Advertisement
  1. Design & Illustration
  2. eBooks
Design

10 лепшых парад па стварэнні вашых уласных файлаў EPUB і eMagazines

by
Length:LongLanguages:
This post is part of a series called Magazine Design & Templates .
The Graphic Designer's Resource Kit
Back to School: Design for Self-Publishing
This post is part of a series called Top Design Tips.
10 Top Tips for Creating Awesome Event Flyers
10 Top Tips for Creating Awesome Icons
This post is part of a series called Learn Adobe InDesign.
How to Create a Summer Picnic Community Event Flyer in Adobe InDesign
How to Design a Classic Book Cover With a Modern Twist!

Belarusian (беларуская мова) translation by Olya Misuragina (you can also view the original English article)

Final product image
What You'll Be Creating

Кнігі і часопісы працягваюць квітнець ў эпоху лічбавых тэхналогій, адаптоўваючыся да фарматаў EPUB і eMagazine. Гэта захапляльны новы сродак прадастаўляе новыя магчымасці і новыя выклікі для дызайнераў.

У гэтым артыкуле я падзялюся з вамі некаторымі прафесійнымі парадамі для стварэння лічбавых публікацый і распавяду вам пра некаторыя сакрэты, каб максімальна выкарыстоўваць захапляльны свет лічбавага дызайну.

Гатовыя? Выдатна! Давайце пачнем...

1. Ведайце вашы лічбавыя фарматы

Вы можаце больш выкарыстоўваць друкаваныя кнігi і часопісы, ці можаце быць цалкам пачаткоўцам у дызайне лічбавых публікацый. У любым выпадку, вам трэба ведаць, якія існуюць лічбавыя фарматы, і для чаго яны падыходзяць.

Давайце пагаворым пра EPUB (Electronic Publication Format), гэта вялікі ўсёахопны тэрмін, які можа быць ужыты да многіх розных лічбавых выданняў, але найбольш шырока вядомая версія - eBook.

Структура EPUB заснаваная на HTML, гэтак жа, як вэб-старонка, якая праглядаецца на шырокім спектры лічбавых прылад, у тым ліку на планшэтах, наўтбуках, настольных кампутарах і спецыялізаваных прыладах eReader.

Але тут ёсць хітрасць. EPUB выходзіць у двух розных фарматах - Reflowable і Fixed Layout.

Reflowable EPUB

Reflowable EPUB утрымлівае "жывы тэкст", які вы можаце абраць, вылучыць і знайсці.

Таксама вы можаце змяніць памер тэксту і нават шрыфт у Reflowable EPUB. Гэта прымусіць радкі тэксту пашырацца і разбівацца на іншыя радкі; для "зваротнай сувязі".

Большасць публікацый з аб'ёмным тэкстам, як раманы і падручнікі, будзе ўсталявана ў фармаце Reflowable EPUB.

Fixed Layout EPUB

Fixed Layout EPUB адрозніваецца тым, што макет зафіксаваны і чытач не можа змяніць яго пры праглядзе.

Гэта сапраўды працуе вельмі добра для больш складаных eBooks і eMagazines, якія могуць утрымліваць шмат малюнкаў і складаныя макеты, якія могуць пашкодзіцца ў лічбавым фармаце. Канчатковы вынік можа здацца трохі падобным да PDF (але не забудзьцеся, што PDF адрозніваецца ад EPUB).

contents page
Плоскі шаблон дызайну часопіса

Добра... Так што гэта азначае для вас?

Абодвы макеты EPUB, reflowable і fixed, адпавядаюць апошняй версіі EPUB 3.0.1. Гэта азначае, што калі вы экспартуеце ваш EPUB у адзiн з вышэйзгаданых фарматаў, вы гатовыя ісці наперад і прадаць вашу кнігу на камерцыйным сайце eBook або eMagazine.

Дык што ж гэты reflowable або fixed макет азначае для вас як дызайнера на самай справе?

