Students Save 30%! Learn & create with unlimited courses & creative assets Students Save 30%! Save Now
Advertisement
  1. Design & Illustration
  2. Design Theory
Design

10 лепшых парад для стварэння модных ілюстрацый

by
Length:LongLanguages:
This post is part of a series called Top Design Tips.
10 Tips for Improving Your Photo Manipulation Skills
10 Tips for Designing High-Impact Magazines

Belarusian (беларуская мова) translation by Olya Misuraghina (you can also view the original English article)

Fashion Patterns
Модныя выкрайкі 

Ад вопраткі да аксэсуараў, модныя ілюстрацыі могуць пахваліцца доўгай гісторыяй. Яны выкарыстоўваюцца ў якасці візуальнага адлюстравання дызайнерскіх канцэпцый у сучасных тэндэнцыях моды. 

Што робіць модную ілюстрацыю добрай? З дапамогай прадуктаў на Envato Market, давайце вылучым 10 лепшых парад пра тое, як стварыць цудоўныя модныя ілюстрацыі. Гэтыя парады дапамогуць вам адтачыць сваё пачуццё дызайну і палепшыць працу з ілюстрацыямі! 

1. Разуменне анатоміі 

Па стылізаванаму моднаму малюнку не заўсёды прыкметна, наколькі добра мастак разумее анатамічныя прапорцыі цела. Веданне, як правільна намаляваць цела, дае большую свабоду ў маляванні фігур і правільных малюнкаў адзення. Таму, калі вы будзеце маляваць са здымка або жывую мадэль, вашы веды дапамогуць вам у маляванні формаў і прапорцый там, дзе прапорцыі цела не прыкметныя пры маляванні апранутай фігуры. 

Womans Poses Silhouettes
Сілуэты жаночых пастаў 

Скажам, у вас фігура, прыхаваная вялікай сукенкай; добрае веданне будовы цела пад адзеннем дазволіць вам хутка і лёгка намаляваць паставы, якіх няма ў прадстаўленых вам матэрыялах. Уменне размяшчаць фігуру ў прасторы без неабходнасці капіяваць з фатаграфіі або прасіць мадэль пазіраваць вам, дае вам больш свабоды ў сітуацыях, калі кліент папросіць вас намаляваць канкрэтныя паставы для сваёй канцэпцыі. 

2. Стылізацыя з сэнсам 

Калі вы стылiзуеце накід, акрамя ведання асноў анатоміі, вам спатрэбіцца працаваць так, каб вылучыць пэўны элемент дызайну. Напрыклад, у модных малюнках часцей малююць даўганогія фігуры, якія шмат вышэй сярэдняга чалавека.  Рост чалавека сярэдніх прапорцый складаецца з 6-7 галоў у даўжыню, у той час як фігура на модным эскізе - 8 і нават 9 галоў, і вялікая частка гэтага лішку аддадзеная на даўжыню ног.  Гэта часта выкарыстоўваюць для таго, каб прыцягнуць увагу да даўжыні сукенкі, і каб у мастака было больш месца для прамалёўкі зморшчын, руху або тэкстуры тканіны. 

Fashion Black Dress
Модная чорная сукенка 

Каб вылучыць вашы дызайны, можна перабольшыць рысы асобы або элементы фігуры. Вузкi стан або шырокія сцягна могуць эфектна падкрэсліць крывыя лініі сукенкі.  Калі вы прыбіраеце некаторыя часткі асобы, больш фокусу будзе на вопратцы або целе. Калі вам неабходна зрабіць акцэнт на аксэсуарах або валасах, намалюйце вялікую прычоску ці вопратку з меншай колькасцю дэталяў.  Падобна да карыкатур і анімацыі, перабольшанне адных чорт азначае, што іншыя рысы будуць менш прыкметныя. Хай стылізацыя працуе на гісторыю, якую вы ствараеце з дапамогай модных ілюстрацый.

