Students Save 30%! Learn & create with unlimited courses & creative assets Students Save 30%! Save Now
Advertisement
  1. Design & Illustration
  2. History
Design

10 уплывовых жанчын у гісторыі мастацтва

by
Length:LongLanguages:
This post is part of a series called A Beginner's Guide to Art History.
10 Influential People of Color Throughout Art History
Design Styles Across 10 Decades

Belarusian (беларуская мова) translation by Olya Misuragina (you can also view the original English article)

У Міжнародны жаночы дзень мы аддаем належнае жанчынам і іх укладу ў грамадства. Як можна яго лепш адсвяткаваць тут, калі не склаўшы спіс дзесяці ўплывовых жанчын у гісторыі мастацтва? Гэты спіс, без пэўнага парадку, вылучае некалькіх цудоўных мастачак, якія пашыралі межы, аказалі значны ўплыў і зрабілі вялікі ўклад у свет мастацтва.

Мары-Элізабэт-Луіза Виже-Лебрэн

Народжаная ў Францыі ў Парыжы, Віжэ-Лебрэн (1755-1842гг.) найбольш вядомая партрэтамі абсалютна ўпадніцкага перыяду ракако. Яна была асабістым партрэтным мастаком Марыі- Антуанэты, зрабіўшы больш за 30 партрэтаў каралевы (і некалькі - яе сям'і). Асабістая спадчына Віжэ-Лебрэн уключае сотні карцін, 600 партрэтаў і 200 пейзажаў.

Queen Marie Antoinette of France
Каралева Францыі Марыя-Антуанэта 

Мастацкая спадчына Віжэ-Лебрэн сёння не проста захоўваецца ў памяці. Яна, як і большасць жанчын у мастацтве таго часу, была неверагодна вядомая. Калі ў пачатку Французскай рэвалюцыі яна бегла з Францыі разам з дачкой і падарожнічала па Еўропе, арыстакраты пазнавалі і віталі яе, дазваляючы ёй маляваць ва ўласцівым ёй стылі. Яны дабраліся да Расіі, дзе яна рабіла выдатныя партрэты каралевы Кацярыны і яе дачок.

Countess Skavronskaia
Графіня Скаўронская 

У нейкі момант Віжэ-Лебрэн вярнулася ў назад у Парыж і ўз'ядналася са сваім мужам. Яна перажыла сваю сям'ю, працягваючы маляваць усё жыццё, будучы мастаком да канца. Я ўключыла Віжэ-Лебрэн у гэты спіс з-за яе страсці, стылю і ўмення дамагацца ўплыву сярод людзей па ўсім свеце на працягу ўсяго свайго жыцця. Яе плённая кар'ера натхняе. Неверагодна цікавы і шэраг тых, хто замаўляў ў яе партрэты.

Мэры Кэсэт 

Магчыма, вам знаёмыя некаторыя жанчыны з гэтага спісу. Мэры Кэсэт (1844-1926гг.), народжаная ў Пенсільваніі, найбольш вядомая як імпрэсіяніст, якая малявала жанчын, дзяцей і мацярынства. Калі вы ўвядзеце ў пошук "жанчына, якая малюн дзяцей", хутчэй за ўсё, вы ўбачыце там работы Мэры Кэсэт.

Summertime
Летняя пара 

Кэсэт вывучала жывапіс у Пенсільванскай Акадэміі прыгожых мастацтваў з 15 (па іншых крыніцах - з 16) гадоў да 21 года, поўная рашучасці пабудаваць на гэтым кар'еру. У 1866г. яна пераехала ў Францыю, каб працягнуць сваю адукацыю і працу, на вялікі жаль свайго бацькі. У той час жанчыны не маглі наведваць мастацкія школы, таму замест гэтага яна брала прыватныя ўрокі, ніколі не адыходзячы ад сваёй мэты - кар'еры мастака. У 1868г. работа Кэсэт "Ігрок на мандаліне" была абраная для Парыжскага салона - афіцыйнай выставы Акадэміі выяўленчых мастацтваў. Яна была першай амерыканкай, працу якой прынялі на гэтую выставу.

