Advertisement
  1. Design & Illustration
  2. Theory
Design

12 спосабаў атрымаць максімум ад Behance 

by
Length:LongLanguages:

Belarusian (беларуская мова) translation by Olya Misuraghina (you can also view the original English article)

Я часта размаўляю з іншымі творчымі людзьмі пра тое, як яны дзеляцца сваімі работамі ў Інтэрнэце. Большасць прызнаюць, што яны па-сапраўднаму атрымліваюць асалоду ад гэтага боку сваёй працы, але многія таксама адчуваюць, што ім не хапае часу на працягу дня, каб прысвяціць сябе гэтаму працэсу. Па-мойму, адна з самых важных задач мастака - гэта падзяліцца сваімі творамі з іншымі. Таму я нядаўна напісаў артыкул, які распавядае, як атрымаць максімум аддачы ад сацыяльных сетак. У тым артыкуле я растлумачыў, як мастакі могуць выкарыстоўваць такія сайты, як Twitter і Facebook, каб прасоўваць свае работы. Тым не менш, я выявіў, што мастакі таксама шукалі парады пра тое, як атрымаць максімальную выгаду ад сацыяльных сетак, якія прызначаныя спецыяльна для творчых людзей.

У гэтым артыкуле я вырашыў засяродзіцца на адным з маіх любімых сацыяльных сайтаў-партфоліо - Behance. Я спадзяюся, што пасля гэтага артыкула вы будзеце добра разумець, як з максімальнай выгадай выкарыстоўваць свой час на гэтым цудоўным сайце.


Паходжанне 

Для пачатку, напэўна, будзе добра распавесці трохі пра паходжанне Behance. Гэты сайт быў заснаваны ў 2006 годзе Скотам Бельскім і Матыясам Карыа для таго, каб "даць творчым прафесіям магчымасць развівацца, арганізаваць творчы свет і забяспечыць празрыстасць там, дзе яе няма" ("Вялікая незадаволенасць").

З гэтага моманту Behance стаў вядомы як месца, дзе лепшыя мастакі, дызайнеры і прафесіяналы ў гэтай галіне дзеляцца з іншымі сваімі работамі. У 2012 годзе яго набыў "Adobe", пасля чаго ён быў уключаны ў "Adobe Creative Cloud". Падпісчыкі "Adobe Creative Cloud" цяпер могуць ствараць акаўнты на Behance Prosite і нават экспартаваць свае работы на Behance наўпрост з аплікацыяў "Adobe".

Гістарычна Behance быў вядомы сярод графічных дызайнераў, ілюстратараў, вэб-дызайнераў і арт-дырэктараў, але вы таксама можаце знайсці на ім трохі анімацыйнага дызайну, фатаграфіі і рэкламы.

Цяпер, калі вы крыху ведаеце пра Behance, давайце разгледзім некалькі спосабаў правесці час на гэтым сайце з максімальнай карысцю.


Пра Behance

1. Выкладвайце толькі свае лепшыя работы 

У тых, хто наймае вас, абмежаваны час на прагляд партфоліо. Не перагружайце іх абсалютна ўсімі праектамі, над якімі вы працавалі. Публікуйце толькі лепшыя працы. Пакідайце партфоліо кароткім, і не бойцеся выдаляць праект, калі, па-вашаму, ён больш не дакладна прадстаўляе вашу працу.


На Behance адлюстроўваецца толькі 12 работ на старонцы. Я лічу, трох-чатырох старонак з працамі дастаткова, каб прадэманстраваць свае ўменні. 

2. Загружайце работы, над якімі вы працуеце ў дадзены час (WIP - Work in Progress) 

Па-мойму, некаторым творцам складана вырашыць, што з іх партфоліо на самай справе з'яўляецца іх лепшымі работамі. Загружаючы свае работы на такі сайт, як Behance, вам трэба з выгадай выкарыстоўваць яго сацыяльныя функцыі.

У Behance ёсць такая функцыя, як "Працоўны працэс" (Work in Progress), якую можна выкарыстоўваць, каб атрымаць каштоўную зваротную сувязь ад творчай супольнасці. Творчыя людзі часта працуюць у вакууме, затрымаўшыся ў сваім доме ці пакойчыку і не атрымліваючы шмат водгукаў ад знешняга свету. Функцыя Behance "Працоўны працэс" - гэта выдатны спосаб праверыць, ці на правільным шляху знаходзіцца ваш праект, да таго як вы выпусціце канчатковы прадукт у свет ці загрузіце яго ў сваё асноўнае партфоліо.


