1. Design & Illustration
  2. Flyers

10 выдатных парад па стварэнні ачмуральных флаераў для мерапрыемстваў

by
Read Time:16 minsLanguages:
This post is part of a series called Learn Adobe InDesign.
10 Design Tips for Creating Amazing Wedding Invitations
50+ Professional Resume & CV Templates
This post is part of a series called Flyer Design & Templates.
How to Create a Vintage Music Festival Flyer in Adobe InDesign
How to Change a Photo in a Flyer Template in Adobe Photoshop
This post is part of a series called Top Design Tips.
10 Design Tips for Creating Amazing Wedding Invitations
10 Top Tips for Creating Your Own EPUBs and eMagazines

Belarusian (беларуская мова) translation by Olya Misuraghina (you can also view the original English article)

Ура! Пачаўся сезон святаў, і няма лепшага спосабу распавесці аб вясёлай падзеі, як з дапамогай шыкоўнага флаера, - усё роўна, будзе ён надрукаваны ці будзе распаўсюджвацца анлайн.

Я падзялюся з вамі 10 прафесійнымі парадамі па стварэнні асаблівага і стыльнага дызайну флаера і распавяду, дзе для пачатку знайсці цудоўныя шаблоны.

Давайце прыступім!

1. Перш - практычныя пытанні

Да таго як вы прыступіце да дызайну флаера, абдумайце некаторыя практычныя пытанні. Магчыма, гэта не так весела, але затое важна!

Па-першае, падумайце, у якім выглядзе будзе ваш флаер: ён будзе надрукаваны ці вам досыць лічбавай копіі?

Калі першае, падумайце, ці ёсць у вас сродкі і час на прафесійны друк флаера. Больш выгадна друкаваць адразу ў вялікай колькасці, тады можна і пагуляць з памерамі і тыпам паперы (матавая або глянцавая), а друкаваць невялікія партыі можа быць дорага, і гэта можа абмежаваць вас у сродках, калі вы наладжваеце вечарыну толькі для блізкіх сяброў і сям'і.

Калі ваш бюджэт невялікі і вам трэба толькі некалькі копій, тады, напэўна, лепш за ўсё будзе раздрукаваць флаеры дома або ў офісе. У гэтым выпадку памятайце, што толькі некаторыя хатнія друкаркі друкуюць без палёў, таму паспрабуйце зрабіць гэтыя палі часткай дызайну. Акрамя таго, ад гэтага можа залежаць памер флаера, таму што вам давядзецца выкарыстоўваць стандартны памер.

Выдатны спосаб хутка і зручна распаўсюдзіць свае флаеры - зрабіць гэта анлайн. Усё, што вам трэба, - гэта экспартаваць свой флаер у канцы як Interactive PDF і прымацаваць яго да электроннага ліста або загрузіць на сайт, каб падзяліцца з іншымі. Легка!

social media flyersocial media flyersocial media flyer
2016 New Year Flyer

Гэта паказвае нам на іншае практычнае пытанне, пра якое варта падумаць: памер вашага фаера. Флаеры могуць быць любога памеру і формы, але іх агульная сутнасць у тым, што іх зручна перадаваць з рук у рукі. Яны буйнейшыя за карткi, таму іх лёгка заўважыць, але меншыя за постэры, таму іх лягчэй узяць і насіць з сабой.

Калі вы аддаеце свой флаер на прафесійны друк, вы можаце абраць любы стандартны ці нестандартны памер, напрыклад, A6 (148 мм x 105 мм), A5 (210 мм x 148 мм), DL Sheet (210 мм x 99 мм) або Квадрат ( як 148 мм x 148 мм).

Друкуеце дома? Прытрымвайцеся стандартных памераў A5 або A4, каб не прыйшлося разразаць флаеры пасля друку.

Ну, мы разгледзелі практычныя пытанні і зараз прыйшоў час заняцца чымсьцi весялей, а менавіта - дызайнам флаера, і я дам вам некалькі парад з гэтай нагоды...

