Students Save 30%! Learn & create with unlimited courses & creative assets Students Save 30%! Save Now
Advertisement
  1. Design & Illustration
  2. History
Design

10 уплывовых людзей нееўрапейскага паходжання ў гісторыі мастацтва 

by
Length:LongLanguages:
This post is part of a series called A Beginner's Guide to Art History.
10 Influential Women of Art Throughout History

Belarusian (беларуская мова) translation by Olya Misuragina (you can also view the original English article)

У працяг нашых артыкулаў па гісторыі мастацтва я сабрала калекцыю з некалькіх цудоўных людзей нееўрапейскага паходжання ў мастацтве. Вельмі часта, абмяркоўваючы ўплывовых мастакоў, мы чакаем пачуць пра Ды Вінчы, Манэ і гэтак далей. Хоць мы будзем абмяркоўваць і некалькі знаёмых вам асоб, я спадзяюся, мой спіс закране невядомых вам мастакоў і адкрые новыя дзверы для даследавання плыняў і стыляў у мастацтве.

Гэты спіс, без пэўнага парадку, асвятляе некаторых цудоўных мастакоў, якія пакінулі глыбокі след і якія зрабілі вялікі ўклад у гісторыю мастацтва.

Дыега Рывера 

Магчыма, у мяне кажа ўраджэнка Дэтройта і любоў да залы Дыега Рыверы ў Інстытуце мастацтваў Дэтройта, калі я змяшчаю гэтага мастака так высока ў спісе. Збіраючыся напісаць гэты артыкул, я неадкладна падумала пра малюнкі Дэтройта пэндзля Рыверы і яго спосабе выкарыстоўваць прастору вялікіх сцен. Хоць я папярэджваю сама сябе. 

Detroit Industry South Wall 1932-1933
"Прамысловасць Дэтройта", паўднёвая сцяна (1932-1933гг.) 

Дыега Рывера (1886-1957гг.) быў мексіканскім мастаком, вядомым сваім роспісам сцен і сацыяльнымі лістамі з іх. Калі яму быў 21 год, Рывэра вывучаў мастацтва ў Еўропе, атрымаўшы фінансаванне ад кіраўніка Веракрус. На яго паўплываў кубізм і падобныя плыні ў мастацтве таго часу. У 1921г. ва ўзросце 35 гадоў ён вярнуўся ў Мексіку. У гэты час ён пачаў ствараць вялікія фрэскі. Першая з іх была прафінансавана ўрадам Мексікі і была зробленая ў Нацыянальнай падрыхтоўчай школе ў сталіцы Мексікі.

The Arsenal 1928
"Арсенал" (1928г.)

Работы Рыверы былі яркімі, і на іх усё больш уплывала яго радзіма. Ён узяўся за сацыяльнае жыццё Мексікі ("Рэвалюцыя", 1910г.), левыя палітычныя погляды і прыняў антырэлігійную пазіцыю. Яго працы ў дэталях адлюстроўвалі падзеі, распавядалі гісторыю смела і падрабязна, часта ўстапырваючы пёры ў грамадстве і да гэтага часу застаючыся супярэчлівымі.

The Day of the Dead 1924
"Дзень мёртвых" (1924г.) 

Рывэра быў жанаты пяць разоў, двойчы на Фрыдзе Кало, пра якую я распавядала ў мінулым артыкуле па гісторыі мастацтва. Насценны жывапіс і карціны Рыверы можна сустрэць у некалькіх краінах, сярод іх - 27 фрэсак у Інстытуце мастацтваў Дэтройта.

Р. К. Горман 

Рудольф Карл Горман (1931-2005гг.) быў прадстаўніком народа наваха і мастаком, народжаным у Чынле ў Арызоне. Яго называлі "Пікаса паўднёва-заходняга мастацтва" ці "Пікаса мастацтва амерыканскіх індзейцаў". Як і шматлікія дзеці, ён маляваў з ранніх гадоў. Яго заахвочвалі развіваць цікавасць да мастацтва, што ў выніку прывяло да атрымання ім стыпендыі ад Савета племя наваха для вучобы ў каледжы Мехіка.

Navajo Return
"Вяртанне наваха" 

Яго запал да ўплыву яго ўласнай культуры на мастацтва прывёў да персанальнай выставы ў Манчэстэрскай галерэі ў Нью-Мексіка ў 1965г. Дзякуючы свайму поспеху, Р. К. Горман адкрыў Галерэю наваха ў Таосе, Нью-Мексіка, якая гадамі служыла яму студыяй і домам.