3. Мэтанакiраваны рух 

Няма нічога дрэннага ў малюнках з фігурамі ў статыцы, але вы заўважыце, што часта такія малюнкі выглядаюць сумна. Калі толькі вы не спрабуеце стварыць атмасферу ціхамірнасці, варта маляваць свае фігуры ў руху ў тым кантэксце, у якім вы іх змяшчаеце.  Калі фігура намаляваная ў дынаміцы, вы ствараеце рух у вопратцы, прычосцы, аксэсуарах і іншых даданых вамі дэталях. Такой тэхнікай вы імгненна надасце цікавасць сваёй ілюстрацыі.  Што робіць постаць на малюнку: танчыць, ідзе ці ляціць? Адкажыце на гэтыя пытанні з дапамогай малюнка. Ілюстрацыі распавядаюць гісторыі з дапамогай вобразаў. 

Fashion Illustration Long Dress Catwalk
Модная ілюстрацыя. Доўгая сукенка. Подыум 

Рух таксама дапамагае гледачу зразумець, з якіх элементаў складаецца адзенне, якое вы малюеце. Пазней мы больш падрабязна абмяркуем тэкстуру і вагу тэкстылю, але адзін са спосабаў прадэманстраваць, што тканіна ў эскізе лёгкая і бязважкая або шчыльная і цяжкая - гэта паказаць, як яна сябе паводзіць, калі постаць рухаецца, ці калі сама фігура рухомая. 

Каб добра разбірацца, як рухаецца цела, адзенне і розныя віды тканін, назірайце за мадэлямі на подыуме. Яны знаходзяцца ў бесперапынным руху і часта спецыяльна падкрэсліваюць, як іх адзенне паводзіць сябе ў руху, з дапамогай акцэнтаваных жэстаў або паваротаў. 

4. Кампазіцыя як апавяданне 

Не толькі адзенне і рух распавядаюць гісторыю. Кампазіцыя малюнка таксама мае сур'ёзнае значэнне. Ці рухаецца ваша постаць па пустым белым прасторы, ці яна знаходзіцца ў сцэне з фонам і іншымі фігурамі? 

Тут модная ілюстрацыя пераплятаецца трохі з ілюстрацыяй для друкаваных публікацый. Магчыма, вам падабаецца ствараць ілюстрацыі фігур, якія рухаюцца па подыўме або па ажыўленай гарадской вуліцы.  Калі вы прыўносіце просты фон у свае працу, вы дапамагаеце гледачу лепш адчуць кантэкст, у якім гэты дызайн лепш насіць. Аднак заўважце, калі фон занадта перапоўнены дэталямі, ён можа здушыць сам дызайн.

Vector Illustration of Fashion Woman
Вектарная ілюстрацыя моднай жанчыны 

Іншы спосаб - выдаліць многія дэталі, бо кампазіцыя дапаможа "дадумаць" іх. Напрыклад, вы вырашыце абмежавацца лінейным малюнкам.  Не прамалёўвайце ўсе элементы руху, касцюма, прычоскі на малюнку, каб дазволіць уяўленню гледача ўявіць тое, што павінна дапоўніць малюнак. 

Скарыстайцеся перавагай негатыўнай прасторы пры стварэнні больш дынамічных ілюстрацый без неабходнасці прамалёўкі фону. Раптам просты белы або іншы колер, які выкарыстоўваецца ў якасці элемента дызайну, дазволіць вашай постаці існаваць не толькі ўнутры гэтай прасторы, але і дзякуючы гэтай прасторы.

5. Адрозненне паміж тканінай і тэкстурай 

Я лічу, што самая займальная частка моднай ілюстрацыі - калі мастак можа паказаць вагу і тэкстуру тканіны ў сваім малюнку. Усё роўна, паспрабавалі яны перадаць тэкстуру вяльвету або вагу тканіны з дапамогай руху, я і як глядач, і як мастак, люблю разглядаць гэтыя дэталі.  Я імгненна разумею, што ўяўляе з сябе элемент адзення, на які я гляджу, і гэта больш адчувальнае пачуццё, чым ілюстрацыі, дзе ўсё выглядае аднолькава. 

Вядома, я магу ўбачыць зялёную сукенку на малюнку. Але што гэта - шоўк, арганза або шчыльны тканы матэрыял? Малюнак, драпіроўкі па постаці, і нават спосаб афарбоўвання павінны даць гледачу дакладнае ўяўленне аб тыпе тканіны, намаляванай на постаці.  Па меншай меры, я павінная зразумець, як я буду сябе адчуваць, надзеўшы гэты прадмет адзення. Калі мне прадаюць адзенне, пададзенае на ілюстрацыі, мне хоць бы трэба ведаць, цi будзе гэтая адзенне саграваць мяне, ці будзе яно ўтульным, або лёгкiм і бязважкiм.  Ваш глядач павінны зразумець, якая тканіна навобмацак: гладкая, мяккая, жорсткая або шурпатая. 

