Advertisement
  1. Design & Illustration
  2. Design Theory
Design

10 лепшых парад па стварэнні дызайну ў стылі рэтра

by
Length:LongLanguages:
This post is part of a series called Grease Movie Week.
How to Create the Iconic "T Birds" Jacket Logo From Grease
How to Create a Retro High-School Icon Pack in Adobe Illustrator
This post is part of a series called Top Design Tips.
10 Top Tips for Designing Your Own Business Cards
8 Creative Tips for Creating Your Own Valentine’s Cards

Belarusian (беларуская мова) translation by Olya Misuragina (you can also view the original English article)

Retro Speech Bubble Icons
Абразкі Retro Speech Bubble 

Не абавязкова жыць у нейкую эпоху, каб зразумець яе эстэтыку.  Вось 10 парад па стварэнні цудоўных дызайнаў у стылі 1950-х, ад ілюстрацый да абразкоў і фатаграфій.  Мы даследуем формы, колеры, узоры, тэкстуры і многае іншае!  Давайце даведаемся, які дызайн можна аднесці да рэтра! 

1. Адкажыце на пытанні: Калі? і Дзе? 

Для гэтага артыкула я доўга не думала і спынілася на эпосе Амерыкі 1950-х.  Але правілы з гэтага артыкула будуць аднолькавыя для любога дзесяцігоддзя ці эпохі.  Калі вы вызначыцеся з часам і месцам, да якіх будзе ставіцца ваша праца, вы зможаце чэрпаць адтуль натхненне і запазычыць класічныя і добра зразумелыя дэталі. 

Скажам так: абраўшы пэўную эпоху для натхнення, вы змяшчаеце сваю працу ў кантэкст, у якім яна будзе існаваць. 

1950s Kitchen
Кухня 1950-х 

Давайце паглядзім на кухонную абстаноўку вышэй.  Звярніце ўвагу на колеры, узоры, тэкстуры, формы і тэхналогіі. Амаль усе на гэтым малюнку паказвае на час 1950-х.  Ад шафак мятнага колеру да ярка-чырвоных вінілавых і храмаваных кухонных прыбораў - адразу становіцца зразумела, што значыць "дызайн у стылі 1950-х". 

Адказаўшы на пытанні "Калі?" i "Дзе?", вы зможаце стварыць патрэбны кантэкст для гледачоў, і вам будзе прасцей знайсці натхненне адносна гэтай эпохі.

2. Падумайце аб каляровай палітры 

Ужо адна каляровая палітра здольная ператварыць сучасны дызайн у дызайн з мінулага.  Гаворачы аб дызайне 1950-х, у ім колеры часта прыглушаныя, часта выкарыстоўваюцца чырвоны, зялёна-бірузовы, мятны і шэра-карычневы.  Таму калі вы возьмеце для свайго дызайну гэтыя колеры, глядач або кліент адразу зразумее, якой эпохай вы натхняліся.

An example of a retro-inspired palette
Прыклад палітры колераў у стылі рэтра.

Звярніце ўвагу на ўзоры колераў вышэй, і колькі там бірузовага, жоўта-аранжавага, чырвонага і няйтральных тонаў.  Гэтая палітра - з першага пункту ў гэтым артыкуле, гэта добрая адпраўная кропка для выбару колераў, якія часта выкарыстоўваліся ў той час.  Заўважце, што, хоць там ёсць некалькі яркіх колераў, палітра ў цэлым не занадта насычаная, у ёй няма ўсіх колераў вясёлкі, як у 1960-х, або пастэльных і неонавых тонаў, як у 1980-х. 

Вы можаце заўважыць намёкі на будучыя трэнды, але гэта дзесяцігоддзе ў плане дызайну бліжэй да эпохі ар-дэко 1920-х, чым да псіхадэлічнага дызайну наступнага дзесяцігоддзя.  Таксама не забудзьцеся, што каляровыя палітры для адных і тых жа эпох адрозніваюцца ў залежнасці ад краін.