На працы Гормана паўплывалі Дыега Рывера і Дэвід Сікейрас. Ён штурхаў свае працы ў бок абстрактнага рэалізму, гуляючы з абстрактнымі формамі і спрабуючы стварыць адзіны стыль. Многія яго карціны сканцэнтраваныя на жанчынах наваха, іх ролі ў нацыі наваха і іх стаўленне да жанчын свету.

La chilera
"La Chilera" 

Першапачаткова Горман працаваў алеем, акрылавымі фарбамі або пастэллю. З часам ён пераключыўся на літаграфіі (асабліва для стварэння друкаваных копій сваіх уласных работ) і кераміку. На працягу жыцця Горман быў неверагодна паспяховы ў стварэнні вялікага аб'ёму работ і продажы карцін і іх друкаваных копій з сваёй галерэі.

Утамара 

Кітагава Утамара (1753-1806гг.) быў родам з Японіі і запомніўся як адзін з найбуйнейшых майстроў укіё-э ў гісторыі. Яго працы шмат у чым складаюцца з жаночых партрэтаў (бідзінга) і даследаванняў прыроды, зробленых на драўлянай гравюры. Мастацтва укіё-э звычайна ўяўляе прыгожых жанчын, кубукі, сумо, народныя паданні, прыроду і эротыку. Гэты жанр не лічыўся сур'ёзным мастацтвам і быў накіраваны на аўдыторыю простых людзей.

Takashima Ohisa using two mirrors to observe her coiffure night of the Asakusa Marketing Festival
Такашыма Ахіса выкарыстоўвае дзве люстэркі, каб агледзець сваю прычоску ноччу на кірмашы

Асакуса Жыццё Утамара не было добра задакументавана. Вядома, што яго вучыў Тарыяма Сякейн, мастак, які навучаўся ў школе малявання Кано, але пазней Утамара засяродзіўся на укіё-э. Ён ілюстраваў папулярную літаратуру і акцёраў кабукі пад імем Кітагава Таёакі.

У пачатку 1780-х гадоў ён змяніў імя на Утамара і ў нейкі момант стаў працаваць толькі над партрэтамі жанчын. Яму пазіравалі ў асноўным мадэлі з раёна асалод. Менавіта гэтыя працы прынеслі яму вядомасць з-за прадмета малявання і ідэалізаваных стылізацый жаночых формаў.

Ase o fuku onna Woman Wiping Sweat Ukiyo-e 1798
"Жанчына, якая выцірае пот", укіё-э, 1798г.

У 1804г. Утамара трапіў у непрыемнасці з законам па цэнзуры, адлюстраваўшы забаронены гістарычны раман. Яго прысудзілі альбо да кайданкаў, альбо да турэмнага зняволення тэрмінам на 50 дзён (думкі адрозніваюцца). Кажуць, што гэтае цяжкае выпрабаванне спустошыла яго і прывяло да дэпрэсіі, ад якой ён так і не акрыяў і памёр праз два гады.

Утамара быў пладавітым мастаком. За сваю кар'еру ён стварыў больш за 2000 адбіткаў і шмат карцін, ілюстраваных кніг і гэтак далей. Яго работы былі добра вядомыя і любімыя на працягу яго жыцця і пасля яго смерці. Калі вы думаеце ці чуеце пра мастацтва бідзінга або укіё-э, менавіта работы Утамара ўзвышаюцца над астатнімі і застаюцца аднымі з найвялікшых работ яго часу. 

Жан-Мішэль Баскія 

Жан-Мішэль Баскія (1960-1988) быў амерыканскім мастаком з яркім, але кароткім жыццём, які памёр ад перадазіроўкі гераінам ва ўзросце 27 гадоў. Яго працы закраналі сацыяльныя праблемы, напрыклад, сілавыя структуры, расізм і класавую барацьбу. Ён пачаў маляваць графіці ў 1976. пад імем SAMO, працягваючы да канца 1970-х гадоў.

Scull 1981
"Чэрап" (1981г.) 

