30-50% off hundreds of digital assets! WordPress themes, video, music and more 30-50% Off Go to Sale
Advertisement
  1. Design & Illustration
  2. Adobe Photoshop
Design

10 узрушаючых шаблонаў Photoshop, якія павінныя быць у кожнага дызайнера 

by
Length:LongLanguages:

Belarusian (беларуская мова) translation by Olya Misuragina (you can also view the original English article)

Шаблоны Photoshop - выдатны спосаб імгненна ператварыць вашыя выявы ў нешта больш прывабнае і прафесійна аформленае. Стварэнне ілюстрацыі ў вінтажным стылі?  Вінтажны шаблон PS надасць вашым фатаграфіям сапраўдны стары выгляд.  Хочаце палепшыць звычайныя вясельныя фатаграфіі?  З дапамогай шаблону мяккага фокусу яны будуць выглядаць, як карцінка! 

Жадаеце даведацца больш пра шаблоны, якія імгненна зменяць ваша фота?  Вы можаце знайсці велізарную калекцыю выдатных эфектаў на Envato Market

Ніжэй прадстаўленыя 10 дзіўных шаблонаў Photoshop, якія кожны дызайнер павінен мець у сваім арсенале.  Прачытайце артыкул, каб даведацца, як імгненна змяніць свае фатаграфіі.... 

1. Вінтажны шаблон 

Вінтажны шаблон - гэта выдатны інструмент, які трэба мець пад рукой.  Вы можаце імгненна стварыць сапраўдны стары выгляд, дадаўшы рэтра-стыль да сучасных лічбавых фатаграфій. 

Vintage template
Шаблон старой выцвілай фатаграфіі 
vintage faded template
Шаблон старой выцвілай фатаграфіі 

З дапамогай шаблону выцвілай фатаграфіI, вы можаце дадаць сапраўдныя згіны і пашкоджанні, якія сталі прычынай старэння, а таксама праводзіць карэкцыю каляровага тону для стварэння малюнкаў з размыццём сэпіі, якія не выглядалі б недарэчна на блышыным рынку або ў музеі.

vintage faded template
 Шаблон старой выцвілай фатаграфіі 

Эфект вінтажны фатаграфіі - гэта фантастычны эфект для ўсіх праектаў, дзе патрабуюцца натхняльны рэтра-стыль - вокладкі кніг, сацыяльныя сеткі, часопісы, усяго не пералічыць - гэты эфект таксама ідэальна падыходзіць для дадання жаданай тэкстуры да фатаграфій, каб яны выглядалі больш модна і ў трэндзе .  Незалежна ад таго, цi шукаеце вы аўтэнтычны старамодны стыль, або жадаеце пераймаць эфект фільтра Instagram, гэты шаблон варты таго, каб яго абраць. 

vintage faded template
Шаблон старой выцвілай фатаграфіі 

2. Шаблон Акварэль 

Жывапісныя, мастацкія шаблоны ідэальна падыходзяць для змякчэння кантрасных малюнкаў - прыглушэнне занадта яркіх кветак і наданне фатаграфіях лёгкага і летуценнага настрою.  Калі вы ствараеце карцінкі для дызайну гульні, то яны будуць выглядаюць сапраўды крута, дапамагаючы героям і краявідаў выглядаць казачнымі і злёгку абстрактнымі. 

watercolor template
Шаблон Акварэль 

Акварэльны шаблон Photoshop - гэта мой галоўны выбар, гэты эфект малююць у сучасным стылі, ствараючы свайго роду эфект расплаўленых краёў вакол малюнка, што азначае, што яго не трэба абмяжоўваць рамкай. 

watercolor template
Шаблон Акварэль 

Паспрабуйце ўжыць акварэльны шаблон на поўнакаляровых малюнках з акцэнтаваным цэнтральным фокусам, каб малюнак заставаўся яркім і насычаным. 

watercolor template
Шаблон Акварэль 

3. Шаблон Сучасная рамка 

Магчыма, самы карысны шаблон, які ў вас калі-небудзь будзе, гэты шаблон створыць просты макет для малюнкаў.  З дапамогай гэтых шаблонаў змясціце абраную выяву ў карцінную раму, павесіўшы яе дома, у офісе або ў галерэі.