2. Пастаўце надпіс у раздзел кута

Забіце ў пошук "дызайн флаераў" - і ў вас можа здарыцца сардэчны прыступ ад багацця малюнкаў. Столькі колераў, малюнкаў дызайнаў, якія крычаць: "Паглядзіце на мяне!" Флаеры створаныя для таго, каб звяртаць на сябе ўвагу, і для гэтага ў іх усіх ёсць агульныя рысы. Я не кажу, што для таго, каб прыцягнуць чыйсьці погляд, трэба ахвяраваць якасцю. Я абяцаю: можна стварыць нешта адначасова стыльнае і чапляючае!

Адзін са спосабаў стварыць шыкоўны і прывабны дызайн - зрабіць надпіс асноўным элементам, як на гэтым святочным флаеры.

festive flyer designfestive flyer designfestive flyer design
Festive Party Flyer

Правільна абраны шрыфт буйнога памеру і кантраснага колеру, як на гэтым святочным прыкладзе, абавязкова прыцягне чыюсьці ўвагу, і людзі сапраўды не забудуцца назвы мерапрыемства.

У плане тыпаў шрыфтоў, для назвы шукайце брусковы шрыфт (мне падабаецца Bree Serif) - ён некалькі адрозніваецца ад традыцыйнага шрыфта з засечкамі, або больш элегантныя рукапісныя шрыфты - для больш фармальнага мерапрыемства (паспрабуйце Great Vibes).

Каб шрыфт яшчэ больш вылучаўся, можна нахіліць базавую лінію тэксту, як у гэтым святочным флаеры (каб стварыць падобны эфект нахілу ў Adobe InDesign, вазьміце Line Tool (\) і Type on a Path Tool [Shift + T]).

А яшчэ можна зрабіць тэкст больш выпуклым з дапамогай эфектаў цені, аб'ёму, градыенту і тэкстур. Паглядзіце на панэль Effects у InDesign (Object > Effects): там вы знойдзеце шэраг класных эфектаў для загалоўкаў.

3. Хочаце дадаць колеру? Паспрабуйце неон...

Колер - гэта неверагодна важная частка дызайну флаера. Правільнае спалучэнне колераў раскажа пра настрой самой падзеі.

Рэкламуеце начную вечарыну? Неонавыя колеры цудоўна глядзяцца на цёмным фоне і нагадваюць пра рэтра-вечарыны.

neon style signneon style signneon style sign
Neon Styles Bundle

З дапамогай набору эфектных неонавых стыляў ваш флаер будзе выглядаць класна і атмасферна.

neon club signneon club signneon club sign
Neon Styles Bundle

Каб узнавіць неонавы эфект у дызайне, зрабіце колер тэксту і графікі больш насычаным і павялічце яркасць. А калі вы дадасце эфект святлення па перыметры тэксту, будзе здавацца, што гэта сапраўдная запаленая лямпа. Каб навучыцца выкарыстоўваць светлавы эфект у Photoshop, праглядзіце гэты дзівосны ўрок ад Роўз.

4. ...Але і не саромейцеся прыглушаных тонаў!

Крыклівая неонавая каляровая палітра можа не падысці для дзённых, сяброўскіх і іншых больш нефармальных мерапрыемстваў.

Не саромейцеся выкарыстоўваць на флаеры прыглушаныя тоны. Узаемадапаўняльныя вінтажныя колеры могуць выглядаць прыязна, заспакаяльна і стыльна. Для кантрасту і каб дызайн не выглядаў занадта змрочна, можна дадаць белых элементаў, напрыклад, рамку, падарункавую стужку і тэкст, як у гэтым вінтажным флаеры.

vintage-style flyervintage-style flyervintage-style flyer
Vintage-Style Flyer

Аб'яднайце прыглушаныя колеры з рэтра-шрыфтам у стылі 1950-х, напрыклад, Seren, каб флаер глядзеўся больш добразычліва.