Яго працы прыцягнулі да сябе ўвагу ў 1980г., калі ён удзельнічаў у групавой выставе ў галерэі. Неўзабаве ён ужо прадаваў карціны коштам да 50000 даляраў за штуку. Баскія належаў да руху неаэкспрэсіяністаў, якія часта малявалі вядомыя прадметы ў эмацыйным стылі. У сярэдзіне 1980-х гадоў ён супрацоўнічаў з Эндзі Уорхалам над серыяй работ, якія шмат у чым уключалі ў сябе элементы шаўкаграфіі Уорхала, а Баскія дадаваў элементы фарбай.

Poison Oasis 1981
"Атрутны аазіс" (1981г.) 

Асабістыя працы Баскіі часта складаліся з слоў і тэкстур, падобных да графіці. Ён закранаў праблемы сваёй афра-карыбскай спадчыны, прыкладам чаго можа паслужыць карціна з некалькіх частак, якая расказвае гісторыю егіпецкага і атлантычнага гандлю рабамі. Многія яго карціны выкананыя ў стылі накідаў або крамзолі. Яркія колеры і груба намаляваныя вобразы пакрывалі палотны, старонкі сшытка для накідаў і многае іншае.

Black Tar and Feathers 1982
Чорная смала і пёры (1982г.) 

Яго карціны натхнілі вельмі многіх на стварэнне эмацыйных, нядбайна напісаных і ўдумлівых работ. Дзякуючы такім мастакам, як Баскія, працы, натхнёныя ўрбанізмам, з'явіліся ў галерэях і сталі часткай сур'ёзнага сусветнага мастацтва.

Роберт С. Дункансан 

Роберт С. Дункансан (1821-1872гг.) быў афра-амерыканскім мастаком, звязаным са Школай Хадсан Рывер - рухам у мастацтве, засяроджаным на пейзажах, якія знаходзяцца пад уплывам рамантызму. У яго не было афіцыйнай адукацыі, але ён навострываў свае навыкі, займаючыся наглядам і капіюючы друкаваныя адбіткі. У 1840-х гадах была арганізавана яго першая выстава ў г.Цынцынаці ў Агаё. Сям'і Дункансана не дазволілі наведаць гэтую падзею, таму што яна мела афра-амерыканскае паходжанне, а сегрэгацыя была на яе піку. На працягу 1840-х гадоў Дункансан засяродзіўся на партрэце.

Landscape with Rainbow 1859
Пейзаж з вясёлкай, 1859г.

Пасля таго як ён пераключыўся на пейзажы, яго працы ўзляцелі. Чарльз Эйверы, абаліцыяніст, замовіў карціну ў Дункансана. Гэта прывяло да з'яўлення сеткі заступнікаў, якія выступалі за адмену рабства і падтрымлівалі мастацтва, і яны надавалі пастаянную ўвагу яго кар'еры. Яго пейзажы былі больш чым проста малюнкамі фізічнай прасторы. Яны неслі ў сабе сацыяльна-палітычныя пасланні, у тым ліку таго часу.

Ellens Isle Loch Katrine 1871
Востраў Элен, Лох-Катрын (1871г.) 

Падчас Грамадзянскай вайны Дункансан з'ехаў у Канаду. Ён знаходзіўся пад моцным уплывам канадскіх пейзажаў, нават калі з'ехаў у Вялікабрытанію і пазней вярнуўся ў г.Цынцынаці ў Агаё. Ён быў адным з першых амерыканскіх мастакоў, які пасяліўся ў Канадзе і засяродзіўся на яе пейзажах. Ён дадаў у свае працы лёгкія рыскі ўласнага досведу жыцця чорнага ў даваеннай Амерыцы, хоць яго праца і не падпадала пад строгую катэгорыю "афра-амерыканскай", што ў той час было б перашкодай у кар'еры. 

Абаніндранат Тагор 

Абаніндранат Тагор (1871-1951гг.) быў індыйскім мастаком, пісьменнікам і заснавальнікам мастацкай плыні бенгальская школы. Ён вядомы тым, што быў першым індыйскім мастаком, які атрымаў сусветнае прызнанне. Ён вучыўся ў Школе мастацтваў у Калькуце ў еўрапейскіх мастакоў О. Гілардзі і Чарльза Пальмера.

Bharat Mata c 1905
"Бхарата Мата" (каля 1905г.) 

