Advertisement
  1. Design & Illustration
  2. Apparel Design
Design

Стварыце зачаравальны дызайн для майкі ў стылі хамса ў Adobe Illustrator 

by
Length:LongLanguages:

Belarusian (беларуская мова) translation by Lorik (you can also view the original English article)

Final product image
What You'll Be Creating

Што такое «хамса»? Магчыма, вы бачылі руку «хамса», але не ведалі, што гэта яна ці што яна азначае. Слова «хамса» азначае «5», гэта ўплывовы лік, які сімвалізуе абарону, сілу і ўдачу. Яна намаляваная ў выглядзе вядомага сімвала ў форме рукі з трыма прамымі пальцамі і выгнутымі вялікім пальцам і мезенцам. У габрэйскім і сярэднеўсходнім грамадстве вераць, што гэты сімвал абараняе ад сурокаў і зайздрасці, якія прыносяць няўдачу, няшчасце і зло чалавеку, на якога накіраваныя.

У розных рэлігіях хамсу называюць «рукой Мірыям», «рукой Фацімы», «хамсай» або «хамеш». Гэта таксама магутны талісман, які прыносіць поспех, і адзін з самых вядомых у свеце кудменяў для абароны. Звычайна вы можаце ўбачыць яго ў дамах і офісах, на ключах, у аўтамабілях, у дзіцячых калясках або надзетым як аздабленне, каб адвесці нешанцаванне і прынесці шчасце сваім уладальнікам.

Гэтая рука абараняе ад благога вока, таму вы заўважыце, што часам на далоні будзе намаляванае вока. Таксама на хамсу можа быць намаляваны сімвал рыбы, якая, як лічыцца, не паддаецца сурокам, таму што жыве пад вадой, і вада, як экран, абараняе ад благога вока. Таму рыба - гэта таксама сімвал поспеху. Вы таксама ўбачыце разнастайныя дэкаратыўныя матывы, кветкі, узоры, спіралі і натуральныя формы.

У гэтым уроку мы намалюем з дапамогай Adobe Illustrator CC свой уласны сімвал хамсы для абароны, каб перанесці яго на футболку. Давайце пачнем! 

1. Эскіз і наладжванне 

Крок 1

Мы пачнем з малявання эскіза хамсы. Я ўзяла звычайную сінюю шарыкавую ручку і ліст фармату А4 і намалявала палову сімвала з: 

  1. рыбай і бурбалкамі вакол яе (для поспеху) 
  2. дэкаратыўным вокам (каб адагнаць зло) 
  3. натуральнымі формамі, кветкамі, марскім багавіннем і карункавымі ўзорамі для ўпрыгожвання 
Hand of Mariam Fatima Hand Khamsa Hamesh sketch illustration miss chatz artwork pen blue fish hand palm eye flower pattern heart design tshirt photoshop sketch half pattern

Зрабіце скан ілюстрацыі. Адкрыйце Adobe Photoshop (падыдзе любая версія), а потым націсніце на File> Place, каб перанесці адсканаваны файл.

Абярыце адсканаваны слой і перацягніце яго на іконку Create a New Layer, каб стварыць дублікат слоя. Нам трэба адлюстраваць наш дублікат слоя, каб стварыць сіметрычны дызайн, таму націсніце на Image> Image Rotation> Flip Canvas Horizontal і на ўкладцы Layers усталюйце стыль накладання слоя на Multiply. Пасуньце слой так, каб ён супадаў з астатняй работай. Выкарыстоўвайце інструмент Eraser Tool (E), каб выдаліць непатрэбныя лініі.

Hand of Mariam Fatima Hand Khamsa Hamesh sketch illustration miss chatz artwork pen blue fish hand palm eye flower pattern heart design tshirt scan copy background mirror horizontal photoshop

Як толькі вы будзеце задаволеныя, націсніце File> Save As, назавіце свой файл Hamsa_Sketch і захавайце яго ў фармаце JPEG з наладамі па змаўчанні.

Затым пераключыцеся на Illustrator CC і стварыце новы дакумент: File> New (Command-N).

Назавіце яго (Name) Hamsa_Design; у фармаце (Size) A4, Orientation - Portrait і націсніце OK.

