Unlimited PS Actions, graphics, videos & courses! Unlimited asset downloads! From $16.50/m
Advertisement
  1. Design & Illustration
  2. Print Design

10 парад па стварэнні дызайну меню, ад якога пацякуць слінкі

by
Length:LongLanguages:
This post is part of a series called Top Design Tips.
10 Top Tips for Creating Cute Kawaii Art
10 Tips for Improving Your Photo Manipulation Skills

Belarusian (беларуская мова) translation by Olya Misuraghina (you can also view the original English article)

Дызайн меню можа значна паўплываць на меркаванне аб рэстаране.  Нашы прафесійныя парады па стварэнні меню для рэстаранаў, кафэ, бараў і пуктаў хуткага харчавання дапамогуць вам зрабіць лепшыя макеты меню. 

Вы навучыцеся правільна ўстаўляць фатаграфіі ў макет і ствараць цудоўныя шрыфты, каб вашы меню атрымліваліся апетытнымі кожны раз. 

Усё роўна, ці ствараеце вы меню для кліента, сябра або для ўласнага бізнесу, - вас прыемна здзівяць нашы парады па стварэнні дызайнаў меню, якія будуць выглядаць прафесійна і ідэальна падыдуць для вашага рэстарана.  На Envato Market ёсць яшчэ больш класных шаблонаў меню. 

1. Шыкоўнае меню з адной старонкi 

Меню можа быць любой формы і памеру, са згібам і без, у выглядзе кніжкі або трохстаронкавай брашуры.  Але гэта не арыгамі, так што не трэба яго занадта ўскладняць.  Глыбока ўздыхнiце і падумайце яшчэ раз пра простае меню з адной старонкi, без лішняй мішуры. 

Гэты фармат калісьці традыцыйна выкарыстоўваўся для дзіцячых меню ў сямейных кафэ, і цяпер ён зноў уваходзіць у моду.  Меню з адной старонкi практычныя: іх лёгка надрукаваць, іх можна проста выкінуць, калі яны забрудзяцца, і іх можна выкарыстоўваць як сурвэтку пад талеркі. Такое меню выглядае нязмушана і неверагодна зручнае для кафэ, булачных і кафэ-марожаных. 

Падобны дызайн меню для булачнай паслужыць выдатным натхненнем: проста падзяліце гарызантальны ліст фармату А4 на чатыры калонкі і выкарыстоўвайце сціснуты і выразны тэкст, каб эканамічна выкарыстоўваць абмежаваную прастору. 

one-sheet menu
Дызайн меню для булачнай 

Меню атрымліваецца раскошным за кошт мудрагелістых загалоўкаў і вінтажных малюнкаў, і фатаграфіі тут не патрэбныя. 

Такое меню будзе класна выглядаць на падстаўцы тыпу пюпітра або на грыфельнай дошцы ў цэнтры стала і выдатна падыдзе для моднага рэстарана. 

2. Падзяліце паліграфічны дызайн на часткі 

Вялікія кавалкі тэксту могуць адштурхнуць гледача, але паліграфічны дызайн меню можа выглядаць ачмуральна, калі знайсці да яго правільны падыход.

Выкарыстоўвайце ў дызайне сетку, банеры, стужачкі і іншыя падзельнікі, каб разбіць паліграфічны дызайн на невялікія часткі і вылучыць важную інфармацыю.  Ці будзе ў рэстарана спецыяльная страва дня або асобны нумар для замовы ежы на хату?  Вылучыце гэтую інфармацыю асобна з дапамогай рамкі або банэра.  Гэта выдатны спосаб прыцягнуць увагу, а таксама зрабіць макет больш сіметрычным і павабным. 

typographic menu
Вінтажны дызайн меню 

Банэры і стужачкі прыўнясуць ў дызайн меню той самы шарм ў стылі Амерыкана, які асабліва добра глядзіцца з шырокімі рэтра-шрыфтамі.  Вас можа натхніць гэты элегантны шаблон меню са шрыфтам у стылі ар-дэко і вытанчанымі падзельнікамі, які вызначана нагадвае пра 1920-я. 

banners and ribbons
Вінтажны дызайн меню 
divide up menu
Вінтажны дызайн меню 

У шрыфтах з глiфамi вы знойдзеце велізарны шэраг банэраў і стужачак, якія лёгка рэдагаваць. У Adhesive Nr. Seven ёсць стужкі ў стылі грандж, якія пышна падыдуць для падзагалоўкаў, а ў Nexa Rust Extras ёсць вінтажныя ордэны, рамкі і абразкі, якія нададуць паліграфічнаму дызайну незвычайную нотку. 