3. Выкарыстоўвайце формы, адпаведныя эпосе 

Малюнак ніжэй - выдатны прыклад тых формаў, якія звычайна выкарыстоўваліся ў графічным дызайне 1950-х.  Скругленыя краi і несур'ёзныя вострыя куты накіроўваюць погляд гледача да іншай частцы дызайну або да рэкламы. 

Retro Speech Bubble Icons
Абразкі Retro Speech Bubble 

Тыповы элемент 1950-х - святло, яно вельмі шмат выкарыстоўвалася.  Заўважце, як часта яно прысутнічае на малюнку вышэй.  Метал, храмаваныя паверхні, афарбаваны метал, святло і іншыя сродкі, якія раней выкарыстоўваліся ў вайне, раптоўна можна было выкарыстоўваць у рэкламе, таварах і розных тыпах прамысловасці, звязаных з дызайнам.

Акрамя таго, вы ўбачыце тыя ж формы ў таварах і тэхніцы таго часу.  Памятаеце кухню ў пачатку артыкула? Памятаеце круглявыя краi стала, халадзільніка і хлебніцы?  Калі б гэтыя куты былі квадратнымі, кухня выглядала б значна больш сучасна, чым стары мілы стыль 1950-х. 

Яшчэ адна частая форма - розныя стылі фігур з чатырма бакамі.  Вышэй можна заўважыць не толькі прастакутнікі і квадраты, але і розныя аб'екты з мноствам кутоў: нейкія асіметрычныя, іншыя - ромбападобныя. Калі мы пачнем разглядаць элементы дызайну, я распавяду пра іншыя постацi, якія часта выкарыстоўваліся ў тое дзесяцігоддзе. 

4. Выкарыстоўвайце ўзоры 

У дызайне 1950-х выкарыстоўваліся розныя ўзоры.  Ад тканін да шпалер, узоры дапаўнялі дызайн навакольнага асяроддзя.  Часта здаралася, што некаторыя колеры і формы ўзору мяккага крэсла адпавядалі дывану, пуфіку, ​​сценам, лямпам і іншай мэблі і аксэсуарам вакол. 

Стыльнымі лічыліся геаметрычныя ўзоры.  На малюнку ніжэй я сабрала некалькі прыкладаў рэтра-ўзораў з удалым выкарыстаннем кутоў, колаў і элементаў дызайну ў выглядзе ўспышкі святла.  Таксама звярніце ўвагу на каляровую палітру: снова мноства чырвонага, мятнага і няйтральных колераў. 

Set of Retro Geometric Seamless Background Pattern
Set of Retro Geometric Seamless Background Pattern 

Іскры, арнаменты, чатырохбаковыя фігуры і элементы прыроды часта сустракаліся ў рэтра-ўзорах.  Калі вы ствараеце ілюстрацыю пакоя, напрыклад, або модную ілюстрацыю, важна дарэчы выкарыстоўваць ва ўзорах элементы, адпаведныя эпосе, і ваш дызайн не будзе выглядаць не да месца (ці не да часу). 

5. Дадайце свайму дызайну трохі тэкстуры

Хутка надаць рэчы рэтра-штрых можна з дапамогай тэкстуры.  Будзь то папера, пастарыная фатаграфія або нейкая тканіна, напрыклад, твід, тэкстура на малюнку надае яму больш адчувальны або нават проста стары выгляд. 

Імкнiцеся да стварэння такога дызайну, каб гледачу здавалася, што ён знайшоў яго на гарышчы, ці што ён можа працягнуць руку і дакрануцца да яго, таму што гэта дызайн не падобны да лічбавага. 

Вы будзеце значна бліжэй да стварэння вінтажнага дызайну, калі будзеце выкарыстоўваць тэкстуры. Самы просты спосаб стварыць тэкстуру - выкарыстоўваць традыцыйныя сродкі (палатно, тканіны і папера паслужаць выдатнай базай), але можна выкарыстоўваць і лічбавую тэкстуру ці адсканаваць яе, каб надаць сучаснаму дызайну састарэлы выгляд. 