Hamsa design size a4 format custom orientation illustrator Hand of Mariam Fatima Hand Khamsa Hamesh sketch illustration miss chatz artwork pen blue fish hand palm eye flower pattern heart design tshirt

Затым імпартуйце файл Hamsa_sketch.jpg, выкарыстаўшы для функцыі Place спалучэнне клавіш Command-Shift-P. Націсніце на верхні левы вугал, каб малюнак на працоўнай паверхні быў у цэнтры. Адкрыйце ўкладку Layers, націснуўшы на Window> Layers.

На ўкладцы Layers назавіце свой адсканаваны слой Sketch. Затым націсніце падвойнай пстрычкай на слой, каб выклікаць уласцівасці слоя, або націсніце на падменю ўкладкі Layers і абярыце Options for 'Sketch'. Пастаўце птушку на Dim Images to: 20%, на Lock і націсніце OK.

sketch layer placement dim image percent preview template Hand of Mariam Fatima Hand Khamsa Hamesh sketch illustration miss chatz artwork pen blue fish hand palm eye flower pattern heart design tshirt

Затым над слоем Sketch стварыце новы слой, націснуўшы на Create New Layer, і назавіце яго Hamsa Design.

File> Save (Command-S) і захавайце файл як Hamsa_Design.

2. Асноўная абводка і мастацкія пэндзлі 

Крок 1 

Давайце абвядзем асноўную форму рукі-хамсы з дапамогай чорнай абводкі (Stroke) і ўсталюем Fill на None.

Вазьміце інструмент Rounded Rectangle Tool, які знаходзіцца пад Rectangle Tool (M) на панэлі інструментаў. Не турбуйцеся пра вуглавы радыус, калі ствараеце прастакутнік: яго можна лёгка змяніць з дапамогай спалучэння клавіш стрэлкі ўверх (для больш круглявых кутоў) або стрэлкі ўніз (для больш вострых кутоў). Як толькі ў вас атрымаецца патрэбны радыус кута, адпусціце клавішу.

rounded rectangle tool layer arrow key Hand of Mariam Fatima Hand Khamsa Hamesh sketch illustration miss chatz artwork pen blue fish hand palm eye flower pattern heart design tshirt illustrator

Затым вазьміце інструмент Scissors Tool (C), каб падзяліць контур на апорныя пункты. Каб знайсці інструмент Scissors Tool (C), націсніце і ўтрымлівайце Eraser Tool (E), каб адчынілася выпадальнае меню. З дапамогай інструмента Scissors Tool (C) націсніце на ніжнія апорныя пункты круглявага прамавугольніка, каб адрэзаць ніжнюю частку, а затым выдаліце дугу (Delete).

arc scissors anchor point cut segment base Hand of Mariam Fatima Hand Khamsa Hamesh sketch illustration miss chatz artwork pen blue fish hand palm eye flower pattern heart design tshirt scan copy background mirror horizontal

Цяпер мы паўторым тыя ж крокі, каб абвесці паказальны палец. Вазьміце Rounded Rectangle Tool і намалюйце прастакутнік на ўказальным пальцы, але ў гэты раз выкарыстоўвайце Scissors Tool, каб адрэзаць асноўную дугу да верхняга апорнага пункту дугі. Выдаліце лішняе.

cut scissors anchor point segment vector rounded rectangle illustrator Hand of Mariam Fatima Hand Khamsa Hamesh sketch illustration miss chatz artwork pen blue fish hand palm eye flower pattern heart design tshirt scan copy background mirror horizontal

З абранай формай, вазьміце інструмент Pen Tool (P) і націсніце +, каб дадаць пункт на існуючы контур. Націсніце на канец контуру і працягвайце абводзіць левую частку хамсы. Нам трэба намаляваць толькі палову, таму што мы адлюстравалі астатняе.

pen add anchor points path left cut scissors anchor point segment vector rounded rectangle illustrator Hand of Mariam Fatima Hand Khamsa Hamesh sketch illustration miss chatz artwork pen blue fish hand palm eye flower pattern heart design tshirt scan copy background mirror horizontal

Зараз абярыце форму, каб можна было яе адлюстраваць. Вазьміце інструмент Reflect Tool (O) і ўсталюйце цэнтральны кантрольны пункт у канцы контуру; націсніце Option-Shift-перацягнуць і адпусціце мыш, калі лініі ўстануць на сваё месца. (Гэта спалучэнне клавіш не толькі клануе, але і перамыкае аб'ект на 45°.)

mirror hand path reflect path anchor point segment vector rounded rectangle illustrator Hand of Mariam Fatima Hand Khamsa Hamesh sketch illustration miss chatz artwork pen blue fish hand palm eye flower pattern heart design tshirt scan copy background mirror horizontal

Калі вы заўважыце, што форма сярэдняга пальца трохі адлучаецца ад адлюстраванай формы справа, проста абярыце яе і трохі павялічце або расцягніце, каб яна закранула адлюстраваны контур.