На жаль, ёй давялося пакінуць Францыю ў 1870г., каб не пацярпець ад Франка-Прускай вайны. Гэта нанесла ўдар па яе мастацкім распачынанням, і з-за недахопу падтрымкі і натхнення, а таксама таму што бацька не падтрымліваў яе ў выбары кар'еры, яна пачала думаць пра адмову ад сваіх мэтаў. Але на шчасце, арцыбіскуп Пітсбургскі даручыў ёй зрабіць копіі карцін майстра Карэджа ў Парме ў Італіі, з-за чаго яна змагла вярнуцца ў Еўропу.

Young Mother Sewing
Маладая маці ў працэсе шыцця 

У Еўропе яе работы набылі стыль імпрэсіянізму, і яна пачала сябраваць з Эдгарам Дэга - вядомым імпрэсіяністам, які маляваў пастэллю. Гэтая дружба натхніла яе працягнуць свой шлях, які расквітнеў у стыль, якім яна была вядомая: партрэтны мастак жанчын і дзяцей.

Вядома, я прыводжу яе гісторыю ў скарочаным выглядзе (хоць, магчыма, яна самая доўгая ў гэтым спісе), але я хацела вылучыць яе настойлівасць у дасягненні сваіх мэтаў, тое, што яна не спынялася ні перад чым, ствараючы прадметы мастацтва, і пакінула глыбокі след у свеце. 

Харыет Паўэрс 

Харыет Паўэрс (1837-1910гг.) была афра-амерыканскай рабыняй, якая ў XIX стагоддзі атрымала свабоду і стварала выдатныя падшываныя палотны, якія распавядаюць гісторыі. Харыет нарадзілася рабыняй прыкладна за 30 гадоў да Грамадзянскай вайны ў Амерыцы.

Bible Quilt
Біблейскае падшыванае палатно 

Доўга лічылася, што яе працы, большасць з якіх расказвалі Біблейскія гісторыі, былі заснаваныя на пачутых ёю гісторыях. Дзякуючы лісту Харыет, знойдзенаму ў 2009г., нам цяпер вядома, што яна была пісьменнай жанчынай, якая ператварала вядомыя гісторыі, якія яна сама чытала, у жывапісныя шэдэўры ў традыцыі падшываных палотнаў.

Работы Харыет былі ўпершыню паказаныя на кірмашы бавоўны ў канцы 1880-х гадоў, і толькі гадамі пазней яна пачала прадаваць іх, калі сутыкнулася з фінансавымі цяжкасцямі. Яе пакупнік, Джэні Сміт, запісала апавяданні Харыет пра значэнні і гісторыі падшываных палотнаў, дазваляючы нам больш зразумець сёння пра заблытаныя гісторыі, паказаныя ў працах Харыет.

Pictorial Quilt
Маляўнічае падшыванае палатно 

Яе падшываныя палотны, злучаныя разам, пашытыя і ўпрыгожаныя ўручную, з'яўляюцца незвычайнымі творамі мастацтва, створанымі з дапамогай не такога звыклага сродку, як фарба або аловак. Я лічу, важна падзяліцца гісторыяй Харыет, маючы на ўвазе гісторыю яе краіны і яе асабісты вопыт, а таксама яе навыкі ў фальклорным мастацтве. Гэтыя навыкі завяршаюць поўны цыкл, калі сёння мы можам адчуць сувязь з гэтымі творамі мастацтва і бачым мастакоў, якія працягваюць гэтую традыцыю.

Джорджыя О'Кіф 

Цяжка ўявіць вобразнасць або абстрактныя кветкі Паўднёвага Захаду Амерыкі без карцін Джорджыі О'Кіф (1887-1986гг.). Гэтая мастачка, якая была родам з Вісконсіна на сярэднім захадзе, на пачатку ХХ стагоддзя вывучала жывапіс у Чыкагскім інстытуце мастацтваў - міметычную традыцыю, у якой мастацтва імітуе і ўяўляе прыроду. Яна была незадаволеная сваёй працай у гэтым стылі, але, тым не менш, вырашыла працягнуць атрымліваць кар'еру мастачкі.

Light of Iris
Святло касача 

Пасля вучобы пад кіраўніцтвам Артура Уэслі Доў, які натхніў яе, яна вырашыла адысці ад рэалізму і пачала эксперыментаваць з абстрактным светам вакол сябе. Яна вядомая тым, што была першай амерыканскай мастачкай, якая такім чынам вырвалася з рэалізму, прадракаючы новы век амерыканскага мастацтва - чыстую абстракцыю.