framing template
Шаблон Сучасная рамка 
framing template
Шаблон Сучасная рамка 

У прыватнасці, калі вы ілюстратар, мастак або фатограф, шаблон Рамка стане выратавальным сродкам, калі вы захочаце прадаць сваю працу анлайн праз такія інтэрнэт крамы, як Etsy або Envato Market.  Макет выявы вашай карціны ў фізічным прасторы дапаможа патэнцыйным кліентам візуалізаваць памеры вашай карціны, якая будзе адлюстравана ў рэальным жыцці - гэта ідэальны інструмент для павышэння вашых асабістых продажаў. 

framing template
Шаблон Сучасная рамка 

Гэты шаблон змесціць вашы карціны ў простыя чорныя рамкі ў сучасных мiнiмалiстычных пакоях.  Гэта выдатны спосаб надаць вашым малюнках больш прывабны і раскошны выгляд. 

framing template
Шаблон Сучасная рамка 

4. Шаблон Двайная экспазіцыя 

Вы калі-небудзь хацелі, каб вашыя фатаграфіі выглядалі як быццам яны з музычнага відэакліпа або мастацкай выставы?  Шаблон двайной экспазіцыі чэрпае натхненне з тэхнікі фатаграфіі, у якой дзве фатаграфіі экспануюцца ў адным кадры плёнкі.  Вынік выглядае неверагодна ўнікальна і цікава.

double exposure template
Шаблон Двайная экспазіцыя 

Падвойная экспазіцыя стала прасцей для лічбавай апрацоўкі, яна ствараецца вельмі лёгка і проста з дапамогай шаблону.  Акрамя папулярнага выкарыстання ў музычных кліпах і кінематаграфіі, эфекты двайны экспазіцыі ідэальна падыходзяць для больш візуальна-творчых друкаваных выданняў, такіх як рэкламныя білборды і вокладкі часопісаў. 

double exposure template
Шаблон Двайная экспазіцыя 

Шаблон двайной экспазіцыі дапаможа вам імгненна дамагчыся жаданага эфекту «карцінка ў малюнку», а таксама дапаможа прымяніць да малюнкаў шэсць розных каляровых адценняў для стварэння розных эфектаў. 

double exposure template
Шаблон Двайная экспазіцыя 

Калі вы хочаце даведацца большпра тое, як стварыць эфект двайной экспазіцыі больш дэталёва, наведайце ўрок Kiрка Нэльсана, натхнёны відэакліпамТэйлар Свiфт "Style": 

5. Шаблон Коміксы 

Мастацтва коміксаў перажывае адраджэнне ў дызайнерскім свеце, збольшага дзякуючы папулярнасці фільмаў кінакампаніі Marvel.  Шаблон коміксы ператворыць вашы рэалістычныя фатаграфіі ў намаляваныя эпізоды. 

comic book template
Генератар коміксаў 

Бурбалкі, банеры і тыпаграфіка, адлюстраваная ў шрыфце Clementine, дададзеныя да агульнага эфекту.  Незалежна ад таго, ствараеце Ці вы графічную навэлу і шукаеце спосаб хутка ствараць ілюстраваныя выявы або проста шукаеце эфект, які дадасць драматызм і цікавасць да звычайных фатаграфіях, шаблон коміксаў, падобны да гэтага, - гэта ваш бiлет.