Такім чынам, вам трэба прыняць рашэнне аб тым, як лепш экспартаваць ваш EPUB у канцы працэсу распрацоўкі. Калі вы набіраеце раман, фармат reflowable, верагодна, будзе лепш за ўсё; чытачы змогуць змяніць памер тэксту для чытання, а таксама змогуць ажыццяўляць пошук па кнізе, каб знайсці ўрыўкі або главы.

Цi вы распрацоўваеце нешта больш візуальнае, напрыклад часопіс або фотакнігі? Магчыма, вам варта падумаць пра тое, каб экспартаваць вашу працу ў фармаце EPUB fixed, які захавае вашы ўстаноўкі і эфекты, такія як празрыстасць і градыенты, некранутымі.

2. Даведаемся, якое праграмнае забеспячэнне выкарыстоўваць

Паколькі лічбавая публікацыя з'яўляецца адносна маладой вобласцю ў дызайне, у цяперашні час няма ні аднаго лідэра на рынку праграмнага забеспячэння для лічбавага выдавецтва. Гэта выдатна падыходзіць для дызайнераў, бо дае вялікі выбар, і ў залежнасці ад вашага бюджэту і набору навыкаў, вы можаце абраць праграмнае забеспячэнне, якое забяспечыць вашыя патрэбы.

Вось толькі некаторыя з папулярных варыянтаў для стварэння EPUB і eMagazines, некаторыя платныя, а іншыя бясплатныя:

Adobe InDesign (платная падпіска)

adobe indesign

Друкаваная публікацыя была адаптаваная для распрацоўкі EPUB (пошук найноўшага ўвасаблення CC для лепшай адаптацыі EPUB), і вы можаце экспартаваць існуючыя праекты ў абодва фарматы: Reflowable і Fixed.

Adobe Digital Publishing Solution (платная падпіска)

Adobe таксама сабрала праграмнае забеспячэнне, прызначанае непасрэдна для лічбавых выдаўцоў. Ідэальна падыходзіць для стварэння прыкладанняў і EPUB i дазваляе ствараць складаныя макеты для лічбавых прылад без неабходнасці кадавання.

Apple iBooks Author (бясплатная для запампоўкі)

ibooks author

iBooks Author - гэта просты ў выкарыстанні, даступны дадатак (і мы згадалі, што ен бясплатны!) для стварэння EPUB, нацэлены на дызайнераў, якія жадаюць вырабляць EPUB для iPad і кампутараў Mac.

Sigil (бясплатна)

Sigil - бясплатны праграмны пакет для стварэння EPUB з адкрытым зыходным кодам для Windows, Mac і Linux. Sigil выдатнае прыкладанне, калі вы хочаце стварыць менш інтэрактыўнае змесціва EPUB, а таксама яно дае вам прамы кантроль над кодам, што можа быць добра цi не ў залежнасці ад таго, які вы дызайнер.

BlueGriffon (платная ліцэнзія)

bluegriffon

BlueGriffon - яшчэ адзін выдатны праграмны выбар для стварэння EPUB, і, верагодна, лепш за ўсё падыходзіць для больш традыцыйных тэкставых аб'ёмных публікацый. Гэта рэдактар як Sigil, і працуе ў Windows, Mac і Linux.

Добра, цяпер вы ведаеце, што такое EPUB, якія існуюць віды EPUB, якое ёсць праграмнае забеспячэнне, якое можна выкарыстоўваць для стварэння вашых EPUB. Гэта проста выдатна, але калі перад вамі будзе пустая старонка, з чаго вы пачнеце?

У астатняй частцы гэтага артыкула я збіраюся пазнаёміць вас з некаторымі выдатнымі парадамі па стварэнні лічбавых макетаў, якія прыцягнуць вашу творчую сутнасць...

3. Арганізуйце свой EPUB

Як любая друкаваная кніга ці часопіс, EPUB павінны мець структуру. Гэта спросціць навігацыю чытача, а таксама дапаможа лягчэй успрымаць вашу публікацыю.

Старонка зместу - выдатнае першае месца, каб пачаць распрацоўку любога EPUB. Для ўсіх кніг, раманаў або акадэмічных падручнікаў і часопісаў спатрэбіцца старонка зместу.