5. Выкарыстоўвайце простыя стужкі і падзельнікі, каб падзяляць элементы

Калі вы не хочаце выкарыстоўваць на флаеры фатаграфію або выразную графіку, а замест гэтага шукаеце асаблівы друкарскі дызайн, не грэбуйце стужачкамі, банэрамі і падзельнікамі - яны ўсё мяняюць.

Напрыклад, калі на вашым флаеры шмат інфармацыі, як на гэтым друкарскім флаеры, такія простыя элементы, як стужачкі, дапамогуць падзяліць тэкст на секцыі і зрабіць яго больш чытэльным.

typographic flyertypographic flyertypographic flyer
Festive New Year Flyer

Вам не абавязкова ствараць гэтыя графічныя элементы з нуля: у многіх шрыфтоў сярод глифаў ёсць мноства мілай графікі. Шукайце стужачкі і банэры, па-над якімі можна ўставіць тэкст у Adhesive Nr Seven, вінтажную графіку з Veneer Extras і стыльныя сняжынкі і зорачкі з набору глифаў ад Rhomus Omnilots.

6. Для нефармальных вячорак паспрабуйце вінтажны стыль

Для падзей з нягучнай музыкай і больш нефармальных вячорак не патрэбны флаер ў золаце і бліскаўках.

Каб ненадакучліва прарэкламаваць сваё мерапрыемства, чэрпайце натхненне з вінтажных стыляў і ўзброіцеся простым чорна-белым дызайнам флаера на фоне крэйдавай дошкі. Такія ўлёткі неверагодна эфектна выглядаюць, і іх лёгка ўзнавіць з дапамогай любой праграмы.

chalkboard flyerchalkboard flyerchalkboard flyer
Vintage Chalkboard Flyer

Для гэтага выкарыстоўвайце вінтажныя шрыфты з засечкамі, рамкі, майстэрскія падзельнікі, глiфы і значкі ў стылі рэтра. Выраўноўвайце тэкст па цэнтры і выкарыстоўвайце выгнутыя, плыўныя базавыя лініі, каб імітаваць праўдзівы вінтажны выгляд.

А можа, вам не падабаецца вінтажны стыль? Вазьміце прыклад з выбару кветак на гэтым флаеры і стварыце яркі, кантрасны чорна-белы дызайн. Гэта простае спалучэнне колераў можа надаць большасці дызайнаў элегантны і фармальны выгляд, не прыносячы ў ахвяру якасць і чытэльнасць.

7. Дзякуючы тэкстурам на фоне, дызайн выглядае крута

Плоскі дызайн можа выглядаць выдатна (гл. Параду 5 вышэй), але калі вы хочаце, каб ваш флаер выглядаў трохі лепш, яму трэба дадаць гранжу. Для гэтага можна выкарыстоўваць розныя тэкстуры.

indie flyerindie flyerindie flyer
Grungy Textured Flyer

Не так складана дасягнуць стромкага гранжавага выгляду. Выкарыстоўвайце ў якасці фону паперу і іншыя тэкстуры і пагуляйце з наладамі непразрыстасці астатніх элементаў, каб трохі праявіць гэтыя тэкстуры. Можна прымяніць фільтры і эфекты расколін па краях флаера, каб надаць яму патрапаны выгляд, як у ідэальна неідэальным прыкладзе ніжэй.

grunge flyergrunge flyergrunge flyer
Grungy Textured Flyer

Не рабіце колеры занадта ідэальнымі і яркімі: класны эфект надасць флаер трохі прыглушаны фільтр. Дадайце чорна-белыя, нядбайныя фатаграфіі, класны брускавы шрыфт тыпу Bebas і незвычайныя вуглы, каб ажывіць флаер.