Retro Wall Texture
Retro Wall Texture 

Звярніце ўвагу на рэтра-выгляд тэкстур на тканінах вышэй.  Пашукайце, якія матэрыялы часта выкарыстоўваліся ў абранай вамі эпосе, і яны цудоўным чынам перанясуць вашага гледача ў той час. 

6. Выкарыстоўваеце шрыфты і стылі напісання, уласцівыя эпосе 

Калі мы абмяркоўвалі формы, мы ўжо бачылі стылі шрыфтоў 50-х.  Звярніце ўвагу на тыя абразкі і на паштоўкі ў гонар Дня Святога Валянціна ніжэй: відавочна, было павальнае захапленне шырокімі шрыфтамі з засечкамі, імітацыяй напісання ад рукі і шрыфтамі без засечак з кветкавымі арнаментамі.  Асабіста мне гэтыя стылі і шрыфты нагадваюць пра вышыўку на маёй універсітэцкай куртцы і пра іншыя рэчы, звязаныя з універсітэтам. 

Retro Valentines Typography Cards
Retro Valentines Typography Cards 

У такім стылі шрыфтоў не бывае шмат градыентаў.  Але ёсць шмат абводкі, друкаванага стылю са зрушэннем і дадатковых графічных элементаў.  Хутчэй за ўсё, гэта следства тэхналогій таго часу і таго, што многія дызайны ўсё яшчэ друкаваліся пры дапамозе трафарэтнага друку, лінагравюры і тыражаваліся на друкаваных станках. 

Retro Valentines Typography Cards
Retro Valentines Typography Cards 

Таксама можна чэрпаць натхненне з надпісаў і рэкламы.  Успомніце класічныя месцы хуткага харчавання, неонавыя шыльды, палоскі на машынах і буйныя шрыфты, якія часта выкарыстоўваліся, каб прыцягнуць погляд пакупнікоў.  Усё гэта можна знайсці ў надпісах таго часу, і ад іх можна адштурхоўвацца ў сваім дызайне.

7. Выявы ў адпаведнасці з часам 

Я ўжо згадала некалькі элементаў, якія могуць ставіцца да пэўнай эпохi, і мне здаецца, што выява ніжэй прадстаўляе адразу некалькі з іх.  Паглядзіце на вектарную тэкстуру, стыль арнаменту і шрыфта, колер, стыль трафарэтнага друку і элементы, якія імітуюць бляск. 

Vintage style Merry Christmas illustration

Не заўсёды трэба выкарыстоўваць адразу ўсе гэтыя элементы, але гэта паштоўка выглядае так, быццам бы яна была створана ў 1950-х (хоць, вядома, гэта вектарная графіка).  Гэты дызайн адпавядае той эпосе. 

Можна таксама ўключыць у дызайн элементы месцаў хуткага харчавання, тыповыя спадніцы да калена, скураныя курткі, макіяж таго часу, пластыкавыя расчоскі, машыны і розныя элементы адзення, пра якія мы падрабязней пагаворым ніжэй. 

Калі вы хочаце зрабіць у сваім дызайне толькі невялікую дасылку да часу 1950-х, сумяшчайце сучасныя і рэтра-элементы.  Але калі вы малюеце, напрыклад, чалавека ў пэўнай абстаноўцы, дэталі павінныя адпавядаць пэўнай эпосе, і вы павінныя быць у курсе таго, якія вобразы былі папулярныя ў той час і як людзі выглядалі і апраналіся. 