Аднак змест старонкі не павінны быць сумным спісам. Зірніце на гэты шаблон часопісу з плоскім дызайнам, у якім выкарыстоўваюцца значкі, каляровае кадаванне і простая схема сеткі, каб стварыць старонку зместу - наглядную, цікавую і зразумелую.

contents page
Шаблон часопіса з плоскім дызайнам

Калі вы распрацоўваеце больш наглядны eBook або eMagazine, разглядзіце магчымасць інтэграцыі графікі і колеру ў макет зместу і паспрабуйце адарвацца ад звычайнага фармату спісу. Вашым чытачам гэта спадабаецца!

Вам таксама трэба будзе падумаць аб іншых арганізацыйных элементах вашага EPUB, напрыклад, аб нумарацыі старонак і верхняга калантытула (прымяняецца да асноўных макетаў для ўзгодненасці), аб дадатковых даведачных інструментах у канцы кнігі, такіх як Index і\або Bibliography. Можа, вы таксама хацелі б уключыць дадатковыя старонкі, напрыклад старонку прысвячэння і/або Увядзенне/Прадмову, каб дапамагчы чытачу зарыентавацца ў пачатку кнігі?

Калі ў вас з'явіцца асноўная арганізаваная структура вашага EPUB, вы будзеце адчуваць сябе шмат лепш, каб пачаць працаваць з больш цікавымi элементамi дызайну.

4. Паглядзiце на EPUB больш паслядоўна

Пасля таго як вы распрацавалі для вашага EPUB старонку зместу, вы можаце таксама ўзяць "фірмовыя" элементы з макета i змясцiць iх у іншыя часткі EPUB.

Ці выкарыстоўваецца на вашай старонцы зместу чатыры колеры? Выкарыстоўвайце гэтыя чатыры колеры ў EPUB ў загалоўках або графіцы, каб паказаць той жа раздзел, на які спасылаецца старонка зместу.

Ці выкарыстоўваецца на старонцы зместу канкрэтны шрыфт і дыяпазон памераў? Пры распрацоўцы артыкулаў або глаў у EPUB ужывайце тыя ж шрыфты і памеры тэксту.

Захаванне такіх элементаў у адпаведнасці з вашым EPUB дапаможа ўсёй публікацыі быць больш адзінай і прафесійнай.

Гэты маляўнічы карпаратыўны EPUB з'яўляецца выдатным прыкладам - ​​аналагічная каляровая палітра і адпаведная графіка робіць EPUB вельмі прывабным.

colorful ereport
Маляўнічы карпаратыўны шаблон EPUB

5. Памятайце, што eBooks і eMagazines - гэта розныя рэчы

Чытачы ўзаемадзейнічаюць з eBooks і eMagazines вельмі рознымі спосабамі.

Чытач можа набыць eBook на аснове візуальнага ўздзеяння ад вокладкі, але як толькі чытач пачынае выкарыстоўваць eBook, то змест мае значэнне вышэй за ўсё іншае. Чытач можа змяніць памер тэксту ці шрыфта, калі гэта reflowable EPUB. Гэта зробіць ваш дызайн макета неактуальным і больш не будзе асноўным фокусам увагі чытача.

eMagazine адрозніваецца ад eBook тым, што чытач хоча, каб яго стымулявалі малюнкi, прывабныя колеры, цікавыя макеты і энергічныя загалоўкі. Візуальная кампаноўка - гэта абсалютна асноўны напрамак eMagazines.

Так у пэўным сэнсе, поспех eBook у прыцягненні ўвагі чытача ў канчатковым выніку будзе зніжацца да якасці пісьмовага кантэнту, у той час як eMagazine, можна спадзявацца, прыцягне ўвагу чытача на больш доўгі час, бо ў ім выкарыстоўваюцца прывабныя візуальныя эфекты і стыльныя макеты.

Майце гэта на ўвазе, калі вы распрацоўваеце eMagazine, вам неабходна падысці значна больш творча да візуальнага дызайну выдання.