Выкладваючы свае працы такім чынам, вы атрымліваеце каштоўныя водгукі пра іх. Гэты накід Марсэла Шульца паказвае працэс стварэння яго шрыфтоў. 

3. Правільна прадстаўляйце свае працы

Творчыя людзі праводзяць незлічоныя гадзіны ў працы над сваімі праектамі, але часта да таго часу, як яны скончаць, шмат хто забывае пераканацца, што іх работы прадстаўленыя ў партфоліо належным чынам. У Behance шмат функцый, каб наладзіць старонкі партфоліо і праектаў.

Пераканайцеся, што вы правільна абрэзалі папярэдні прагляд выявы 

Behance дазваляе яго наладжваць. Прэв'ю вашых малюнкаў - гэта першае, што людзі бачаць, калі праглядаюць ваша партфоліо. Таму вашыя работы павінныя правільна адлюстроўвацца. Паспрабуйце, каб выявы ў прэв'ю выглядалі як мага цікавей, каб іх заўважылі.


Напрыклад, вось выява Стэфкі Паўлавай (урок). Абразаючы выяву так, як паказана, мы прыцягваем увагу да самай важнай дэталі ў працы.

Уключыце выявы, над якімі вы працуеце ў сапраўдны момант 

Людзям падабаецца глядзець, як ствараюцца выявы. Таму дадайце да свайго праекту на Behance некалькі работ у працэсе, якія вы стварылі раней. Гэта зробіць ваш праект трохі цікавей.


У гэты праект, які можна пагледзець як урок на Tuts+, Томаш Ляхацінскі ўключае шмат работ у працэсе, каб паказаць, як ствараліся эфекты для тэксту.

Уключыце выяву дэталяў 

Behance адлюстроўвае вашы работы ў 600px у шырыню, так што калі арыгінал вашай работы 2000px у шырыню, многія дэталі будуць страчаныя, калі вы зменіце яе памер да 600px. Паспрабуйце абрэзаць сваю работу, каб гледачы бачылі дэталі, над якімі вы так працавалі.


У гэтую лічбавую ілюстрацыю Тэрэза Ларсан (урок) уключыла як шырокі здымак ілюстрацыі цалкам, так і буйны план, каб паказаць дэталі.

Уключыце відэа 

Калі я замаўляю ўрок, я часта прашу мастакоў зрабіць запіс іх экрана ў працэсе працы. У канцы ў іх ёсць некалькі гадзін відэа, якое можна адрэдагаваць і ператварыць у кароткі відэаўрок. Такія відэа можна ўстаўляць на старонку вашага праекта на Behance.


Гэта відэа Оскар Рамас стварыў для ўрока на Tuts+. На яго старонцы на Behance ён выклаў гэта відэа і фінальную выяву ўрока.

Наладзьце знешні выгляд сваёй старонкі

У Behance шмат функцый для настройкі вонкавага выгляду партфоліо. Выкарыстоўвайце іх, каб наладзіць колер і макет старонкі і пераканацца, што вашы работы выдзяляюцца.


Behance прадастаўляе трохі кантролю над знешнім выглядам старонкі профілю, не перагружаючы вас занадта вялікай колькасцю варыянтаў. 

4. Далучыцеся да галерэй пад куратарствам (Curated Galleries) 

У такіх школ і арганізацый, як Wacom, Pantone, ADWEEK, AIGA, RISD, Pratt, SVA і SCAD, ёсць галерэі на Behance, якія яны курыруюць. Калі вы да іх далучыцеся, гэтым школам і арганізацыям будзе значна прасцей згадаць вашу работу. Каб павялічыць свае шанцы быць згаданым, уключыце ў свой праект некалькі малюнкаў. Behance рэкамендуе выкладваць некалькі. Можна ўключыць буйныя планы канчатковага малюнка, выявы працоўнага працэсу і контуры. Behance таксама рэкамендуе публікаваць работы, у якіх ёсць моцная цэнтральная канцэпцыя, і рабіць гэта ў чыстым і добра арганізаваным выглядзе. Больш інфармацыі пра галерэі пад куратарствам вы знойдзеце ў гэтым кароткім пасце ў блогу Behance.


5. Выкарыстоўвайце статыстыку

На Behance ёсць магчымасць паглядзець разнастайную статыстыку датычна вашых праектаў. Націснуўшы на ўкладку "Статыстыка" (Statistics) у профілі, вы можаце ўбачыць, колькі праглядаў набраў ваш праект і ад каго. Выкарыстоўвайце гэтую інфармацыю, каб прымаць больш узважаныя рашэнні пра тое, як праводзіць свой час на Behance і якія тыпы праектаў лепш прымаюць.