У 1916г. адзін з яе сяброў паказаў некалькі яе работ Альфрэду Стыгліцу, арт-дылеру і вядомаму фатографу. Ён прадставіў яе працы ў сваёй галерэі "291". Гэта не толькі паслужыла адпраўным пунктам яе кар'еры мастачкі, якую мы ведаем сёння, але таксама паслужыла пачаткам іх адносін і жаніцьбы.

О'Кіф стварала работы рознага спектру, ад арганічных прадметаў, такіх як буйныя планы і абстрактныя выявы кветак, да тэхнагенных структур, такіх як будынак Нью-Ёрка, дзе яна жыла і працавала. Цікава, але лічыцца, што большасць яе работ з кветкамі сімвалізуе жаночыя геніталіі, хоць сама О'Кіф аспрэчвала такія інтэрпрэтацыі.

У нейкі момант яна стамілася ад такіх прадметаў і адправілася ў паездку ў Нью-Мексіка, пейзажы і іканаграфія якой натхнілі яе настолькі, што яна вырашыла туды пераехаць. Незалежна ад прадмета яе работ, іх вядомасць ніколі не згасала.

From the Faraway Nearby
Здалёку, блізка 

Няхай гэта будзе наўмысна ці не, але яна была заканадаўцам мод, яе працы супалі з тэндэнцыямі ў мастацтве (спачатку кветкі і амерыканскі мадэрнізм, а потым пейзажы і сцэны рэгіёну). У свае 80 гадоў яна малявала без старонняй дапамогі, а калі зрок пачаў падводзіць яе, яна разам з памочнікамі стварала любімыя матывы па памяці. 

Фрыда Кало 

Фрыда Кало (1907-1954гг.) была мексіканскай мастачкай стылю сюррэалізму, найбольш вядомай сваімі дзіўнымі аўтапартрэтамі цудоўных колераў. Дзіцём яна перанесла поліяміэліт, з-за якога яе правая нага была танчэй левай, і ўсё сваё жыццё яна хавала яе пад доўгімі спадніцамі.

Ва ўзросце 18 гадоў яна трапіла ў аўтобусную аварыю, з-за якой атрымала некалькі сур'ёзных ран. Большасць з іх яна вылечыла, але яе цела пакутавала ад доўгатэрміновых наступстваў: усё сваё жыццё яна адчувала эпізадычныя болі і мела праблемы з рэпрадуктыўнай функцыяй, што было частым прадметам яе мастацкіх работ. Падчас аварыі яна вывучала медыцыну, але закінула яе і пачала маляваць падчас перыяду выздараўлення.

Self Portrait with a Monkey
Аўтапартрэт з малпай 

На працягу жыцця Фрыда стварыла больш за 140 карцін, 55 з якіх былі аўтапартрэтамі. Яе працы былі яркімі і рознакаляровымі, на іх аказала моцны ўплыў яе мексіканская культура. Звычайнай тэматыкай яе работ быў сімвалічны малюнак яе фізічных выпрабаванняў і псіхалагічнага стану. Яна казала: "Я ніколі не малявала свае сны. Я малявала сваю рэальнасць."

У яе рэальнасці было шалёнае, як казалі, замужжа з мастаком Дыегай Рыверай, які адкрыта падтрымліваў камунізм і сяброўства з Пабла Пікаса, Львом Троцкім і Марсэлем Дзюшампам. Лічба яе работ расла, паказваючы яе барацьбу з нашэннем падтрымкі для спіны, аперацыямі на пазваночніку і яе хранічным фізічным і душэўным болем.

The Wounded Deer
Паранены алень 

Работы Фрыды напоўненыя эмоцыямі, пачуццямі і часта накіраваныя ўнутр, намякаючы свету пра яе думкі і душэўны стан. Згодныя вы з ёй ці не, яна ніколі не хавала сваіх ідэй, ні ў сваіх працах, ні ў жыцці. Яна таксама не хавала сваёй барацьбы з дэпрэсіяй і болем. Яна перанесла гэтыя думкі і пачуцці на палатно і творча падзялілася ўсім, што яна адчувала, з мірам.

Кацярына ван Хемесен 

Кацярына ван Хемесен была фламандскай мастачкай эпохі рэнесансу і жыла прыкладна ў 1528- 1587 гадах. Яна найбольш вядомая тым, што была першым мастаком, якая зрабіла аўтапартрэт за мальбертам. Сёння аўтапартрэт лічыцца звычайным сярод мастакоў (і, на самай справе, сярод усяго чалавецтва), і дзіўна падумаць, што мастакі пачалі адлюстроўваць сябе за працай толькі ў XVI стагоддзі. 