Разгледзім таксама канцэнтрацыю ўвагі чытача, які звяртаецца да eMagazine, скажам, на Kindle або ноўтбуку. Чытач можа ўважлiва чытаць абраную кнігу, а часопіс, хутчэй за ўсё, будзе праглядаць бяздумна.

Каб утрымаць увагу вашага чытача, засяродзьцеся на стварэнні лёгка засваяльных і стымулюючых макетаў. Зірніце на гэты стыльны шаблон часопіса.

stylish magazine template
Стыльны шаблон часопiсу або справаздачы

Старонкі не загружаныя празмерным тэкстам, змест кароткi і жывы, ідэальна падыходзіць для прагортвання на eReader.

Што трэба памятаць? Пры стварэннi дызайну eMagazines рабіце макеты візуальна цікавымі і выразайце занадта шмат тэксту. Рабіце яго простым і яркім!

6. Гаворачы пра вокладкi eBook, падумайце, як зрабiць вялікае ўражанне ў маленькім маштабе

Уявіце, што вы праглядаеце вэб-сайт i шукаеце новую кнігу eBook. Вы маглі б прымяніць фільтр, гледзячы на ​​пэўны жанр ці аўтара, але, магчыма, вы проста адкрытыя для чагосьці новага. Што прыцягне вашу ўвагу?

Пры праглядзе кніг анлайн, вокладка будзе вельмі маленькай, магчыма, толькі каля 90x140 пікселяў у дыяметры. Так, гэта вельмі маленькі памер.

kindle bestsellers

Вы павінныя ўлічыць гэта ў вашай вокладцы. Вокладка, прызначаная для друку, проста не будзе дарэчы на рынку eBook.

Па-першае, афармленне неабходна пашырыць; загаловак павінны быць дакладна бачны і займаць большую частку вокладкі. Графіка павінная быць уражлівай і простай. Часам для прыцягвання погляду дастаткова атмасфернай фонавай тэкстуры або колеру, як у гэтым прыкладзе ўражлівай вокладкі eBook.

ebook cover dramatic
Шаблон вокладкі eBook

Калi вы ўсё яшчэ не ведаеце, з чаго пачаць канструяванне вашай вокладкі, зірніце на гэты ўрок па адаптацыі вокладак для eBook.

final ebook cover

Пакуль вы распрацоўваеце сваю вокладку, паспрабуйце часта змяняць маштаб малюнкаў і прагляд дызайну ў невялікіх маштабах. Вы будзеце здзіўленыя тым, колькі вам спатрэбіцца часу, каб наладзіць памер шрыфту або павялічыць кантраснасць колеру, каб лепш бачыць.

На тэхнічным узроўні вам таксама неабходна падумаць пра памер і прапорцыi вашай вокладкі. Вокладкі eBook бываюць розных памераў, (як з пункту гледжання памераў, так і памеру файла), а памер можа залежаць ад сайта публікацыі eBook, няхай гэта будзе: Amazon (Kindle), Kobo, Barnes & Noble, Apple iBooks, Lulu або Smashwords (сярод іншых!). Не вельмі карысна тое, што гэтыя сайты рэгулярна пераглядаюць рэкамендаваны памер, бо выпускаюцца новыя чыталкi, тэхналогіi публікацыі развіваюцца.

Маючы гэта на ўвазе, вам трэба рэгулярна правяраць рэкамендацыі па памеры сайтаў публікацыі, на якіх вы спадзяецеся прадаваць вашу кнігу, і адпаведным чынам змяніць памеры вашай вокладкі. У адваротным выпадку, вас можа шакаваць, калі ваша вокладка будзе размытай або расцягнутай на eReader.

Азнаёмцеся з гэтым урокам па стварэнні вокладкі для eBook, якая адпавядае стандартам каліброўкі Amazon.

7. Запоўніце вокладкі eMagazine аб'явамі і загалоўкамі

Вокладкі eMagazine трохі адрозніваюцца ад вокладак eBook. Вядома, яны па-ранейшаму павінныя быць разборлівымі і ўмець уразiць чытача, нягледзячы на невялікі маштаб прагляду, але вы таксама можаце больш эксперыментаваць з дызайнам.