6. Шаблон Анаглiфiчны глюк 

Цi задаваліся вы калі-небудзь пытаннем, ці ёсць глюк у Матрыцы?  Добра, незалежна ад таго, задаваліся ці не, гэта нядрэнная ідэя - мець шаблон глюку. 

crystal glitch template
Шаблон Анаглiфiчны глюк 

Гэты лічбавы эфект стварае адчуванне скажонага відэазапісу або камп'ютэрнага глюку - ён разбівае малюнак на фрагменты і дадае аўтэнтычныя флуоравыя плямы, каб выява выглядала так, быццам бы экран заражаны.  Ідэальна падыходзіць для дадання клёвого стылю да модным, тэхнічна арыентаваным праектах, напрыклад прыкладанням, часопісам або вэб-старонкам, гэта сапраўды пацешны спосаб дадаць фішку да простых малюнках. 

crystal glitch template
Шаблон Анаглiфiчны глюк 

Фатаграфіі высокай моды або ілюстрацыі, натхнёныя гульнямі, асабліва добра падыдуць да выявы глюку.  Мой выбар - гэты шаблон крышталёвага глюку, які тонка разбівае малюнак і дадае вымыванне колеру на экране для дадатковага рэалізму.

crystal glitch template
Шаблон Анаглiфiчны глюк 

7. Мастацкі шаблон 

Часам вы хочаце, каб вашы карціны выклiкалі «ваў» - мелi штосьці сапраўды творчае, асаблівае і ўнікальнае.  Шаблоны пырскаў фарбы ператвораць вашы фатаграфіі ў творы мастацтва, якія стануць узрушаючым дадаткам да постэраў ці дызайну флаераў, хоць і ў асобнасці могуць выглядаць ашаламляльна. 

artistic template
Мастацкі шаблон Photoshop 

Мастацкі шаблон можна прымяніць да любога стылю фатаграфіі, хоць ён асабліва эфектыўны ў пары з простай, яркай партрэтнаай фатаграфіяй. 

artistic template
Мастацкі шаблон Photoshop 

Шаблон уключае рэдагуемыя пырскі колеру і пераўтворыць вашы фатаграфіі ў манахромны стыль для дадатковага эфекту.  Лёгкая 3D-аздабленне на фарбе і тэкстураваных палатне, які размешчаны ззаду, дадаюць рэалізм да эфекту. 

artistic template
Мастацкі шаблон Photoshop 

Гэты эфект будзе выглядаць фантастычна, адаптаваўшы яго да дызайну герояў - чаму б не паспрабаваць аб'яднаць ілюстрацыі ў стылі «Горад грахоў» або фатаграфіі з крывава-чырвонымi пырскамі? 

8 Шаблон Polaroid 

Шаблон Polaroid дадае маментальную рэтра-прывабнасць да любой фатаграфіі і з'яўляецца выдатным стылем для дадання разыначкі да сямейных фатаграфіях або партрэтам.  Чаму б не ўжыць эфект Палароідам да сваіх фатаграфіях, а затым загрузіць іх у сацыяльныя сеткі, каб старамодны стыль стаў годны стылю Instagram. 

polaroid template
Шаблон Polaroid 

Мне больш за ўсё падабаецца творчая ідэя шаблону polaroid.  Адзін малюнак размяркоўваецца па некалькіх безуважлівых здымках Палароідам, каб стварыць вельмі цікавы мастацкі эфект.  У залежнасці ад настрою і колеру фатаграфіі, эфект можа выглядаць радасным і захапляльным...

polaroid template
Шаблон Polaroid 

...ці задуменным і ў стылі фотажурналістыкі.

polaroid template
Шаблон Polaroid 

Маючы ў камплекце тры паверхні - бетон, кратаваныя дошкі і старую драўніну, - вы таксама можаце абраць канчатковы вынік. 

9. Шаблон Мяккі фокус 

Шаблон Мяккі фокус - адзін з тых інструментаў PS, які вы знаходзіце самі і да якога вы вяртаецеся зноў і зноў.  Прымяненне мяккага фокусу да фатаграфіі - гэта ўніверсальнае змякчэнне жорсткіх лініі і тонаў, апускаючы выявы ў мяккае свячэнне. 

soft focus template
Шаблон Мяккі фокус 

Гэта робіць шаблон ідэальным інструментам для ператварэння вясельных і святочных фатаграфій або проста для дадання летуценнай і паветранай атмасферы да партрэтаў, пейзажаў ці фатаграфiй на вакацыях і ў адпачынку.  Мяккі фокус - гэты прыём, выкарыстоўваецца рэклямадаўцамі і маркетолага, каб выявы выглядалі больш шчаслівымі і больш прывабнымі, таму яны таксама падыходзяць да прома-матэрыялах, для анлайн і друку. 