8. Тэхніка таксама павінная адпавядаць часу 

Гэта важны пункт, які ідзе нага ў нагу з іншымі вобразамі эпохі.  Калі вы малюеце віншавальную паштоўку ў стылі 1950-х з жанчынай-хатняй гаспадыняй, якая гаворыць па тэлефоне, хутчэй за ўсё, гэта не будзе кнопкавы або бесправадны тэлефон, таму што яны ў той час яшчэ не існавалі.  Замест гэтага ў яе будзе дыскавы тэлефон, як на вектарнай ілюстрацыі ніжэй. 

Retro Red Phone
Retro Red Phone

Вядома, такія анахранізмы можна аднесці да "асабістага погляду мастака" і можна спрачацца пра тое, ці падыходзяць яны дызайну ў цэлым, але калі кліент просіць адлюстраваць тэхніку толькі пэўнай эпохі (напрыклад, рэтра-кухню з пачатку артыкула), а вы дадасце мікрахвалёўку, якія з'явіліся ў Амерыцы толькі ў пазнейшыя 1960-я, гэта будзе велізарнай памылкай.  Нават калі гэта здаецца глупствам, варта ведаць, якая тэхніка выкарыстоўвалася ў абраны вамі час. 

9. Абіраеце вопратку і стыль прычоскі ў адпаведнасці з часам 

Магчыма, будзе няпроста вызначыць тыповую сучасную прычоску (таму што мы жывем у гэты час), але, азірнуўшыся назад, вы, верагодна, знойдзеце стыль, які вылучаецца на фоне іншых.  Увага да стылю прычоскі ў ілюстрацыі або дызайне вельмі важна, калі яна павінная адсылаць нас да пэўнай эпохi. 

Кажучы пра стыль жаночых прычосак 1950-х, успомніце буйныя кучары, завужаныя прычоскі, хвасты і мілыя валасы на бок (пакуль яшчэ не было лакаў для валасоў, але хутка будуць).  Увогуле, стылі прычосак 1950-х можна апісаць як "акуратныя". 

DJ disco pin-up girl rocking out to retro vinyl
Pin-up Girl

У мужчын былі напамаджаныя валасы.  Успомніце Джэймса Дзіна і Элвіса Прэслі з іх пампадурамi, або наколькі папулярнай была традыцыйная прычоска з валасамі на бок.  Калі вы намалюеце асіметрычны боб або начос з 80-х, гэта будзе цалкам не да месца, толькі калі не задумана паказаць выдуманых падарожнікаў у часе.  

А зараз прыступім да адзення!  Да вопратцы ставіцца ўсё з вышэйпералічанага: колеры, узоры, формы, валасы і вобразы.  Ад крою сукенкі ці касцюма да матэрыялу, з якога яны зробленыя, у сваім дызайне вельмі важна ўлічваць кантэкст. 

Паглядзіце на сукенкі ніжэй.  Гэта сукенкі ў стылі 1950-х з цюлевымі спаднiцамi, якія робяць асноўныя спадніцы шырэй i пышней, аксэсуары з жэмчугу і павязкі для валасоў, каб прычоска выглядала акуратнай, і такія простыя дэталі, як рамяні ці больш глыбокія выразы гарлавіны. 

three young woman in bright colour dresses
Three Women in Bright Colored Dresses 

Мужчыны насілі твідавыя касцюмы, капялюшы-фядоры, брогi і скураныя курткі.  Успомніце Элвіса або Фрэнка Сінатру: яны вельмі розныя, але стылі абодвух адказвалі духу таго часу (і нават па-за часам). 

Вядома, можна намаляваць ілюстрацыю па-рознаму ў залежнасці ад таго, каго менавіта вы малюеце, адкуль і з якой эпохі, але варта ўлічваць пэўныя прынцыпы, каб дызайн адпавядаў часу. 

10. Хай музыка натхняе вас! 

Пашукайце музыку таго часу і адпаведныя музычныя вобразы.  Дызайн музычных альбомаў - гэта вечная крыніца натхнення па-за часам.  Калі вам трэба стварыць дызайн у стылі пэўнай эпохі, або калі вы працуеце над дызайнам рэтра-вокладкі, што можа быць лепш, чым зірнуць на рэальныя рэчы таго часу?