Self-Portrait
Аўтапартрэт

У адрозненне ад іншых мастакоў у гэтым спісе, ван Хемесен не стварыла шмат карцін, а яе творчы перыяд быў кароткім. Хутчэй за ўсё, яна вучылася ў свайго бацькі, мастака Яна Сандэрса ван Хемесена, і першапачаткова малявала партрэты. Звычайнай тэмай яе прац былі багацеі ў прыгожым адзенні на цёмным фоне - карціны, якія, верагодна, былі замоўленыя яе багатымі заступнікамі.

Лічыцца, што яна пакінула маляваць у 1554г., калі выйшла замуж. Так часта здаралася ў той час. Хоць, улічваючы тое, што яна памерла крыху пазней, у рэчаіснасці невядома, ці вярнулася б яна да малявання пазней.

Portrait of a Lady
Партрэт дамы 

Я ўключыла яе ў гэты спіс таму, што яна паўплывала на многіх мастакоў у тэхніцы аўтапартрэтаў і партрэтаў. Не кожны мастак малюе да канца жыцця, але мне здаецца, даволі характэрна тое, што яна з'яўляецца мастачкай, якая паклала пачатак аўтапартрэтам за мальбертам.

Сафанісба Ангвісола 

Сафанісба Ангвісола была італьянскай мастачкай эпохі рэнесансу, якая жыла ў 1532-1625 гадах. Сафанісба атрымала мастацкую адукацыю, вучыўшыся з Бернардзіна Кампі і Бэрнардзіна Гаці. На доўгі час гэта стварыла прэцэдэнт для жанчын, якія хацелі быць прынятымі ў чаляднікі і вучні выяўленчага мастацтва. Яе бацька заахвочваў Сафанісбу і яе сясцёр у іх мастацкіх пачынаннях, верагодна, больш, чым заахвочвалі іншых жанчын у той час.

Self-portrait at the easel
Аўтапартрэт за мальбертам 

Гэта агульная рыса ў гэтым спісе: здаецца анахранізмам заахвочваць жанчын у дасягненні іх мэтаў і мараў пра будучыню, напоўненых творчасцю, але гэта прыводзіць да іх вялікага поспеху або, па меншай меры, да такога поспеху, якога жанчыны маглі дасягнуць у той час. Для Сафанісбы гэта азначала тое, што яна не магла вывучаць анатомію і малюнак з натуры нароўні з мужчынамі (на доўгія, доўгія гады жанчынам не дазвалялі вывучаць аголенае чалавечае цела).

Каб супрацьстаяць гэтым дурным абмежаванням, Сафанісба малявала нефармальныя партрэты членаў сям'і і сябе. На адной з яе работ, "Лючыя, Мінерва і Еўропа Ангвісола гуляюць у шахматы", яе сёстры намаляваныя ў фармальнай вопратцы і з нефармальнымі выразамі твараў. У той час італьянскія партрэты былі чапурыстымі і фармальнымі. Яна стварала натуральныя выразы і ўвяла ідэю малявання людзей такімі, якімі яны былі, а не такімі, якімі яны хацелі здавацца (ідэалізаванымі версіямі сябе). Акрамя таго, гульня ў шахматы была папулярнай, але звычайна з- за яе логікі і стратэгіі лічылася гульнёй для хлопчыкаў або мужчын.

Lucia Minerva and Europa Anguissola Playing Chess
Лючыя, Мінерва і Еўропа Ангвісола гуляюць у шахматы

Да канца 1550-х гадоў Сафанісба была шырока вядомая і нават была запрошаная ў Іспанію каралём Філіпам II у якасці мастака каралеўскага двара. Яна прапрацавала там 14 гадоў, ствараючы партрэты і служачы мастацкім настаўнікам каралеве Лізавеце Іспанскай і яе дачкам. Праз нейкі час яна выйшла замуж, жыла ў Палерма, страціла мужа, пераехала ў Геную і зноў выйшла замуж. Яна была галоўным мастаком Генуі, пакуль пазней ізноў не пераехала ў Палерма.