Абярыце абедзве пункты контуру з дапамогай Direct Selection Tool (A), а потым злучыце контуры, націснуўшы Object> Path> Join (Command-J).

join path object segment illustrator hand path reflect path anchor point segment vector rounded rectangle illustrator Hand of Mariam Fatima Hand Khamsa Hamesh sketch illustration miss chatz artwork pen blue fish hand palm eye flower pattern heart design tshirt scan copy background mirror horizontal

Цяпер абодва канцы будуць адзіным контурам. Таксама вылучыце контур сярэдняга пальца і націсніце Object> Path> Offset Path, з'явіцца меню Offset Path Options. Усталюйце налады кампутару: Offset: 0.07 cm, Joins: Round і Miter Limit: 4 і націсніце OK.

path offset object join round miter hand path reflect path anchor point segment vector rounded rectangle illustrator Hand of Mariam Fatima Hand Khamsa Hamesh sketch illustration miss chatz artwork pen blue fish hand palm eye flower pattern heart design tshirt scan copy background mirror horizontal

Цяпер можна абраць і выдаліць прамежкавыя ўчасткі контуру, таму што яны нам больш не патрэбныя. Адкрыйце акно Pathfinder, Window> Pathfinder. Абярыце новыя паралельныя формы і ў меню Pathfinder націсніце на Shape Modes: Unite, каб стварыць адзіную форму.

Зноў стварыце раўналежную форму (Object> Path> Offset Path) з тымі ж наладамі і - вуаля - мы намалявалі асноўную форму хамса. Цяпер пяройдзем да больш складанай часткі.

repeat shape path offset object join round miter hand path reflect path anchor point segment vector rounded rectangle illustrator Hand of Mariam Fatima Hand Khamsa Hamesh sketch illustration miss chatz artwork pen blue fish hand palm eye flower pattern heart design tshirt scan copy background mirror horizontal

Крок 2 

Далей мы абвядзем усе авальныя формы ў левай частцы дызайну. Пазней мы адлюструем іх на ўвесь малюнак рукі. Вазьміце інструмент Ellipse Tool (L) і намалюйце бурбалкавідныя формы для рыбы. Націснуўшы Shift, перацягніце мышку, каб атрымаліся роўныя кругі. Затым, каб атрымалася бурбалка, намалюйце круг унутры эліпса, і на ўкладцы Pathfinder усталюеце Shape Modes: Minus Front, каб стварыць пустэчу ўнутры бурбалкі.

pathfinder minus front bubble create shape modes options path offset object join round miter hand path reflect path anchor point segment vector rounded rectangle illustrator Hand of Mariam Fatima Hand Khamsa Hamesh sketch illustration miss chatz artwork pen blue fish hand palm eye flower pattern heart design tshirt scan copy background mirror horizontal

Для дэкаратыўнай рыбнай "лускі" абярыце для Fill чорны колер і ўсталюйце Stroke на None, а потым з дапамогай Ellipse Tool (L), націснуўшы Shift, перацягніце курсор, каб стварыць ідэальныя кругі. З дапамогай каманды Group (G) згрупуйце разам тры пункты і, каб скапіяваць іх, утрымлівайце клавішу Alt і перацягніце іх. Паўтарыце тое ж самае. Для больш дробных участкаў проста паменшыце іх, утрымліваючы Shift, каб захаваць прапорцыі. Калі ў вас ёсць лішнія пункты па-за рыбай, проста вылучыце іх з дапамогай Direct Selection Tool (A) і выдаліце.

ellipse tool dots circles scale size shape bubble create options path offset object join round miter hand path reflect path anchor point segment vector rounded rectangle illustrator Hand of Mariam Fatima Hand Khamsa Hamesh sketch illustration miss chatz artwork pen blue fish hand palm eye flower pattern heart design tshirt scan copy background mirror horizontal