soft focus template
Шаблон Мяккі фокус 

Шаблон Мяккі фокус дапаможа вам правесці карэкцыю колеру без абмежаванняў і прымяніць эфект як да краявідаў, так і да партрэтаў, даючы вам магчымасць для варыяцый. 

soft focus template
Шаблон Мяккі фокус 

10. Шаблон Каляровы фiльтр 

Калі здаецца, што ўвесь свет хоча толькі фатаграфіі, якія не выглядалі б недарэчна ў Instagram, ты супраціўляешся або саступаеш?  Калі вы ставіцеся да другой групы, тады вы то захочаце зрабіць шаблон Каляровы фiльтр сваім новым лепшым сябрам. 

color filter template
Шаблон Каляровы фiльтр

Каляровыя фільтры пяшчотна пераўтвораць выявы ў вінтажныя-натхняе, залітую сонечным святлом прыгажосць, не ахвяруючы арыгінальнымі дэталямі фатаграфіі.  Не толькі для выкарыстання ў сацыяльных сетках, малюнкі са колеракарэкцыя пратачыліся ў асноўны паток фатаграфій і графічнага дызайну, і вы ўбачыце стыль, які выкарыстоўваецца ва ўсіх выданнях і СМІ. 

У выніку, наяўнасць добрага шаблону Каляровага фiльтру пад рукой - гэта заўсёды мудрая ідэя і сапраўды карысная для трансфармавання стандартных фатаграфіі ў больш прывабны вобраз, арыентаваны на лад жыцця (які любяць камерцыйныя кліенты). 

color filter template
Шаблон Каляровы фiльтр 

Шаблон Каляровы фiльтр змяшчае шырокі дыяпазон колерыў, якія лёгка камбінуюцца з выкарыстаннем рэжымаў накладання і непразрыстасці, што дазваляе дасягнуць розных неабмежаваных вынікаў.  Шаблон таксама ўключае ў сябе фільтр Пыл і эфект віньеткі, які ідэальна падыходзіць для стварэння сучаснага вінтажнага выгляду.

color filter template
Шаблон Каляровы фiльтр 

Ваша выніковая калекцыя шаблонаў Photoshop 

Шаблоны Photoshop - выдатная эканомія часу для праектаў, якія патрабуюць хуткага рэагавання, і вы таксама можаце выкарыстоўваць іх на этапах падрыхтоўкі, калі вы або кліент хочаце хутка і лёгка эксперыментаваць з рознымі графічнымі эфектамі. 

Гэты набор з дзесяці шаблонаў з'яўляецца выдатным падмуркам для стварэння вашай калекцыі шаблонаў, да некаторых з якіх вы будзеце вяртацца зноў і зноў (напрыклад, мяккі фокус, каляровы фiльтр, вінтаж) і іншыя, якія вы захочаце мець пад рукой, калі вам спатрэбіцца нешта больш творчае і эксперыментальнае (напрыклад, камп'ютэрны глюк, паляроід).  Аб'яднайце эфектыўны яркі шаблон са стыльнай тыпаграфікай, збалансаваныя макетамі і дадатковай каляровай палітрай, і вы атрымаеце каманду сваей мары! 

  1. Вінтажны шаблон 
  2. Шаблон Акварэль 
  3. Шаблон Рамка 
  4. Шаблон Двайная экспазіцыя 
  5. Шаблон Коміксы 
  6. Шаблон Глюку
  7. Мастацкі шаблон 
  8. Шаблон Рolaroid 
  9. Шаблон Мяккі фокус 
  10. Шаблон Каляровы фiльтр 

Цi жадаеце вы даведацца больш пра шаблоны Photoshop?  Тады праглядзіце велізарны выбар узрушаючых графічных эфектаў на Envato Market

double exposure template
Шаблон Двайная экспазіцыя
Advertisement
Advertisement
Looking for something to help kick start your next project?
Envato Market has a range of items for sale to help get you started.