Паказваецца, што яе апошні аўтапартрэт быў напісаны ў 1620г. На заходзе свайго жыцця яна стала вялікай заступніцай мастацтваў, быўшы больш не ў стане добра бачыць і тварыць з-за катаракты і пагоршанага зроку. Сафанісба паднялася над абмежаваннямі свайго полу ў грамадстве, малюючы да старасці, і сцвярджала сябе зноў і зноў як мастацкую сілу, з якой будуць лічыцца надоўга пасля таго, як пойдуць адсюль многія яе сучаснікі.

Артэмізія Джэнтылескі 

Артэмізія Джэнтылескі была італьянскай мастачкай эпохі барока, якая жыла прыкладна ў 1593-1653 гадах. Яна лічыцца адной з найвялікшых жанчын у мастацтве свайго часу, якая была сканцэнтраваная на перадавых ідэях пра жанчын, якія на той час не сустракалі народнай падтрымкі.

Джэнтылескі пазнаёмілася з мастацтвам дзякуючы свайму бацьку, мастаку Арацыю Джэнтылескі, а італьянскі мастак Караваджа моцна паўплываў на яе. Хаця яе працы, у адрозненне ад работ яе бацькі, былі менш ідэалізаванымі і больш натуральнымі, за што атрымалі вялікае прызнанне. 

Susanna and the Elders
Сузана і старцы 

Вядомая карціна Джэнтылескі "Сузана і старцы". Гісторыя гэтай працы пачынаецца з Кнігі Даніэля, якая распавядае пра жанчыну, якую клікалі Сузана, якую ілжыва асудзіла пара жудасных старцаў. У гэтай гісторыі Сузана не звяртае ўвагі на шантаж, яе арыштоўваюць і амаль прысуджаюць да смерці, але Даніэль ратуе яе, апытваючы старцаў і выстаўляючы іх хлусамі.

Гэтая праца выдатная тым, што яна сканцэнтраваная на эмоцыях Сузаны, выстаўляючы вуаерызм як траўматычны вопыт. У той час нешматлікія мастакі малявалі гэтую гісторыю такім чынам, нешматлікія з іх былі сканцэнтраваныя на вопыце жанчыны.

У 1612г. супраць Агасціна Тасі, у якога вучылася Артэмізія, была заведзеная справа за яе згвалтаванне. Пасля згвалтавання Тасі маніпуляваў Артэмізіяй, абяцаючы ёй замужжа, каб аднавіць паняцці іх культуры аб "дабрачыннасці". Справа была шырока светленая, як і сапраўдныя матывы Тасі забіць Артэмізію і выкрасці карціны яе бацькі. Тасі быў асуджаны ўсяго толькі на адзін год зняволення і ў выніку так і не адбыў яго.

Judith and her Maidservant
Юдзіф і яе служанка 

Гэтыя падзеі назаўжды змянілі працы Артэмізіі Джэнтылескі - яе згвалтаванне, рашэнне суда, недахоп дапамогі з боку жанчын у яе жыцці і вопыт самога суда. Яна засяродзілася на вобразе салідарнасці жанчын, моцных жанчын і графічных малюнках, якія служылі для яе ачышчэннем. Лічыцца, што многія яе карціны моцных жанчын паказваюць саму Артэмізію.

Яна малявала ўсё сваё жыццё і была высока ўшанаваная. Тым не менш, пасля яе смерці яе працы часта прыпісвалі яе бацьку. Але дзякуючы знаўцам мастацтва, яе заслугі і спадчына былі адноўленыя.

Я ўключыла яе ў гэты спіс не толькі з-за яе ўплыву і славы і таго, што яна была дзівосным мастаком, але і з-за таго, што яна была сканцэнтраваная на моцных жанчынах і сваім уласным вопыце жанчыны XVII стагоддзя.

Мар'яна Норт 

Мар'яна Норт (1830-1890гг.) была біёлагам і мастаком-батанікам, якая першапачаткова малявала падчас віктарыянскай эпохі. Мар'яна падарожнічала са сваім бацькам па ўсім свеце, вывучаючы расліны і малюючы усё што заўгодна. Калі яе бацька памёр у 1870г., яна вырашыла працягваць падарожнічаць па свеце ў адзіноце, прабіраючыся скрозь джунглі, засынаючы на зямлі, наведваючы ўсе даступныя ёй кантыненты і назапашваючы сотні малюнкаў прыроды.