3. Папрацуйце над фотаздымкамі 

З-за чаго некаторыя меню выглядаюць танна ці нямодна?  Так, збольшага з-за Comic Sans, але галоўны вораг добрага меню - непрадуманае выкарыстанне фатаграфій. 

Фотаздымкі могуць накіроўваць пакупнікоў да адпаведнай ім замовы, асабліва ў невялікіх закусачных і месцах хуткага харчавання, але ў многіх меню фатаграфіі проста бессэнсоўна налепленыя ў макет, нават без прыгожай рамкі. 

На тое, каб выразаць стравы па перыметру з дапамогай Photoshop, сыдзе час, але яно таго адназначна вартае.  Паглядзіце, як выдатна ў гэтым фота-шаблоне меню выглядае бургер ў белай рамцы на фоне крэйдавай дошкі, быццам гэта калаж. 

burger menu
Шаблон меню для кафэ 

Калі для вас выразаць стравы занадта стомна, паспрабуйце змясціць свае фатаграфіі ў незвычайную рамку, як у гэтым меню для кафэ: здаецца, быццам фатаграфіі з палароiду налепленыя да яго скотчам.  Гэта выглядае класна і незвычайна, і ідэальна спалучаецца з фонам крэйдавай дошкі і агульным стылем меню. 

chalkboard menu
Шаблон меню для кафэ 4. Хочаце, каб меню выглядала элітна? Выкарыстоўвайце менш дэталяў Рэстараны ўсё больш задумваюцца пра свой брэндынг, асабліва ўлічваючы тое, наколькi неабходная сёння прысутнасць у інтэрнэце, і стандарты дызайну меню ўсё больш павялічваюцца. Вы заўважыце, што нават мясцовыя рэстаранчыкі і кафэ імкнуцца палепшыць свае друкаваныя матэрыялы, у тым ліку і меню.

4. Хочаце, каб меню выглядала элітна? Выкарыстоўвайце менш дэталяў 

Рэстараны ўсё больш задумваюцца пра свой брэндынг, асабліва ўлічваючы тое, наколькi неабходная сёння прысутнасць у інтэрнэце, і стандарты дызайну меню ўсё больш павялічваюцца.  Вы заўважыце, што нават мясцовыя рэстаранчыкі і кафэ імкнуцца палепшыць свае друкаваныя матэрыялы, у тым ліку і меню.

Скажам, які-небудзь рэстаран хоча заняць больш высокую нішу на рынку, і дызайн меню павінны дапамагаць у гэтым.  Вазьміце на заметку такія ўстояныя брэнды, як Noma, і выкарыстоўвайце ў сваім меню іх мінімалістычны мастацкі стыль. 

Скарыстайцеся гэтым мінімалістычны дызайнам меню з простымі чорнымі кадрамі і суцэльнымі прастакутнікамі, накладзенымі на здымкi інгрэдыентаў і страў зверху. 

minimal menu
Мінімалістычны дызайн меню 

Прытрымвайцеся чорна-белай палітры ў тэксце і малюнках, каб ваша меню вынлядала па-сапраўднаму раскошна.  Меню ў выглядзе якаснай шматстаронкавай брашуры таксама надасць канчатковаму прадукту даражэйшы выгляд. 