Укладка "Статыстыка" ў профілі можа даць вам каштоўную інфармацыю пра вашы работы. 

6. Выкарыстоўвайце іншыя сацыяльныя сеткі, каб атрымліваць водгукі 

Думаю, варта заўважыць, што Behance не існуе ў вакууме. Ёсць і іншыя сацыяльныя сеткі, якія можна выкарыстоўваць, каб зрабіць сваю старонку на Behance больш эфектыўнай.

Функцыя Behance "Працоўны працэс" - гэта выдатная магчымасць зразумець, як супольнасць успрымае вашы працы, да таго як вы перамесціце іх у свае асноўнае партфоліо. Але што рабіць, калі ў вас няма малюнкаў працоўнага працэсу ці вы не ўпэўненыя, як вы ставіцеся да свайго канчатковага прадукту? Каб атрымаць водгукі, вы можаце загрузіць свае працы на іншыя сацыяльныя сеткі - Instagram, Twitter або Facebook - і ўбачыць, як публіка рэагуе.

Напрыклад, я часта загружаю свае фатаграфіі ў Instagram, каб убачыць, як рэагуюць мае сябры і падпісчыкі. Я адчуваю сябе больш упэўнена, загружаючы здымак у свае партфоліо, калі ён і мне па-сапраўднаму падабаецца, і атрымлівае шмат лайкаў.


7. Рэкламуйце свае работы 

Такія сацыяльныя сеткі, як Behance, - выдатны спосаб падзяліцца сваімі работамі з іншымі, але часам вы не можаце разлічваць на натуральны ход распаўсюджвання здымка, і вам трэба даць яму невялікі штуршок.

Калі вы прадаеце свае працы, лагічна будзе як мага часцей рэкламаваць іх. Гэта не значыць, што вам трэба купляць рэкламу на Google або Facebook, каб прасоўваць свае працы. Гэта значыць, што вам трэба паказваць іх як мага большай колькасці людзей. Паспрабуйце адсылаць свае работы іншым людзям па электроннай пошце, прымацоўваць спасылкі на іншыя сацыяльныя сеткі, папрасіць іншых паглядзець на вашы работы і, калі яны ім спадабаюцца, паставіць "лайк".

Таксама можна звязаць свой акаўнт Behance з іншымі сацыяльнымі сеткамі, напрыклад, Twitter і Facebook. Такім чынам, калі вы публікуеце новую працу, яна аўтаматычна адлюструецца і на гэтых сайтах.


Каб звязаць іншыя сацыяльныя сеткі са сваім акаўнтам на Behance, перайдзіце на Me > Linked Accounts

8. Падпішыцеся на іншых таленавітых мастакоў 

Як толькі вы пачнеце загружаць свае работы на Behance, як мага больш даведайцеся пра гэты сайт і не забудзьцеся падпісацца на іншых цікавых карыстальнікаў, якіх вы там знойдзеце. Чым на большую колькасць людзей вы падпішацеся, тым больш работ з'явіцца ў вашым навінавым струмені на галоўнай старонцы Behance. Яны будуць натхняць вас, а таксама зробяць сайт трохі больш інтэрактыўным.


На самай справе, знайсці і падпісацца на іншых творчых людзей на Behance даволі проста. На ўкладцы Discover націсніце на Creatives to Follow і абярыце катэгорыю мастакоў, якіх вы шукаеце. 

9. Стаўце "лайкі" сваім любімым работам 

Гэта адна з самых важных рэчаў на Behance. Калі вы ставіце "лайк" нейкай рабоце, вашыя падпісчыкі ўбачаць гэта, і гэтая работа прыцягне больш увагі. Да таго ж, чым больш "лайкаў" вы ставіце іншым, тым больш верагоднасці, што яны будуць ставіць вам "лайкі" ў адказ і будуць ўзаемадзейнічаць з вамі больш асэнсавана. 


10. Устанавіце мабільную аплікацыю Behance 

На самай справе, у Behance ёсць дзве мабільныя аплікацыі. Адна дае вам доступ на Behance з мабільнага тэлефона, а іншая дазваляе паказаць кліентам сваё партфоліо на Behance без лішняга смецця.