Тагор лічыў заходняе мастацтва "матэрыялістычным" і замест гэтага засяроджваўся на мастацкіх традыцыях Індыі. Найбольшы ўплыў на яго раннія працы аказала Мангольскі жывапіс, японскае мастацтва і каліграфія, што заўважна па яго акварэлях. Тагор развіваў так званы "індыйскі стыль жывапісу", спалучаючы сучасныя вобразы з рэлігійнымі рысамі. "Бхарата Мата" ("Маці Індыя") была адной з такіх карцін. На ёй намаляваная жанчына з чатырма рукамі, падобная на вобраз індыйскіх багінь.

 Ganesh-janani by Abanindranath Tagore
"Ганеш-джанані", Абаніндранат Тагор 

Гэты мастацкі стыль развіваўся як нацыянальны стыль у мастацтве, які атрымаў сусветную вядомасць і які дазволіў індыйскаму мастацтву і мастакам трапіць у галерэі Еўропы. Да гэтага часу бенгальская школа жывапісу застаецца пастаяннай спадчынай мастакоў і каліграфіі.

Амрыта Шэр-Гіль 

Амрыта Шэр-Гіль (1913-1941гг.) была індыйска-венгерскім мастаком, якая лічылася адной з найбольш важных жанчын-мастакоў Індыі ХХ стагоддзя. Яна пачала маляваць, быўшы дзяўчынкай з Венгрыі, і яе працы расцвілі, калі яна з'ехала ў Індыю ў 1934г. ва ўзросце 21 года. Яе працы захавалі беднякоў Індыі, у фарбах адлюстраваўшы іх свет і жыццё.

Hungarian Gypsy Girl 1932
"Вугорская дзяўчынка-цыганка", 1932г. 

Яна захавала індыйскую рэальнасць, паказаўшы знясіленыя фігуры з пасіўным, капрызным выразам асоб. Яна была сканцэнтраваная на фермерах, медсёстрах і іншых звычайных людзях Паўднёвай Індыі. Яе стыль быў натхнёны еўрапейскім мадэрнізмам, але ўключаў у сябе растучую незалежнасць Індыі як краіны і культуры.

Brides Toilet 1937
"Туалет нявесты", 1937г. 

Пасля яе смерці яе працы сталі вядомымі ў Індыі і Еўропе. Яна таксама лічыцца самым дарагім індыйскім мастаком, адна з яе карцін была прададзеная за 6.9 крор рупій ў 2006г. (У той час, груба кажучы, за 1,5 мільёна даляраў). Яе праца натхняла і працягвае натхняць сучасных індыйскіх мастакоў.

Тарс да Амарал 

Тарс да Амарал (1886-1973гг.) была бразільскім мастаком-мадэрністам, у чыіх працах спалучаліся бразільскія ідэі і эстэтыка авангарду. Тарс была народжаная ў прывілеяванай сям'і, але, у адрозненне ад іншых прывілеяваных жанчын Бразіліі таго часу, яе сям'я падтрымлівала яе адукацыю і мастацкія заняткі. Яна вывучала мастацтва ў Парыжы, дзе на яе аказаў уплыў кубізм і Фернан Лежэ.

Abaporu 1928
"Абапору" (1928г.) 

Яна з'яўлялася членам "Групы пяці" ("Grudo dos Cinco"), якая арганізоўвала "Тыдзень сучаснага мастацтва" ("Semana de Arte Moderna") у Сан-Паўлу ў 1922г. Мастакі, якія ўдзельнічалі ў ёй, кідалі выклік установе кансерватыўнага мастацтва сваёй сучаснай эстэтыкай. Гэта падзея і яго ўдзельнікі сталі асновай бразільскага руху ў сучасным мастацтве і прасоўвалі культуру Бразіліі ў свеце праз мастацтва.

У 1923г. Тарс вярнулася ў Парыж і злучыла сваю культуру з кубізмам і падобнымі мадэрнісцкімі стылямі. Дзякуючы паездкам дадому ў Бразілію, яе працы засноўваліся на бразільскай тэматыцы і адлюстроўвалі пейзажы і народ Бразіліі праз сучасныя ідэі кубізму.

Morro da favela 1945
"Morro da favela" (1945г.) 

Освалд дэ Андрадэ, паэт і сябра "Групы пяці", напісаў паэму, якую яна праілюстравала. Яго праца заклікала мастакоў перадаваць бразільскую культуру ў свет, асабліва ў Еўропу, якая аказала вялікі ўплыў на Бразілію. Яны імкнуліся аказаць ўплыў на свет праз бразільскую культуру і, дзякуючы некалькім карцінам, Тарс была даволі паспяховай.