Pearls and Fabric
Жэмчуг і тканіна 

Можна паказаць гладкасць і мяккасць у ілюстрацыі з дапамогай падоўжаных і плыўных крывых, а жорсткую і шурпатую тэкстуру - з дапамогай кароткай і больш жорсткай штрыхоўкі. Акрамя гэтага, прамалёўка дэталяў у вязанай тэкстуры дапаможа гледачу пазнаць швэдар, звязаны ўручную, у параўнанні з матэрыялам, вырабленым на ткацкім станку або джэрсі. 

Адточвайце свой навык малявання тэкстуры тэкстылю з дапамогай прамалёўкі уласных узораў адзення. Эксперыментуйце з рознымі стылямі тэкстылю, якія вы можаце ўбачыць у моднай краме ці на модных вэбсайтах.

6. Багацце дызайнаў тэкстылю 

Тэкстыльны дызайн - сур'ёзная рэч у свеце моды. Ён можа ператварыць прадмет адзення з простага ў цікавы, а можа сам стаць цэнтральнай плямай у кампазіцыі. Дастаткова пары-тройцы шаўковых сукенак з'явіцца на подыуме, як становіцца прыкметнай калекцыя ўзораў, аб'яднаных адной тэмай.  Уменне рэалістычна адлюстраваць паказ дома Moschino у ілюстрацыях нічога не будзе значыць, калі вы не зможаце намаляваць узоры тэкстылю, які выкарыстоўваецца ў мадэлях.

Fashion
Мода

Узор сам па сабе можа распавесцi цэлую гісторыю. Класічныя ўзоры накшталт курынай лапкі ці зігзаг могуць суаднесці нас з пэўным кірункам у модзе або стаць апавяданнем пра вопратку пэўнай эпохі.  Параўнайце, напрыклад, якое ўражанне зробіць на нас чалавек, апрануты ў вопратку са спакойным, ледзь прыкметным узорам накшталт простага гарошку або палоскі, у процівагу тканіны з кідкімі яркімі кветкамі або індыйскімі агуркамі. 

Тэкстыльныя ўзоры дапамагаюць скаардынаваць розныя прадметы адзення, калі вы падбіраеце адзін-два каляровых адцення з аднаго прадмета адзення, каб выкарыстоўваць яго ў аксэсуары або іншым прадмеце ў сваім дызайне. Гэта асабліва прыкметна, калі вы адлюстроўваеце лінію адзення і пачынаеце заўважаць, як розныя прадметы адзення складаюцца ў камплект. Нават калі яны не апранутыя адначасова на чалавека, пры поглядзе на іх лёгка пазнаць, што яны належаць да адной калекцыі. Гэта адбываецца дзякуючы выкарыстанню адных і тых жа ўзораў або колераў ва ўзоры. 

7. Прыгожая прычоска 

Стыль прычоскі, колер і тэкстуры шмат у чым будуць кіраваць агульным дызайнам ілюстрацыі. Розныя людзі звяртаюцца да розных стыляў прычоскі ў залежнасці ад сітуацыі.  Падумайце, як культура і прыналежнасць да этнічнай групы можа паўплываць на прычоску мадэлі ў ілюстрацыі. Гэта дазволіць вам не проста распавесці гісторыю пра тое, што гэта за чалавек і адкуль ен, гэта таксама будзе дыктаваць, наколькі рухомымі будуць валасы і стыль увогуле. 

Напрыклад, у вас дзяўчына з вельмі тонкімі і прамымі валасамі: яна не зможа з'явіцца ў ілюстрацыі з шчыльнымі кучарамі, у адрозненні ад персанажа з густымі і хвалістымі валасамі. Таксама навучыцеся адлюстроўваць прамыя, кучаравыя, заплеценыя ў косы валасы разам з іншымі стылямі: у вас будзе больш шырокі набор навыкаў, і вы будзеце гатовыя да любой сітуацыі. 