8. Металік падыдзе для любой вечарынкі

Часам усё, што вам трэба, - гэта чароўны штрых. Калі вы хочаце прыўнесці нотку раскошы ў свой флаер, напрыклад, для рэкламы святочнай вячэры, маскараду або глэм-ночы ў клубе, бярыце металік.

Золата, срэбра, медзь - любы метал несумненна дадасць дызайну нотку раскошы. Каб стварыць эфект металіка, не абавязкова купляць дарагую фальгу. Праглядзіце просты ўрок ад Роўз па стварэнні металічнага эфекту для тэксту, каб надаць вашаму флаеру зачаравання.

Металік натуральна прыцягвае ўвагу, лепш за ўсё ён глядзіцца на цёмным фоне, гэта стварае ашаламляльны эфект кантрасту.

Вазьміце, напрыклад, гэты флаер для маскараднага балю: дызайнеру вядома, што раскошнага загалоўка будзе дастаткова, каб утрымаць увагу гледача. Таму да тэксту дададзены чарнільны фон і атмасферная чорна-белая фатаграфія.

metallic flyermetallic flyermetallic flyer
Masquerade Ball Flyer

Гэты флаер выдатна стварае пэўны настрой. Глядач можа ярка прадставіць гэтую падзею, і таму ён, хутчэй за ўсё, туды прыйдзе, а ў гэтым і ёсць мэта флаера.

9. Прывабце іх на свет...

Уявіце, што людзі ідуць міма сцяны, нашпігаванай флаерамi, напрыклад, ва ўніверсітэцкім кампусе або на працы ў пакоі для адпачынку... як можна прымусіць іх звярнуць увагу менавіта на ваш флаер?

Простая парада - стварыць дызайн з ілюзіяй святлення. Так, сапраўды гэтак жа, як матылькі злятаюцца на святло лямпачкі, глядач не можа не паглядзець на яркае святло. Толькі зірніце на гэты навагодні флаер: ад яго складана адвесці погляд, праўда?

new year flyernew year flyernew year flyer
New Year Flyer

Гэта просты прынцып, і яго нескладана стварыць. Сакрэт у тым, што трэба стварыць ілюзію электрычнага, палымянага святла на простым двухмерным флаеры. Праглядзіце ўрок Алекса Бялтэчы па стварэннi ў Photoshop шрыфта з эфектам святлення.

Калі вам трэба што-небудзь прасцей, у InDesign можна прымяніць да простых постацей і іншым элементаў эфект святлення і павялічыць яркасць (Object > Effects > Outer/Inner Glow), каб маментальна імітаваць святло.

Яшчэ лепш змясціць крыніцу святла на цёмны фон і цёмны тэкст, як у гэтым навагоднім флаеры, так дызайн будзе выглядаць чароўным і трохмерным.

Вазьміце гэты эфект на ўзбраенне для начных мерапрыемстваў, ён ідэальна падыдзе для рэкламы такіх вячэрніх падзей, як феерверкі і музычныя канцэрты.

10. Пачніце распаўсюджваць свае флаеры

Як толькі ваш флаер будзе гатовы, варта падумаць пра асноўную частку гэтага працэсу: распаўсюдзе. Гэта не праблема, калі вы наладжваеце мерапрыемства для блізкіх сяброў або сям'і. Але калі вы хочаце ахапіць больш шырокую аўдыторыю, варта падумаць пра тое, хто зможа ўбачыць ваш выдатны флаер.

Вядома, часам друкаваныя копіі флаераў спраўляюцца з гэтай задачай на выдатна: можна пакінуць іх у мясцовых крамах і іншых месцах, і пакупнікі іх заўважаць, або прымацаваць улётку на дошку ва ўніверсітэце, офісе або ў іншым публічным месцы.

