтве па стылі: 

  • Ці ёсць у вас некалькі версій лагатыпа для розных мэтаў (гэта значыць версія для фірмовага бланка, і яшчэ адна - для хатняй старонкі сайта)?
  • Колькі каляровых рашэнняў існуе для вашага лагатыпа: адно ці некалькі? Вы дазволіце іншым выкарыстоўваць яго чорна-белую версію?
  • Ці хочаце вы ўсталяваць абмежаванні па памеры лагатыпа, гэта значыць ці можна яго калі-небудзь выкарыстоўваць у памеры, большым ці меншым, чым х?
  • Ці патрэбныя лагатыпу адпаведныя палі па яго перыметры, каб аддзяліць яго ад іншага змесціва? 
  • Як не варта выкарыстоўваць лагатып? Ці можаце вы прадэманстраваць прыклады няправільнага выкарыстання лагатыпу (паглядзіце на трохі залішнія прыклады "NASA" ніжэй)?

Penguin дэманструе і дае рэкамендацыі па мінімальным памеры ў друку свайго знакавага лагатыпа, а таксама дае ўказанні па палях.

penguin logo

Кіраўніцтва па лагатыпе Penguin

Не жартуйце з камандай брэндынгу "NASA". Яны па-сапраўднаму раззлуюцца на вас, калі вы няправільна скарыстаецеся лагатыпам, як пазначана ў іх "сістэме ідэнтыфікацыі".

nasa forbidden logos

Сістэма ідэнтыфікацыі NASA

5. Кіраўніцтва па колеры 

Калі вы не збіраецеся друкаваць канцтавары для свайго брэнда на старадаўняй чорна-белай лазернай друкарцы, вельмі верагодна, што вы будзеце выкарыстоўваць колер на сваіх брэндаваных матэрыялах.

Колер можа ўдыхнуць жыццё ў брэнд, зрабіць яго захапляльным, даступным, раскошным, сур'ёзным або бесклапотным або надаць яму любыя іншыя эмацыйныя якасці, якія асацыююцца з пэўнымі колерамі і каляровымі спалучэннямі.

Колерам таксама можна сумна і неапраўдана злоўжываць. Каб ніхто не дадаваў неонавае "ззянне" да шрыфта вашага брэнда ці не перарабляў ваш любімы лагатып у пастэльных адценнях, прысвяціце старонку кіраўніцтва па стылі правільнаму прымяненню колеру.

Што трэба мець на ўвазе і ўключыць у кіраўніцтва: 

  • Ці ёсць у вашага брэнда асноўны колер (або колеры), які будзе выкарыстоўвацца ў першую чаргу? Ці ёсць у вас дадатковыя колеры брэнда, якія можна выкарыстоўваць на сайце, у рэкламных матэрыялах і гэтак далей?
  • Вызначыце ўзор Pantone для кожнага колеру брэнда і ўключыце ў кожны таксама коды CMYK, RGB і HEX, каб правільна выкарыстоўваць колер у друку і ў Інтэрнэце.

easyGroup прапануе чытачам поўны спектр варыянтаў па выкарыстанні імгненна вядомага аранжавага колеру брэнда.

easygroup brand colors

Кіраўніцтва па брэндзе easyGroup 

MailChimp прадастаўляе колеры брэнда ў фармаце кода HEX. Магчыма, гэта незвычайна, але выдатна падыходзіць выключна лічбавай кампаніі і палягчае выкарыстанне колераў брэнда ў Інтэрнэце.

mailchimp brand colors

Актывы брэнда MailChimp

6. Утаймуйце гэтыя шрыфты 

Не дазваляйце сваім калегам псаваць свае візітоўкі новымі шрыфтамі, усталяваўшы правілы таго, як варта выкарыстоўваць шрыфты вашага брэнда.