Fashion Girls
Модныя дзяўчыны 

Стыль прычоскі таксама дапаможа ў кампазіцыі, а можа стаць і цэнтральным элементам дызайну. З пункту гледжання кампазіцыі, рух валасоў гэтак жа важны, як і рух адзення.  Вы заўважыце, што ў шматлікіх малюнках гэтага артыкула валасы намаляваныя доўгімі, бо лягчэй адлюстраваць рух валасоў разам з рухам адзення.  Лічыце, што валасы - яшчэ адзін элемент галаваломкі, з якой вам трэба справіцца пры стварэнні модных ілюстрацый. 

Акрамя гэтага, прычоска сама можа заняць цэнтральнае месца ў моднай ілюстрацыі. Калі ілюстрацыя ствараецца з мэтай адлюстраваць пэўны стыль прычоскі ці прадэманстраваць аксэсуары для валасоў, менавіта стыль прычоскі можа быць вылучаны на першае месца, а можа і зусім канцэнтраваць ўсю ўвагу на сябе замест сукенкі, якая будзе на першым месцы ў ілюстрацыі адзення.  Многія парады па ілюстрацыі адзення ставяцца і да прычосках: форма, тэкстура, кампазіцыя, рух і стыль - важныя моманты, калі вы хочаце адлюстраваць пэўны стыль прычоскі ў сваёй моднай ілюстрацыі. 

8. Увага да аксэсуараў

Часам увесь фокус можа быць засяроджаны не на вопратцы, не на прычосцы, а на аксэсуарах. Гэта значыць, што ў моднай ілюстрацыі будзе намаляваная толькі частка цела, а можа і зусім не быць чалавека.  Альбо вы створыце ілюстрацыю з чалавекам, але аксэсуары будуць мець дамінуючае становішча. 

У гэтым выпадку падумайце, якую гісторыю распавядзе ілюстрацыя з чалавекам на ёй і аксэсуарамі? Напрыклад, якія аксэсуары будуць надзетыя на жанчыне ў ілюстрацыі, калі гэта прыгожая каралева з гістарычнай эпохі?  Напэўна, вы падумаеце пра карону, каштоўнасцi, прыгожыя туфлi і скіпетр. Вы можаце стварыць дэкадэнцкую гісторыю, дадаўшы шмат аксэсуараў, а можаце падкрэсліць прастату стылю ў дызайне з дапамогай непрыкметнага бранзалета або простага ланцужка. 

Hot Summer
Спякотнае лета 

Калі вы ствараеце дызайны вакол аксесуараў, падумайце, якую вопратку вы намалюеце на постаці. Якая яна будзе па тэкстуры, узорам, кампазіцыі, стылізацыі і іншаму?  Тыя ж парады, што ставяцца да адзення і прычосцы, будуць дзейнічаць і ў адносінах да аксэсуараў. Вы распавядаеце гісторыю з дапамогай прадметаў, размешчаных на ці побач з фігурай. 

Калі вы адлюстроўваеце толькі аксэсуары, якую інфармацыю павінны пачуць глядач, каб зразумець іх, не бачачы фігуры чалавека?  Напрыклад, вы адлюстроўваеце толькі абутак і торбачку. Аб'ядноўваеце іх адным матэрыялам ці дызайнам. Гэта распавядзе гісторыю пра арганізаванага чалавека з гарманічным густам. А пара красовак з заплечнікам распавядзе гісторыю пра студэнта або маладога чалавека. 

9. Разуменне перспектывы

Тэма аксэсуараў падводзіць нас да іншага базавага навыка: перспектывы. Разуменне, як аб'екты ўзаемадзейнічаюць адзін з адным у прасторы, дапаможа вам правільна іх адлюстраваць.  Адназначна, стылізацыя павінная прысутнічаць у вашых дызайнах, але веданне правілаў дапаможа вам стварыць цікавыя, эстэтычна прывабныя ілюстрацыі, асабліва калі вы ведаеце, як парушыць гэтыя правілы. 

Fashion Accessories
Модныя аксэсуары 

Паглядзіце, як на малюнках уверсе працавалі з ідэяй ілюстрацыі абутку і торбаў. Каб прадставіць гэтыя аб'екты больш адчувальна без неабходнасці маляваць чалавечую постаць, іх намалявалі, быццам яны знаходзяцца ў прасторы на плоскасці, у якой да іх лёгка дацягнуцца і пакратаць. Гэта дазволіць гледачу адчуць аб'ект і зразумець яго памер і форму. 