Вокладкі eMagazine, як правіла, вельмі падобныя да іх друкаваных копiй: яны маюць моцную цэнтральную выяву, бачны загаловак і тоны артыкулаў, аб'яў і падзагалоўкаў, сапраўды гэтак жа, як гэтая вокладка фота-часопіса.

emagazine cover
Шаблон вокладкі фота-часопіса

Гэтая вокладка будзе добрая i для EPUB, і для друку. Гэта звязана з тым, што, хоць ў ей шмат тэксту, ён мае строгую іерархію. Галоўны артыкул і назва часопіса з'яўляюцца найбольш прыкметнымі элементамі, а ў іншых падзагалоўкаў меншы памер. Таксама выкарыстоўваюцца сімвалы і знакі адрознення, каб прыцягнуць погляд і зрабіць усю вокладку захапляльнай і насычанай цікавым зместам.

Кантраст белага на фоне цёмнага таксама дапамагае тэксту заставацца бачным нават пры невялікім памеры.

Вокладкі eMagazine вартая рэкламаваць усё цікавае змесціва часопіса. Так што эксперыментуйце і не саромейцеся праяўляць творчы падыход да вашых друкарскіх праектаў. Проста памятайце гэтыя два простыя правілы: іерархія і каляровы кантраст, і вы не памыліцеся!

8. Запоўніце экран крутой графікай

Як вы можаце быць упэўненыя, што публікацыя здасца захапляльнай для таго, хто абраў і загрузіў ваш EPUB, нават калі чытач праглядае яе на маленькім экране?

У друкаваным часопісе або кнізе можа быць некалькі маленькіх малюнкаў на адной старонцы, і гэта выдатна працуе, але для EPUB звычайна больш эфектыўна павялічыць памер малюнка, каб запоўніць экран. Гэта робіць чытанне eMagazine або eBook больш захапляльным.

Як у гэтым прыкладзе eMagazine, запаўненне ўсёй старонкі цалкам адной выявай будзе выглядаць сапраўды эфектна і ярка, гэта можа больш уразіць, чым сумяшчэнне малюнкаў і тэксту на адной старонцы, што вы зрабілi б у друкаванай публікацыі.

strong graphic on emagazine
Шаблон макета eMagazine

Гэта толькі адзін канкрэтны прыклад таго, як вы маглі б палепшыць ваш EPUB, гэта заўсёды павінна займаць важнае месца ў вашых думках падчас дызайну.

Падумайце: калі вы чыталі б сваю кнiгу EPUB на невялікім планшэце ці eReader, што б зрабіла дызайн больш эфектыўным і займальным? Магчыма, цэлая старонка для малюнка, а затым старонка для тэксту, і гэтак далей будзе лепш для чытання на маленькім экране. Нішто не адштурхвае больш, чым, жмурачыся, чытаць масу дробнага тэксту на здранцвелым макеце.

9. Калi ў кнiзе EPUB многа тэкста, двойчы паклапацiцеся пра якасць макета

Гэта не значыць, што вам нельга размяшчаць многа тэкста ў кнiзе EPUB, асабліва калі вы распрацоўваеце справаздачу або падручнік.

Напрыклад, калі вы распрацоўваеце нешта накшталт справаздачы i створыце макет, дзе шмат тэкста ў традыцыйных, бясконца-цяглых параграфах, гэта можа здасца трохі сухім для выпадковага чытача.

Калі вы маеце справу з вялікай колькасцю тэксту, падумайце пра тое, як можна разбіць макет, каб зрабіць тэкст больш чытэльным. Сапраўды як у гэтым шаблоне eBook, дзе шмат тэкста, падзялiце тэкст на слупкі і рэгулюйце памер загалоўкаў і падзагалоўкаў, каб зрабіць штосьці важней за іншае.

text-heavy page
Шаблон eBook

Падзяліце тэкст па слупках, выкарыстоўвайце маркеры і лічбы для разбіцця вялікіх частак тэксту на лёгка засваяльныя кавалкі.