Важна вызначыць тыя шрыфты, якія вы б хацелі выкарыстоўваць для брэндаваных матэрыялаў, а таксама вызначыць правілы, як не варта выкарыстоўваць шрыфты. Уключыце ў кіраўніцтва наступныя рэкамендацыі: 

  • Шрыфты і значэнні ўласцівасцяў кожнага (гэта значыць звычайны, тоўсты, тонкі).
  • Ці існуе ў вас асобны шрыфт для загалоўкаў і асобны - для асноўнага тэксту? Калі так, патлумачце гэта!
  • Ці хочаце вы даць указанні па памеры шрыфта (гэта значыць гэты шрыфт не павінны быць больш або менш, чым х)?
  • Ці ёсць у вас перавагі ў афармленні (буквіцы, выраўноўванне абзаца, адлегласць паміж літарамі і гэтак далей)? Запомніце, што калі вы не пакажаце гэта, ніхто не будзе ведаць, як павінны выглядаць ідэальны шрыфт вашага брэнда.
  • У вас можа быць шрыфт, які вы выкарыстоўваеце выключна для лагатыпа. Патлумачце гэта, калі вы не хочаце, каб ён выкарыстоўваўся дзесьці яшчэ.

Кіруючыя прынцыпы брэнда "Barbican Theatre" - прыклад канструктыўнага, прадуманага і вельмі дзейснага спосабу прадастаўлення інфармацыі пра шрыфты. Слова "Futura" павялічана і выкарыстана ў кантрасным колеры, што дадае шрыфту значнасці і робіць яго больш запамінальным.

barbican font
barbican type weights

Кіраўніцтва па памеры шрыфта і выраўноўванню прадстаўлена ў гуллівым, маляўнічым стылі, з-за чаго правілы здаюцца натхняльнымі, а не раздражняльнымі.

barbican type sizes
barbican flushed type

Кіраўніцтва па брэндзе Barbican 

7. Як выкарыстоўваць малюнкі і фатаграфіі 

Ні адзін брэнд не існуе ў вакууме. Годны дызайн брэнда гнутка рэагуе, большасць якасных лагатыпаў можна гэтак жа ўдала спалучаць з выявамі і/або фатаграфіямі, як і калі б яны былі самі па сабе.

Але (вы ўжо здагадаліся) вам трэба паказаць у сваім кіраўніцтве па стылі, як выкарыстоўваць малюнкі разам з элементамі вашага брэндынгу.

Пераканайцеся, што вы ўлічылі наступнае, і дадайце некалькі малюнкаў, каб прадэманстраваць ўдалыя (і няўдалыя) прыклады:

  • Ці можна ставіць лагатып і/або шрыфт вашага брэнда па-над малюнкамі або фатаграфіямі? Гэта звычайная добрая, стандартная парада, якая ўжываецца да дызайну любога брэнда: не ставіць лагатып на стракаты фон.
  • Ці можна ўзяць асобныя графічныя элементы з дызайну вашага лагатыпа і выкарыстоўваць іх у розных матэрыялах (паглядзіце прыклад ніжэй, Узброеныя сілы Швецыі)?
  • Ці трэба, каб абраныя фатаграфіі і малюнкі, якія будуць выкарыстоўвацца разам з лагатыпам, мелі пэўную тэматыку ці эмацыйныя якасці?
  • Ці варта пазбягаць нейкіх фатаграфій і малюнкаў?

У ясным, кароткім кіраўніцтве па стылі Узброеных сіл Швецыі простыя, мінімалістычны старонкі прысвечаныя дарэчнаму выкарыстанню малюнкаў і фатаграфій.

swedish armed forces graphics
swedish armed forces permitted photography
swedish armed forces forbidden images

Кіраўніцтва па брэндзе Узброеных сіл Швецыі 

8. Найлепшае выкарыстанне 

Магчыма, вы ўключылі тут і там пару прыкладаў вашага брэнда ў дзеянні, але варта таксама прысвяціць старонку ці дзве вашага кіраўніцтва па стылі дэманстрацыі прыкладаў найлепшага выкарыстання брэнда.

Гэта могуць быць рэальныя прыклады постараў, выставачных матэрыялаў, флаераў і гэтак далей, як паказана ніжэй на прыкладзе "Barbican". Ці ж можна ўключыць некалькі простых макетаў візітовак і іншых прадметаў, паказваючы, як актывы вашага брэнда (лагатып, шрыфт, колер і гэтак далей) павінныя быць размешчаныя і надрукаваныя.