У дадатак да сказанага, калі ў вас два і больш аб'ектаў у адной невялікай сцэне, ці нават яны свабодна размешчаныя ў прасторы, вам лепш паказаць, як яны ўзаемадзейнічаюць адзін з адным. Гэта значыць, паказаць іх у адной плоскасці і падпарадкаваць агульным правілам перспектывы для гэтага малюнка, і нават перакрыць адзін аб'ект іншым, выкарыстоўваць агульнае святло, агульны стыль дызайну для ўсіх. (Толькі не рабіце гэтага, калі вы наўмысна спрабуеце распавесцi нейкую гісторыю).

10. Праўдзіва перадавайце нятканыя паверхні 

Важная здольнасць паказваць, як адзін аб'ект узаемадзейнічае з іншым увогуле ў прасторы, але таксама важна ўмець паказваць нятканыя аб'екты так, каб глядач зразумеў, што менавіта паказана. 

Напрыклад, вы малюеце крыштальны чаравічок Папялушкі. Вам неабходна намаляваць празрысты чаравічок, ад якога адлюстроўваецца святло, так, каб глядач "убачыў" шкло, крышталь або нешта падобнае а не туфлi з скуры або шоўку. 

Bracelet with Seashells
Бранзалет з ракавінкамі 

Калі мастак стварыў сукенку з металізаванай тканіны, і ен хоча, каб у яе быў менавіта выгляд металу, а не золата або срэбра, яму спатрэбіцца адлюстраваць уласцівасці менавіта гэтага матэрыялу (роўна як і прадставіць яго ў выглядзе металічнага аб'екта). Гэта значыць, глядач павінны зразумець, што гэта не проста фарба з эфектам пазалоты, а менавіта золата. 

У тэкстылі важна адлюстраваць структуру, вагу і пластычнасць. Таксама важна ўменне адлюстроўваць розныя аб'екты, каб глядач бачыў, з чаго яны складаюцца. Гэта не толькі дапаможа перадаць канцэпцыю дызайну і распавесці гісторыю, звязаную з ім у моднай ілюстрацыі, але і дазволіць дамагчыся лепшага кантакту гледача з малюнкам, бо ён будзе асацыявацца ў яго з прадметам або матэрыялам з рэальнага свету. 

Падвядзем вынікі! 

Мы прайшлі дзесяць пунктаў стварэння ўзрушаючых модных ілюстрацый, давайце абагульнім іх з дапамогай гэтага карыснага спісу: 

  1. Разуменне анатоміі дапаможа вам маляваць фігуры ў модных ілюстрацыях у разнастайных позах. 
  2. Стылізацыя з сэнсам у выкарыстанні адзення, аксэсуараў або дызайнаў. 
  3. Малюнкі фігур у руху дапамогуць вашым ілюстрацыям не выглядаць статычнымі і заціснутымі. 
  4. Выкарыстанне як пазітыўнай, так і негатыўнай прасторы максімальна задзейнічае кампазіцыю вашай ілюстрацыі. 
  5. Перадача тэкстуры тканіны, яе вагі і руху дапамагае гледачу зразумець, які тып тэкстылю прадстаўлены на ілюстрацыі. 
  6. Багацце ўзораў у дызайне тэкстылю дасць магчымасць стварыць больш цікавую вопратку і распавесці гісторыю з дапамогай вашай работы. 
  7. Памятайце пра ролю прычоскі і стылю валасоў у стварэнні дызайну, кампазіцыі і агульнага ўражання ад вашай ілюстрацыі. 
  8. Увага да аксэсуараў дапаможа стварыць скончаную ілюстрацыю, альбо адлюстраваць іх у якасці галоўнай рэчы. 
  9. Разуменне перспектывы дазволіць вам намаляваць усё, што вы хочаце, у сваёй ілюстрацыі. Да гэтага ставіцца веданне, як аб'екты ўзаемадзейнічаюць паміж сабой, або як выглядаюць фігуры, размешчаныя ў прасторы. 
  10. Перадавайце нятканыя паверхні так, каб глядач выразна бачыў розніцу паміж імі ўнутры ілюстрацыі.
Advertisement
Advertisement
Looking for something to help kick start your next project?
Envato Market has a range of items for sale to help get you started.