Ваш чытач будзе ўдзячны вам за гэта!

text-heavy page
Шаблон eBook

10. Дадайце інтэрактыўнасцi

З цягам часу дызайн EPUB становіцца ўсё больш прасунутым, і зараз ёсць больш шляхоў зрабіць дызайн інтэрактыўным.

Асабліва з eMagazines, інтэрактыўнасць можа палепшыць узаемадзеянне чытача з публікацыяй і аказаць рознабаковы ўплыў увогуле (гл. Параду 7, вышэй).

Як толькі ў вас будзе гатовы асноўны макет EPUB, вы можаце дадаць такія рэчы, як анімацыя (паспрабаваць Adobe Edge Animate), інтэрактыўнае ўзаемадзеянне, змест eLearning (шукайце вышэй Adobe Captivate, каб іх аб’яднаць) і відэа.

Нават простыя эфекты, такія як сэнсарнае перагортванне старонак, можа зрабіць вашы праекты больш захапляльнымі і інтэрактыўнымі.

interactive ebook
Інтэрактыўны макет eBook

Такія эфекты, як гэтыя, будуць стымуляваць вашага чытача і натхняць вярнуцца да вашага EPUB анлайн, або набыць наступныя выпускі вашага eMagazine.

Па-першае, стварэнне інтэрактыўнага змесціва можа быць складаней, але гэта таксама вельмі весела, і сапраўды прыемна бачыць апошнія штрыхі на практыцы.

Высновы: 10 крокаў да дзіўных EPUB

У гэтым артыкуле мы разгледзелі шэраг фактараў, якія прымаюцца да ўвагi пры дызайне лічбавых публікацый (EPUB).

final ebook cover

Выконвайце гэты кантрольны спіс, і вы не дапусціце памылак пры стварэнні дзіўных eBook або eMagazine, адзіным абмежаваннем з'яўляецца ваша творчасць!

  1. Азнаёмцеся з лічбавымі фарматамі. EPUB - гэта ўсёабдымны тэрмін для ўсіх відаў лічбавых публікацый, такіх, як eBooks і eMagazines. EPUB могуць быць распрацаваныя ў двух асноўных фарматах: як Reflowable або Fixed макет. Абярыце правільны фармат, якi будзе адпаведаць жаданаму канчатковаму выніку.
  2. Азнаёмцеся з выбарам праграмнага забеспячэння для EPUB. Існуе мноства бясплатных і платных праграм, якія можна выкарыстоўваць для стварэння EPUB, напрыклад, Adobe InDesign, iBooks Author і Sigil.
  3. Арганізуйце ваш EPUB. Увядзіце структуру, напрыклад, старонку зместу, галоўную старонку і бібліяграфію, гэта мудры першы крок падчас дызайну.
  4. Ваш EPUB павiнны выглядаць паслядоўна. Як з брэндам: у EPUB колеры, шрыфты і тыпы стыляў трэба ўжываць паслядоўна.
  5. Памятайце, што eBooks і eMagazines розныя і патрабуюць розных падыходаў да дызайну.
  6. Зрабіце вокладкі eBook максімальна ўражлівымi нават пры невялікім памеры, каб палепшыць шанцы на тое, што чытач абярэ ваш EPUB, калі праглядае Інтэрнэт-краму.
  7. Запоўніце вокладку вашага eMagazine аб'явамі і загалоўкамі, каб прарэкламаваць змесціва EPUB для патэнцыйнага чытача.
  8. Узмацніце эфект паглыблення ў eMagazines і eBooks, выкарыстоўваючы больш графікі, чым вы б выкарыстоўвалі для друкаванай копіі.
  9. Удасканальце якасць макета EPUBs з аб'ёмным тэкстам, цікава арганізаваўшы яго на аснове сеткі.
  10. Дадайце інтэрактыўнасці. Зрабіце ваш EPUB больш інтэрактыўным, дадаўшы анімацыю, відэа і іншае інтэрактыўнае змесціва, якое дазволіць палепшыць вопыт чытача.
Advertisement
Advertisement
Looking for something to help kick start your next project?
Envato Market has a range of items for sale to help get you started.