Але ваш флаер можа больш, ён можа прыцягваць людзей на розных пляцоўках. Сацыяльныя сеткі - гэта выдатнае месца для рэкламы мерапрыемстваў, і не складзе працы ўзяць некаторыя элементы флаера і адаптаваць іх па памеры для Facebook, Twitter або Instagram.

social media flyersocial media flyersocial media flyer

Зірніце на дызайн гэтага навагодняга флаера: ён роўна выдатна падыдзе i для друку, і для малюнка вокладкі на Facebook.

social media bannersocial media bannersocial media banner
2016 New Year Flyer

Падумайце, якім чынам вы зможаце стварыць гнуткі дызайн флаера, які можна выкласці ў сацыяльных сетках. Ці можна ўзяць толькі назву, дату і час і зрабіць з іх нешта тыпу лагатыпа? Ці можна крыху змяніць колер, графіку або макет першапачатковага дызайну, каб ён падышоў для выкарыстання анлайн?

Калі вы плануеце буйное мерапрыемства, выкарыстоўвайце для гэтага дызайн брэнда, каб ён быў паслядоўным на флаеры, запрашальных, постэрах і ў сацыяльных сетках: так усё гэта будзе выглядаць больш прафесійна і арганізавана. Гэты трук выкарыстоўваецца на ўсіх буйных мерапрыемствах, такіх як музычныя фэсты і дабрачынныя вячоры, і дапамагае аб'яднаць бягучую рэкламу з самім мерапрыемствам.

Лепшыя парады па стварэнні ачмуральных флаераў

Мы разгледзелі некалькі карысных парад па стварэннi флаераў, ад якіх у вашай патэнцыйнай публікі адпадзе сківіца.

grunge flyergrunge flyergrunge flyer
Grungy Textured Flyer

Кожны раз, калі вам трэба будзе стварыць флаер, можаце звяртацца да гэтага кантрольнага спісу, і ў вас абавязкова атрымаецца нешта цудоўнае:

  1. Спярша адкажыце на практычныя пытанні: Які будзе памер флаера? Дзе ён будзе раздрукоўвацца? Колькі копій вам трэба?
  2. Пастаўце надпіс у раздзел кута. Друкарскія дызайны прыкоўваюць погляды і выглядаюць стыльна і прафесійна.
  3. Паспрабуйце неонавую каляровую палітру, калі хочаце, каб вас заўважылі. Гэта ідэальна падыдзе для рэкламы вячэрніх мерапрыемстваў...
  4. ...Але і не заняхайваеце прыглушаныя тоны. Вінтажная каляровая палітра выдатна падыдзе для дзённых вячорак з сям'ёй.
  5. Выкарыстоўвайце простыя стужкі і падзельнікі, каб падзяліць элементы макета. Пашукайце глiфы ў сваім любімым шрыфце, выкарыстоўвайце банэры і значкі, каб падзяліць інфармацыю на флаеры на добра чытэльныя часткі.
  6. Для нефармальных вячорак паспрабуйце вінтажны стыль. Чорна-белы дызайн на грыфельнай дошцы асабліва прыцягвае ўвагу, і яго лёгка ўзнавіць.
  7. Дзякуючы тэкстурам на фоне, дызайн выглядае крута. Паспрабуйце дадаць гранжавую тэкстуру і знiкнуўшы колер па краях на флаеры па рэкламе канцэртаў музычных гуртоў і фестываляў.
  8. Металік - гэта сімвал вечарыны. Эфекты золата, срэбра і медзі выглядаюць гламурна, раскошна і выдзеляць ваша мерапрыемства на фоне іншых.
  9. Святло прыцягвае погляды. Эфекты святлення прыцягваюць і ўтрымліваюць увагу гледача і выглядаюць ачмуральна.
  10. Адаптуйце дызайн свайго флаера для анлайн-кампаніі. Падганіце дызайн свайго фаера па памеры і фармату сацыяльных сетак, каб выйсці на новы ўзровень рэкламы свайго мерапрыемства і ахапіць больш патэнцыйных наведвальнікаў, чым можна з дапамогай друкаванага флаера.
One subscription.
Unlimited Downloads.
Get unlimited downloads