Раздзел аб найлепшым выкарыстанні ў кіраўніцтве "Barbican" паказвае стыльны брэнд "Barbican" ў дзеянні, аб'ядноўваючы малюнкі, фатаграфіі, шрыфт, лагатып і колер для стварэння ідэальных постэраў і флаераў для брэнда.

barbican poster on tube
barbican posters

Кіраўніцтва па брэндзе Barbican 

Чаму б не прадэманстраваць гнуткасць і творчы патэнцыял брэндынгу, прывёўшы прыклады брэндаванай ўпакоўкі? Тут брэнд "Bagel Street Café" пашыраецца да стыльных этыкетак на бутэльках вады.

bagel street cafe mock-up

Візуальная індывідуальнасць Bagel Street Café 

9. Падзякуйце! 

Вядома, гэта не абавязковая частка кіраўніцтва па стылі, але кароткая нататка з удзячнасцю ў канцы вашага кіраўніцтва будзе прыемным штрыхом. Калі карыстальнік дачытаў ваш дакумент да канца, гэта значыць, што, верагодна, яму будзе неабыякавы ваш брэнд і тое, як ён прадстаўлены.

Не думайце, што іншым работнікам вашай студыі, бізнесу ці кампаніі гэтак жа важны ваш брэнд, як і вам. Большасць з іх, атрымаўшы на пошту ці на стол здаравенны PDF, тут жа на яго забудуцца. Таму сёння шматлікія кампаніі прапануюць сваім працаўнікам "партал" брэнда ў Інтэрнэце, як больш кароткую версію кіраўніцтва па стылі, якое існуе толькі ў Інтэрнэце. Яно карыснае, лёгка даступнае і дае лагатыпы, шрыфты і малюнкі, якія працаўнікі могуць імгненна загрузіць і выкарыстоўваць.

Калі вы дзеліцеся матэрыяламі свайго брэнда з некалькімі людзьмі, падумайце аб іх размяшчэнні ў Інтэрнэце.

Брэнд "Swarm" (якім валодае "Foursquare") на сваім сайце прадастаўляе карыстальнікам для загрузкі шэраг лагатыпаў і іконак. 

swarm logo files

Рэсурсы Swarm ў Інтэрнэце 

Заключэнне 

Кіруючыя прынцыпы брэнда павінны дапамагчы вам і вашым работнікам адчуваць сябе ўпэўнена, ствараючы брэндаваныя матэрыялы, якія будуць адпавядаць правілам вашага брэнда. Яны пакажуць кірунак і дадуць свабоду творчасці адносна брэнда. У рэшце рэшт, прыдумляць дызайн, нават у межах "вонкавага выгляду" брэнда, павінна быць весела!

Натхняйцеся цудоўнымі прыкладамі вышэй і паспрабуйце стварыць свае ўласнае кіраўніцтва па стылі, выкарыстоўваючы простую структуру: 

  • Вокладка 
  • Старонка зместу 
  • Этас або дэвіз брэнда (на выбар
  • Кіраўніцтва па лагатыпе 
  • Кіраўніцтва па колеры 
  • Кіраўніцтва па шрыфтах 
  • Кіраўніцтва па малюнках і/або фатаграфіях 
  • Кіраўніцтва па найлепшым выкарыстанні, з карыснымі прыкладамі 
  • Нататка з удзячнасцю 

Калі вам трэба больш рэкамендацый па стварэнні ўласнага кіраўніцтва па стылі, паглядзіце, як мы стваралі "Кіраўніцтва па стылі для класнай каманды" тут на Tuts+, і не саромейцеся дзяліцца ідэямі свайго кіраўніцтва па стылі ў каментарах ніжэй!

team awesome brand guidelines
Advertisement
Advertisement
Advertisement
Advertisement
Looking for something to help kick start your next project?
Envato Market has a range of items for sale to help get you started.