Напрыклад, паглядзіце на постэр з музычнай групай ніжэй.  На ім бачныя некаторыя сучасныя дэталі і тэхналогіі, але стыль шрыфтоў і тэкстуры ідэальна адпавядаюць дызайну вокладак музычных альбомаў канца 1950-х. 

Folk FlyerPoster
Folk Flyer/Poster 

Вазьміце альбом квартэта Дэйва Брубека "Time Out", выпушчаны ў 1959г.  Звярніце ўвагу на дызайн шрыфтоў і як размяшчэнне і адлегласць паміж літарамі падобная да рэтра-постэра вышэй. 

Сярод пары іншых прыкладаў - альбом Сінатры "Songs for Young Lovers", выпушчаны ў 1954г., i дэбютны альбом Літл Рычарда "Here's Little Richard", выпушчаны ў 1957г.  Паглядзіце, як вокладка альбома Сінатры падобная да постэра вышэй.  Акрамя таго, адзенне Сінатры на гэтай вокладцы кажа пра тую ж эпоху. 

Альбом Літл Рычарда поўнакаляровы, а фото яго самога - чорна-белае. Гэта з-за тэхналагічных абмежаванняў таго часу! Можна было надрукаваць фота і ў колеры, але чорна-белая фатаграфія была танней. Толькі ў наступным дзесяцігоддзі з'явіліся шырокія магчымасці для стварэння каляровых фатаграфій і відэа. Чым больш вы будзеце вывучаць гісторыю мастацтва і дызайну, тым лепш вы зможаце стылізаваць свой рэтра-дызайн! Можна было надрукаваць фота і ў колеры, але чорна-белая фатаграфія была танней.  Толькі ў наступным дзесяцігоддзі з'явіліся шырокія магчымасці для стварэння каляровых фатаграфій і відэа.  Чым больш вы будзеце вывучаць гісторыю мастацтва і дызайну, тым лепш вы зможаце стылізаваць свой рэтра-дызайн!

Давайце ўсе абагульнім! 

Зараз, калі вы прагледзелі ўсе 10 парад па стварэнні выдатнага дызайну ў стылі рэтра, вам спатрэбіцца гэты кантрольны спіс: 

  1. Вызначыце месца і час для свайго дызайну.  Гэта дапаможа вам і вашым гледачам убачыць кантэкст малюнка. 
  2. Падумайце аб каляровай палітры. Правільная палітра ў адпаведнасці з эпохай удыхне жыццё ў ваш малюнак! 
  3. Формы павінныя адпавядаць эпосе.  Вы падкрэсьліваеце эстэтыку дызайна, выкарыстоўваючы папулярныя формы той эпохі. 
  4. Выкарыстоўвайце ўзоры адпаведнай эпохі. 
  5. Надайце дызайну тэкстуру.  Для рэтра-дызайну добра выкарыстоўваць фота-, папяровыя і тэкстыльныя тэкстуры. 
  6. Выкарыстоўвайце прыдатныя шрыфты.  Пашукайце, якія шрыфты тады выкарыстоўваліся і ствараліся. 
  7. Выкарыстоўвайце прыдатныя вобразы.  Акрамя формаў і ўзораў, прыміце да ўвагi сам прадмет малюнка. 
  8. Выкарыстоўвайце прыдатную тэхніку.  Тэхніка таго часу дасць вам, ад чаго адштурхнуцца, і дасць гледачам кантэкст. 
  9. Адзенне і прычоскі павінныя адпавядаць эпосе.  Звярніце ўвагу на папулярныя ў той час прычоскі і вопратку. 
  10. Хай музыка вядзе вас!  Паглядзіце на папулярныя ў той час вокладкі музычных альбомаў, каб больш даведацца пра папулярную культуру і дызайн той эпохі.
Advertisement
Advertisement
Looking for something to help kick start your next project?
Envato Market has a range of items for sale to help get you started.