5. Жадаеце быць у трэндзе? Выкарыстоўвайце малюнкі ад рукі 

Сёння ў модзе малюнкі і шрыфты, быццам груба намаляваныя ад рукі, і яны ідэальна падыдуць для меню мабільных рэстаранаў і поп-апаў. 

trendy menu
Модны шаблон меню 

Узоры мелам, тэкстуры з расколінамі і неакуратна намаляваныя рамкі.  Такому дызайну выдатна падыдзе нядбайны шрыфт з буйнымі загалоўнымі літарамі.  Вы можаце стварыць свае ўласныя накіды ручкай з тоўстым стрыжнем або мяккім алоўкам, адсканаваць іх на кампутар, абвесці і захаваць у вектары. 

Калі ж вы шукаеце гатовыя шрыфты, быццам напісаныя ад рукі, вазьміце Nexa Rust у выглядзе напісання мелам або брускавы Zantroke з засечкамі. 

Пагуляйце з базавымі лініямі ў тэксце: напрыклад, яго можна змясціць на выгнутую лінію, і гэта надасць шрыфту натуральны і нязмушаны выгляд. 

Каб меню выглядала як ручная работа, не выкарыстоўвайце яркія колеры, лепш прыглушаную палітру грыфельнага шэрага, карычневага або антычнага золата, як у гэтым модным дызайне меню

trendy logo menu
Модны дызайн меню 
hand drawn effects
Модны дызайн меню 

6. Ежа павінная выглядаць весела!

Ад сумнай ежы апетыт не разгуляецца, цi праўда? 

Калі ваш рэстаран не стараецца выглядаць люксавым ці ўльтрамодным, выкарыстоўвайце ў дызайне меню яркія колеры: гэта падыме настрой і створыць ўражанне, што ў такім месцы абедаць весела і прыемна. 

colorful type
Маляўнічы шаблон меню 

Меню з яркімі колерамі ідэальна падыдуць для бараў, месцаў хуткага харчавання і сямейных рэстаранаў. 

colorful menu
Маляўнічы шаблон меню

Колеры вясёлкі прыўносяць нотку радасці. Акрамя таго, гэта выдатны спосаб выкарыстаць колеры пэўнай краіны, калі рэстаран засяроджаны на нацыянальнай кухні. 

Буйны тоўсты шрыфт і яркія колеры* створаныя адзін для аднаго для такога меню.  Паглядзіце на гэты маляўнічы шаблон меню і пагуляйце з памерам, кручэннем тэксту і адлегласцю паміж літарамі, каб запоўніць старонку меню яркімі і аптымістычнымі дэвізамі і лозунгамі.  Прытрымвайцеся наяўнай сеткі, каб тэкст выглядаў збалансавана. 

color and type
Маляўнічы шаблон меню

*Парада па працы з колерам: Асноўныя яркія колеры могуць выглядаць занадта рэзка, так што іх можна трохі развесці, каб яны разам глядзеліся больш гарманічна.  Вазьміце нябесна-блакітны ці бірузовы, смалены аранжавы, смарагдава-зялёны і гарчычны жоўты і наладзьце ў малюнку рэжым CMYK, каб бачыць вынік такім, якім ён будзе ў друку. 

7. Для меню ў бар падыдзе ар-дэко 

Кактэйльны бар можа быць у стылі 80-х (як у фільме "Кактэйль" 1988г. з Томам Крузам) або гламурным, як дзяўчына Бонда.  Дызайн барнага меню можа згуляць вялікую ролю ў павышэнні абаяння брэнда і прыцягнуць наведвальнікаў. 

Перыяд ар-дэко - гэта сінонім гламурнай эпохі кактэйляў. Успомніце Джэя Гэтсбі, які пацягваў марціні, гледзячы на ​​заліў. Падобны элегантны дызайн выдатна падыходзіць для меню з напоямі. 

drink menu logo
Шаблон меню з напоямі 

Зрабіце загалоўкі шрыфтам у стылі 1920-х, напрыклад, Riesling, а назвы напояў і іх кошт - стрыманым рэтра-шрыфтам, такім як Corbert Condensed

art deco inspired menu
Шаблон меню з напоямі 

Хоць у гэтым дызайне трапічнага меню стыль ар-дэко выдатна спалучаецца з летнімі колерамі і фотаздымкамі, для сапраўднага ар-дэко лепш абраць бліскучае металічнае фальгіраванне, геаметрычныя рамкі і насычаныя колеры каштоўных камянёў.  З такім меню вы хутка прыцягнеце ў свой бар гламурных кліентаў! 