Любыя дугі можна намаляваць інструментам Ellipse Tool (L), а потым узяць Scissors Tool (C), каб абрэзаць іх да патрэбнага памеру. Не імкніцеся зрабіць гэта дасканала. Наша мэта - ажывіць хамсу, а не стварыць ідэальную сіметрычную форму, якая будзе выглядаць штучна. Яна будзе дыхаць, застаючыся асіметрычнай.

scale scissors tool arc shape cut define bubble create options path offset object join round miter hand path reflect path anchor point segment vector rounded rectangle illustrator Hand of Mariam Fatima Hand Khamsa Hamesh sketch illustration miss chatz artwork pen blue fish hand palm eye flower pattern heart design tshirt scan copy background mirror horizontal

Крок 3 

Калі вы скончыце з гэтымі элементамі, пераходзіце да стварэння мастацкіх пэндзляў. Вазьміце Pen Tool (P) і намалюйце формы, падобныя на форму накіда. Вось некалькі ўзораў формаў, якія я стварыла для сваіх пэндзляў.

brush shapes organic art brush options scale proportionally method rotationshape cut define bubble create options path offset object join round miter hand path reflect path anchor point segment vector rounded rectangle illustrator Hand of Mariam Fatima Hand Khamsa Hamesh sketch illustration miss chatz artwork pen blue fish hand palm eye flower pattern heart design tshirt scan copy background mirror horizontal

Адкрыйце Window> Brushes, каб захаваць узоры мастацкіх пэндзляў. Перацягніце кожную форму на ўкладку Brushes. З'явіцца дыялогавае акно New Brush. Абярыце Art Brush і націсніце OK. Затым з'явіцца дыялогавае акно Art Brush Options. Абярыце Stretch to Fit Stroke Length, затым - Rotation Width і націсніце OK. Мы стварылі першы пэндзаль. Цяпер паўтарыце тое ж самае для іншых формаў пэндзляў, пакуль яны ўсе не з'явяцца на ўкладцы Brushes.

art brush shape scale proportionally method none options shape cut define bubble create options path offset object join round miter hand path reflect path anchor point segment vector rounded rectangle illustrator Hand of Mariam Fatima Hand Khamsa Hamesh sketch illustration miss chatz artwork pen blue fish hand palm eye flower pattern heart design tshirt scan copy background mirror horizontal

Абярыце формы пэндзляў і схавайце іх на будучыню. Націсніце Object> Hide> Selection (Command-3). Цяпер мы можам абвесці рэшту нашай работы. Адкрыйце ўкладку Stroke і пакуль што ўсталюйце Stroke Weight на 1 pt. Абярыце інструмент Paintbrush Tool (B) і любы пэндзаль, загружаны намі на ўкладку Brushes і пачніце абводзіць сваю работу. Гэта метад спроб і памылак, вам самім трэба зразумець, што лепш за ўсё працуе для малюнка. 

half pattern design sketch paintbrush tool brushes Hand of Mariam Fatima Hand Khamsa Hamesh sketch illustration miss chatz artwork pen blue fish hand palm eye flower pattern heart design tshirt photoshop sketch half pattern

Крок 4 

Далей мы зробім заліўку чорным, каб надаць хамсе ўпэўнены выгляд. Абярыце формы, якія вы хочаце заліць чорным. Далей можаце перамыкацца паміж функцыямі Fill/Stroke (заліўка/абводка) з дапамогай спалучэння клавіш Shift-X. Вазьміце Pen Tool (P) і, усталяваўшы Stroke на None (адсутнасць абводкі), а Fill (заліўка) на чорны, абвядзіце дэталі, якія хочаце заліць чорным.

pen tool stroke design pattern half Hand of Mariam Fatima Hand Khamsa Hamesh sketch illustration miss chatz artwork pen blue fish hand palm eye flower pattern heart design tshirt photoshop sketch half pattern

Добрай парадай пасля гэтага будзе павялічыць таўшчыню абводкі (Stroke Weight) для пэндзляў, каб работа зайграла. Выдаліце слой накіда (Sketch), каб лепш бачыць малюнак. Выцягвайце, змяняйце памер, дадавайце і выдаляйце формы і мяняйце мастацкія пэндзлі па ходзе працэсу, пакуль узор хамсы не будзе выглядаць гарманічна. Я люблю групаваць (Command-G) падобныя дэталі адну з адной на выпадак, калі я захачу памяняць іх туды і назад.