Carnaval em Madureira 1924
"Carnaval em Madureira" (1924г.) 

Тарс пакінула пасля сябе спадчыну ў 230 карцін, якія дапамаглі прынесці мадэрнізм у Лацінскую Амерыку і падзяліцца бразільскай культурай з светам. Яе працы і намеры паўплывалі і працягваюць уплываць на мастакоў, дзелячыся традыцыйнымі бразільскімі канцэпцыямі і тэмамі ў мастацтве. 

Вэнь Чжэнмін

Вэнь Чжэнмін (1470-1559гг.) быў кітайскім мастаком, каліграфам і паэтам і лічыцца адным з майстроў (адным з чатырох) жывапісу дынастыі Мін. Работы Вэня часта былі сканцэнтраваныя на простых рэчах, такіх як дрэва або тэма ізаляцыі і адзіноты. Яго працы таксама ўсхвалялі жыццё і грамадства эліты, таму што адтуль паходзілі яго заступнікі. Ён навучаўся і знаходзіўся пад уплывам заснавальніка школы Ву - Шэн Жоў.

One of eight album leaves depicting the Humble Administrators Garden painted in 1551
Адзін з васьмі альбомных лістоў, які паказвае "Сад сціплага чыноўніка", намаляваны ў 1551г.

Вэнь ствараў працы ў розных стылях, становячыся пладавітым мастаком і паэтам. Яго карціны шукалі калекцыянеры, іх нават сталі падрабляць падчас позняга перыяду дынастыі Мін.

Painting combining calligraphy and nature
Карціна, якая аб‘ядноўвае каліграфію і прыроду.

Вэнь стаў вядучай фігурай перыяду дынастыі Мін, уплываючы на мастакоў наступных гадоў. Ён стаў незалежным лідэрам школы Ву, прыцягваючы шматлікіх студэнтаў і натхняючы ўласных сыноў рухацца па яго слядах.

Кемаль-ад-Дзін Бехзад 

Кемаль-ад-Дзін Бехзад (каля 1450 - каля 1535гг.) быў персідскім мастаком, які быў вядомы стварэннем мініяцюр і дэкараваных манускрыптаў. Бехзад ствараў манускрыпты ў сваім уласным стылі, узяўшы за аснову геаметрычныя кампазіцыі, звычайныя для персідскага мастацтва, і зрабіўшы іх больш прасторнымі, дадаўшы ў свае працы дзеянне і рух. Ён таксама ўмеў арганічна накіроўваць вочы гледачоў уздоўж кампазіцыі, ствараючы ў сваіх працах натуральныя выказванні і фігуры.

The construction of castle Khavarnaq Arabic in al-Hira c 1494-1495 CE
"Будаўніцтва замка Хаварнак" (па-арабску الخورنق) у Аль-Хіры, каля 1494-1495гг.

Работы Бехзада выглядалі натуральна гуллівымі і выразнымі, што было незвычайным для персідскіх работ таго часу. Ён увёў натуралізм у персідскае мастацтва, выкарыстоўваючы рэалістычныя жэсты і выразы сваіх фігур і засяроджваючыся больш на чалавеку ўнутры кампазіцыі, а не на запаўненні прасторы малюнкам і ўзорамі.

Yusef and Zuleykha
"Юсуф і Зулейха"

Ён лічыцца адным з самых вялікіх мастакоў персідскіх мініяцюр, і яго працы і эстэтыка паўплывалі на персідскае і нават індыйскае мастацтва наступных гадоў.

Заключэнне

Гэты спіс занадта кароткі і няпоўны, ён складаецца толькі з дзесяці мастакоў з усяго свету і з усёй гісторыі. Паглядзіце нашы папярэдні артыкул па гісторыі мастацтва, які распавядае пра дзесяць цудоўных жанчын у мастацтве: 

Якія вашы любімыя мастацкія ўплывы?  Хто пакінуў глыбокі след у свеце?  Пра каго вы сёння даведаліся ўпершыню?  Падзяліцеся з намі сваімі адказамі у каментарах ніжэй!

Advertisement
Advertisement
Looking for something to help kick start your next project?
Envato Market has a range of items for sale to help get you started.