"Мабільная аплікацыя Behance" (The Behance mobile app) - гэта выдатны спосаб узаемадзейнічаць з супольнасцю, калі вы далёка ад свайго працоўнага стала. Вы можаце так усталяваць настройкі, каб атрымліваць паведамленні, калі камусьці падабаецца ваша работа. Таксама вы можаце атрымліваць паведамленні, калі хтосьці, на каго вы падпісаныя, выкладвае новыя работы. Гэта дапаможа вам адсачыць, чым займаюцца вашыя любімыя мастакі.

"Творчае партфоліо" (The Creative Portfolio app) - гэта яшчэ адна, менш вядомая аплікацыя, якую можна выкарыстоўваць, каб прадэманстраваць свае работы кліенту. У мінулым, калі вам трэба было прайсці інтэрв'ю з патэнцыйным працадаўцом або кліентам, вам, магчыма, трэба было надрукаваць свае работы і аб'яднаць іх у скураное партфоліо. Аплікацыя "The Creative Portfolio" адлюструе ўсе работы вашага партфоліо на Behance без лішняга смецця. Усталюйце яго на свой iPad і ператварыце яго ў выдатнае электроннае партфоліо, якое можна браць куды заўгодна.


"The Behance mobile app" дазваляе мне сачыць за актыўнасцю маіх любімых мастакоў. 

11. Аддайце належную павагу

Падчас працы над праектам і да яго заканчэння вы можаце супрацоўнічаць з рознымі людзьмі: арт-дырэктарам, фатографам, ілюстратарам, 3D-мастаком і іншымі. Адна з прычын, па якой быў створаны Behance, - дадаць трохі празрыстасці дызайнерскаму працэсу. Калі вы глядзіце рэкламу па тэлевізары або праязджаеце міма рэкламнага шчыта ў горадзе, хутчэй за ўсё, вы не ўбачыце імя мастака, які над ім працаваў, нават назвы агенцтва. Мы ўсе разумеем, што немагчыма ў кожнай сітуацыі паказваць імя аўтара работы, але на Behance не можа быць адгаворак, каб гэтага не рабіць. На самай справе, на Behance гэта вельмі проста зрабіць.

Акрамя таго, вы можаце заўважыць, што кліенты аддаюць перавагу працы з камандамі мастакоў, якія ўжо працавалі разам. Таму калі вы загружаеце праект, пакажыце іншых мастакоў, якія працавалі з вамі над ім. Гэта ў рэчаіснасці можа прынесці вам больш заказаў.

Нядаўна я выступаў у якасці арт-дырэктара ў серыі ўрокаў Стэфа Пятрані і Нача Рыеска па дызайне персанажаў і дызайне постэраў. Я не загружаў гэтыя відэа ў свое партфоліо на Behance, але калі б я гэта зрабіў, я б лёгка паказаў абодвух як уладальнікаў праекта.

12. Аднавіце свой профіль

Калі вы наладжваеце акаўнт, не забудзьцеся ўключыць як мага больш кантактнай інфармацыі. Пакажыце свой адрас электроннай пошты, спасылкі на свой сайт і акаўнты ў Twitter, Facebook і іншых сацыяльных сетках. Як мага больш палегчыце патэнцыйным кліентам магчымасць звязацца з вамі і наняць вас на працу.


Пераканайцеся, што вы старанна запоўнілі свой профіль. 

Заключэнне 

Хтосьці скажа вам, што трэба прысутнічаць ва ўсіх сацыяльных сетках, каб дзяліцца сваімі работамі з як мага большай колькасцю людзей. Па-мойму, гэта вар'яцтва. Вам проста не хопіць часу, каб кіраваць усімі сваімі акаўнтамі. Калі вы будзеце праводзіць увесь свой час у сацыяльных сетках, у вас наўпрост не хопіць часу на творчасць. Памятайце, што трэба мудра выкарыстоўваць свой час, прысвячаючы сябе тым сацыяльным сеткам, на якія ў вас сапраўды будзе час. Асабіста я люблю Behance і лічу, што гэта цудоўны сайт для ўсіх, хто цікавіцца графічным дызайнам, ілюстрацыяй або лічбавым мастацтвам.

Я спадзяюся, што гэты артыкул навёў вас на думку, як атрымаць больш ад Behance. Некаторыя парады могуць здацца вам простым здаровым сэнсам, а іншыя могуць быць абсалютна ў навіну. Калі я нешта не ўлічыў ці вы хочаце падзяліцца сваімі думкамі, калі ласка, дайце мне ведаць у каментарах ніжэй.


Падобныя артыкулы 

Advertisement
Advertisement
Advertisement
Advertisement
Looking for something to help kick start your next project?
Envato Market has a range of items for sale to help get you started.