8. Цi падабаецца вам маляваць? Так выкарыстоўвайце свае малюнкі! 

Як мы ўжо згадвалі вышэй, фатаграфіі ў меню далёка не заўсёды выглядаюць добра.  Можна гарантавана пазбегнуць гэтага, выкарыстоўваючы простыя малюнкі.  Так, вы не недачулі.  Немудрагелістыя малюнкі - гэта адна з лепшых (і, без сумневу, самых пацешных) тэндэнцый у дызайне меню. Простыя, немудрагелістыя штрыхавыя малюнкі ўпрыгожваюць меню і надаюць яму вінтажны выгляд, дадаючы зачараванне амаль любому тыпу меню. 

doodle menu
Шаблон меню з замалёўкамі 

Вазьміце нататнік, тонкую чорную ручку і вынікайце свайму творчаму пачатку!  Малюйце інгрэдыенты, кухоннае абсталяванне, прыборы, талеркі - усё што заўгодна, што блізка па духу кухні вашага рэстарана. 

doodles for menu
Малюнкі для шаблону меню з адной старонкi

Адскануйце свае малюнкі і адрэдагуйце іх у Photoshop, каб павялічыць кантраст і дадаць вінтажныя цені і фільтры.  Калі хочаце перанесці замалёўкі ў вектар, яшчэ лепш: так вы можаце іх выкарыстоўваць для свайго брэнда асобна або разам з лагатыпам, у візітоўках або нават для подпісу. 

Чарпнiце натхненне ў гэтым поўным замалёвак шаблоне, з белымі малюнкамі на фоне шэрай крэйдавай дошкі.  Ваша меню будзе выглядаць прыгожа і арыгінальна.  Простыя малюнкі надаюць меню цікавы штрых і ажыўляюць яго.  Дадайце адзін яркі колер, напрыклад, гарчычны жоўты, каб дызайн выглядаў сучасна, а ваша меню па-сапраўднаму вылучалася. 

chalkboard effect
Шаблон меню з замалёўкамі 

9. Колер і ўзоры зробяць меню вытанчаным 

Калі вам асабліва не падабаюцца ні замалёўкі ад рукі, ні рэдагаванне фатаграфій, ёсць і іншыя класныя спосабы ўпрыгожыць макет. 

Меню можна лёгка ўпрыгожыць з дапамогай узораў.  Мудрагелістыя ўзоры можна стварыць з паўторных графічных элементаў у Adobe Illustrator, Inkscape ці Adobe InDesign.  Яны будуць выглядаць уражліва, сучасна і вельмі класна, і гэта прасцей, чым здаецца. 

Паглядзіце, як эфектна выглядае ўзор у выглядзе хваляў у шаблоне меню з морапрадуктамі: гэты эфект створаны з простага набору выгнутых ліній у некалькі шэрагаў у двух адценнях сіняга.  Такі дызайн робiць асаблівае ўражанне на высокім і вузкім меню, як гэта. 

patterned seafood menu
Шаблон меню з узорамі 

Узоры знаходзяцца па-за часам, у параўнанні з фотаздымкамі, якія могуць хутка састарэць. Так што гэта выдатны спосаб пабудаваць моцны брэнд, які даўжэй будзе добра выглядаць. 

patterned menu
Шаблон меню з узорамі 

Калі вы, напрыклад, ствараеце дызайн меню для мексіканскага, іспанскага або японскага рэстарана, пашукайце адпаведныя ўзоры гэтых краін на тканіны і кераміцы і выкарыстоўвайце іх у дызайне свайго меню.  Вынік атрымаецца стыльным, культурна значным і заўчасным.

10. Пачытайце пра ўсё! 