Durian Fruit from a Large Tree Sarawak Borneo
Дурыян з вялікага дрэва, Саравак, Калімантан 

Яе карціны здаюцца больш яркімі, чым іх прататыпы, што не падобна да працаў іншых мастакоў-батанікаў. Яе стыль жывы і схільны да імпрэсіянізму, што дазволіла ёй хутка заканчваць свае працы і, верагодна, з‘явілася прычынай яе плённасці.

Некаторыя яе малюнкі раслін і арганізмаў прынеслі біялогіі больш каштоўнасці і карысці, чым за ўвесь час да гэтага. Да з'яўлення магчымасці фатаграфаваць яе працы служылі і служаць да гэтага часу важнай крыніцай для вывучэння прыроднага свету. Розныя расліны былі названыя ў яе гонар, уключаючы цэлы род раслін Northia.

Nepenthes northiana
Nepenthes northiana 

Я ўключыла Мар'яну ў гэты спіс не толькі з-за яе навыкаў і страсці да прыгод, самастойных падарожжаў па ўсім свеце і таго, што яна слухала кліч свайго сэрца, але і з-за яе ўкладу ў навуку і наша разуменне прыроднага свету.

Беатрыс Потэр 

Беатрыс Потэр (1866-1943гг.) была неверагодна вядомым натуралістам, абаронцам прыроды, ілюстратарам і пісьменнікам. Магчыма, вы чыталі ў дзяцінстве яе кнігі, напрыклад, казку пра труса Піцера. Яна нарадзілася ў Англіі ў багатай сям'і і з ранніх гадоў цікавілася прыродай. 

Peter Rabbit
Трусік Піцер 

Яе раннія працы сканцэнтраваныя на мікалогіі і навуковых ілюстрацыях. У гэты час яна вывучала розныя віды грыбоў. Многія яе малюнкі грыбоў былі перададзеныя Арміцкаму музею і бібліятэцы і служаць крыніцай для мікалогіі па гэты дзень.

На Беатрыс аказалі ўплыў казкі, і яна сама пачала складаць гісторыі і рабіць да іх выдатныя малюнкі. У 1901г., страціўшы надзею знайсці выдаўца для макета сваёй кнігі з гісторыямі пра трусоў, яна сама выдала яе за ўласны кошт. Дзякуючы дапамозе сябра сям'і, яе кніга, "Гісторыя пра труса Піцера", у 1902г. была надрукаваная выдавецтвам "Frederick Warne & Co".

За 20 гадоў яна напісала 23 кнігі з гісторыямі пра маленькіх жывёл. Беатрыс паступіла мудра, калі стварыла і запатэнтавала цацку труса Піцера ў 1903г. - першы з многіх тавараў на аснове яе кніг і ілюстрацый. Гэтая прадукцыя была ліцэнзавана яе выдаўцом, прынёсшы дадатковы прыбытак ёй і выгаду яе выдаўцу.

Simpkin at the Tailors Bedside
Сімпкін каля ложка краўца 

Беатрыс пераехала за горад, працягваючы пісаць і рабіць ілюстрацыі, і завяла авечак. Яе паважалі ў грамадстве, яна была першай жанчынай, якую прапанавалі ў якасці прэзідэнта Асацыяцыі авечкаводаў Хердвіка, але памерла ў той жа год, так і не заступіўшы на пасаду.

Я абрала Беатрыс для гэтага спісу не толькі з-за яе энергіі і запалу як мастака, але таксама за яе дзелавую хватку, якая ўмела бараніла яе працы і яе саму, і ўменне зрабіць незгладжальнае ўражанне на наступныя пакаленні сваімі гісторыямі і ілюстрацыямі.

Заключэнне 

Гэты спіс занадта кароткі і няпоўны, ён уключае толькі 10 цудоўных жанчын у мастацтве. Існуе так шмат бліскучых і цікавых жанчын, якія стваралі разнастайныя мастацкія работы ў гісторыі. Я малю вас працягваць чытаць пра жыццё мастакоў розных дысцыплін і мінулага, і сучаснасці. Вы можаце пачаць з артыкула пра жанчын у фотаздымках:

Хто вашыя любімыя жанчыны са свету мастацтва?  Раскажыце нам, чым яны паўплывалі на свет мастацтва і дызайну. Падзяліцеся з намі ў каментарах ніжэй!

Advertisement
Advertisement
Looking for something to help kick start your next project?
Envato Market has a range of items for sale to help get you started.