half design pattern reflect tool stroke weight difference group G illustrator Hand of Mariam Fatima Hand Khamsa Hamesh sketch illustration miss chatz artwork pen blue fish hand palm eye flower pattern heart design tshirt photoshop sketch half pattern

Выглядае лепш! Зараз давайце адлюструем працу. Вылучыце ўсё (Command-A) і з дапамогай Selection Tool (V) прыбярыце з выдзялення дэталі, якія не жадаеце адлюстроўваць. Затым вазьміце Reflect Tool (O) і ўсталюйце цэнтральны кантрольны пункт у сярэдзіну хамсы. Выкарыстоўваючы спалучэнне клавіш Option-Shift, перацягніце малюнак, каб адлюстраваць яго на 45°, а затым адпусціце, калі работа будзе выраўнаваная прыдатным чынам.

mirrror pattern design reflect tool select all Hand of Mariam Fatima Hand Khamsa Hamesh sketch illustration miss chatz artwork pen blue fish hand palm eye flower pattern heart design tshirt photoshop sketch half pattern

Паглядзіце, магчыма, ёсць дэталі, якія знаходзяцца не там, дзе трэба. Пераканайцеся, што ўсё на сваіх месцах. Як толькі вы скончыце, вылучыце ўсё (Command-A) і перайдзіце на Object> Expand Appearance. Гэта ператворыць усе вашы мазкі пэндзлем у запоўненыя формы, так мы зможам змяняць памер ілюстрацыі, не губляючы якасці.

Абярыце чорныя мазкі і націсніце Object> Expand. У дыялогавым акне Expand пастаўце птушку на Stroke. Націсніце OK. Гэтак вы ухіліцеся ад памылкак, якія могуць паўстаць пры маштабаванні і змене колеру.

Павесьце ланцуг на слой Hamsa Design

3. Колер і друк 

Крок 1 

Далей мы будзем дадаваць колер, але нам трэба памятаць, што гэты файл павінны быць гатовы да друку, таму трэба падзяліць у ім колеры. Мы возьмем работу і разаб'ем колеры, каб было лягчэй ствараць асобныя друкарскія пласціны падчас друкарскага працэсу. Важна выбраць невялікую колькасць колераў для друку, каб не забываць пра кошт. Я выбрала пяць колераў.

Шаўкаграфія - гэта найбольш папулярны метад друку. Як і ў большасці друкарскіх метадаў, у шаўкаграфіі друкуецца адзін колер за раз. Тым не менш, чым больш колераў вы выкарыстоўваеце, тым даражэй будзе друк, таму выкарыстоўвайце максімум пяць колераў. Я раю выкарыстоўваць Adobe Color CC для выбару колеру.

five color gradient choice adobe color cc Hand of Mariam Fatima Hand Khamsa Hamesh sketch illustration miss chatz artwork pen blue fish hand palm eye flower pattern heart design tshirt photoshop sketch half pattern

На гэтай стадыі лепш ствараць узоры колеру пэўных значэнняў CMYK, каб можна было зноў і зноў ужываць асобны колер. Таму перад тым як адпраўляць файл на друк, трэба канвертаваць узоры ў пунктавыя колеры. Калі вы не самі робіце друк, лепш дазволіць самому друкару зрабіць падзел колераў, але, у любым выпадку, варта гэта зрабіць. 

Крок 2 

Каб канвертаваць узоры ў пунктавыя колеры, адкрыйце Window> Swatches. Выбірайце кожны колер і перацягвайце яго на ўкладку Swatches. Націсніце падвойнай пстрычкай на ўзор колеру, каб адкрыць дыялогавае акно Swatch Options.

Абярыце Spot Color з выпадаючага меню Color Type і націсніце OK.

five color art swatches design spot form panel Hand of Mariam Fatima Hand Khamsa Hamesh sketch illustration miss chatz artwork pen blue fish hand palm eye flower pattern heart design tshirt photoshop sketch half pattern

Крок 3 

Стварыце чатыры новыя слаі пад слоем Hamsa Design. Назавіце кожны слой па абраным колеры: цёмна-сіні (Dark Blue), колер акіяна (Ocean Blue), блакітны (Light Blue), зялёны (Green) і белы (White). Затым пачынаецца наступная частка: з дапамогай Paintbrush Tool (B) для залівання колерам і Pen Tool (P) для больш буйных участкаў заліце колерам адпаведныя слаі. З дапамогай меню Pathfinder можна прыбіраць формы.