Калі вы ў пошуку незвычайнай ідэі для меню, ёсць мноства спосабаў ператварыць яго ў нешта ўнікальнае.

Новыя і незвычайныя меню становяцца ўсё больш папулярнымі, і гэта выдатны спосаб прыцягнуць увагу наведвальнікаў.  Чаму б не ператварыць свае меню ў нешта яшчэ, напрыклад, у паштоўку, кулінарную кнігу ці часопіс пра ежу? 

Зірніце на гэты шаблон меню ў выглядзе газеты: у яго аснове - звычка штодня чытаць газету за ежай, толькі тут газета ператвараецца ў меню.  Гэта незвычайна, стыльна і выдатная тэма для размовы для наведвальнікаў.

newspaper menu
 Шаблон меню ў выглядзе газеты 

Вядома, незвычайныя меню - не лепшы выбар для сур'ёзнага месца з некалькімі зоркамі Мішлен, але для ўстаноў-пачаткоўцаў і нестандартных кафэ такая свежая і ўнікальная ідэя ў самы раз і будзе тварыць цуды. 

Новая ідэя звяжа агульны стыль і этас рэстарана разам і абудзіць творчы пачатак. 

Стварайце апетытныя меню кожны раз 

У гэтым артыкуле мы разгледзелі 10 карысных парад, каб зрабіць з сумнага меню апетытнае. 

VIntage Menu Design
Вінтажны дызайн меню 

Калі вы зайшлі ў тупік і ў вас не хапае ідэй пра тое, як асвяжыць сваё меню, прачытайце гэты спіс, ён наладзіць вас на патрэбны лад: 

  • Шыкоўнае меню за адной старонкi.  Падумайце яшчэ раз пра практычнасць аднабаковага меню і стварыце штосьцi адначасова практычнае і неверагоднае. 
  • Падзяліце паліграфiчны дызайн на часткі.  Выкарыстоўвайце банеры, стужачкі, падзельнікі, ордэны і рамкі, каб разбіць макет, перапоўнены тэкстам, і прыцягнуць увагу да спецыяльных страў і прапаноў. 
  • Папрацуйце над фотаздымкамі. Не лянуйцеся і выражыце фатаграфіі ежы, змясціце іх у цікавыя рамкі і пагуляйце з эфектамі.  Вы здзівіцеся, убачыўшы, які вынік прынясуць невялікія намаганні.
  • Элітным рэстаранам патрэбны мінімалістычны дызайн.  Мінімалістычныя макеты выглядаюць вытанчана, стыльна і ультрасучасна, таму гэта выдатны выбар для ўстаноў, якія хочуць зрабіць уражанне. 
  • Нетыповым установам падыдуць малюнкі ад рукі.  Рукапісны крэйдавай шрыфт і рамкі надаюць мабільным рэстаранам, а модным поп-апам класны вінтажны штрых, які ідэальна падыходзіць да іх мэтавага рынку. 
  • З яркімі колерамі і тлустым шрыфтам ежа будзе выглядаць весела. І гэты стыль выдатна падыдзе для сямейных рэстаранаў і цікавых бараў. 
  • Для меню ў бар падыдзе ар-дэко.  Гэта элегантны стыль па-за часам, які ідэальна падыходзіць для кактэйльных меню. 
  • Рабіце замалёўкі! Простыя і незвычайныя штрыхавыя малюнкі ежы і інгрэдыентаў - гэта выдатная альтэрнатыва фатаграфіям, і будзе выдатна глядзецца на вінтажным меню. 
  • Колеры і ўзоры з лёгкасцю зробяць меню вытанчаным. 
  • Паспрабуйце новы дызайн меню, каб пра яго загаварылі.  Незвычайныя, унікальныя ідэі прымусяць наведвальнікаў размаўляць пра ваш бізнес. 

Цi вы не знайшлі тут свае ідэальнае меню?  Вы знойдзеце яшчэ больш шаблонаў меню на Envato Market.

Advertisement
Advertisement
Advertisement
Advertisement
Looking for something to help kick start your next project?
Envato Market has a range of items for sale to help get you started.