paintbrush pen tool fill color layers Hand of Mariam Fatima Hand Khamsa Hamesh sketch illustration miss chatz artwork pen blue fish hand palm eye flower pattern heart design tshirt photoshop sketch half pattern

Затым паўтарыце гэтыя крокі для кожнага слоя. Спярша пераканайцеся, што ланцуг стаіць на ўсіх слаях акрамя таго, які вам патрэбен. Вылучыце ўсё (Command-A). Затым з меню Pathfinder абярыце Shape Modes: Unite, каб аб'яднаць колеры. Каб вы ўяўлялі, як колеры будуць выглядаць паасобку, паглядзіце на гэты здымак. 

four color layering sepeartaion design 5 piece print screen Hand of Mariam Fatima Hand Khamsa Hamesh sketch illustration miss chatz artwork pen blue fish hand palm eye flower pattern heart design tshirt photoshop sketch half pattern

Крок 4 

Амаль усе. Вылучыце ўсё (Command-A) і канвертуйце заліўку ўсіх чорных дэталяў у свой цёмна-сіні колер ("Dark Blue"). Як можна было заўважыць, мы не аб'ядноўвалі дэталі слоя Hamsa Design. Прычына ў тым, што мы размалявалі некаторыя з іх у нашы колеры. Абярыце дэталі, якія вы хацелі б размаляваць, на ўкладцы Layers націсніце на маленькі каляровы квадрацік, які паказвае на абраны малюнак, і перацягніце яго на адпаведны слой колеру. Вось здымак да і пасля.

simple color stroke layer variation weight art Hand of Mariam Fatima Hand Khamsa Hamesh sketch illustration miss chatz artwork pen blue fish hand palm eye flower pattern heart design tshirt photoshop sketch half pattern
patterns color variation strokes layers design Hand of Mariam Fatima Hand Khamsa Hamesh sketch illustration miss chatz artwork pen blue fish hand palm eye flower pattern heart design tshirt photoshop sketch half pattern

Калі вы скончыце, павесьце ланцуг на ўсе слаі, акрамя цёмна-сіняга (Dark Blue). Вылучыце ўсё (Command-A). Зніміце ланцуг са слоя Hamsa Design, на ўкладцы Layers націсніце на маленькі каляровы квадрацік, які паказвае на абраны малюнак, і перанясіце яго на слой Hamsa Design. Выдаліце цёмна-сіні слой (Dark Blue) і пераназавіце слой Hamsa Design на Dark Blue Outline. Вось і ўсё!

final piece layers 4 color sepearations design Hand of Mariam Fatima Hand Khamsa Hamesh sketch illustration miss chatz artwork pen blue fish hand palm eye flower pattern heart design tshirt photoshop sketch half pattern

Віншую! Мы гатовыя да друку 

Можна стварыць мокап свайго малюнка, каб даведацца, як ён будзе выглядаць у рэальнасці.

tshirt final mockup print design Hand of Mariam Fatima Hand Khamsa Hamesh sketch illustration miss chatz artwork pen blue fish hand palm eye flower pattern heart design tshirt photoshop sketch half pattern

Вы стварылі эканамічную і гатовую да друку версію хамсы і даведаліся, як падзяляць колеры па слаях для друку, ствараць мастацкія пэндзлі, змяняць малюнак з дапамогай рысак і выкарыстоўваць зручныя функцыі Reflect Tool і Adobe Color CC. Таксама вы навучыліся выкарыстоўваць простыя спалучэнні клавіш, якія паскараюць працэс працы. У любым выпадку, не саромейцеся пазнаваць у мясцовых друкароў, як наладзіць файл для іх друкарні.

Будзе прыемным жэстам намаляваць хамсу для члена сям'і ці блізкага сябра, каб пажадаць ім поспеху ў тым, чым яны займаюцца. Майка з хамсай стане выдатным падарункам сябрам і сям'і, які прынясе шчасце, удачу, здароўе і поспех!

Дзякуй, што прайшлі гэты ўрок. Калі ласка, пакідайце каментары і крытыку і падзяліцеся сваёй версіяй працы. Поспехаў вам!

Advertisement
Advertisement
Looking for something to help kick start your next project?
Envato Market has a range of items for sale to help get you started.